Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Мемарандум аб узаемаразуменнi памiж Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам адалат Туркменiстана"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 7 мая 2012 г. N 3/2782 Уступiў у сiлу 27 красавiка 2012 года Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства адалат Туркменiстана, якiя ў далейшым называюцца Бакамi, перакананыя ў важнасцi ролi органаў юстыцыi ў жыццi грамадства, маючы на мэце дазволiць узаемны абмен ведамi i вопытам у прававой сферы, у сферы арганiзацыi i функцыянавання адпаведных органаў кiравання, жадаючы ўмацаваць i паглыбiць дружалюбныя адносiны, якiя адпавядаюць iнтарэсам абодвух Бакоў, пагадзiлiся заключыць гэты Мемарандум аб узаемаразуменнi, якi ўсталёўвае наступныя палажэннi: Артыкул 1Бакi абавязваюцца садзейнiчаць узаемнаму супрацоўнiцтву ў юрыдычнай сферы, у сферы арганiзацыi i функцыянавання ўстаноў юстыцыi ў адпаведнасцi з заканадаўствамi сваiх дзяржаў i палажэннямi гэтага Мемарандума аб узаемаразуменнi на аснове прынцыпаў роўнасцi, узаемнай павагi да суверэнiтэту, узаемнай выгады. Артыкул 2Бакi будуць садзейнiчаць узаемнаму супрацоўнiцтву шляхам ажыццяўлення наступных мерапрыемстваў: абмен прававой iнфармацыяй, дакументамi i актамi заканадаўства; рабочыя сустрэчы, кансультацыi, семiнары i iншыя аналагiчныя мерапрыемствы; абмен вопытам работы на нацыянальным i мiжнародным узроўнях у прававой сферы, у сферы арганiзацыi i функцыянавання ўстаноў юстыцыi; супрацоўнiцтва ў галiне прафесiйнай падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i ўдасканальвання прафесiйнага ўзроўню сваiх дзяржаўных служачых; iншыя мерапрыемствы, якiя ўзгоднены Бакамi. Артыкул 3Бакi па ўзаемнай згодзе вызначаць умовы, якiя дазволяць належным чынам развiваць узаемны абмен вопытам. Артыкул 4У рамках узаемнага абмену Бакi будуць прадастаўляць iнфармацыю i дакументы на сваiх дзяржаўных мовах з дадаткам засведчаных перакладаў на мову запытваемага Боку або на рускай мове. Артыкул 5Бакi будуць садзейнiчаць арганiзацыi кансультацый, семiнараў i навуковых канферэнцый у iнтарэсах абедзвюх дзяржаў, а таксама забеспячэнню ўзаемнага абмену дэлегацыямi i спецыялiстамi ў мэтах вывучэння i аналiзу канкрэтных пытанняў, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс для Бакоў. Артыкул 6Бакi будуць iнфармаваць адзiн аднаго аб немагчымасцi перадачы iнфармацыi i дакументаў, перадача i распаўсюджванне якiх забаронены нацыянальным заканадаўствам. Артыкул 7У мэтах ацэнкi прымянення гэтага Мемарандума аб узаемаразуменнi Бакi згаджаюцца стварыць рабочую групу, якая будзе каардынаваць i праводзiць мерапрыемствы ў рамках гэтага Мемарандума. Дата i месца правядзення пасяджэння рабочай групы будуць вызначаны па ўзаемнай згодзе Бакоў. Артыкул 8Пытаннi фiнансавання мерапрыемстваў, якiя датычацца выканання гэтага Мемарандума аб узаемаразуменнi, будуць вырашацца па ўзаемнай згодзе памiж Бакамi з улiкам сродкаў, якiя ёсць у iх у наяўнасцi. Артыкул 9У гэты Мемарандум аб узаемаразуменнi могуць быць унесены змяненнi па ўзаемнай згодзе Бакоў. Змяненнi ўступаюць у сiлу ў адпаведнасцi з палажэннямi артыкула 11 гэтага Мемарандума. Артыкул 10Спрэчкi i рознагалоссi, якiя могуць узнiкнуць пры тлумачэннi i ўжываннi гэтага Мемарандума аб узаемаразуменнi, будуць вырашацца дружалюбным спосабам шляхам прамых перагавораў памiж Бакамi. Артыкул 11Гэты Мемарандум аб узаемаразуменнi ўступае ў сiлу з даты яго падпiсання, заключаецца на адзiн (1) год i аўтаматычна працягваецца на аналагiчныя перыяды, калi адзiн з Бакоў не паведамiць iншаму Боку ў пiсьмовай форме не менш чым за шэсцьдзясят (60) дзён да заканчэння адпаведнага перыяду аб сваiм намеры не працягваць яго. Здзейснена ў горадзе Мiнску 27 красавiка 2012 года ў трох сапраўдных экзэмплярах, кожны на беларускай, туркменскай i рускай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У мэтах тлумачэння гэтага Мемарандума аб узаемаразуменнi за аснову будзе ўзяты тэкст на рускай мове. За Мiнiстэрства юстыцыi За Мiнiстэрства адалат Рэспублiкi Беларусь Туркменiстана Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|