Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Законы БеларусиЗакон Республики Беларусь от 04.05.2012 № 356-З "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 11 мая 2012 г. N 2/1908 Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 2 красавiка 2012 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 18 красавiка 2012 года Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031; 2006 г., N 78, 2/1202; 2009 г., N 119, 2/1567; N 276, 2/1603) наступныя змяненнi i дапаўненнi: 1. У пункце 1 артыкула 1: з падпункта 1.2 словы "мастацкай i культуралагiчнай адукацыi," выключыць; дапоўнiць пункт падпунктамi 1.13 - 1.15 наступнага зместу: "1.13. культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства - тэатральная пастаноўка, канцэртная праграма, iншы вынiк творчай дзейнасцi выканаўцаў або калектываў мастацкай творчасцi, якiя разлiчаны на публiчнае выкананне; 1.14. культурнае мерапрыемства - культурна-вiдовiшчнае мерапрыемства, а таксама фестываль, конкурс, выстаўка, агляд, майстар-клас, канферэнцыя, пленэр, семiнар i iншае мерапрыемства, накiраваныя на паказ, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю вынiкаў творчай дзейнасцi, распаўсюджванне i (або) папулярызацыю культуры; 1.15. культурны праект - сукупнасць дзеянняў, накiраваных на дасягненне вынiкаў культурнай дзейнасцi, зыходзячы з вызначаных рэсурсаў, тэрмiнаў, патрабаванняў да якасцi, улiку дапушчальнага ўзроўню рызыкi.". 2. У пункце 3 артыкула 2: падпункт 3.7 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "3.7. правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў;"; з падпункта 3.11 словы ", мастацкай i культуралагiчнай адукацыi" выключыць. 3. У падпункце 2.1 пункта 2 артыкула 5 словы "самаразвiццё творчых працэсаў" замянiць словамi "iх самаразвiццё". 4. У артыкуле 6: у абзацы першым пункта 2 словы "(далей - творчы працэс) з мэтай вызначыць змест творчага працэсу i (або) уздзейнiчаць на яго вынiкi не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калi вынiкi творчага працэсу" замянiць словамi "з мэтай вызначыць змест творчай дзейнасцi i (або) уздзейнiчаць на яе вынiкi не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калi вынiкi творчай дзейнасцi"; у пункце 3 словы "творчы працэс" i "творчага працэсу" замянiць адпаведна словамi "творчую дзейнасць" i "творчай дзейнасцi"; у пункце 4 словы "творчы працэс" замянiць словамi "творчую дзейнасць". 5. У пункце 2 артыкула 8 словы ", фiльмаў, тэатральных пастановак i канцэртных праграм, iншых вынiкаў творчай дзейнасцi, арганiзацыю i правядзенне выставак, фестываляў, аглядаў, конкурсаў, iншых" замянiць словамi "i мастацтва, арганiзацыю i (або) правядзенне". 6. У артыкуле 9: у пункце 1 слова "праграм" замянiць словам "мерапрыемстваў"; у пункце 3 словы "правядзення iншых" замянiць словамi "арганiзацыi i (або) правядзення"; у пункце 4 слова "правядзення" замянiць словамi "арганiзацыi i (або) правядзення"; пункт 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "5. Распаўсюджванне i (або) папулярызацыя вынiкаў творчай дзейнасцi ў ходзе арганiзацыi i (або) правядзення культурных мерапрыемстваў у спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам цi ў памяшканнях ажыццяўляюцца з улiкам заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.". 7. З падпункта 3.3 пункта 3 артыкула 10 словы ", мастацкай i культуралагiчнай адукацыi" выключыць. 8. У артыкуле 12: з абзаца дзясятага слова "некамерцыйным" выключыць; у абзацы трынаццатым словы "навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў, устаноў, што забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, а таксама для тых, хто мае асаблiвыя заслугi перад дзяржавай" замянiць словамi "асоб, якiя атрымлiваюць дашкольную, агульную сярэднюю, прафесiйна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую, спецыяльную адукацыю, а таксама асоб, якiя маюць заслугi перад дзяржавай i народам"; абзацы чатырнаццаты i пятнаццаты выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "ствараюць спрыяльныя ўмовы для эстэтычнага выхавання дзяцей i моладзi; арганiзуюць i (або) праводзяць культурныя мерапрыемствы, звязаныя з распаўсюджваннем i папулярызацыяй культурных каштоўнасцей;"; у абзацы шаснаццатым словы "культурных праграм (праектаў, мерапрыемстваў)" замянiць словамi "дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, культурных мерапрыемстваў i культурных праектаў"; абзац васямнаццаты выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "садзейнiчаюць арганiзацыi i (або) правядзенню культурных мерапрыемстваў, экспертыз, iншых форм аб'ектыўнай i незалежнай ацэнкi вынiкаў творчай дзейнасцi, а таксама развiццю лiтаратурнай i мастацкай крытыкi;". 9. З падпункта 1.7 пункта 1 артыкула 15 словы ", мастацкую i культуралагiчную адукацыю" выключыць. 10. Артыкул 20 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 20. Права на эстэтычнае выхаванне Грамадзяне без абмежаванняў узросту маюць права на эстэтычнае выхаванне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.". 11. У артыкуле 21: пункт 3 дапоўнiць часткай другой наступнага зместу: "Асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi арганiзацый культуры змешанага тыпу вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь."; у частцы першай пункта 3-1 словы "падрыхтоўку, арганiзацыю, паказ i (або) правядзенне спектакляў, канцэртаў цi iншых публiчных паказаў" замянiць словамi "стварэнне твораў сцэнiчнага (музычнага) мастацтва i правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў"; дапоўнiць артыкул пунктам 3-4 наступнага зместу: "3-4. У арганiзацыях культуры могуць стварацца папячыцельскiя саветы. Парадак стварэння i дзейнасцi папячыцельскiх саветаў арганiзацый культуры вызначаецца Урадам Рэспублiкi Беларусь.". 12. Пункт 1 артыкула 30 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "1. Прафесiйны i аматарскi калектывы, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры, маюць права самастойна вызначаць рэпертуарную палiтыку i змест культурных мерапрыемстваў, ажыццяўляць культурную дзейнасць, удзельнiчаць у культурных мерапрыемствах i ў выкананнi сацыяльна-творчых заказаў, а таксама маюць iншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.". 13. Пункт 1 артыкула 31 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "1. Прафесiйным калектывам, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры i маюць адметныя дасягненнi ў галiне мастацтва на працягу 10 гадоў, Урадам Рэспублiкi Беларусь можа быць прысвоена званне "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь". Аматарскiм калектывам, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры i маюць адметныя дасягненнi ў галiне мастацтва на працягу 10 гадоў, Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь можа быць прысвоена званне "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь".". 14. Пункт 1 артыкула 32 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "1. Пастаянна дзеючым аматарскiм калектывам Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь пры наяўнасцi адпаведнага мастацкага ўзроўню i творчых паказчыкаў, прадугледжаных гэтым мiнiстэрствам, можа быць прысвоена найменне "народны" ("узорны").". 15. Пункт 1 артыкула 33 пасля слова "мастацтва," дапоўнiць словамi "Урадам Рэспублiкi Беларусь". 16. У артыкуле 38: у пункце 1 словы "падрыхтоўку, арганiзацыю, паказ i правядзенне спектакляў, канцэртаў або iншых публiчных паказаў" i "мастацкай творчасцi выканаўчых калектываў i асобных выканаўцаў" замянiць адпаведна словамi "культурную дзейнасць праз стварэнне твораў сцэнiчнага (музычнага) мастацтва i правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў" i "творчай дзейнасцi выканаўцаў i прафесiйных калектываў"; у пункце 2 словы "спектакляў, iншых публiчных паказаў, праслухоўвання твораў музычнага мастацтва" замянiць словамi "культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў"; у пункце 3 словы "ствараецца i дзейнiчае" замянiць словамi "можа стварацца i дзейнiчаць"; дапоўнiць артыкул пунктам 4 наступнага зместу: "4. Асаблiвасцi прававога становiшча i парадку дзейнасцi тэатраў, цыркаў i канцэртных арганiзацый вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.". 17. Артыкул 43 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 43. Правядзенне культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў Парадак правядзення культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.". 18. Пункт 1 артыкула 45 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "1. Да ўстаноў адукацыi ў галiне культуры адносяцца ўстановы агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi, а таксама ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi i дадатковай адукацыi дарослых, якiя падпарадкоўваюцца Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi Беларусь або галоўным упраўленням, упраўленням, аддзелам культуры мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.". 19. Артыкул 46 выключыць. 20. У пункце 3 артыкула 49 словы "iншых культурных праграм (праектаў, мерапрыемстваў)" замянiць словамi "культурных мерапрыемстваў i культурных праектаў". 21. Падпункт 1.6 пункта 1 артыкула 52 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "1.6. арганiзацыя i (або) правядзенне культурных мерапрыемстваў.". Артыкул 2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Законам i прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона. Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 2, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|