Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Законы БеларусиЗакон Республики Беларусь от 08.05.2012 № 374-З "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 14 мая 2012 г. N 2/1926 Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 12 красавiка 2012 года Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195; 2007 г., N 118, 2/1309; 2010 г., N 6, 2/1645) наступныя дапаўненнi i змяненнi: 1. У артыкуле 1: пасля абзаца першага дапоўнiць артыкул абзацам наступнага зместу: "ансамбль - група iзаляваных або аб'яднаных будынкаў, збудаванняў i iншых аб'ектаў (разам з навакольным асяроддзем), якiя размешчаны на гiстарычна сфармiраванай тэрыторыi, а таксама звязаныя з iмi творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва; творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва i некропалi (разам з навакольным асяроддзем), якiя створаны адначасова або на працягу пэўнага храналагiчнага перыяду;"; абзацы другi - восьмы лiчыць адпаведна абзацамi трэцiм - дзявятым; з абзаца шостага словы "або эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей" выключыць; пасля абзаца сёмага дапоўнiць артыкул абзацам наступнага зместу: "комплекс - група iзаляваных або аб'яднаных будынкаў, збудаванняў i iншых аб'ектаў (разам з навакольным асяроддзем);"; абзацы восьмы i дзявяты лiчыць адпаведна абзацамi дзявятым i дзясятым; у абзацы дзявятым словы "змяшчае рэшткi" замянiць словамi "ўтварыўся ў вынiку жыцця i"; абзац дзясяты выключыць. 2. Абзацы трэцi i чацвёрты артыкула 7 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "вызначае гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя могуць быць прапанаваны для ўключэння ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь; ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам i iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.". 3. Абзацы шосты i сёмы артыкула 8 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "устанаўлення парадку выдачы дазволу на часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей; ажыццяўлення iншых паўнамоцтваў у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, гэтым Законам, iншымi законамi Рэспублiкi Беларусь i актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.". 4. У артыкуле 9: пасля абзаца шостага дапоўнiць артыкул абзацамi наступнага зместу: "унясення ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапаноў аб наданнi матэрыяльным аб'ектам i нематэрыяльным праяўленням творчасцi чалавека статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i аб пазбаўленнi iх такога статусу; унясення ў мiжнародныя арганiзацыi прапаноў аб уключэннi гiсторыка-культурных каштоўнасцей у Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь;"; абзацы сёмы - пятнаццаты лiчыць адпаведна абзацамi дзявятым - сямнаццатым; абзац пятнаццаты выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "выдачы дазволу на часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;". 5. Падпункт 2.4 пункта 2 артыкула 10 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2.4. правядзення ўлiку гiсторыка-культурных каштоўнасцей i забеспячэння кантролю за iх утрыманнем i выкарыстаннем, у тым лiку ўзгаднення вонкавай рэкламы пры размяшчэннi сродкаў вонкавай рэкламы на будынках, збудаваннях i iншых аб'ектах, якiя з'яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi катэгорыi "3";". 6. У пункце 2 артыкула 11: падпункты 2.3 i 2.4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2.3. адабрае або не адабрае навукова-праектную дакументацыю на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1", "2", якiя могуць прывесцi да iстотнага змянення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх знiшчэння, страты цi знiкнення; 2.4. прымае рашэннi аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;"; у падпункце 2.5 словы "выдае заключэннi" замянiць словамi "прымае рашэннi". 7. З пункта 3 артыкула 12 другi сказ выключыць. 8. У пункце 1 артыкула 13: у падпункце 1.1 словы "i архiвы" замянiць словамi ", архiўныя дакументы"; у падпункце 1.2 слова "запаветныя" замянiць словам "запаведныя"; падпункт 1.3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "1.3. помнiкi археалогii - рэшткi ўмацаваных пасяленняў (старажытных гарадоў, гарадзiшчаў, замкаў), неўмацаваных пасяленняў (старажытных стаянак, паселiшчаў, асобнага жылля); будынкаў, збудаванняў, iншых аб'ектаў (свяцiлiшчаў, месцаў спраўляння абрадаў, манастыроў, храмаў); крыжы, культавыя камянi, статуi, абелiскi; курганныя i грунтавыя могiльнiкi, асобныя пахаваннi, некропалi, маўзалеi i iншыя пахаваннi; iнфраструктура сухапутных, водных i водна-волакавых шляхоў; манетныя i рэчавыя скарбы, якiя разам з iншымi нерухомымi i (або) рухомымi артэфактамi захавалiся ў культурным пласце, а таксама ў прыродных i штучных вадаёмах;"; падпункт 1.5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "1.5. помнiкi гiсторыi - будынкi, збудаваннi i iншыя аб'екты (у тым лiку тэрыторыi), звязаныя з важнейшымi гiстарычнымi падзеямi, развiццём грамадства i дзяржавы, мiжнароднымi адносiнамi, з развiццём навукi i тэхнiкi, культуры i быту, з жыццём палiтычных, дзяржаўных, ваенных дзеячаў, дзеячаў навукi, лiтаратуры i мастацтва;". 9. Артыкул 14 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 14. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi Да нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца звычаi, традыцыi, абрады, фальклор (вусная народная творчасць), мова, яе дыялекты, змест геральдычных, тапанiмiчных аб'ектаў i твораў народнага мастацтва (народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва), iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека.". 10. Артыкулы 15 i 34 выключыць. 11. Пункт 2 артыкула 17 дапоўнiць словамi ", у тым лiку носьбiтамi гэтых каштоўнасцей". 12. З падпункта 1.1 пункта 1 артыкула 21 словы "або прадстаўлены ў форме фiксаваных нематэрыяльных праяўленняў творчасцi чалавека, iншых формах праяўлення адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей" выключыць. 13. У артыкуле 22: пункт 1 пасля слоў "уласнiку (уладальнiку) матэрыяльнага аб'екта або" дапоўнiць словам "носьбiту"; пункт 2 пасля слоў "ўласнiк (уладальнiк) матэрыяльнага аб'екта або" дапоўнiць словам "носьбiт"; з пункта 4 слова "фiксаванага" выключыць. 14. З падпункта 1.2 пункта 1 артыкула 24 слова "увасобленых" выключыць. 15. Артыкул 25 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 25. Пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi 1. На гiсторыка-культурную каштоўнасць складаецца пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi адзiнага ўзору. 2. У пашпарце гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўказваюцца поўныя навуковыя i фактычныя звесткi аб гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (апiсваюцца яе гiсторыя, сучасны тэхнiчны стан, указваецца яе месцазнаходжанне, змяшчаюцца ўлiковыя даныя, ацэнка яе гiстарычнага, навуковага, мастацкага, культурнага або iншага значэння, указваюцца элементы, якiя маюць свае адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi, звесткi аб уласнiку (уладальнiку) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або носьбiце нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, дата i нумар ахоўнага абавязацельства, звесткi аб зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, навукова-праектнай дакументацыi, яе выканаўцах, а таксама дадатковыя звесткi аб падзеях i асобах, звязаных з гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, архiўныя i бiблiяграфiчныя крынiцы, графiчны матэрыял). 3. Пры атрыманнi новых звестак аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў пашпарт гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўносяцца адпаведныя дапаўненнi i (або) змяненнi. 4. У пашпарце гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўказваецца катэгорыя гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi са спасылкай на адпаведную пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 5. Форма пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i парадак яго запаўнення ўстанаўлiваюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. 6. Складанне пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца за кошт сродкаў яе ўласнiка (уладальнiка) або ўладальнiка зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, а таксама iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.". 16. У артыкуле 26: з пункта 1 словы "ўлiковых дакументаў на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi," выключыць; пункт 3 выключыць. 17. У артыкуле 28: у пункце 4 словы "i рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi" замянiць словамi ", праектных i рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i (або) у зонах яе аховы"; частку другую пункта 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Ахоўныя дошкi адзiнай формы, якая зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца i захоўваюцца за кошт сродкаў уласнiка (уладальнiка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або ўладальнiка зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, а таксама iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.". 18. У артыкуле 29: у пункце 1: у абзацы першым словы "наступныя зоны аховы нерухомых матэрыяльных" замянiць словамi "межы тэрыторый нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i наступныя зоны аховы гэтых"; дапоўнiць артыкул пунктам 1-1 наступнага зместу: "1-1. Для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя размешчаны побач або ўваходзяць у склад комплексных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, устанаўлiваюцца агульныя зоны аховы."; пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2. Зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i iх рэжымы ўтрымання i выкарыстання вызначаюцца праектам зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi распрацоўваецца для гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. Рэжымамi ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прадугледжваюцца абмежаванне або поўная забарона дзейнасцi, якая стварае пагрозу захаванню гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (яе навакольнаму асяроддзю) i ўмовам яе ўтрымання i выкарыстання. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi распрацоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (уладальнiка) гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або ўладальнiка зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, а таксама iншых крынiц фiнансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Парадак распрацоўкi праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей устанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.". 19. Артыкул 31 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 31. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей 1. Для забеспячэння захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы прымаюць меры для захавання i аднаўлення ўмоў iснавання, развiцця i перадачы нашчадкам традыцый або народных промыслаў (рамёстваў), асаблiвасцей ладу жыцця, характэрных толькi для культуры народа Беларусi, фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту, а таксама заахвочваюць (у тым лiку матэрыяльна) iх носьбiтаў у захаваннi, развiццi i перадачы нашчадкам зместу гэтых каштоўнасцей. 2. Стварэнне перашкод iснаванню, развiццю i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама iстотнае змяненне ўмоў iх iснавання, развiцця i перадачы нашчадкам забараняюцца.". 20. У артыкуле 32: з назвы артыкула словы "i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей" выключыць; з пункта 1 словы "або эталоны фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей" выключыць. 21. Пункт 2 артыкула 33 дапоўнiць словамi "на падставе навукова-даследчых матэрыялаў". 22. У артыкуле 35: з назвы артыкула i пунктаў 1 i 2 словы "i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей" выключыць; пункт 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "3. Часовы вываз за межы Рэспублiкi Беларусь рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь."; пункт 4 выключыць. 23. Главу 7 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: ГЛАВА 7 АДНАЎЛЕННЕ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙАртыкул 36. Вiды работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей 1. У мэтах забеспячэння захавання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца навукова-даследчыя, праектныя i рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы. 2. Да навукова-даследчых работ адносяцца: 2.1. археалагiчныя даследаваннi (разведка i раскопкi) - комплекс мерапрыемстваў па ўдакладненню i вывучэнню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку правядзенне нагляду пры выкананнi земляных i будаўнiчых работ; 2.2. архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi - комплекс мерапрыемстваў па вывучэнню архiўных дакументаў, бiблiяграфiчных, навуковых i iншых матэрыялаў, якiя датычацца матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей; 2.3. натурныя даследаваннi - комплекс мерапрыемстваў па высвятленню i ўдакладненню адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаючы выкананне зандажу, закладку шурфаў, правядзенне хiмiка-фiзiчных даследаванняў уласцiвасцей будаўнiчых матэрыялаў, элементаў мастацкага аздаблення i iншых даследаванняў. 3. Матэрыялы навукова-даследчых работ уключаюцца ў склад навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей. 4. Да праектных работ адносiцца комплекс работ па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей. Праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ. Склад, парадак распрацоўкi i ўзгаднення навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей устанаўлiваюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. 5. Да рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ адносяцца: 5.1. аднаўленчыя работы - комплекс мерапрыемстваў, накiраваных на навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей - абавязкова на месцы iх ранейшага знаходжання); 5.2. дапаўненне - комплекс мерапрыемстваў па стварэнню дапаўненняў да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку па завяршэнню ў свой час не рэалiзаваных аўтарскiх задум, а таксама па ўзвядзенню ў месцах страты на тэрыторыях комплексных гiсторыка-культурных каштоўнасцей будынкаў, збудаванняў i iншых аб'ектаў паводле спецыяльна распрацаваных праектаў рэгенерацыi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей з захаваннем аб'ёмна-прасторавай структуры; 5.3. кансервацыя - комплекс мерапрыемстваў па часоваму або доўгатэрмiноваму забеспячэнню захаванасцi тэхнiчнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку супрацьаварыйныя работы, з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне i ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей; 5.4. прыстасаванне - комплекс мерапрыемстваў па адаптацыi матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей да патрэб i асаблiвасцей сучаснага тэхнiчнага ўтрымання без дапушчэння страты iмi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; 5.5. рамонт - комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню тэхнiчнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей без унясення змяненняў у iх канструкцыйнае i (або) эстэтычнае вырашэнне; 5.6. раскрыццё - комплекс мерапрыемстваў па пазбаўленню гiсторыка-культурных каштоўнасцей ад пазнейшых дысануючых напластаванняў; 5.7. рэгенерацыя - комплекс мерапрыемстваў па аднаўленню цэласнасцi i агульнага кампазiцыйнага вырашэння матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (у асноўным комплексных гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i (або) гiстарычнага характару тэрыторыi зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей; 5.8. рэканструкцыя - комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню тэхнiчнага стану i функцыянальных асаблiвасцей матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей з дапушчэннем частковых змяненняў iх канструкцыйных i неiстотных фiзiчных уласцiвасцей, якiя не вядуць да змянення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей; 5.9. рэстаўрацыя - комплекс мерапрыемстваў па навукова абгрунтаванаму аднаўленню страчаных фрагментаў матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама iх адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Артыкул 37. Выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей 1. Навукова-даследчыя, праектныя i рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей могуць выконвацца толькi з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. Дазвол на правядзенне археалагiчных даследаванняў выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь пасля прадастаўлення Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi iх выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў. Дакументацыя археалагiчных даследаванняў захоўваецца ў архiве Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Дазвол на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1" i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1" выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь пасля ўзгаднення навукова-праектнай дакументацыi на выкананне ўказаных рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ у адпаведнасцi з пунктам 2 артыкула 43 гэтага Закона. 2. Дазвол Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей не вызваляе заказчыкаў ад неабходнасцi афармлення дакументаў у iншых дзяржаўных органах на выкананне такiх работ у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 3. Парадак выдачы дазволу Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 38. Работы па забеспячэнню належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей Работы па забеспячэнню належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (акрамя работ на фасадах), у тым лiку работы па iх рамонту ў межах ахоўнага абавязацельства, прадугледжанага артыкулам 44 гэтага Закона, а таксама работы па пераўладкаванню i (або) перапланiроўцы жылых памяшканняў, размешчаных у будынках, якiя з'яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi (акрамя работ па пераўладкаванню i (або) перапланiроўцы жылых памяшканняў, якiя з'яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, i работ па замене запаўненняў дзвярных i аконных праёмаў, па зашкленню лоджый i балконаў), могуць выконвацца на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях штодзённа або з iншай перыядычнасцю без атрымання дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 39. Асобы, якiя дапускаюцца да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей Да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку да правядзення аўтарскага нагляду за выкананнем указаных рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, дапускаюцца асобы, якiя маюць пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, за выключэннем выпадку, прадугледжанага артыкулам 42 гэтага Закона. Артыкул 40. Пасведчаннi на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей 1. Пасведчаннi на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выдаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь на падставе рашэнняў аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на iх атрыманне. 2. Рашэннi аб адпаведнасцi квалiфiкацыйным патрабаванням кандыдатаў на атрыманне пасведчанняў на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (у тым лiку на правядзенне аўтарскага нагляду за выкананнем указаных рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, правядзенне археалагiчных даследаванняў пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне гэтых рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ) прымаюцца Навукова-метадычнай радай. 3. Парадак выдачы пасведчанняў на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей устанаўлiваецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 41. Навуковы кiраўнiк 1. Пры выкананнi работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, за выключэннем работ, прадугледжаных артыкулам 38 гэтага Закона, назначаецца навуковы кiраўнiк. 2. Навуковы кiраўнiк ажыццяўляе кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i (або) у зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама кiраўнiцтва ходам указаных рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, праводзiць аўтарскi нагляд за iх выкананнем i нясе персанальную адказнасць за захаванне адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, навуковую абгрунтаванасць праектных рашэнняў i iх рэалiзацыю. Навуковы кiраўнiк, як правiла, уваходзiць у склад творчага калектыву, якi выконвае навукова-даследчыя i (або) праектныя работы на матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i (або) у зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. 3. Пры выкананнi работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1", "2" навуковыя кiраўнiкi назначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню заказчыкаў або кiраўнiцтва праектных цi навукова-даследчых устаноў на падставе рашэння Навукова-метадычнай рады, прынятага пры наяўнасцi ўзгаднення iх назначэння з Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi. Пры выкананнi работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорыi "3" i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыi "3" навуковыя кiраўнiкi назначаюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь па прадстаўленню заказчыкаў або кiраўнiцтва праектных цi навукова-даследчых устаноў. 4. Замена навуковага кiраўнiка забараняецца, за выключэннем выпадкаў: 4.1. пiсьмовай адмовы навуковага кiраўнiка ад выканання сваiх абавязкаў i функцый; 4.2. невыканання навуковым кiраўнiком сваiх абавязкаў i функцый; 4.3. немагчымасцi выканання навуковым кiраўнiком сваiх абавязкаў i функцый з прычыны хваробы, выезду на пастаяннае месца жыхарства за межы Рэспублiкi Беларусь, пераходу на работу, выкананне якой не звязана з праектнай i рэстаўрацыйнай дзейнасцю; 4.4. iншых устаноўленых заключэннем Навукова-метадычнай рады выпадкаў, калi навуковы кiраўнiк не можа выконваць свае абавязкi i функцыi. 5. Навуковыя кiраўнiкi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь атрымлiваюць узнагароджанне за выкананне работ, прадугледжаных часткай першай пункта 2 гэтага артыкула, за кошт юрыдычных i (або) фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, зацiкаўленых у выкананнi гэтых работ. 6. Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваецца парадак назначэння навуковага кiраўнiка i вызначаюцца яго правы, абавязкi i функцыi. Артыкул 42. Асобы, якiя могуць быць дапушчаны да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей без катэгорыi Да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей без катэгорыi, у тым лiку да правядзення аўтарскага нагляду за выкананнем указаных рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, могуць быць дапушчаны асобы, якiя не маюць пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, пры ўмове наяўнасцi ў iх адпаведнай квалiфiкацыi, што дазваляе забяспечыць якаснае выкананне гэтых работ. Артыкул 43. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей 1. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя выходзяць за межы патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы, узгадняецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. 2. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1" i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1" узгадняецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь на падставе заключэння Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. 3. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1", "2", якiя могуць прывесцi да iстотнага змянення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх знiшчэння, страты цi знiкнення, папярэдне разглядаецца на пасяджэннi Навукова-метадычнай рады. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый "0", "1", "2" i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей катэгорый "0", "1", "2", якая не адобрана Навукова-метадычнай радай, узгадненню не падлягае. Неабходнасць разгляду Навукова-метадычнай радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, не ўказаных у частцы першай гэтага пункта, вызначаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. Выдаткi, звязаныя з разглядам Навукова-метадычнай радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, кампенсуюцца заказчыкамi навукова-праектнай дакументацыi. 4. Юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя з'яўляюцца заказчыкамi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у абавязковым парадку павiнны бязвыплатна перадаваць у Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь устаноўленыя Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь раздзелы гэтай навукова-праектнай дакументацыi, якiя датычацца выканання рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей. 5. У працэсе падрыхтоўкi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама пры яе ўзгадненнi прызнаецца прыярытэт аховы гiсторыка-культурнай спадчыны. 6. Узгадненне з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей не вызваляе ад неабходнасцi яе ўзгаднення з iншымi дзяржаўнымi органамi ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.". 24. У артыкуле 44: першы сказ пункта 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "1. Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь для матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей могуць вызначацца iндывiдуальныя ўмовы iх утрымання i выкарыстання, устанаўлiвацца парадак выканання работ на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях, патрабаваннi па забеспячэнню iх захавання, у тым лiку ў выпадках надзвычайных сiтуацый цi ў перыяд узброеных канфлiктаў, а таксама iншыя абмежаваннi дзейнасцi iх уласнiкаў (уладальнiкаў) i карыстальнiкаў, уладальнiкаў зямельных участкаў, на якiх размешчаны помнiкi археалогii."; у пункце 2 словы "або па яго даручэнню ўладальнiкам гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў" замянiць словамi "(уладальнiкам) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або ўладальнiкам зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, у". 25. З назвы, часткi першай пункта 1 i пунктаў 2 i 3 артыкула 45 словы "i эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей" выключыць. 26. З назвы i абзаца першага пункта 1 артыкула 51 словы "або эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi" выключыць. 27. У артыкуле 52: назву артыкула i абзац першы выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 52. Абмежаванне правоў уласнiка (уладальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уладальнiка зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii Уласнiку (уладальнiку) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уладальнiку зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, забараняецца:"; абзацы трэцi i чацвёрты выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выконваць без дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь работы на гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i (або) у зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключэннем работ, прадугледжаных артыкулам 38 гэтага Закона; адчужаць або iншым чынам перадаваць права ўласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць без узгаднення з абласным (Мiнскiм гарадскiм) выканаўчым i распарадчым органам у парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь;". 28. У артыкуле 53: назву артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 53. Абавязкi ўласнiка (уладальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уладальнiка зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii"; у пункце 1: у абзацы першым словы "матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або эталона фiксаванай нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi" замянiць словамi "(уладальнiк) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, уладальнiк зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii,"; з падпункта 1.5 словы "або эталонаў фiксаваных нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей" выключыць; дапоўнiць пункт падпунктам 1.6 наступнага зместу: "1.6. забяспечыць устаноўку на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ахоўнай дошкi i складанне пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi."; пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2. Пры набыццi права ўласнасцi на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць новы ўласнiк (уладальнiк) гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або ўладальнiк зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, абавязаны на працягу аднаго месяца падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтай умовы цягне за сабой прызнанне такой здзелкi несапраўднай."; у пункце 3 словы "ўласнiк гэтага аб'екта або па яго даручэнню ўладальнiк" замянiць словамi "яго ўласнiк (уладальнiк) або ўладальнiк зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны гэты матэрыяльны аб'ект,"; дапоўнiць артыкул пунктам 4 наступнага зместу: "4. У выпадку, калi ўласнiк (уладальнiк) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi безгаспадарна ўтрымлiвае гэту гiсторыка-культурную каштоўнасць, што можа прывесцi да страты яе адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, такая гiсторыка-культурная каштоўнасць па рашэнню суда можа быць перададзена ў дзяржаўную ўласнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.". 29. Артыкул 56 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 56. Фiнансаванне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны 1. Фiнансаванне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, сродкаў уласнiкаў (уладальнiкаў) гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уладальнiкаў зямельных участкаў, на якiх размешчаны помнiкi археалогii, добраахвотных ахвяраванняў юрыдычных i фiзiчных асоб, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 2. Для фiнансавання аховы гiсторыка-культурнай спадчыны могуць стварацца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, фонды спецыяльнага прызначэння.". Артыкул 2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн: забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона. Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу праз тры месяцы пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем гэтага артыкула i артыкула 2, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|