Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 28.05.2012 № 29 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб правядзеннi нацыянальнага форуму "Музеi Беларусi"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 18 июня 2012 г. N 8/26013 На падставе падпункта 5.10 пункта 5 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб правядзеннi нацыянальнага форуму "Музеi Беларусi". 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання. Мiнiстр П.П.Латушка УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Мiнiстр адукацыi Намеснiк Мiнiстра Рэспублiкi Беларусь транспарту i камунiкацый С.А.Маскевiч Рэспублiкi Беларусь 30.03.2012 А.А.Несцяровiч 30.03.2012 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Мiнiстр фiнансаў Старшыня Рэспублiкi Беларусь Брэсцкага абласнога А.М.Харкавец выканаўчага камiтэта 21.05.2012 К.А.Сумар 03.04.2012 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Вiцебскага абласнога Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта А.М.Косiнец У.А.Дворнiк 27.03.2012 17.03.2012 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Гродзенскага абласнога Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта С.Б.Шапiра Б.В.Батура 17.03.2012 17.03.2012 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Магiлёўскага абласнога Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта П.М.Руднiк М.А.Ладуцька 17.03.2012 28.03.2012 ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 28.05.2012 N 29 1. Дадзенай Iнструкцыяй вызначаецца парадак арганiзацыi i правядзення нацыянальнага форуму "Музеi Беларусi" (далей - форум), прадугледжанага Дзяржаўнай праграмай "Культура Беларусi" на 2011 - 2015 гады, зацверджанай пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня 2010 г. N 1905 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 11, 5/33091). 2. Форум праводзiцца ў мэтах падтрымкi музейнай справы ў Рэспублiцы Беларусь, стымулявання творчых iнiцыятыў, заахвочвання музейных работнiкаў, якiя ўнеслi значны ўклад у вывучэнне, захаванне i папулярызацыю культурных каштоўнасцей, прыцягнення ўвагi шырокiх колаў грамадства да шматграннасцi музейнай дзейнасцi. 3. Форум праводзiцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры) сумесна з абласнымi (Мiнскiм гарадскiм) выканаўчымi камiтэтамi ў 2012 i 2014 гадах. Месца i тэрмiн правядзення форуму вызначаюцца Мiнiстэрствам культуры. 4. Мiнiстэрства культуры зацвярджае склад арганiзацыйнага камiтэта форуму (далей - аргкамiтэт). 5. Аргкамiтэт зацвярджае графiк падрыхтоўкi i праграму форуму, эскiзы афармлення вядучых прэзентацыйных пляцовак, сiмволiку, фармiруе спiс удзельнiкаў форуму, разглядае пытаннi запрашэння мiжнародных экспертаў, вырашае iншыя пытаннi, звязаныя з арганiзацыяй i правядзеннем форуму. 6. У рамках форуму праводзяцца: прэзентацыя экспазiцыi форуму, конкурс "Музеi Беларусi - трэцяму тысячагоддзю" (далей - конкурс), навукова-практычныя семiнары, круглыя сталы i iншыя мерапрыемствы. 7. Тэрмiн правядзення конкурсу вызначаецца Мiнiстэрствам культуры. 8. Iнфармацыя аб правядзеннi конкурсу размяшчаецца не менш чым за месяц да пачатку яго правядзення на афiцыйным сайце Мiнiстэрства культуры, у газеце "Культура", у глабальнай сетцы Iнтэрнэт i павiнна змяшчаць звесткi аб часе, месцы правядзення конкурсу, умовах конкурсу, крытэрыях i парадку ацэнкi прадстаўленых матэрыялаў, парадку i тэрмiне аб'яўлення вынiкаў конкурсу, а таксама iншыя неабходныя звесткi. 9. Удзельнiкамi конкурсу могуць быць музеi i галерэi Рэспублiкi Беларусь (далей - удзельнiкi). 10. Конкурс праводзiцца па наступных намiнацыях: "Гран-пры" - прысуджаецца аднаму ўдзельнiку, якi прадставiў лепшую экспазiцыю на форуме, лепшыя матэрыялы ў адной або некалькiх намiнацыях; тэматычныя - прысуджаюцца аднаму ўдзельнiку па кожным тэматычным накiрунку: "Лепшае навуковае праектаванне экспазiцыi"; "Лепшае мастацкае праектаванне экспазiцыi"; "Лепшая арганiзацыя мiжнароднай выстаўкi"; "Лепшая арганiзацыя выстаўкi з уласных фондаў"; "Лепшая публiкацыя аб музейных прадметах"; "Лепшы музей па арганiзацыi культурна-адукацыйнай дзейнасцi"; "Лепшае захоўванне музейных прадметаў"; "Лепшая работа рэстаўратара"; "Лепшае музейнае выданне"; "Лепшае прадстаўленне музея ў сродках масавай iнфармацыi"; "Лепшая партнёрская дзейнасць"; "Лепшы музей па арганiзацыi турыстычнага абслугоўвання"; "Лепшы музей па арганiзацыi культурна-адукацыйнай дзейнасцi па патрыятычным выхаваннi моладзi". 11. Для ўдзелу ў конкурсе яго ўдзельнiкi да 1 верасня ўключна накiроўваюць у Мiнiстэрства культуры заяўку з паметкай: "На конкурс". Заяўка павiнна ўтрымлiваць звесткi аб намiнацыi, у якой удзельнiк жадае прымаць удзел. Конкурсныя матэрыялы, прадстаўленыя пазней пазначанага тэрмiну, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца. Дата прадстаўлення конкурсных матэрыялаў, якiя дасылаюцца па пошце, вызначаецца па паштовым штэмпелi адпраўшчыка. 12. Да заяўкi прыкладаюцца конкурсныя матэрыялы: канцэпцыя, DVD-дыск з фотазапiсамi цi вiдэазапiсамi, навуковыя публiкацыi, рэцэнзii i водгукi, iншыя матэрыялы, неабходныя для прэзентацыi ў намiнацыi (сцэнарны план, праграма). Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца на беларускай або рускай мове ў двух друкаваных экзэмплярах i версii на электронным носьбiце (у запячатаным выглядзе). Пры ўдзеле ў некалькiх намiнацыях конкурсныя матэрыялы дасылаюцца па кожнай намiнацыi асобна. 13. Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца па вынiках дзейнасцi ўдзельнiкаў, ажыццяўляемай у рамках Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусi" на 2011 - 2015 гады, за апошнiя два гады, якiя папярэднiчаюць даце пачатку конкурсу. 14. Конкурсныя матэрыялы разглядаюцца журы на закрытым пасяджэннi. Склад журы зацвярджаецца Мiнiстрам культуры Рэспублiкi Беларусь. 15. Рашэнне прымаецца ў прысутнасцi не менш паловы складу журы адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных. Рашэнне журы афармляецца пратаколам, якi падпiсваецца ўсiмi членамi журы, якiя прынялi ўдзел у галасаваннi. 16. Пры вызначэннi пераможцаў конкурсу асноўнымi крытэрыямi з'яўляюцца: высокi прафесiйны ўзровень работ; наяўнасць арыгiнальных iдэй, iнавацыйных падыходаў; папулярызацыя музейных прадметаў, музейных калекцый, нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей; прыцягальнасць музейнай дзейнасцi для патэнцыяльных партнёраў з розных сфер дзейнасцi; адметнасць прэзентацыйнай формы. 17. Вынiкi конкурсу абвяшчаюцца на ўрачыстай цырымонii закрыцця форуму, дзе пераможцам уручаюцца дыпломы. Пры наяўнасцi пазабюджэтных сродкаў пераможцам выплачваюцца грашовыя прэмii, уручаюцца прызы. Памер грашовых прэмiй вызначаецца аргкамiтэтам у залежнасцi ад памеру наяўных пазабюджэтных сродкаў. 18. Iнфармацыя аб вынiках конкурсу размяшчаецца на працягу 10 дзён з дня абвяшчэння вынiкаў конкурсу ў сродках масавай iнфармацыi, указаных у пункце 8 дадзенай Iнструкцыi. 19. Па вынiках правядзення форуму арганiзацыямi i грамадскiмi аб'яднаннямi могуць быць устаноўлены за кошт пазабюджэтных сродкаў дыпломы i спецыяльныя прэмii ў намiнацыях: "За вернасць прафесii"; "Лепшы кiраўнiк музея"; "Лепшы рэгiянальны музей"; "Лепшае прадстаўленне музея на экспазiцыi форуму". 20. Фiнансаванне расходаў, звязаных з арганiзацыяй i правядзеннем форуму, ажыццяўляецца ў межах сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, прадугледжаных на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|