Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Конституционного Суда Республики Беларусь от 28.06.2012 № Р-719/2012 "Аб адпаведнасцi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб унясеннi дапаўнення ў Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавiка 1999 года"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 9 июля 2012 г. N 6/1182



Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага - намеснiка Старшынi Канстытуцыйнага Суда Сяргеевай В.Г., суддзяў Бойка Т.С., Варановiча Т.В., Данiлюка С.Я., Iзоткi У.П., Козыравай Л.Р., Марыскiна А.У, Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П.

на падставе часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 i пункта 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь"

разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб унясеннi дапаўнення ў Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавiка 1999 года".

Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Чыгрынава С.П., прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Канстытуцыя), Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб унясеннi дапаўнення ў Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавiка 1999 года" i iншых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь устанавiў:

Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб унясеннi дапаўнення ў Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавiка 1999 года" (далей - Закон) прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 31 мая 2012 г., адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 22 чэрвеня 2012 г. i прадстаўлены Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь на подпiс.

Закон з'яўляецца актам аб выражэннi згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб унясеннi дапаўнення ў Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавiка 1999 года (далей - Пагадненне), заключанага шляхам абмену нотамi 12 верасня 2011 года для спрыяння абмену iнфармацыяй памiж мытнымi органамi дзвюх краiн у мэтах барацьбы з парушэннямi мытнага заканадаўства.

Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавiка 1999 года было ратыфiкавана Законам Рэспублiкi Беларусь ад 6 снежня 1999 года.

Згодна з Пагадненнем артыкул 11 Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавiка 1999 года дапаўняецца пунктам 4, якi прадугледжвае, што не перашкаджаецца перадача мытнымi органамi Беларусi i Славакii iнфармацыi, дакументаў i iншых даных, атрыманых у рамках гэтага Пагаднення, Еўрапейскай Камiсii i iншым дзяржавам - членам Еўрапейскага Саюза.

У адпаведнасцi з абзацам васямнаццатым артыкула 1 Закона Рэспублiкi Беларусь "О международных договорах Республики Беларусь" змяненне палажэнняў мiжнароднага дагавора згодна з умовамi мiжнароднага дагавора i мiжнародным правам з'яўляецца папраўкай да мiжнароднага дагавора.

У абзацы другiм часткi шостай артыкула 39 указанага Закона ўстаноўлена, што рашэннi аб выражэннi згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе паправак да мiждзяржаўных i мiжурадавых дагавораў прымаюцца Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь у форме закона адносна паправак да мiждзяржаўных i мiжурадавых дагавораў, згода на абавязковасць якiх для Рэспублiкi Беларусь была выказана ў форме закона.

З улiкам указанага выражэнне згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе Пагаднення ў форме закона аб ратыфiкацыi з'яўляецца абгрунтаваным.

Закон прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у межах кампетэнцыi ў адпаведнасцi з пунктам 2 часткi першай артыкула 97 Канстытуцыi, адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з пунктам 1 часткi першай артыкула 98 Канстытуцыi.

На падставе выкладзенага Канстытуцыйны Суд лiчыць, што па зместу норм, форме акта i парадку прыняцця Закон адпавядае Канстытуцыi.

Кiруючыся часткамi першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, часткамi восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 i пунктам 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь", Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь



вырашыў:

1. Прызнаць Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб унясеннi дапаўнення ў Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавiка 1999 года" адпаведным Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.

2. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.

3. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.



Старшынствуючы -

намеснiк Старшынi

Канстытуцыйнага Суда

Рэспублiкi Беларусь В.Г.Сяргеева






dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList