Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20.07.2012 № 665 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 25 июля 2012 г. N 5/36005



Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 2002 г. N 651 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 59, 5/10482; 2006 г., N 103, 5/22474) наступныя дапаўненнi i змяненнi:

назву дапоўнiць словамi ", ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў";

пункты 1 i 2 пасля слова "работ" дапоўнiць словамi ", ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў";

Палажэнне аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, зацверджанае гэтай пастановай, выкласцi ў новай рэдакцыi (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе афiцыйнага апублiкавання.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч



                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Савета Мiнiстраў
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      22.05.2002 N 651
                                                      (у рэдакцыi пастановы
                                                      Савета Мiнiстраў
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      20.07.2012 N 665)


ПАЛАЖЭННЕ АБ АХОВЕ АРХЕАЛАГIЧНЫХ АБ'ЕКТАЎ ПРЫ ПРАВЯДЗЕННI ЗЕМЛЯНЫХ I БУДАЎНIЧЫХ РАБОТ, АЖЫЦЦЯЎЛЕННI IНШАЙ ДЗЕЙНАСЦI НА ТЭРЫТОРЫI АРХЕАЛАГIЧНЫХ АБ'ЕКТАЎ

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Дадзеным Палажэннем вызначаюцца меры па ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на тэрыторыi названых аб'ектаў, якая не звязана з iх планавымi даследаваннямi, музеефiкацыяй i экспанаваннем, з мэтай прадухiлення любых форм негатыўнага ўздзеяння i захавання магчымасцi выкарыстання археалагiчных аб'ектаў у iнтарэсах гуманiтарнай адукацыi, навукi i культуры, а таксама развiцця асобы чалавека.

Асобы, вiнаватыя ў невыкананнi правiл па ахове археалагiчных аб'ектаў, нясуць адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

2. У дадзеным Палажэннi прымяняюцца наступныя асноўныя тэрмiны:

ахова археалагiчных аб'ектаў - сiстэма арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i iншых мер па захаванню археалагiчных аб'ектаў;

археалагiчныя аб'екты - матэрыяльныя аб'екты цi iх комплексы, якiя ўзнiклi ў вынiку дзейнасцi чалавека i захавалiся ў культурным пласце або на дне прыродных i штучных вадаёмаў: умацаваныя пасяленнi (старажытныя гарады, гарадзiшчы, замкi), неўмацаваныя пасяленнi (старажытныя стаянкi, паселiшчы, асобнае жыллё), курганныя i грунтавыя могiльнiкi, асобныя пахаваннi, некропалi, маўзалеi i iншыя пахаваннi, старажытныя збудаваннi i iншыя аб'екты гаспадарчага i вытворчага прызначэння, фартыфiкацыйныя збудаваннi, культавыя збудаваннi (храмы, манастыры, свяцiлiшчы, месцы спраўляння абрадаў, каменныя крыжы, культавыя камянi, каменныя статуi, абелiскi), iнфраструктура сухапутных, водных i водна-волакавых шляхоў, манетныя i рэчавыя скарбы;

помнiкi археалогii - археалагiчныя аб'екты, якiм нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195);

тэрыторыя археалагiчнага аб'екта - участак зямлi, заняты археалагiчным аб'ектам i звязаны з iм гiстарычна i функцыянальна;

археалагiчны артэфакт - прадмет, што быў падвергнуты ў мiнулым уздзеянню чалавека або iм выкарыстоўваўся для жыццёвых патрэб, выяўлены ў вынiку мэтанакiраваных археалагiчных даследаванняў або якой-небудзь iншай падзеi, у тым лiку i выпадковай, якому можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з крытэрыямi адбору матэрыяльных аб'ектаў, вызначаных у пункце 1 артыкула 20 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь";

земляныя i будаўнiчыя работы - будаўнiчы працэс, якi ўключае распрацоўку (выемку) грунту, яго перамяшчэнне i ўкладку на пэўным месцы. Да земляных i будаўнiчых работ таксама адносяцца пракладка нафта- i газаправодаў, камунiкацый, узвядзенне будынкаў, гiдратэхнiчных i iншых збудаванняў, будаўнiцтва дарог, распрацоўка кар'ераў;

дазвол (адкрыты лiст) Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi на выкананне археалагiчных разведак i раскопак (далей - дазвол (адкрыты лiст) НАН Беларусi) - дакумент, якi выдаецца НАН Беларусi ва ўстаноўленым парадку i з'яўляецца пацвярджэннем прадастаўленага выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў;

арганiзацыя археалагiчнага профiлю - арганiзацыя, якая праводзiць археалагiчныя даследаваннi i мае ў сваiм штаце спецыялiстаў з квалiфiкацыяй "археолаг", надзеленых правам на атрыманне дазволу (адкрытага лiста) НАН Беларусi.

3. Парадак дзеянняў у дачыненнi да археалагiчных аб'ектаў, якiм не нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (не з'яўляюцца помнiкамi археалогii), вызначаецца НАН Беларусi.

4. Дзейнасць у адносiнах да помнiкаў археалогii рэгулюецца Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" i дадзеным Палажэннем.



ГЛАВА 2 РАСПРАЦОЎКА МЕР ПА АХОВЕ АРХЕАЛАГIЧНЫХ АБ'ЕКТАЎ ПРЫ ПРАВЯДЗЕННI ЗЕМЛЯНЫХ I БУДАЎНIЧЫХ РАБОТ

5. Звесткi аб археалагiчных аб'ектах уключаюцца ў склад генеральных планаў развiцця гарадоў i iншых паселiшчаў, праектаў дэтальнай планiроўкi i другiх горадабудаўнiчых праектаў, праектаў гаспадарчага развiцця тэрыторый i iншай праектнай дакументацыi з мэтай аховы археалагiчных аб'ектаў пры рэалiзацыi ўказаных планаў i праектаў.

Названыя планы i праекты, якiя змяшчаюць звесткi аб археалагiчных аб'ектах, падлягаюць узгадненню з НАН Беларусi. У выпадках змяшчэння звестак аб помнiках археалогii ў гэтых планах i праектах iх узгадненне ажыццяўляецца з Мiнiстэрствам культуры на падставе заключэння НАН Беларусi.

6. Земляныя i будаўнiчыя работы могуць праводзiцца на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў толькi пасля распрацоўкi i ажыццяўлення мер па ахове гэтых аб'ектаў.

Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў павiнны прадугледжвацца на ўсiх этапах перадпраектных, праектных работ i пры ўсiх вiдах будаўнiцтва аб'ектаў i пабудоў. Распрацоўка сiстэмы мер па ахове археалагiчных аб'ектаў уключаецца ў праектную i навукова-праектную дакументацыю на правядзенне ўсiх вiдаў земляных i будаўнiчых работ.

Навукова-праектная дакументацыя на выкананне работ на помнiках археалогii ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры.

7. Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў павiнны прадугледжваць наступныя вiды работ:

фiксацыя ўжо вядомых археалагiчных аб'ектаў на праектным матэрыяле;

абследаванне зоны земляных i будаўнiчых работ з мэтай выяўлення няўлiчаных археалагiчных аб'ектаў, iх фiксацыя i пры неабходнасцi навуковае даследаванне.

Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў распрацоўваюцца спецыялiстамi з квалiфiкацыяй "археолаг", якiм выдадзены дазвол (адкрыты лiст) НАН Беларусi.

Археалагiчныя даследаваннi ў зоне земляных i будаўнiчых работ праводзяцца спецыялiстамi з квалiфiкацыяй "археолаг" у адпаведнасцi з атрыманым ва ўстаноўленым парадку дазволам (адкрытым лiстом) НАН Беларусi на падставе дагавора НАН Беларусi з юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя ажыццяўляюць распрацоўку праектнай дакументацыi на выкананне работ у названых зонах i выконваюць гэтыя работы.

Парадак выдачы дазволу (адкрытага лiста) НАН Беларусi ўстанаўлiваецца НАН Беларусi.

8. Дазвол на правядзенне земляных i будаўнiчых работ выдаецца ва ўстаноўленым парадку мясцовым выканаўчым i распарадчым органам толькi пасля атрымання заключэння НАН Беларусi аб адсутнасцi на тэрыторыi такiх работ археалагiчных аб'ектаў цi аб неабходнасцi прыняцця мер па iх ахове.

9. Фiнансаванне мер па ахове археалагiчных аб'ектаў у зонах земляных i будаўнiчых работ праводзiцца юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя з'яўляюцца заказчыкамi праектных i будаўнiчых работ.



ГЛАВА 3 МЕРЫ ПА АХОВЕ АРХЕАЛАГIЧНЫХ АБ'ЕКТАЎ ПРЫ ПРАВЯДЗЕННI ЗЕМЛЯНЫХ I БУДАЎНIЧЫХ РАБОТ, АЖЫЦЦЯЎЛЕННI IНШАЙ ДЗЕЙНАСЦI НА ТЭРЫТОРЫI АРХЕАЛАГIЧНЫХ АБ'ЕКТАЎ

10. Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi ўсiх вiдаў земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў прадугледжваюць:

забарону ўсiх работ i вiдаў дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў без узгаднення з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi на падставе заключэння НАН Беларусi i дазволу на правядзенне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, выдадзенага Мiнiстэрствам культуры ў дачыненнi помнiкаў археалогii;

замену тэрыторыi будаўнiцтва;

стварэнне iнжынернай абароны археалагiчных аб'ектаў;

навуковае даследаванне археалагiчных аб'ектаў на падставе дазволу (адкрытага лiста) НАН Беларусi;

поўнае навуковае даследаванне археалагiчных аб'ектаў;

нагляд археолагаў за выкананнем ахоўных мер пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў;

кансервацыю археалагiчных аб'ектаў у складзе будаўнiчага комплексу;

забарону правядзення раскопак i разведак, ажыццяўлення iншых дзеянняў на археалагiчных аб'ектах з выкарыстаннем металашукальнiкаў, геарадараў, iншых тэхнiчных сродкаў i iнструментаў без атрыманага ва ўстаноўленым парадку дазволу (адкрытага лiста) НАН Беларусi;

iншыя меры ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, накiраваныя на захаванне, вывучэнне, забарону пашкоджання цi знiшчэння археалагiчных аб'ектаў.

Адказнасць за забеспячэнне захавання i правядзенне навуковай апрацоўкi археалагiчных артэфактаў ускладаецца на асобу, якая выявiла гэтыя артэфакты або пад кiраўнiцтвам якой на падставе дазволу (адкрытага лiста) НАН Беларусi ажыццёўлена (або адбылося) iх выяўленне.

11. Упаўнаважаныя прадстаўнiкi Мiнiстэрства культуры, НАН Беларусi, арганiзацый археалагiчнага профiлю маюць права сваiм рашэннем прыпынiць земляныя i будаўнiчыя работы ў выпадку з'яўлення пагрозы пашкоджання цi знiшчэння археалагiчнага аб'екта.

12. Юрыдычная або фiзiчная асоба, што выпадкова выявiла археалагiчны аб'ект, якi можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, абавязана безадкладна прыпынiць работы або iншую дзейнасць, якiя могуць аказваць уздзеянне на гэты аб'ект, прыняць меры па яго захаванню i паведамiць у Мiнiстэрства культуры або мясцовы выканаўчы i распарадчы орган аб выяўленым аб'екце.

Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган пасля атрымання паведамлення аб выяўленнi археалагiчнага аб'екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, абавязаны не пазней чым у двухдзённы тэрмiн паведамiць у Мiнiстэрства культуры аб выяўленым аб'екце.

Мiнiстэрства культуры пасля атрымання паведамлення аб выяўленнi археалагiчнага аб'екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, арганiзуе не пазней чым у трохдзённы тэрмiн прыезд свайго прадстаўнiка на месца выяўлення гэтага аб'екта.

Прадстаўнiк Мiнiстэрства культуры пасля агляду на месцы выяўленага археалагiчнага аб'екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, выдае пiсьмовае прадпiсанне, у якiм вызначае часовы рэжым утрымання гэтага аб'екта з указаннем тэрмiну яго дзеяння, або пры вiдавочнай безпадстаўнасцi меркавання аб наяўнасцi ў аб'екта адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей складае акт аб адсутнасцi ў выяўленага нерухомага матэрыяльнага аб'екта адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей. Тэрмiн дзеяння часовага рэжыму ўтрымання нерухомага матэрыяльнага аб'екта, якi можа ўяўляць гiсторыка-культурную каштоўнасць, можа быць скарочаны або прадоўжаны Мiнiстэрствам культуры.

13. На падставе звароту Мiнiстэрства культуры НАН Беларусi дае заключэнне аб навуковай вартасцi выяўленага археалагiчнага аб'екта i прапануе меры па яго ахове.

14. Iнфармацыя аб археалагiчных аб'ектах наносiцца ў кожным раёне краiны на раённыя карты землекарыстання на падставе звестак НАН Беларусi i афiцыйна даводзiцца да ведама землекарыстальнiкаў.

Iнфармацыя аб размяшчэннi археалагiчных аб'ектаў, якая атрымана ў ходзе правядзення земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўлення iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, прадстаўляецца арганiзацыямi археалагiчнага профiлю, выканаўцам якiх прадастаўлена права на правядзенне археалагiчных даследаванняў. Такая iнфармацыя складаецца з апiсання археалагiчнага аб'екта, яго месцазнаходжання, карты мясцовасцi з нанясеннем гэтага аб'екта i яго фотафiксацыi, выкананай з усходняга, паўночнага, заходняга i паўднёвага бакоў, i ўзгадняецца НАН Беларусi, пасля чаго зацвярджаецца дзяржаўнымi органамi землекарыстання.



ГЛАВА 4 ПАЛЯВЫЯ АРХЕАЛАГIЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННI Ў ЗОНАХ ПРАВЯДЗЕННЯ ЗЕМЛЯНЫХ I БУДАЎНIЧЫХ РАБОТ, АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ IНШАЙ ДЗЕЙНАСЦI НА ТЭРЫТОРЫI АРХЕАЛАГIЧНЫХ АБ'ЕКТАЎ

15. Кiраўнiцтва археалагiчнымi даследаваннямi ў зоне правядзення ўсiх вiдаў земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўлення iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў можа выконвацца спецыялiстамi адпаведнай квалiфiкацыi, якiя маюць дазвол (адкрыты лiст) НАН Беларусi.

16. Дазвол на правядзенне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя з'яўляюцца помнiкамi археалогii, выдаецца Мiнiстэрствам культуры пасля прадастаўлення НАН Беларусi iх выканаўцам права на правядзенне археалагiчных даследаванняў.






dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList