Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Сумеснае камюнiке аб устанаўленнi дыпламатычных адносiнаў памiж Рэспублiкай Беларусь i Тувалу"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 14 января 2013 г. N 3/2897 Уступiла ў сiлу 12 верасня 2012 года Рэспублiка Беларусь i Тувалу, жадаючы развiваць узаемапаразуменне i ўмацоўваць дружалюбныя адносiны i супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi, кiруючыся прынцыпамi i мэтамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i мiжнароднага заканадаўства, у асаблiвасцi павагi i ўмацавання мiжнароднага мiру i бяспекi, роўнасцi памiж Дзяржавамi, павагi да нацыянальнага суверэнiтэту i тэрытарыяльнай цэласнасцi, незалежнасцi i мiжнародных дамоў i неўмяшання ва ўнутраныя справы Дзяржаў, дамовiлiся ўстанавiць дыпламатычныя адносiны памiж Рэспублiкай Беларусь i Тувалу на пасольскiм узроўнi, кiруючыся палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года, з даты падпiсання гэтага Сумеснага камюнiке, у сведчанне чаго прадстаўнiкi, належным чынам на тое ўпаўнаважаныя, падпiсалi гэта Сумеснае камюнiке. Здзейснена ў двух экзэмплярах у горадзе Нью-Ёрку 12 верасня 2012 года, кожны на беларускай i англiйскай мовах, прычым абодва тэксты з'яўляюцца роўна аутэнтычнымi. За Рэспублiку Беларусь За Тувалу Яго Экселенцыя Яго Экселенцыя Андрэй Дапкюнас Афеле Фалема Пiта Пастаянны прадстаўнiк Пастаянны прадстаўнiк Рэспублiкi Беларусь Тувалу пры Арганiзацыi пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый Аб'яднаных Нацый |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|