Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13.11.2012 № 1037 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 24 снежня 2010 г. № 1885"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 15 ноября 2012 г. N 5/36483



Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 24 снежня 2010 г. N 1885 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб рэспублiканскiм конкурсе "Нацыянальная музычная прэмiя ў галiне эстраднага мастацтва" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 3, 5/33076) наступныя змяненнi:

з назвы i пункта 1 словы "ў галiне эстраднага мастацтва" выключыць;

Палажэнне аб рэспублiканскiм конкурсе "Нацыянальная музычная прэмiя ў галiне эстраднага мастацтва", зацверджанае дадзенай пастановай, выкласцi ў новай рэдакцыi (прыкладаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра 

Рэспублiкi Беларусь У.Семашка



                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Савета Мiнiстраў
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      24.12.2010 N 1885
                                                      (у рэдакцыi пастановы
                                                      Савета Мiнiстраў
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      13.11.2012 N 1037)


ПАЛАЖЭННЕ АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ КОНКУРСЕ "НАЦЫЯНАЛЬНАЯ МУЗЫЧНАЯ ПРЭМIЯ"

1. Дадзеным Палажэннем вызначаюцца ўмовы ўдзелу ў рэспублiканскiм конкурсе "Нацыянальная музычная прэмiя" (далей - конкурс) i парадак яго правядзення.

2. Конкурс праводзiцца ў мэтах:

развiцця нацыянальнага эстраднага музычнага мастацтва;

стварэння ўмоў для папулярызацыi творчасцi таленавiтых беларускiх эстрадных выканаўцаў, а таксама аўтараў - кампазiтараў i паэтаў-песеннiкаў (далей - аўтары), гукарэжысёраў, аранжыроўшчыкаў, прадзюсараў, журналiстаў (далей, калi не вызначана iншае, - прадстаўнiкi эстраднага музычнага мастацтва);

павышэння прэстыжу беларускiх выканаўцаў, аўтараў i прадстаўнiкоў музычнага мастацтва.

3. Конкурс праводзiцца яго арганiзатарамi - Мiнiстэрствам культуры i закрытым акцыянерным таварыствам "Сталiчнае тэлебачанне" (далей, калi не вызначана iншае, - арганiзатары конкурсу). Тэрмiны правядзення конкурсу вызначаюцца арганiзатарамi конкурсу.

Падрыхтоўку i трансляцыю гала-канцэрта забяспечваюць арганiзатары конкурсу.

Выраб тэлевiзiйнай версii гала-канцэрта, анансаванне i iнфармацыйнае забеспячэнне конкурсу ажыццяўляе закрытае акцыянернае таварыства "Сталiчнае тэлебачанне".

Стварэнне iнфармацыйна-рэкламных ролiкаў, iх пракат на тэлебачаннi i радыё забяспечвае закрытае акцыянернае таварыства "Сталiчнае тэлебачанне".

4. Iнфармацыя аб правядзеннi конкурсу размяшчаецца не менш чым за месяц да пачатку яго правядзення ў газеце "Культура" i (цi) iншых друкаваных сродках масавай iнфармацыi, на сайтах дзяржаўных органаў у глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт i ўтрымлiвае звесткi аб часе, месцы правядзення конкурсу, умовах конкурсу, крытэрыях i парадку ацэнкi прадстаўленых матэрыялаў, парадку i тэрмiнах аб'яўлення вынiкаў конкурсу, а таксама iншыя неабходныя звесткi.

5. Конкурс можа праводзiцца па наступных намiнацыях:

"Лепшая песня года";

"Лепшы поп-выканаўца" (гурт);

"Лепшы рок-выканаўца" (гурт);

"Лепшы джаз-выканаўца" (гурт);

"Лепшы этна-фольк-выканаўца" (гурт);

"Адкрыццё года";

"Лепшы аўтар музыкi";

"Лепшы аўтар слоў";

"Лепшы аранжыроўшчык";

"Лепшая беларускамоўная песня года";

"Лепшы музычны альбом";

"Лепшая песня (музычны альбом) для кiно, тэлебачання";

"Лепшы канцэрт года";

"Лепшы гастрольны тур";

"Лепшы клiп года";

"Лепшы журналiст (музычны крытык)";

"Лепшы прадзюсар";

"За ўклад у развiццё сучаснай музыкi";

"Зорачка года (лепшы юны выканаўца)".

6. Удзел у конкурсе могуць прымаць выканаўцы, аўтары, прадстаўнiкi эстраднага музычнага мастацтва, якiя з'яўляюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь незалежна ад месца пражывання, а таксама калектывы мастацкай творчасцi, удзельнiкi якiх з'яўляюцца грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь незалежна ад месца пражывання (далей - канкурсанты).

Удзел у намiнацыi "Зорачка года (лепшы юны выканаўца)" могуць прымаць выканаўцы, якiя маюць вопыт канцэртных выступленняў i (цi) сталi лаўрэатамi рэспублiканскiх i мiжнародных музычных конкурсаў i фестываляў, ва ўзросце ад 7 да 12 гадоў уключна на 1 верасня года, у якiм праводзiцца конкурс.

7. Для забеспячэння кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем конкурсу ствараецца пастаянна дзеючы рэспублiканскi арганiзацыйны камiтэт па падрыхтоўцы i правядзенню конкурсу (далей - арганiзацыйны камiтэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, а таксама iншых зацiкаўленых арганiзацый, якiя ўдзельнiчаюць у правядзеннi конкурсу.

Склад арганiзацыйнага камiтэта зацвярджаецца закрытым акцыянерным таварыствам "Сталiчнае тэлебачанне" па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры.

8. Арганiзацыйны камiтэт:

8.1. ажыццяўляе кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем конкурсу;

8.2. разглядае i зацвярджае:

конкурсную сiмволiку, iншую яго атрыбутыку;

план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзенню конкурсу;

8.3. вызначае:

колькасць i вiды намiнацый, па якiх праводзiцца конкурс;

тэрмiны прадстаўлення конкурсных матэрыялаў;

вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi конкурсу;

8.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi суб'ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення конкурсу i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;

8.5. разглядае пытаннi, звязаныя з расходамi па правядзенню конкурсу;

8.6. зацвярджае склад адборачнай камiсii, журы конкурсу i падлiковай камiсii;

8.7. прымае рашэнне аб павелiчэннi памераў грашовых прэмiй пераможцам конкурсу (пры наяўнасцi пазабюджэтных сродкаў);

8.8. вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць у ходзе падрыхтоўкi i правядзення конкурсу.

9. На конкурс прадстаўляюцца творчыя праекты, рэалiзаваныя ў галiне эстраднага музычнага мастацтва ў перыяд з верасня мiнулага года па жнiвень бягучага года.

10. Для ўдзелу ў конкурсе ў адборачную камiсiю па пошце (электроннай пошце) накiроўваюцца наступныя матэрыялы:

10.1. заяўка:

для выканаўцаў, аўтараў, прадстаўнiкоў эстраднага музычнага мастацтва - з указаннем прозвiшча, уласнага iмя (творчага псеўданiма), грамадзянства канкурсанта, намiнацыi, у якой мяркуецца ўдзел, назвы творчага праекта;

для калектываў мастацкай творчасцi - з указаннем назвы калектыву, прозвiшча, уласнага iмя, грамадзянства кожнага ўдзельнiка калектыву мастацкай творчасцi, намiнацыi, у якой мяркуецца ўдзел, назвы творчага праекта;

10.2. аўдыя- i (цi) вiдэазапiс;

10.3. публiкацыi на рускай (беларускай) мове ў друкаваным (электронным) выглядзе (для ўдзелу ў намiнацыi "Лепшы журналiст (музычны крытык)").

Пры неабходнасцi адборачная камiсiя мае права запрасiць у канкурсантаў дадатковыя матэрыялы.

11. Конкурс праводзiцца ў два этапы. Першы этап з'яўляецца адборачным, другi этап - заключным.

12. На першым этапе конкурсу даецца яго анонс у сродках масавай iнфармацыi, фармiруецца адборачная камiсiя. На другiм этапе конкурсу падводзяцца вынiкi конкурсу i вызначаюцца яго пераможцы.

13. Адборачная камiсiя на аснове вывучэння прынятых заявак канкурсантаў прымае рашэнне аб вылучэннi канкурсантаў (не больш пяцi ў кожнай намiнацыi) для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу ў адной цi ў некалькiх намiнацыях.

14. Асноўнымi крытэрыямi ацэнкi творчых праектаў з'яўляюцца iх мастацкая каштоўнасць i грамадская значнасць.

15. Рашэннi адборачнай камiсii прымаюцца шляхам адкрытага галасавання простай большасцю галасоў. Рашэннi лiчацца правамоцнымi, калi на пасяджэннi прысутнiчала не менш за дзве трэцiя агульнага складу адборачнай камiсii. Пры роўнасцi галасоў прымаецца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня адборачнай камiсii.

Рашэнне адборачнай камiсii афармляецца пратаколам, якi падпiсваецца старшынёй адборачнай камiсii i яе сакратаром.

16. Спiс канкурсантаў, якiя вылучаны для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу, публiкуецца ў сродках масавай iнфармацыi, а таксама размяшчаецца на сайтах арганiзатараў.

17. На другiм этапе конкурсу фармiруецца журы конкурсу з лiку вядучых дзеячаў у галiне культуры i мастацтва, прадстаўнiкоў электронных i друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi (далей - журы).

18. Журы ажыццяўляе прагляд (праслухоўванне) творчых праектаў канкурсантаў, якiя вылучаны адборачнай камiсiяй для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу, абмяркоўвае iх i прымае рашэнне аб пераможцах.

19. Рашэнне журы прымаецца шляхам тайнага галасавання простай большасцю галасоў. У выпадку, калi два i болей канкурсанты набiраюць аднолькавую колькасць галасоў, пераможца конкурсу вызначаецца дадатковым галасаваннем журы. Пры аднолькавай колькасцi галасоў голас старшынi журы з'яўляецца вызначальным.

Рашэнне журы лiчыцца правамоцным, калi на пасяджэннi прысутнiчала не менш за дзве трэцiя яго агульнага складу.

Рашэнне журы афармляецца пратаколам, якi падпiсваецца старшынёй i сакратаром журы. Рашэнне журы лiчыцца канчатковым, перагляду не падлягае i абнародваецца на ўрачыстай цырымонii ўзнагароджання пераможцаў.

20. Вынiкi конкурсу абвяшчаюцца на ўрачыстай цырымонii i гала-канцэрце, дзе кожны пераможца атрымлiвае прыз, якi з'яўляецца сiмвалам конкурсу, дыплом лаўрэата i грашовую прэмiю.

21. Пераможца ў намiнацыi "Лепшая песня года" атрымлiвае грашовую прэмiю ў памеры 95 базавых велiчынь.

22. Пераможцы ў намiнацыях "Лепшы поп-выканаўца" (гурт), "Лепшы рок-выканаўца" (гурт), "Лепшы этна-фольк-выканаўца" (гурт), "Лепшы джаз-выканаўца" (гурт), "Лепшая беларускамоўная песня года", "Лепшы аўтар музыкi", "Лепшы аўтар слоў" атрымлiваюць грашовую прэмiю ў памеры 77 базавых велiчынь.

23. Пераможца ў намiнацыi "Адкрыццё года" атрымлiвае грашовую прэмiю ў памеры 73 базавых велiчынь.

24. Пераможца ў намiнацыi "За ўклад у развiццё сучаснай музыкi" атрымлiвае грашовую прэмiю ў памеры 70 базавых велiчынь.

25. Пераможцы ў намiнацыях "Лепшы аранжыроўшчык", "Лепшы музычны альбом", "Лепшая песня (музычны альбом) для кiно, тэлебачання", "Лепшы канцэрт года", "Лепшы гастрольны тур", "Лепшы клiп года", "Лепшы журналiст (музычны крытык)", "Лепшы прадзюсар", "Зорачка года (лепшы юны выканаўца)" атрымлiваюць грашовую прэмiю ў памеры 62 базавых велiчынь.

26. Памер грашовых прэмiй можа быць павялiчаны за кошт пазабюджэтных сродкаў.

27. Пры вылiчэннi памеру грашовай прэмii прымаецца ў залiк памер базавай велiчынi, устаноўлены на дзень прыняцця рашэння журы.

28. Арганiзацыямi, грамадскiмi аб'яднаннямi для пераможцаў могуць быць устаноўлены iншыя ўзнагароды i заахвочваннi.

29. Фiнансаванне конкурсу ажыццяўляецца ў межах:

сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце Мiнiстэрству культуры на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў;

сродкаў закрытага акцыянернага таварыства "Сталiчнае тэлебачанне";

бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi, якая аказваецца ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.






Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList