Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 28.12.2012 № 91 "Аб зацверджаннi Iнструкцыi аб парадку ажыццяўлення агляду нерухомых аб'ектаў гiсторыка-культурных каштоўнасцей"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 6 марта 2013 г. N 8/27016



На падставе пункта 9 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", i ў выкананне пункта 2 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 лiстапада 2012 г. N 1105 "Об утверждении перечня мероприятий технического (технологического, поверочного) характера" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку ажыццяўлення агляду нерухомых аб'ектаў гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Мiнiстр Б.У.Святлоў



                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      28.12.2012 N 91


1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак ажыццяўлення агляду нерухомых аб'ектаў гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - агляд).

2. Агляд ажыццяўляецца службовымi асобамi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - спецыялiсты) адзiн раз у тры гады (пры неабходнасцi) або пры атрыманнi iнфармацыi аб парушэннi патрабаванняў заканадаўства ў сферы аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

3. Асноўнай мэтай агляду з'яўляецца ацэнка выканання ўласнiкамi (уладальнiкамi) нерухомых аб'ектаў гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - гiсторыка-культурныя каштоўнасцi) або ўладальнiкамi зямельных участкаў, на якiх размешчаны помнiкi археалогii, патрабаванняў заканадаўства ў сферы аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

4. Агляд можа ажыццяўляцца на падставе:

плана, якi зацвярджаецца на квартал намеснiкам Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь па напрамку дзейнасцi;

рашэння намеснiка Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь па напрамку дзейнасцi, вынесенага па iнфармацыi аб парушэннi патрабаванняў заканадаўства ў сферы аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якая можа быць атрымана са сродкаў масавай iнфармацыi, з глабальнай камп'ютарнай сеткi Iнтэрнэт, прадстаўлена ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь юрыдычнымi або фiзiчнымi асобамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, у пiсьмовай або вуснай форме.

5. Да ажыццяўлення агляду спецыялiстамi праводзiцца работа па збору iнфармацыi аб наяўнасцi ахоўнага абавязацельства, пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, дазволаў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

6. Пры ажыццяўленнi агляду аналiзуецца тэхнiчны стан, ступенi i характар змяненняў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, праводзiцца фота- i вiдэаздымка, складаюцца схематычныя замалёўкi, схемы i чарцяжы i iншае.

7. Па вынiках агляду складаецца акт агляду гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (далей - акт), якi павiнен змяшчаць:

дату ажыццяўлення агляду i месца складання акта;

пасаду, прозвiшча i iнiцыялы спецыялiстаў, якiя ажыццяўлялi агляд;

прозвiшча i iнiцыялы ўласнiка (уладальнiка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або ўладальнiка зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii;

падставы для ажыццяўлення агляду;

назву i кароткае апiсанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

iнфармацыю аб апошнiм аглядзе i тэхнiчным стане гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на час такога агляду;

тэхнiчны стан;

ступень i характар змянення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

у выпадку выяўлення парушэнняў патрабаванняў заканадаўства ў сферы аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей указваецца характар парушэнняў i акты заканадаўства, патрабаваннi якiх парушаны.

Да акта прыкладаюцца матэрыялы фота- i вiдэаздымкi, схематычныя замалёўкi, схемы, чарцяжы i iншае.

8. Акт складаецца ў адным экзэмпляры i падпiсваецца спецыялiстамi, якiя ажыццяўлялi агляд.

9. Спецыялiсты абагульняюць вынiкi аглядаў i забяспечваюць iнфармаванне ўласнiкаў (уладальнiкаў) гiсторыка-культурных каштоўнасцей або ўладальнiкаў зямельных участкаў, на якiх размешчаны помнiк археалогii, у тым лiку з выкарыстаннем сродкаў масавай iнфармацыi, глабальнай камп'ютарнай сеткi Iнтэрнэт, аб тыповых парушэннях заканадаўства ў сферы аховы гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя былi выяўлены ў ходзе аглядаў.






Архів документів
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList