Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 04.03.2013 № 18 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi "Сядзiба Ваньковiча (XIX ст.): сядзiбны дом, алея, па вул. Фiлiмонава, 24 у г. Мiнску"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 2 апреля 2013 г. N 8/27322 На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Зацвердзiць прыкладаемы праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi "Сядзiба Ваньковiча (XIX ст.): сядзiбны дом, алея, па вул. Фiлiмонава, 24 у г. Мiнску". Мiнiстр Б.У.Святлоў ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 04.03.2013 N 18 ПРАЕКТ ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI "СЯДЗIБА ВАНЬКОВIЧА (XIX СТ.): СЯДЗIБНЫ ДОМ, АЛЕЯ, ПА ВУЛ. ФIЛIМОНАВА, 24 У Г. МIНСКУ"ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi "Сядзiба Ваньковiча (XIX ст.): сядзiбны дом, алея, па вул. Фiлiмонава, 24 у г. Мiнску" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195). 2. Сядзiба Ваньковiча (XIX ст.): сядзiбны дом, алея, па вул. Фiлiмонава, 24 у г. Мiнску з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "3", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 713Г000261 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167). 3. Праект зон аховы распрацаваны фiлiялам "ТАПАС - праект" таварыства з абмежаванай адказнасцю "ТАПАС" з улiкам праектнай прапановы па будаўнiцтве жылых дамоў з падземнай гараж-стаянкай i адмiнiстрацыйнымi памяшканнямi, адобранай рашэннем Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры ад 24 кастрычнiка 2012 г. (пратакол N 197). 4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi меж зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання. 5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных, бiблiяграфiчных i натурных даследаванняў, аналiзу наяўнай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту. 6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту. Схема зон аховы дадаецца. ГЛАВА 2 ТЭРЫТОРЫЯ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI. АХОЎНАЯ ЗОНА7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i супадае з тэрыторыяй гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Плошча ахоўнай зоны складае 2,72 га. 8. Межамi ахоўнай зоны з'яўляюцца: на поўначы - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночнай мяжой iснуючай аўтамабiльнай стаянкi да берага канала Сляпянскай воднай сiстэмы; на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе па беразе канала Сляпянскай воднай сiстэмы; на поўднi - лiнiя, якая iдзе па мяжы стацыянарнай агароджы тэрыторыi сядзiбнага дома; на захадзе - лiнiя, якая iдзе па мяжы стацыянарнай агароджы тэрыторыi сядзiбнага дома, далей у створы з гэтай агароджаю да лiнii, якая iдзе ў створы з паўночнай мяжой iснуючай аўтамабiльнай стаянкi. 9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца правядзенне земляных работ без археалагiчных даследаванняў. 10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца: комплексная рэгенерацыя тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая прадугледжвае захаванне iснуючых элементаў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (сядзiбны дом, алея, уязная брама, летняя тэраса) i аднаўленне страчаных фрагментаў парка, элементаў добраўпарадкавання, будынкаў i збудаванняў, а таксама новае будаўнiцтва, неабходнае для функцыянавання сядзiбнага дома; рэстаўрацыя, рамонт i (або) рэканструкцыя iснуючых элементаў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (сядзiбнага дома, уязной брамы); археалагiчныя раскопкi з мэтай пошуку, вывучэння i аднаўлення страчаных будынкаў i збудаванняў сядзiбна-паркавага комплексу; будаўнiцтва новых i (або) рэканструкцыя iснуючых iнжынерных збудаванняў i сетак, неабходных для эксплуатацыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; рэканструкцыя iснуючай плоскаснай аўтамабiльнай стаянкi; будаўнiцтва гасцявых плоскасных аўтамабiльных стаянак, неабходных для функцыянавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi з аднаўленнем яе гiстарычнага характару. ГЛАВА 3 ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi рэгламентавання маштабу новага будаўнiцтва на тэрыторыi, прылеглай да ахоўнай зоны. Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 1,43 га. 12. Межамi зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца: на поўначы - умоўная лiнiя, якая iдзе ў створы з дамбай канала Сляпянскай воднай сiстэмы; на ўсходзе - умоўная лiнiя, якая iдзе ў створы з галоўным фасадам сядзiбнага дома; на поўднi - умоўная лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночнай мяжой iснуючай аўтастаянкi; на захадзе - умоўная лiнiя, якая iдзе ў створы са стацыянарнай агароджай тэрыторыi сядзiбнага дома. 13. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчаць прамысловыя, камунальныя i складскiя аб'екты, iншыя небяспечныя ў пажарным i выбуховым плане збудаваннi, якiя забруджваюць паветраны i водныя басейны, павялiчваюць транспартныя i грузавыя патокi. 14. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы дазваляецца: будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў вышынёй да двух паверхаў з мансардай; рамонт, рэканструкцыя i мадэрнiзацыя iснуючых сетак, а таксама пракладка неабходных для функцыянавання забудовы квартала новых iнжынерных камунiкацый; правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi. ГЛАВА 4 ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, вiзуальна звязанага з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю. Плошча зоны аховы ландшафту складае 4,35 га. 16. Межамi зоны аховы ландшафту з'яўляюцца: на поўначы - умоўная лiнiя, якая iдзе ў створы з дамбай канала Сляпянскай воднай сiстэмы; на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе па бардзюрным каменi праезнай часткi вул. Ваньковiча; на поўднi - лiнiя, якая iдзе ад вугла стацыянарнай агароджы тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў створы з 3-м Парнiковым завулкам; на захадзе - лiнiя, якая iдзе па ўсходняй мяжы ахоўнай зоны i зоны рэгулявання забудовы. 17. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту забараняецца будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў. 18. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту дазваляецца: правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi; пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый; санiтарная высечка зялёных насаджэнняў. Дадатак СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI "СЯДЗIБА ВАНIКОВIЧА (XIX СТ.): СЯДЗIБНЫ ДОМ, АЛЕЯ, ПА ВУЛ. ФIЛIМОНАВА, 24 У Г. МIНСКУ" |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|