Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 13.03.2013 № 20 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 12 студзеня 2007 г. № 6"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 7 июня 2013 г. N 8/27591



На падставе пункта 9 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 12 студзеня 2007 г. N 6 "Аб Мiжнародным фестывалi Праваслаўных Песнапенняў" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 84, 8/16077) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

абзац другi пункта 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку правядзення Мiжнароднага фестывалю Праваслаўных Песнапенняў;";

Палажэнне аб Мiжнародным фестывалi Праваслаўных Песнапенняў, зацверджанае гэтай пастановай, выкласцi ў новай рэдакцыi (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 студзеня 2014 г.



Мiнiстр Б.У.Святлоў



УЗГОДНЕНА                         УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк                    Мiнiстр адукацыi
Мiнiстра фiнансаў                 Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiкi Беларусь                       С.А.Маскевiч
        У.В.Амарын                11.02.2013
05.04.2013

УЗГОДНЕНА                         УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк                    Упаўнаважаны па справах
Мiнiстра iнфармацыi               рэлiгiй i нацыянальнасцей
Рэспублiкi Беларусь                       Л.П.Гуляка
        Л.С.Ананiч                04.10.2012
20.02.2013

УЗГОДНЕНА                         УЗГОДНЕНА
Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi        Першы намеснiк старшынi
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi    Брэсцкага абласнога
        Фiларэт                   выканаўчага камiтэта
04.10.2012                                М.I.Юхiмук
                                  04.10.2012

УЗГОДНЕНА                         УЗГОДНЕНА
Старшыня                          Старшыня
Вiцебскага абласнога              Гомельскага абласнога
выканаўчага камiтэта              выканаўчага камiтэта
        А.М.Косiнец                       У.А.Дворнiк
04.10.2012                        04.10.2012

УЗГОДНЕНА                         УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк старшынi           Першы намеснiк старшынi
Гродзенскага абласнога            Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта              выканаўчага камiтэта
        I.А.Жук                           У.В.Краўцоў
11.10.2012                        09.10.2012

УЗГОДНЕНА                         УЗГОДНЕНА
Старшыня                          Старшыня
Мiнскага абласнога                Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта              выканаўчага камiтэта
        Б.В.Батура                        М.А.Ладуцька
09.10.2012                        11.10.2012

УЗГОДНЕНА
Старшыня МГА
"Таварыства падтрымкi
хрысцiянскай культуры
"Добротолюбие"
        Л.А.Густова-Рунцо
04.10.2012

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      12.01.2007 N 6
                                                      (у рэдакцыi пастановы
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      13.03.2013 N 20)


IНСТРУКЦЫЯ АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ МIЖНАРОДНАГА ФЕСТЫВАЛЮ ПРАВАСЛАЎНЫХ ПЕСНАПЕННЯЎ

1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак арганiзацыi i правядзення Мiжнароднага фестывалю Праваслаўных Песнапенняў (далей - фестываль).

2. Фестываль праводзiцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры), Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, Упаўнаважаным па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей, Мiнскiм гарадскiм выканаўчым камiтэтам, Беларускiм Экзархатам, мiжнародным грамадскiм аб'яднаннем "Таварыства падтрымкi хрысцiянскай культуры "Добротолюбие" (далей - арганiзатары фестывалю).

3. Фестываль праводзiцца ў мэтах духоўнага асветнiцтва, папулярызацыi духоўнай спадчыны i сучаснай творчасцi ў галiне праваслаўнай культуры, развiцця i ўмацавання мiжнародных культурных сувязей на падставе фундаментальных духоўных каштоўнасцей, арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, павышэння мастацкага ўзроўню i выканальнiцкага майстэрства свецкiх, царкоўных i прыходскiх хароў (вакальных ансамбляў), распаўсюджвання новых формаў творчай дзейнасцi калектываў мастацкай творчасцi.

4. Фестываль мае статус мiжнароднага.

5. Перыядычнасць правядзення фестывалю - адзiн раз у два гады. Канкрэтны тэрмiн яго правядзення вызначаецца Мiнiстэрствам культуры па ўзгадненнi з iншымi арганiзатарамi фестывалю.

6. Месцам правядзення фестывалю з'яўляюцца ўстановы культуры, праваслаўныя храмы, сцэнiчныя пляцоўкi г. Мiнска.

7. Для забеспячэння падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ствараецца арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей - аргкамiтэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў (па ўзгадненнi з iх кiраўнiкамi), грамадскiх аб'яднанняў i iншых зацiкаўленых арганiзацый.

Склад аргкамiтэта зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры з улiкам прапаноў iншых арганiзатараў фестывалю.

8. Аргкамiтэт:

8.1. ажыццяўляе кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю, пры неабходнасцi стварае дырэкцыю фестывалю;

8.2. уносiць на разгляд Мiнiстэрства культуры прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю, колькасцi запрашальных бiлетаў на наведванне праграм фестывалю, аб вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывальных мерапрыемстваў;

8.3. разглядае i зацвярджае:

спiс удзельнiкаў фестывалю;

праграму правядзення фестывалю;

фестывальную сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку;

план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю;

склад журы, якi фармiруецца з лiку вiдных дзеячаў у галiне культуры i мастацтва;

8.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi суб'ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення фестывалю i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;

8.5. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю;

8.6. вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць у час падрыхтоўкi i правядзення фестывалю.

9. Праграма фестывалю можа прадугледжваць канцэртныя праграмы калектываў мастацкай творчасцi, вечарыны духоўнай паэзii i аўтарскай песнi, выставы мастацкай творчасцi, канферэнцыю, майстар-класы, закрыты конкурс свецкiх, царкоўных i прыходскiх хароў (вакальных ансамбляў) (далей - конкурс), тэатралiзаваныя дзеяннi, iншыя мерапрыемствы, якiя не супярэчаць мэтам фестывалю.

10. У фестывалi прымаюць удзел творчыя дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь i творчыя дэлегацыi не менш чым з 5 замежных краiн.

У склад творчых дэлегацый уваходзяць iх кiраўнiкi, свецкiя, царкоўныя i прыходскiя хары (вакальныя ансамблi) (далей - калектывы мастацкай творчасцi) i iх кiраўнiкi, суправаджаючыя асобы. У склад творчых дэлегацый могуць уваходзiць навукоўцы, дзеячы культуры i мастацтва, спецыялiсты раённых, гарадскiх, абласных метадычных цэнтраў народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы) i дзяржаўнай установы адукацыi "Iнстытут культуры Беларусi".

Колькасны склад хора не павiнен перавышаць 30 чалавек, вакальнага ансамбля - 16 чалавек. Колькасць асоб, якiя суправаджаюць творчую дэлегацыю, у тым лiку з вадзiцелямi транспартных сродкаў, не павiнна перавышаць 5 чалавек.

11. Для ўдзелу ў фестывалi да 1 лютага года правядзення фестывалю творчыя дэлегацыi накiроўваюць заяўкi на ўдзел у фестывалi на адрас мiжнароднага грамадскага аб'яднання "Таварыства падтрымкi хрысцiянскай культуры "Добротолюбие".

12. Заяўка на ўдзел у фестывалi змяшчае:

прозвiшча i ўласнае iмя каардынатара, яго кантактны нумар тэлефона i адрас электроннай пошты;

колькасны склад i поўны спiс удзельнiкаў творчай дэлегацыi (указваюцца прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi) кiраўнiка творчай дэлегацыi, кiраўнiка калектыву мастацкай творчасцi, удзельнiкаў калектыву мастацкай творчасцi, суправаджаючых асоб, iншых удзельнiкаў творчай дэлегацыi);

поўную назву калектыву мастацкай творчасцi;

iнфармацыю аб творчай дзейнасцi калектыву мастацкай творчасцi i яго кiраўнiка (дырыжора);

не менш за два фотаздымкi калектыву мастацкай творчасцi ў сцэнiчных касцюмах;

поўны спiс твораў канцэртнай праграмы калектыву мастацкай творчасцi (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў i часу гучання).

13. Згода на ўдзел у фестывалi пацвярджаецца афiцыйным запрашэннем аргкамiтэта да ўдзелу творчай дэлегацыi ў фестывалi.

14. Удзельнiкi творчых дэлегацый прымаюць удзел ва ўсiх мерапрыемствах фестывалю.

15. Заяўкi на ўдзел у конкурсе дасылаюцца творчымi дэлегацыямi адначасова з заяўкамi на ўдзел у фестывалi.

Заяўка на ўдзел у конкурсе змяшчае:

поўны спiс твораў конкурснай праграмы (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў i часу гучання);

копii партытур выконваемых конкурсных твораў;

аўдыязапiсы i вiдэазапiсы выконваемых конкурсных твораў на лiчбавых носьбiтах.

16. Конкурс праводзiцца па намiнацыях:

дзiцячыя хары (вакальныя ансамблi) царкоўных i прыходскiх школ;

дзiцячыя хары (вакальныя ансамблi) устаноў адукацыi;

аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi, якiя захоўваюць традыцыi старадаўнiх праваслаўных спеваў;

дарослыя царкоўна-прыходскiя хары (вакальныя ансамблi);

дарослыя хары (вакальныя ансамблi) устаноў адукацыi;

дарослыя свецкiя аматарскiя хары (вакальныя ансамблi);

прафесiйныя хары (вакальныя ансамблi).

Час конкурснага выступлення калектыву мастацкай творчасцi - да 20 хвiлiн.

17. Конкурснае выступленне ацэньвае журы, склад якога зацвярджаецца аргкамiтэтам.

18. Крытэрыем ацэнкi конкурснай праграмы ў спалучэннi з агульнамузыкальнымi патрабаваннямi з'яўляецца ўзровень валодання царкоўна-богаслужбовым стылем спеваў.

19. Вынiкi конкурсу аб'яўляюцца ў апошнi дзень правядзення фестывалю ва ўрачыстых абставiнах падчас узнагароджвання ўдзельнiкаў фестывалю.

20. Пры правядзеннi конкурсу яго пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамi лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па кожнай намiнацыi i каштоўнымi прызамi за перамогу ў конкурсе.

Кошт аднаго каштоўнага прыза не павiнен перавышаць для лаўрэатаў:

першай ступенi - 50 базавых велiчынь;

другой ступенi - 40 базавых велiчынь;

трэцяй ступенi - 30 базавых велiчынь.

21. Размеркаванне дыпломаў лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па намiнацыях i каштоўных прызоў за перамогу ў конкурсе пацвярджаецца пратаколам пасяджэння аргкамiтэта i журы фестывалю.

22. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.






Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList