Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 13.03.2013 № 22 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 10 красавiка 2007 г. № 13"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 12 июня 2013 г. N 8/27601



На падставе пункта 9 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 10 красавiка 2007 г. N 13 "Аб рэспублiканскiм фестывалi сямейнай творчасцi "Жывiце ў радасцi" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 8/16374) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

абзац другi пункта 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку правядзення рэспублiканскага фестывалю сямейнай творчасцi "Жывiце ў радасцi";";

Палажэнне аб рэспублiканскiм фестывалi сямейнай творчасцi "Жывiце ў радасцi", зацверджанае гэтай пастановай, выкласцi ў новай рэдакцыi (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 студзеня 2014 г.



Мiнiстр Б.У.Святлоў



УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк             Старшыня
Мiнiстра фiнансаў          Брэсцкага абласнога
Рэспублiкi Беларусь        выканаўчага камiтэта
        У.В.Амарын                 К.А.Сумар
05.04.2013                 08.02.2013

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк старшынi    Старшыня
Вiцебскага абласнога       Гомельскага абласнога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
        У.Г.Навацкi                У.А.Дворнiк
08.02.2013                 15.02.2013

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк старшынi    Старшыня
Гродзенскага абласнога     Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
        I.А.Жук                    П.М.Руднiк
15.02.2013                 15.02.2013

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Старшыня
Мiнскага абласнога         Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
        Б.В.Батура                 М.А.Ладуцька
15.02.2013                 08.02.2013

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      10.04.2007 N 13
                                                      (у рэдакцыi пастановы
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      13.03.2013 N 22)


IНСТРУКЦЫЯ АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ РЭСПУБЛIКАНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ СЯМЕЙНАЙ ТВОРЧАСЦI "ЖЫВIЦЕ Ў РАДАСЦI"

1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак арганiзацыi i правядзення рэспублiканскага фестывалю сямейнай творчасцi "Жывiце ў радасцi" (далей - фестываль).

2. Фестываль праводзiцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры), Гродзенскiм абласным выканаўчым камiтэтам, Слонiмскiм раённым выканаўчым камiтэтам (далей - арганiзатары фестывалю).

3. Фестываль праводзiцца ў мэтах павышэння сацыяльнага статусу, ролi i значнасцi сям'i ў грамадстве, падтрымкi народнай творчасцi i народных промыслаў (рамёстваў), пераемнасцi нацыянальных традыцый аматарскай мастацкай творчасцi i фальклорнага мастацтва, арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, павышэння мастацкага ўзроўню i выканальнiцкага майстэрства сямейных непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi, распаўсюджвання новых формаў творчай дзейнасцi сямейных непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi.

4. Фестываль мае статус рэспублiканскага.

5. Перыядычнасць правядзення фестывалю - адзiн раз у два гады. Канкрэтны тэрмiн яго правядзення вызначаецца Мiнiстэрствам культуры па ўзгадненнi з iншымi арганiзатарамi фестывалю.

6. Месцам правядзення фестывалю з'яўляюцца ўстановы культуры, сцэнiчныя пляцоўкi г. Слонiма i Слонiмскага раёна.

7. Для забеспячэння падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ствараецца арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей - аргкамiтэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў (па ўзгадненнi з iх кiраўнiкамi), грамадскiх аб'яднанняў i iншых зацiкаўленых арганiзацый.

Склад аргкамiтэта зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры з улiкам прапаноў iншых арганiзатараў фестывалю.

8. Аргкамiтэт:

8.1. ажыццяўляе кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю, пры неабходнасцi стварае дырэкцыю фестывалю;

8.2. уносiць на разгляд Мiнiстэрства культуры прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю, колькасцi запрашальных бiлетаў на наведванне праграм фестывалю, аб вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывальных мерапрыемстваў;

8.3. разглядае i зацвярджае:

спiс удзельнiкаў фестывалю;

праграму правядзення фестывалю;

фестывальную сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку;

план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю;

склад журы, якi фармiруецца з лiку вiдных дзеячаў у галiне культуры i мастацтва;

8.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi суб'ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення фестывалю i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;

8.5. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю;

8.6. вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць у час падрыхтоўкi i правядзення фестывалю.

9. Праграма фестывалю можа прадугледжваць канцэртныя праграмы калектываў мастацкай творчасцi, выставы-кiрмашы вырабаў майстроў народных промыслаў (рамёстваў), творчую лабараторыю, майстар-класы, закрыты конкурс сямейных непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi (далей - конкурс), тэатралiзаваныя дзеяннi i iншыя мерапрыемствы, якiя не супярэчаць мэтам фестывалю.

10. У фестывалi прымаюць удзел творчыя дэлегацыi абласцей i г. Мiнска з магчымым запрашэннем замежных удзельнiкаў.

У склад творчых дэлегацый уваходзяць iх кiраўнiкi, сямейныя непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi i iх кiраўнiкi, выканаўцы па розных вiдах мастацтва, майстры народных промыслаў (рамёстваў), суправаджаючыя iх асобы, спецыялiсты раённых, гарадскiх, абласных метадычных цэнтраў народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы) i дзяржаўнай установы адукацыi "Iнстытут культуры Беларусi". У склад творчых дэлегацый могуць уваходзiць навукоўцы, дзеячы культуры i мастацтва.

Колькасны склад творчай дэлегацыi не павiнен перавышаць 30 чалавек. Колькасць асоб, якiя суправаджаюць творчую дэлегацыю, у тым лiку з вадзiцелямi транспартных сродкаў, не павiнна перавышаць 5 чалавек.

11. Для ўдзелу ў фестывалi да 15 красавiка года правядзення фестывалю творчыя дэлегацыi накiроўваюць заяўкi на ўдзел у фестывалi на адрас Мiнiстэрства культуры.

12. Заяўка на ўдзел у фестывалi змяшчае:

прозвiшча i ўласнае iмя каардынатара, яго кантактны нумар тэлефона i адрас электроннай пошты;

колькасны склад i поўны спiс удзельнiкаў творчай дэлегацыi (указваюцца прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi) кiраўнiка творчай дэлегацыi, кiраўнiка калектыву мастацкай творчасцi, удзельнiкаў калектыву мастацкай творчасцi, суправаджаючых асоб, iншых удзельнiкаў творчай дэлегацыi);

поўную назву калектыву мастацкай творчасцi;

iнфармацыю аб творчай дзейнасцi калектыву мастацкай творчасцi i яго кiраўнiка (дырыжора);

не менш за два фотаздымкi калектыву мастацкай творчасцi ў сцэнiчных касцюмах;

поўны спiс твораў канцэртнай праграмы калектыву мастацкай творчасцi (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў i часу гучання).

13. Згода на ўдзел у фестывалi пацвярджаецца афiцыйным запрашэннем аргкамiтэта да ўдзелу творчай дэлегацыi ў фестывалi.

14. Удзельнiкi творчых дэлегацый прымаюць удзел ва ўсiх мерапрыемствах фестывалю.

15. Заяўкi на ўдзел у конкурсе дасылаюцца творчымi дэлегацыямi адначасова з заяўкамi на ўдзел у фестывалi.

Заяўка на ўдзел у конкурсе змяшчае:

поўны спiс твораў конкурснай праграмы (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў i часу гучання);

копii партытур выконваемых конкурсных твораў;

аўдыязапiсы i вiдэазапiсы выконваемых конкурсных твораў на лiчбавых носьбiтах.

16. Конкурс праводзiцца па намiнацыях:

харавое мастацтва;

iнструментальнае мастацтва;

харэаграфiчнае мастацтва;

тэатральнае мастацтва;

дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Конкурсныя выступленнi сямейных калектываў мастацкай творчасцi аб'ядноўваюцца ў адзiную конкурсную праграму дэлегацыi вобласцi, г. Мiнска.

Час конкурснага выступлення дэлегацыi вобласцi, г. Мiнска - да 20 хвiлiн.

17. Конкурснае выступленне ацэньвае журы, склад якога зацвярджаецца аргкамiтэтам.

18. Крытэрыямi ацэнкi конкурснай праграмы з'яўляюцца:

выканальнiцкае майстэрства;

раскрыццё музычна-вобразнага зместу i рэжысура конкурснай праграмы;

сцэнiчная культура;

самабытнасць;

наяўнасць у конкурснай праграме твораў беларускай тэматыкi, аўтарскiх твораў, традыцыйных касцюмаў, арыгiнальных музычных iнструментаў;

арыгiнальнасць i захаванне традыцый народнага мастацтва.

19. Вынiкi конкурсу аб'яўляюцца ў апошнi дзень правядзення фестывалю ва ўрачыстых абставiнах падчас узнагароджвання ўдзельнiкаў фестывалю.

20. Пры правядзеннi конкурсу яго пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамi лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па кожнай намiнацыi i каштоўнымi прызамi за перамогу ў конкурсе.

Кошт аднаго каштоўнага прыза не павiнен перавышаць:

першай ступенi - 40 базавых велiчынь;

другой ступенi - 30 базавых велiчынь;

трэцяй ступенi - 20 базавых велiчынь.

21. Размеркаванне дыпломаў лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па намiнацыях i каштоўных прызоў за перамогу ў конкурсе пацвярджаецца пратаколам пасяджэння аргкамiтэта i журы фестывалю.

22. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.






Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList