Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь, Урадам Рэспублiкi Польшча i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб пункце стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiкi Польшча i Украiны"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница


Урад Рэспублiкi Беларусь, Урад Рэспублiкi Польшча i Кабiнет Мiнiстраў Украiны, якiя далей называюцца Бакамi,

кiруючыся прынцыпамi павагi да суверэнiтэту, тэрытарыяльнай цэласнасцi дзяржаў i непарушнасцi дзяржаўных гранiц,

прымаючы да ўвагi неабходнасць вызначэння i абазначэння пункта стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiкi Польшча i Украiны,

дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:


1. Пункт стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiкi Польшча i Украiны (далей - пункт стыку гранiц) знаходзiцца на перасячэннi лiнii, якая праходзiць пасярэдзiне ракi Заходнi Буг (Буг), з лiнiяй, што з'яўляецца працягам паўднёвай броўкi канала Масцiцкага.

2. Пункт стыку гранiц паказаны на Дэлiмiтацыйнай карце стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiкi Польшча i Украiны маштабу 1:10000, якая з'яўляецца неад'емнай часткай дадзенага Пагаднення.



Артыкул 2

1. Пункт стыку гранiц абазначаецца на мясцовасцi пагранiчным знакам "Буг" (далей - пагранiчны знак).

2. Бакi ў трохмесячны тэрмiн з даты ўступлення дадзенага Пагаднення ў сiлу створаць Сумесную беларуска-польска-ўкраiнскую камiсiю (далей - Сумесная камiсiя) з мэтай абазначэння пункта стыку гранiц на мясцовасцi, падрыхтоўкi i падпiсання дэмаркацыйных дакументаў.

Дэмаркацыйныя дакументы - Пратакол пагранiчнага знака "Буг", Дэмаркацыйная карта стыку дзяржаўных гранiц Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiкi Польшча i Украiны i Заключны пратакол Сумеснай камiсii - складаюцца ў трох экзэмплярах, кожны на беларускай, польскай i ўкраiнскай мовах.

3. Расходы, звязаныя з выкананнем сумесных работ, згаданых у пункце 2 дадзенага артыкула, Бакi пакрываюць на парытэтнай аснове.



Артыкул 3

1. Кожны з Бакоў прадпрыме неабходныя дзеяннi з мэтай падтрымання ў належным стане элементаў пагранiчнага знака, змешчаных на тэрыторыi яго дзяржавы, i недапушчэння iх перамяшчэння, пашкоджання, страты або знiшчэння, а таксама дзеяннi па забеспячэнню бачнасцi памiж элементамi пагранiчнага знака.

2. Бакi прадпрымаюць дзеяннi, якiя забяспечваюць нязменнасць становiшча рэчышча ракi Заходнi Буг (Буг) у раёне пункта стыку гранiц.

3. У выпадку натуральных змен рэчышча ракi Заходнi Буг (Буг) пункт стыку гранiц не змяняе свайго становiшча, пакуль Бакi не дамовяцца аб iншым.

4. Дзеяннi Бакоў, звязаныя з прадухiленнем перамяшчэння, пашкоджання, страты або знiшчэння элементаў пагранiчнага знака, рэгулююцца адпаведнымi палажэннямi двухбаковых мiжнародных дагавораў дзяржаў Бакоў.

5. Пры адсутнасцi магчымасцi аднаўлення элементаў пагранiчнага знака на ранейшым месцы Бакi ўзгодняць iх новае месцазнаходжанне i складуць адпаведныя дакументы ў трох экзэмплярах, кожны на беларускай, польскай i ўкраiнскай мовах.



Артыкул 4

Любыя пытаннi па рэалiзацыi дадзенага Пагаднення вырашаюцца шляхам кансультацый памiж Бакамi.



Артыкул 5

Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу ў дзень атрымання апошняй ноты, якая пацвярджае выкананне кожным з Бакоў неабходных унутрыдзяржаўных працэдур.


Здзейснена ў г. Луцку 14 сакавiка 2013 года ў трох экзэмплярах, кожны на беларускай, польскай i ўкраiнскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Урад                       За Урад                     За Кабiнет
Рэспублiкi Беларусь           Рэспублiкi Польшча          Мiнiстраў Украiны
      Подпiс                         Подпiс                     Подпiс


Дадатак
да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь,
Урадам Рэспублiкi Польшча i Кабiнетам Мiнiстраў
Украiны аб пункце стыку дзяржаўных гранiц
Рэспублiкi Беларусь, Рэспублiкi Польшча i Украiны



ДЭЛIМIТАЦЫЙНАЯ КАРТА СТЫКУ ДЗЯРЖАЎНЫХ ГРАНIЦ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, РЭСПУБЛIКI ПОЛЬШЧА I УКРАIНЫ



1:10000

у 1 сантыметры 100 метраў Суцэльныя гарызанталi праведзены праз 5 метраў Сiстэма каардынат 1942 г. Балтыйская сiстэма вышынь



УМОЎНЫЯ АБАЗНАЧЭННI:



За Урад                        За Урад                    За Кабiнет
Рэспублiкi Беларусь            Рэспублiкi Польшча         Мiнiстраў Украiны
      Подпiс                          Подпiс                    Подпiс





Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList