Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 22.04.2013 № 24 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Царква Iаана Прадцечы ў в. Вiшнявец Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 15 мая 2013 г. N 8/27518



На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Царква Iаана Прадцечы ў в. Вiшнявец Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi".



Мiнiстр Б.У.Святлоў



                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      22.04.2013 N 24


ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Царква Iаана Прадцечы ў в. Вiшнявец Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195).

2. Царква Iаана Прадцечы ў в. Вiшнявец Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi (1742 год) з'яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "2", унесенай у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 612Г000609 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным фiлiялам адкрытага акцыянернага таварыства "Белрэстаўрацыя" па заказу аддзела культуры Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камiтэта.

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўстанаўленнi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў, аналiзу горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы; зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласту.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2 АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i гiстарычнай планiроўкi плошчы, на якой яна размешчана, а таксама ўмоў вiзуальнага ўспрымання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,78 га.

8. Межамi ахоўнай зоны з'яўляюцца:

на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходнiм фасадзе цаглянага жылога дома ў паўночнай частцы плошчы, далей у створы з iм ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi трыццацi метраў ад паўночна-заходняга фасада гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёвай агароджы прысядзiбнага ўчастка гэтага дома;

на поўначы, на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёвай, паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзiбнага ўчастка да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходнiм фасадам аднапавярховага цаглянага будынка магазiна; далей на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходнiм фасадам аднапавярховага цаглянага будынка магазiна да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай участкаў, што фармiруюць паўднёва-ўсходнi бок плошчы;

на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай участкаў, што фармiруюць паўднёва-ўсходнi бок плошчы, i лiнiя, якая iдзе па гэтай агароджы ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходнiм фасадам аднапавярховага цаглянага будынка магазiна, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходняй агароджай участкаў, што фармiруюць паўднёва-заходнi бок плошчы;

на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходняй агароджай участкаў, што фармiруюць паўднёва-заходнi бок плошчы, i лiнiя, якая iдзе па паўночна-ўсходняй агароджы ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-заходняй агароджы ўчасткаў, што фармiруюць паўднёва-ўсходнi бок плошчы, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi трыццацi метраў у паўночна-заходнiм напрамку ад паўночна-заходняга фасада гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi трыццацi метраў ад паўночна-заходняга фасада гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-ўсходняй агароджай участкаў, што фармiруюць паўднёва-заходнi бок плошчы, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-заходнiм фасадзе цаглянага жылога дома ў паўночнай частцы плошчы.

9. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў.

10. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне мерапрыемстваў па захаваннi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на падставе навукова-праектнай дакументацыi, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi.



ГЛАВА 3 ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi рэгламентавання маштабу новага будаўнiцтва i рэканструкцыi iснуючай забудовы на тэрыторыях, якiя прылягаюць да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Межы зоны рэгулявання забудовы праведзены з улiкам сучаснай горадабудаўнiчай сiтуацыi.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў рознага рэжыму ўтрымання.

12. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання размешчана вакол ахоўнай зоны.

Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 5,47 га.

13. Межамi рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з'яўляюцца:

на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе перпендыкулярна вул. Нясвiжскай у месцы скрыжавання вулiцы з дарогай, якая вядзе ў в. Навапольцы, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi пяцiдзесяцi метраў да паўночнага захаду ад паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзiбных участкаў цотнага боку вул. Нясвiжскай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе перпендыкулярна накiрунку дарогi, якая вядзе ў в. Навапольцы, у месцы скрыжавання яе з вул. Нясвiжскай; далей лiнiя, якая iдзе перпендыкулярна накiрунку дарогi, якая вядзе ў в. Навапольцы, у месцы скрыжавання яе з вул. Нясвiжскай да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi пяцiдзесяцi метраў да паўднёвага ўсходу ад лiнii паўночна-заходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж паўднёва-ўсходняга боку дарогi, якая вядзе ў в. Навапольцы;

на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi пяцiдзесяцi метраў да паўднёвага ўсходу ад паўночна-заходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж паўднёва-ўсходняга боку дарогi, якая вядзе ў в. Навапольцы, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе перпендыкулярна накiрунку дарогi, якая вядзе ў в. Навапольцы, у месцы скрыжавання яе з вул. Нясвiжскай; далей лiнiя, якая iдзе на адлегласцi пяцiдзесяцi метраў да паўднёвага ўсходу ад паўночна-заходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж няцотнага боку вул. Нясвiжскай да паўднёвага вугла апошняга дома па няцотным баку вул. Нясвiжскай;

на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе перпендыкулярна вул. Нясвiжскай ад паўднёвага вугла апошняга дома па няцотным баку вул. Нясвiжскай да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-заходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж няцотнага боку вул. Нясвiжскай; далей на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-заходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж няцотнага боку вул. Нясвiжскай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходнiм фасадам апошняга жылога дома па цотным баку вул. Нясвiжскай; далей на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходнiм фасадам апошняга жылога дома па цотным баку вул. Нясвiжскай, па гэтым фасадзе да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi дваццацi пяцi метраў на паўночны захад ад паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж цотнага боку вул. Нясвiжскай;

на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi дваццацi пяцi метраў на паўночны захад ад паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж цотнага боку вул. Нясвiжскай, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-заходнiм фасадам апошняга жылога дома па цотным баку вул. Нясвiжскай да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў да паўднёвага захаду ад паўночна-ўсходняй агароджы прысядзiбных участкаў няцотнага боку вул. Танкiстаў; далей на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў да паўднёвага захаду ад паўночна-ўсходняй агароджы прысядзiбных участкаў няцотнага боку вул. Танкiстаў; далей лiнiя, якая iдзе на адлегласцi трыццацi метраў да паўднёвага захаду ад паўночна-ўсходняй агароджы прысядзiбных участкаў няцотнага боку вул. Танкiстаў да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай прысядзiбных участкаў уздоўж паўднёва-ўсходняга боку вул. Школьнай; далей на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай прысядзiбных участкаў уздоўж паўднёва-ўсходняга боку вул. Школьнай да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi пяцiдзесяцi метраў да паўночнага ўсходу ад паўднёва-заходняй агароджы прысядзiбных участкаў цотнага боку вул. Танкiстаў;

на паўночным усходзе, поўначы, паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi пяцiдзесяцi метраў да паўночнага ўсходу ад паўднёва-заходняй агароджы прысядзiбных участкаў цотнага боку вул. Танкiстаў, на адлегласцi пяцiдзесяцi метраў на поўнач ад паўднёвай агароджы прысядзiбных участкаў цотнага боку вул. Нясвiжскай; далей на адлегласцi пяцiдзесяцi метраў да паўночнага захаду ад паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж цотнага боку вул. Нясвiжскай ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай прысядзiбных участкаў уздоўж паўднёва-ўсходняга боку вул. Школьнай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе перпендыкулярна вул. Нясвiжскай у месцы скрыжавання з дарогай, якая вядзе ў в. Навапольцы.

14. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання дазваляецца:

будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў не вышэй за шэсць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню канька даху;

пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый.

15. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання прапануецца весцi новае будаўнiцтва з выкарыстаннем традыцыйных архiтэктурных форм сядзiбнай забудовы i традыцыйных будаўнiчых матэрыялаў.

16. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання размешчана на тэрыторыi, якая прылягае да паўночнай мяжы зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 4,72 га.

17. Межамi рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з'яўляюцца:

на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-ўсходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж няцотнага боку вул. Школьнай ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-заходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж няцотнага боку вул. Школьнай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж цотнага боку вул. Нясвiжскай;

на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж цотнага боку вул. Нясвiжскай ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-ўсходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж няцотнага боку вул. Школьнай, да кропкi скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання; далей на паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе, поўднi, паўднёвым захадзе - паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя, паўночная, паўночна-ўсходняя межы зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання;

на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-заходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж няцотнага боку вул. Школьнай, ад кропкi скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-ўсходняй агароджы прысядзiбных участкаў уздоўж няцотнага боку вул. Школьнай.

18. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання дазваляецца:

будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў не вышэй за восем метраў ад узроўню глебы да узроўню канька даху;

пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый.

19. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання прапануецца весцi новае будаўнiцтва з выкарыстаннем традыцыйных архiтэктурных форм сядзiбнай забудовы i традыцыйных будаўнiчых матэрыялаў.



ГЛАВА 4 ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

20. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена ўздоўж аўтамабiльнай дарогi Мiнск - Нясвiж з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, вiзуальна звязанага з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 11,45 га.

21. Межамi зоны аховы ландшафту з'яўляюцца:

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе - паўднёва-заходняя, паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя межы зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання;

на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе ад усходняга вугла зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да ўсходняга вугла жылога дома, размешчанага з паўднёва-ўсходняга боку дарогi Р-54 на правым беразе р. Гавязнянкi;

на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходнiм фасадзе жылога дома, размешчанага з паўднёва-ўсходняга боку дарогi Р-54 на правым беразе р. Гавязнянкi, далей у створы з iм ад усходняга вугла гэтага дома да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-заходнiм краi дарогi Р-54; далей лiнiя, якая злучае гэту кропку i кропку скрыжавання левага берага вадасховiшча з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай прысядзiбных участкаў уздоўж паўднёва-ўсходняга боку вул. Школьнай;

на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай прысядзiбных участкаў паўднёва-ўсходняга боку вул. Школьнай ад кропкi скрыжавання з левым берагам вадасховiшча да кропкi скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання.

22. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў;

пракладка магiстральных дарог;

змяненне характару ландшафту.

23. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту дазваляюцца:

правядзенне работ па добраўпарадкаваннi;

пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый;

санiтарныя рубкi зялёных насаджэнняў.



ГЛАВА 5 ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТУ

24. Зона аховы культурнага пласту ўстаноўлена на тэрыторыi ахоўнай зоны.

25. Пры выкананнi земляных работ на тэрыторыi зоны аховы культурнага пласту неабходна забяспечыць правядзенне археалагiчных даследаванняў i рэалiзацыю мер па ахове археалагiчных аб'ектаў у адпаведнасцi з Палажэннем аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 2002 г. N 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 59, 5/10482; Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).



Дадатак
да праекта зон аховы
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi -
"Царква Iаана Прадцечы ў в. Вiшнявец
Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi"



СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - "ЦАРКВА IААНА ПРАДЦЕЧЫ Ў В. ВIШНЯВЕЦ СТАЎБЦОЎСКАГА РАЁНА МIНСКАЙ ВОБЛАСЦI"

***На бумажном носителе






Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList