Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 02.05.2013 № 27 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку запаўнення пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i прызнаннi страцiўшымi сiлу пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 29 жнiўня 2007 г. № 37 i структурнага элемента пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 11 снежня 2008 г. № 45"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 11 июня 2013 г. N 8/27599



На падставе пункта 5 артыкула 25 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" i пункта 9 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку запаўнення пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 29 жнiўня 2007 г. N 37 "Аб зацвярджэннi ўзораў улiковых дакументаў i iнструкцый аб парадку некаторых дзеянняў у дачыненнi да гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 225, 8/17058);

падпункт 1.1 пункта 1 пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 11 снежня 2008 г. N 45 "Аб унясеннi змяненняў у некаторыя пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., N 67, 8/20413).

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Мiнiстр Б.У.Святлоў



УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Брэсцкага абласнога       Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
        К.А.Сумар                 П.М.Руднiк
08.04.2013                15.04.2013

УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Першы намеснiк старшынi
Вiцебскага абласнога      Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
        А.М.Косiнец               У.Я.Кухараў
08.04.2013                08.04.2013

УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Гомельскага абласнога     Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
        У.А.Дворнiк               Б.В.Батура
09.04.2013                15.04.2013

УЗГОДНЕНА
Старшыня
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта
        С.Б.Шапiра
08.04.2013

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      02.05.2013 N 27


1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак запаўнення пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (далей - пашпарт).

2. На гiсторыка-культурную каштоўнасць запаўняецца пашпарт па форме, устаноўленай згодна з дадаткам 2 да пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 8 снежня 2006 г. N 40 "Аб зацвярджэннi некаторых форм" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 14, 8/15544).

Пашпарт запаўняецца як на комплексную гiсторыка-культурную каштоўнасць, так i на кожную гiсторыка-культурную каштоўнасць у яе складзе.

3. Пашпарт запаўняецца арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь.

4. Пашпарт запаўняецца з дапамогай тэхнiчных сродкаў або рукапiсным спосабам у трох экзэмплярах, адзiн з якiх захоўваецца ва ўласнiка (уладальнiка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або ўладальнiка зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, а два другiя перадаюцца ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i мясцовы выканаўчы i распарадчы орган, на тэрыторыi якога размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць.

5. Пры запаўненнi пашпарта ў рэквiзiтах "назва i адрас" указваюцца назва i адрас гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з Дзяржаўным спiсам гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (далей - Дзяржаўны спiс).

Нiжэй указваецца пасада кiраўнiка i назва арганiзацыi, якая запоўнiла пашпарт, подпiс кiраўнiка, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца), прозвiшча кiраўнiка.

6. Рэквiзiты "Назва", "Шыфр", "Катэгорыя" пашпарта змяшчаюць адпаведныя звесткi згодна з Дзяржаўным спiсам, дату i нумар пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб наданнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

7. У рэквiзiце "Вiд" фiксуецца вiд гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: матэрыяльная або нематэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць.

8. Для запаўнення рэквiзiту пашпарта "Тып" неабходна выбраць адпаведнае:

у рэквiзiце "А (матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць)" адзначаецца рухомая або нерухомая гiсторыка-культурная каштоўнасць (дакументальны помнiк, запаведныя мясцiны, помнiк археалогii, помнiк архiтэктуры, помнiк гiсторыi, помнiк горадабудаўнiцтва, помнiк мастацтва);

у рэквiзiце "Б (нематэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць)" адзначаюцца звычаi, традыцыi, абрады, фальклор, мова, яе дыялекты, змест геральдычных, тапанiмiчных аб'ектаў i твораў народнага мастацтва, iншыя праяўленнi творчасцi чалавека.

9. Звесткi аб стылi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi змяшчаюцца ў рэквiзiце "Стыль", якi вызначаецца ўстойлiвымi кампазiцыйнымi, пластычнымi, каларыстычнымi, рытмiчнымi i iншымi мастацкiмi адзнакамi i з'яўляецца характэрным для таго або iншага часу.

10. У рэквiзiтах "Месцазнаходжанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi", "Гiстарычны адрас", "Гiсторыя фармавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi" фiксуюцца:

10.1. месцазнаходжанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па сучасным адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным падзеле згодна з Дзяржаўным спiсам з указаннем вобласцi, раёна, населенага пункта, плошчы, вулiцы, завулка i нумара будынка.

Пры гэтым рэквiзiт "раён" не запаўняецца, калi гiсторыка-культурная каштоўнасць знаходзiцца ў сталiцы Рэспублiкi Беларусь, абласных цэнтрах, гарадах абласнога падпарадкавання.

Рэквiзiты "плошча", "вулiца", "завулак" i "нумар будынка" не запаўняюцца, калi гiсторыка-культурная каштоўнасць знаходзiцца за межамi населенага пункта. У гэтым выпадку ўносяцца спасылкi на ўрочышча або прыродныя арыенцiры, якiя маюць доўгатэрмiновы характар;

10.2. гiстарычны адрас на момант узнiкнення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i наступныя змены адраса гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем губернi, павета, населенага пункта, плошчы, вулiцы, завулка i нумара будынка;

10.3. гiсторыя фармавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з пазначэннем абставiн, якiя папярэднiчалi яе ўзнiкненню. Таксама пазначаюцца вiды работ, якiя былi выкананы на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, дата iх выканання, прозвiшча i iнiцыялы стваральнiка або аўтара.

11. Гiстарычнае i сучаснае выкарыстанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi фiксуецца ў рэквiзiце "Выкарыстанне".

12. У рэквiзiце "Уласнiк (уладальнiк) або носьбiт" фiксуецца ўласнiк (уладальнiк) або носьбiт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, лакалiзацыя валодання (указваюцца межы ўласнасцi або валодання згодна з тэхнiчным пашпартам), форма ўласнасцi, дата наступлення i заканчэння правоў уласнасцi, дата i нумар рэгiстрацыi ахоўнага абавязацельства.

13. Рэквiзiт "Тэхнiчная характарыстыка" змяшчае звесткi:

аб сучасным тэхнiчным стане (здавальняючы, нездавальняючы, аварыйны) - у рэквiзiце "Сучасны тэхнiчны стан";

аб сучасных будаўнiчых матэрыялах - у рэквiзiце "Асноўныя будаўнiчыя матэрыялы".

Адпаведныя рэквiзiты пашпарта змяшчаюць звесткi аб плошчы забудовы ў квадратных метрах, будаўнiчым аб'ёме ў кубiчных метрах, агульнай плошчы ў квадратных метрах, вышынi, даўжынi i шырынi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў метрах згодна з тэхнiчным пашпартам.

14. Апiсанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi змяшчае звесткi аб архiтэктурных i гiстарычных асаблiвасцях, планiроўцы, аздабленнi фасадаў, колькасцi паверхаў, аконных i дзвярных праёмах i iх форме, вiдзе i матэрыяле, з якога ўсталяваны дах, наяўнасцi iншых элементаў (балконы, парталы i г.д.), а таксама iншую iнфармацыю, якая датычыць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Гэтыя звесткi фiксуюцца ў рэквiзiце "Апiсанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi".

15. У рэквiзiце "Элементы, якiя маюць свае адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi" фiксуюцца элементы, якiя маюць адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi, iх шыфр, назва, дата i катэгорыя.

16. Рэквiзiт "Гiстарычная даведка" змяшчае звесткi аб гiсторыi ўзнiкнення, асноўных этапах фармавання i развiцця гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, падзеях i асобах, звязаных з помнiкам, гiсторыю даследаванняў помнiка.

17. У рэквiзiтах "Асноўная бiблiяграфiя", "Архiўныя крынiцы" фiксуюцца асноўная бiблiяграфiя i архiўныя крынiцы.

18. У рэквiзiце "Навуковы кiраўнiк" адзначаецца прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) навуковага кiраўнiка з указаннем арганiзацыi, дзе ён працуе, а таксама адрас арганiзацыi i тэлефон, дата i нумар прызначэння i нумар пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

19. Рэквiзiты "Наяўнасць навукова-праектнай дакументацыi", "Праектная арганiзацыя", "Назва i стадыя праектных работ", "Год распрацоўкi", "Нумар i дата заключэння Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь" змяшчаюць звесткi аб наяўнасцi навукова-праектнай дакументацыi з указаннем праектнай арганiзацыi, назвы i стадыi праектных работ, года распрацоўкi, нумара i даты заключэння Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

20. У рэквiзiце "Праект зон аховы" ўказваецца праектная арганiзацыя, якая распрацавала праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, назва праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, год распрацоўкi, дата i нумар пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, якой ён зацверджаны.

21. У рэквiзiце "Звесткi аб фiксацыi нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi" змяшчаюцца звесткi аб фiксацыi нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi графiчнымi i тэхнiчнымi сродкамi.

22. У выпадку прадстаўлення iлюстрацыйнага матэрыялу ў рэквiзiце "Iлюстрацыйныя матэрыялы" робiцца адпаведны запiс з указаннем назвы такога матэрыялу i колькасцi яго старонак.

23. У рэквiзiце "Дадатковыя звесткi аб падзеях i асобах, звязаных з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю" змяшчаюцца дадатковыя звесткi аб падзеях i асобах, звязаных з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.

24. У рэквiзiтах "дата складання пашпарта" i "Складальнiк" указваецца дата складання пашпарта, фiксуецца назва юрыдычнай асобы, пасада, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) асобы, якая запоўнiла пашпарт.






dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList