Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Фiнляндскай Рэспублiкi аб унясеннi змяненняў у Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Фiнляндскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 24 чэрвеня 1997 года"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Фiнляндскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца Дагаворнымi Бакамi,

iмкнучыся да далейшага развiцця аўтамабiльных зносiн памiж абедзвюма дзяржавамi, а таксама транзiту праз iх тэрыторыi,

дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:


Артыкул 4 Пагаднення выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"1. Транспартныя сродкi дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку, якiя выкарыстоўваюцца для перавозкi ў адпаведнасцi з Пагадненнем на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку, у адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку вызваляюцца ад усiх падаткаў, збораў i iншых плацяжоў, якiя спаганяюцца з транспартных сродкаў на гэтай тэрыторыi.

2. Вызваленне ад падаткаў, збораў i плацяжоў у адпаведнасцi з дадзеным артыкулам не распаўсюджваецца на зборы за платныя дарогi, зборы за праезд з карыстальнiкаў дарог i падаткi на дабаўленую вартасць, а таксама на мытныя плацяжы, акцызныя зборы за выкарыстанне транспартнымi сродкамi палiва, акрамя палiва, якое знаходзiцца ў стандартных палiўных баках, устаноўленых заводам-вытворцам транспартных сродкаў, у тым лiку ў палiўных баках ацяпляльнага i халадзiльнага абсталявання, у адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам дзяржаў Дагаворных Бакоў.

3. Запасныя часткi, якiя неабходны для транспартнага сродку дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку i якiя ўваходзяць у яго звычайную камплектацыю, вызваляюцца ад усiх увазных мытных пошлiн на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку пры ўмове, што перавозчык выконвае адпаведныя мытныя правiлы.".



Артыкул 2

Артыкул 7 Пагаднення выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Не патрабуецца дазволу на выкананне перавозак:

- рухомай маёмасцi пры перасяленнi;

- пахавальных;

- грузаў i абсталявання для кiрмашоў i выстаў;

- жывёл, аўтатранспартных сродкаў, а таксама iншых грузаў, прызначаных для правядзення спартыўных мерапрыемстваў;

- тэатральных дэкарацый i рэквiзiту, музычных iнструментаў i абсталявання для радыё- i тэлеперадач або для кiназдымкаў;

- пашкоджаных транспартных сродкаў;

- медыцынскага абсталявання i матэрыялаў для прадастаўлення экстраннай дапамогi пры стыхiйных бедствах;

- грузаў аўтатранспартнымi сродкамi, агульная дазволеная маса з грузам якiх, уключаючы прычэпы, не перавышае 3,5 тоны.

Пры ўзаемнай згодзе кампетэнтных органаў дзяржаў Дагаворных Бакоў iншыя перавозкi могуць таксама быць вызвалены ад неабходнасцi атрымання дазволу.".



Артыкул 3

Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу па заканчэннi 30 дзён з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пiсьмовага паведамлення, якое пацвярджае выкананне Дагаворнымi Бакамi ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам кожнай дзяржавы ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.


Здзейснена ў г. Хельсiнкi 17 мая 2013 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, фiнскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжанняў у тлумачэннi палажэнняў дадзенага Пагаднення перавага будзе надавацца тэксту на англiйскай мове.



За Урад                                              За Урад
Рэспублiкi Беларусь                                  Фiнляндскай Рэспублiкi
        Подпiс                                               Подпiс





Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList