Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Законы БеларусиЗакон Республики Беларусь от 20.05.2013 № 25-З "Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 21 мая 2013 г. N 2/2023 Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 17 красавiка 2013 года Адобраны Саветам Рэспублiкi 3 мая 2013 года Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 1999 года "Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспублiцы Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 56, 2/62; 2009 г., N 276, 2/1603) наступныя змяненнi i дапаўненне: 1. У абзацах чацвёртым i сёмым артыкула 1 i артыкуле 30 слова "прадпрыемства" замянiць словам "арганiзацыя" ў адпаведных склоне i лiку. 2. Частку першую артыкула 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Заканадаўства Рэспублiкi Беларусь аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) грунтуецца на Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i складаецца з Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031), гэтага Закона i iншых актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.". 3. Частку другую артыкула 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Дзяржаўная палiтыка ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) забяспечваецца шляхам: правядзення мерапрыемстваў у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) у рамках рэалiзацыi дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры; стварэння ўмоў для адраджэння i развiцця традыцый народных промыслаў (рамёстваў), заахвочвання культурнай дзейнасцi фiзiчных i юрыдычных асоб у галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў); садзейнiчання развiццю матэрыяльнай базы для дзейнасцi народных майстроў, арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) на аснове выкарыстання традыцыйных мастацка-тэхнiчных прыёмаў па апрацоўцы натуральных матэрыялаў (далей - iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў)); стымулявання дабрачыннай дзейнасцi ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў); садзейнiчання развiццю гандлю вырабамi народных промыслаў (рамёстваў), правядзенню выставак, кiрмашоў i аўкцыёнаў; стварэння iншых гарантый у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.". 4. Артыкул 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 4. Дзяржаўная падтрымка народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) Дзяржаўная падтрымка народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў у рамках рэалiзацыi дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, сродкаў спецыяльных фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, а таксама шляхам фiнансавання народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) з iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.". 5. Артыкулы 5, 8, 12, 17, 25, 28 i 32 выключыць. 6. У артыкуле 6: частку другую дапоўнiць словамi ", у тым лiку ў рамках рамеснiцкай або прадпрымальнiцкай дзейнасцi"; частку трэцюю выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Грамадзяне, якiя займаюцца творчай дзейнасцю ў галiне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), маюць права на абарону сваёй дзейнасцi i ахову сакрэтаў майстэрства ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аб аўтарскiм праве i сумежных правах, а таксама свабодна распараджацца вынiкамi сваёй працы.". 7. У частцы першай артыкула 7 словы ", асацыяцыi, фонды, клубы, iншыя" замянiць словамi "i iншыя". 8. Другi сказ артыкула 10 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Пасведчанне народнага майстра выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь на падставе заключэння экспертнай камiсii, якая ствараецца i дзейнiчае ў парадку, што вызначаецца гэтым Мiнiстэрствам.". 9. Абзац дзясяты артыкула 11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "перадачу свайго майстэрства па адпаведным вiдзе мастацкага рамяства;". 10. У назве главы 4 словы "прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў)" замянiць словамi "арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў". 11. У артыкуле 13: у назве артыкула i частцы першай словы "Прадпрыемствы" i "прадпрыемствы" замянiць адпаведна словамi "Арганiзацыi" i "арганiзацыi"; частку другую выключыць. 12. Артыкул 14 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 14. Дзяржаўная падтрымка арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) Арганiзацыi народных промыслаў (рамёстваў) i iх асноўныя вытворчыя падраздзяленнi (цэхi, участкi, брыгады), а таксама iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), забяспечваюцца фiнансавай i iншымi вiдамi дзяржаўнай падтрымкi. Дзяржаўная падтрымка арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), ажыццяўляецца для забеспячэння магчымасцей выканання iмi iх вытворчых задач. Аднясенне прадукцыi арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), да вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) праводзiцца ў адпаведнасцi з рашэннем экспертнай камiсii i на падставе пералiку вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) прызнанай мастацкай вартасцi, зацверджанага Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Парадак стварэння i дзейнасцi экспертнай камiсii па аднясеннi прадукцыi да вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) вызначаецца Кiраўнiцтвам справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.". 13. У артыкуле 15: назву артыкула i абзац першы выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 15. Асноўныя напрамкi дзяржаўнай падтрымкi арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) Дзяржаўная падтрымка арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), ажыццяўляецца шляхам:"; у абзацах другiм i чацвёртым словы "прадпрыемствамi" i "прадпрыемстваў" замянiць адпаведна словамi "арганiзацыямi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi" i "арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў"; у абзацы трэцiм словы "прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў) з аналагiчнымi прадпрыемствамi замежных краiн" замянiць словамi "гэтых арганiзацый i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў". 14. У артыкуле 16: назву артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 16. Вытворча-тэхналагiчная падтрымка арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў)"; у частцы першай словы "прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў)" замянiць словамi "арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў),"; у частцы другой словы "прадастаўляюць прадпрыемствам народных промыслаў (рамёстваў)" замянiць словамi "ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь прадастаўляюць арганiзацыям народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якiя займаюцца вытворчасцю вырабаў народных промыслаў (рамёстваў),". 15. У артыкуле 18: у назве артыкула словы "прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў)" замянiць словамi "арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў"; у тэксце артыкула: словы "прадпрыемстваў народных промыслаў (рамёстваў)" замянiць словамi "арганiзацый народных промыслаў (рамёстваў) i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў"; слова "спецыялiзаванага" выключыць. 16. Артыкул 19 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 19. Захаванне профiлю арганiзацыi народных промыслаў (рамёстваў) Арганiзацыя народных промыслаў (рамёстваў) захоўвае свой профiль незалежна ад змены яе ўласнiка, а таксама пры правядзеннi санацыi такой арганiзацыi.". 17. У частцы першай артыкула 20: абзацы трэцi i чацвёрты выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "знаёмства з традыцыйнымi нарoднымi прoмысламi (рамёствамi), са спoсабамi вытвoрчасцi асoбных вiдаў вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), з мастацкiмi прыёмамi народных промыслаў (рамёстваў) пры атрыманнi дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыi, дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi; атрымання прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыi i дадатковай адукацыi дарослых;"; з абзаца пятага словы ", студыях, клубах, гуртках" выключыць; абзацы шосты i сёмы выключыць. 18. У частцы трэцяй артыкула 21 словы "ў спецыялiзаваных навучальных установах i iншых установах" замянiць словамi "ва ўстановах вышэйшай адукацыi i ўстановах". 19. У артыкуле 22: словы "прадпрыемствы народных промыслаў (рамёстваў)" замянiць словамi "арганiзацыi народных промыслаў (рамёстваў), iндывiдуальныя прадпрымальнiкi"; словы "адкрыцця спецыялiзаваных магазiнаў," выключыць. 20. Артыкул 24 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 24. Музеi У мэтах збiрання, захоўвання, вывучэння i папулярызацыi вырабаў народных промыслаў (рамёстваў) могуць стварацца музеi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.". 21. Артыкул 29 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Артыкул 29. Архiўныя дакументы па народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) Архiўным дакументам па народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах), калi яны маюць гiсторыка-культурную значнасць, у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь надаецца статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Арганiзацыi, якiм належаць гэтыя архiўныя дакументы, забяспечваюць магчымасць доступу для карыстання iмi ў навуковых i творчых мэтах.". Артыкул 2. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн: забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам; прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона. Артыкул 3. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|