|  | |
| Навигация 
 Новые документы Реклама Ресурсы в тему | Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 04.06.2013 № 31 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўнення ў пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 8 снежня 2006 г. № 40"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 11 июня 2013 г. N 8/27600 На падставе пункта 9 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 8 снежня 2006 г. N 40 "Аб зацвярджэннi некаторых форм" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 14, 8/15544) наступныя змяненнi i дапаўненне: 1.1. у назве слова "зацвярджэннi" замянiць словам "устанаўленнi"; 1.2. у прэамбуле словы "пункту 6" замянiць словамi "пункта 5"; 1.3. у пастанаўляючай частцы пастановы: абзац першы выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Устанавiць:"; абзацы другi i шосты выключыць; абзацы трэцi - пяты лiчыць адпаведна абзацамi другiм - чацвёртым; 1.4. з абзаца чацвёртага словы "на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць" выключыць; 1.5. дадаткi 1 i 5 да гэтай пастановы выключыць; 1.6. у дадатку 2 да гэтай пастановы: словы "iмя, iмя па бацьку" замянiць словамi "уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца)"; у пункце 5: слова "запаветныя" замянiць словам "запаведныя"; словы "фiксаваная або ўвасобленая:" выключыць; пункт 11 пасля слова "(уладальнiк)" дапоўнiць словамi "або носьбiт"; у пункце 14 словы "што маюць самастойны статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi" замянiць словамi "якiя маюць свае адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi"; у пункце 19 словы "Мiнiстэрствам культуры" замянiць словамi "Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь"; пункт 21 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "21. Звесткi аб фiксацыi нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (графiчнымi i тэхнiчнымi сродкамi)."; пункт 23 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "23. Дадатковыя звесткi аб падзеях i асобах, звязаных з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю."; словы "назва юрыдычнай установы" замянiць словамi "назва юрыдычнай асобы"; падрадковую заўвагу да гэтага дадатка выключыць; 1.7. дадатак 4 да гэтай пастановы выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Дадатак 4      Месца для штампа
   Мiнiстэрства культуры
    Рэспублiкi Беларусь
                          АХОЎНАЕ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА
                         N _____________ ад _____________
     1. Матэрыяльная  гiсторыка-культурная  каштоўнасць (далей - гiсторыка-
культурная каштоўнасць): __________________________________________________
                            (назва згодна з Дзяржаўным спiсам гiсторыка-
___________________________________________________________________________
                 культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь)
     2. Шыфр ______________________________________________________________
     3. Адрас (месцазнаходжанне) гiсторыка-культурнай аштоўнасцi __________
___________________________________________________________________________
     4. Катэгорыя __________________________
     5. Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад __ _______ ___ г.
N _______ _________________________________________________________________
                                (назва пастановы)
     6.  Форма   ўласнасцi,   у   якой   знаходзiцца   гiсторыка-культурная
каштоўнасць _______________________________________________________________
                                 (дзяржаўная
___________________________________________________________________________
              (рэспублiканская або камунальная), прыватная)
     7. Уласнiк    (уладальнiк)    гiсторыка-культурнай   каштоўнасцi   або
ўладальнiк   зямельнага   ўчастка,  на якiм  размешчаны  помнiк  археалогii
(далей - уласнiк (уладальнiк) _____________________________________________
                               (поўная назва юрыдычнай асобы або прозвiшча,
___________________________________________________________________________
 уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) фiзiчнай асобы, у тым лiку
                        iндывiдуальнага прадпрымальнiка)8. Уласнiк (уладальнiк) абавязаны: 8.1. забяспечваць захаванасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; 8.2. забяспечваць доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi спецыялiстам, якiя з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь маюць права на яе вывучэнне; 8.3. прадастаўляць перыядычна або па дамоўленасцi з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь цi адпаведнымi ўстановамi культуры доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi грамадзянам на тэрмiн не менш чым шэсць месяцаў на працягу кожных дзесяцi гадоў; 8.4. паведамляць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь аб акалiчнасцях, якiя пагражаюць захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; 8.5. захоўваць у цэласнасцi калекцыi i iншыя навукова абгрунтаваныя зборы рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей; 8.6. забяспечыць устаноўку на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ахоўнай дошкi i складанне пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. 9. Уласнiку (уладальнiку) вядома аб тым, што: 9.1. рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы на матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i (або) у зонах яе аховы, вызначаныя артыкулам 36 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195), павiнны праводзiцца пад кiраўнiцтвам навуковага кiраўнiка i пад яго аўтарскiм наглядам па ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку навукова-праектнай дакументацыi пасля атрымання дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (далей - дазвол Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь); 9.2. забараняецца: знiшчаць гiсторыка-культурную каштоўнасць; дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выконваць без дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь работы на гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i (або) у зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключэннем работ па забеспячэннi належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя выконваюцца штодзённа або з iншай перыядычнасцю; адчужаць або iншым чынам перадаваць права ўласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць без узгаднення з абласнымi (Мiнскiм гарадскiм) выканаўчымi i распарадчымi органамi; змяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi без узгаднення з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь; вывозiць гiсторыка-культурную каштоўнасць за межы Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне; перадаваць гiсторыка-культурную каштоўнасць у валоданне i (або) карыстанне Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь, iншым воiнскiм фармiраванням; 9.3. неабходна паведамляць юрыдычным i фiзiчным асобам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якiя аказваюць непасрэднае ўздзеянне на гiсторыка-культурную каштоўнасць або зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, аб тым, што аб'екту нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi; 9.4. выкананне работ у ахоўных зонах матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi павiнна ажыццяўляцца толькi з умовай выканання рэжымаў утрымання i выкарыстання зон аховы, вызначаных праектам зон аховы матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi распрацоўваецца для гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь; 9.5. пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ у зоне аховы культурнага пласта неабходна прыняцце мер па ахове аб'ектаў археалогii ў парадку, вызначаным заканадаўствам, на падставе пiсьмовага дазволу (адкрытага лiста) Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi на выкананне археалагiчных разведак i раскопак; 9.6. неабходна паведамiць новаму ўласнiку (уладальнiку) гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або ўладальнiку зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, пры набыццi iм права ўласнасцi на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць аб абавязку на працягу аднаго месяца падпiсаць ахоўнае абавязацельства;      9.7. для    гiсторыка-культурнай   каштоўнасцi   вызначаны   наступныя
iндывiдуальныя ўмовы ўтрымання i выкарыстання _____________________________
                                              (вызначыць адметныя вартасцi,
___________________________________________________________________________
   элементы, дэталi, археалагiчныя аб'екты i iнш., якiя падлягаюць ахове
___________________________________________________________________________
    асобна, i (або) умовы выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi)
     9.8. устаноўлены    наступны   парадак   прадастаўлення   доступу   да
гiсторыка-культурнай каштоўнасцi грамадзянам: _____________________________
                                                   (перыядычна або па
___________________________________________________________________________
  дамоўленасцi з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь цi адпаведнымi
                           ўстановамi культуры)10. Уласнiк (уладальнiк) абавязуецца выконваць вызначаныя ў дадзеным ахоўным абавязацельстве ўмовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама патрабаваннi па забеспячэннi яе захавання. 11. Невыкананне ўласнiкам (уладальнiкам) узятых на сябе абавязацельстваў, вызначаных дадзеным ахоўным абавязацельствам, цягне за сабой адмiнiстрацыйную або крымiнальную адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.      12. Уласнiк (уладальнiк) _____________________________________________
                                (назва юрыдычнай асобы, пасада, прозвiшча,
___________________________________________________________________________
   уласнае iмя, iмя па бацьку  (калi  такое  маецца) кiраўнiка юрыдычнай
___________________________________________________________________________
          асобы або прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi
___________________________________________________________________________
 такое маецца) фiзiчнай асобы, у тым лiку iндывiдуальнага прадпрымальнiка,
___________________________________________________________________________
              дадзеныя дакумента,  якi можа засведчыць асобу)
     13. Адрас уласнiка (уладальнiка) _____________________________________
     14. Подпiс уласнiка (уладальнiка) ____________________________________
         М.П.
     15. Тэлефон уласнiка (уладальнiка) ___________________________________
     16. __________________________________________________________________
            (прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца)
___________________________________________________________________________
                 асобы, якая запоўнiла ахоўнае абавязацельства)
     17. Ахоўнае абавязацельства запаўняецца ў 3 экземплярах.".2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання. Мiнiстр Б.У.Святлоў  | Новости законодательства Новости Спецпроекта "Тюрьма" Новости сайта Новости Беларуси Полезные ресурсы 
 
 Счетчики |