Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Дагавор аб дружалюбных адносiнах i супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублiкай"< Главная страница Рэспублiка Беларусь i Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспублiка, якiя далей называюцца Дагаворнымi Бакамi, абапiраючыся на традыцыi дружалюбных адносiн памiж народамi дзвюх краiн, пацвярджаючы прыхiльнасць мэтам i прынцыпам Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый, перакананыя ў тым, што развiццё раўнапраўнага i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва памiж Рэспублiкай Беларусь i Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублiкай адпавядае iнтарэсам iх народаў, жадаючы надаць якасна новы ўзровень двухбаковым адносiнам i ўмацаваць iх прававую базу, дамовiлiся аб нiжэйпададзеным: Дагаворныя Бакi развiваюць свае адносiны як дружалюбныя дзяржавы i кiруюцца прынцыпамi ўзаемнай павагi, незалежнасцi, дзяржаўнага суверэнiтэту, тэрытарыяльнай цэласнасцi, раўнапраўя i неўмяшання ва ўнутраныя справы, непрымянення сiлы або пагрозы сiлай, мiрнага ўрэгулявання спрэчак i добрасумленнага выканання мiжнародных абавязацельстваў. Артыкул 2Дагаворныя Бакi развiваюць раўнапраўнае i ўзаемавыгаднае супрацоўнiцтва ў палiтычнай, эканамiчнай, навукова-тэхнiчнай, сацыяльнай, культурнай, гуманiтарнай i iншых галiнах. Артыкул 3Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю сувязей i кантактаў памiж парламентам i iншымi органамi ўлады дзвюх краiн. Артыкул 4Дагаворныя Бакi будуць рэгулярна праводзiць абмен думкамi на розных узроўнях па пытаннях развiцця i паглыблення двухбаковых адносiн, якiя ўяўляюць узаемны iнтарэс. Артыкул 5Дагаворныя Бакi будуць спрыяць пашырэнню прамых сувязей i супрацоўнiцтва на ўзроўнi адмiнiстрацыйных адзiнак у межах iх кампетэнцыi. Дагаворныя Бакi будуць садзейнiчаць развiццю кантактаў памiж iх грамадзянамi i грамадскiмi арганiзацыямi. Артыкул 6Дагаворныя Бакi будуць развiваць супрацоўнiцтва ў рамках Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i iншых мiжнародных арганiзацый, у тым лiку рэгiянальных, у iнтарэсах умацавання мiру i бяспекi, вырашэння эканамiчных, экалагiчных i iншых актуальных мiжнародных праблем. Артыкул 7Дагаворныя Бакi ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам i зыходзячы з сваiх мiжнародных абавязацельстваў будуць стымуляваць i абараняць узаемныя iнвестыцыi, развiваць гандаль i ствараць сумесныя арганiзацыi, у тым лiку з удзелам партнёраў з трэцiх краiн. Артыкул 8Кожны з Дагаворных Бакоў узаемна прадастаўляе другому Дагаворнаму Боку рэжым найбольшага спрыяння ў галiне гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва i спрыяе адкрыццю i дзейнасцi на сваёй тэрыторыi прадстаўнiцтваў знешнегандлёвых арганiзацый другога Дагаворнага Боку. Артыкул 9Кожны з Дагаворных Бакоў садзейнiчае транзiту праз сваю тэрыторыю транспартных сродкаў, пасажыраў i грузаў другога Дагаворнага Боку. Артыкул 10Дагаворныя Бакi развiваюць супрацоўнiцтва ў мэтах паляпшэння ўзаемадзеяння ў выпадку ўзнiкнення надзвычайных сiтуацый прыроднага i тэхнагеннага характару, прыродных катастроф i мiнiмiзацыi iх наступстваў. Артыкул 11Дагаворныя Бакi супрацоўнiчаюць у барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю, тэрарызмам, незаконнымi актамi, накiраванымi супраць бяспекi грамадзянскай авiяцыi, незаконным абаротам наркатычных сродкаў i псiхатропных рэчываў, зброi, кантрабанды, уключаючы незаконныя перамяшчэннi праз гранiцу твораў мастацтва i прадметаў, якiя ўяўляюць культурную i гiстарычную каштоўнасць, а таксама ствараюць умовы для аказання ўзаемнай прававой дапамогi па грамадзянскiх, сямейных i крымiнальных справах. Артыкул 12Па пытаннях, закранутых у гэтым Дагаворы, а таксама па iншых пытаннях, што ўяўляюць узаемны iнтарэс, Дагаворныя Бакi i iх кампетэнтныя органы заключаць адпаведныя пагадненнi. Артыкул 13Кожны з Дагаворных Бакоў абавязваецца не ўдзельнiчаць у якiм-небудзь саюзе, накiраваным супраць другога Дагаворнага Боку, i не дапусцiць выкарыстання якiм-небудзь трэцiм бокам сваёй тэрыторыi для ажыццяўлення варожай дзейнасцi супраць другога Дагаворнага Боку. Артыкул 14Гэты Дагавор не закранае правоў i абавязацельстваў Дагаворных Бакоў, якiя вынiкаюць з iншых мiжнародных дагавораў, удзельнiкамi якiх яны з'яўляюцца. Артыкул 15Спрэчкi адносна тлумачэння i прымянення палажэнняў гэтага Дагавора падлягаюць вырашэнню шляхам кансультацый i перагавораў памiж Дагаворнымi Бакамi. Артыкул 16У гэты Дагавор могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi па згодзе Дагаворных Бакоў. Артыкул 17Гэты Дагавор падлягае ратыфiкацыi i ўступае ў сiлу ў дзень абмену ратыфiкацыйнымi граматамi. Артыкул 18Гэты Дагавор заключаецца тэрмiнам на дзесяць гадоў. Яго дзеянне будзе аўтаматычна працягвацца на наступныя пяцiгадовыя тэрмiны, калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў шляхам пiсьмовага паведамлення не заявiць аб сваiм жаданнi дэнансаваць яго, але не пазней чым за шэсць месяцаў да сканчэння адпаведнага тэрмiну яго дзеяння. Гэты дагавор будзе зарэгiстраваны ў Сакратарыяце Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый у адпаведнасцi з Артыкулам 102 яе Статута. Здзейснена ў горадзе Мiнску 1 лiпеня 2013 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, рускай, лаоскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў у тлумачэннi палажэнняў гэтага Дагавора перавагу мае тэкст на англiйскай мове. За Рэспублiку Беларусь За Лаоскую Народна-Дэмакратычную Рэспублiку Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|