Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 05.07.2013 № 41 "Аб зацвярджэннi праекта зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Фрагменты замка XIV ст. у в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласцi"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 17 июля 2013 г. N 8/27704 На падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: Зацвердзiць прыкладзены праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi - "Фрагменты замка XIV ст. у в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласцi". Мiнiстр Б.У.Святлоў ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 05.07.2013 N 41 ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi "Фрагменты замка XIV ст. у в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласцi" (далей - праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195). 2. Фрагменты замка XIV ст. у в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласцi з'яўляюцца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi "2", якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 412Г000602 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. N 578 "Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 119, 5/25167). 3. Праект зон аховы распрацаваны праектным фiлiялам адкрытага акцыянернага таварыства "Белрэстаўрацыя" па заказе камунальнага ўнiтарнага прадпрыемства "Упраўленне капiтальнага будаўнiцтва Смаргонскага раённага выканаўчага камiтэта". 4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўстанаўленнi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання. 5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архiўных i бiблiяграфiчных даследаванняў, аналiзу горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту. 6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы; зона аховы ландшафту; зона аховы культурнага пласта. Схема зон аховы дадаецца. ГЛАВА 2 ТЭРЫТОРЫЯ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI7. Тэрыторыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўстаноўлена ў межах знешняга абрысу сцен, якiя захавалiся, уключаючы ўнутраны дворык з фундаментамi iснаваўшых пабудоў. Плошча тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складае 0,9 га. 8. Межамi тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з'яўляецца на поўночным усходзе, на паўднёвым усходзе, на паўднёвым захадзе, на паўночным захадзе лiнiя, якая iдзе па паўночна-ўсходняй, паўднёва-ўсходняй, паўднёва-заходняй, паўночна-заходняй сценам гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. 9. На тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi забараняецца правядзенне земляных работ без археалагiчных даследаванняў. 10. На тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi дазваляецца дзейнасць, якая прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў па захаваннi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на падставе навукова-праектнай дакументацыi, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. ГЛАВА 3 АХОЎНАЯ ЗОНА11. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасцi фiзiчнага захавання i ўмоў найлепшага ўспрымання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, з улiкам тэрыторыi найбольш верагоднага абваднення замка. Плошча ахоўнай зоны складае 6,8 га. 12. Межамi ахоўнай зоны з'яўляюцца: на паўночным усходзе, на поўначы - лiнiя, якая iдзе па бартавым каменi паўднёва-заходняга, паўднёвага краёў праезнай часткi вул. Смаргонскай, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па бартавым каменi паўднёва-ўсходняга краю праезнай часткi вул. Багданаўскай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па ўсходнiм краi дарожкi ад вул. Смаргонскай да мастка праз прыток р. Краўлянкi на вул. Замкавай; на ўсходзе, на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па ўсходнiм, паўднёва-ўсходнiм краях дарожкi ад вул. Смаргонскай да мастка праз прыток р. Краўлянкi на вул. Замкавай, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па бартавым каменi паўднёвага краю праезнай часткi вул. Смаргонскай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Замкавай; далей, на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Замкавай да кропкi скрыжавання з правым берагам р. Краўлянкi; на ўсходзе, на поўднi, на паўднёвым захадзе - правы бераг р. Краўлянкi ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Замкавай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi васьмiдзесяцi метраў на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняй сцяны замка; далей лiнiя, якая iдзе на адлегласцi васьмiдзесяцi метраў на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняй сцяны замка, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў на ўсход ад восi вул. Багданаўскай; на захадзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў на ўсход ад восi вул. Багданаўскай, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi васьмiдзесяцi метраў на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняй сцяны замка, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе перпендыкулярна восi вул. Багданаўскай праз вугал павароту восi вул. Багданаўскай; далей на поўднi - лiнiя, якая iдзе перпендыкулярна восi вул. Багданаўскай праз вугал павароту восi вул. Багданаўскай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па бартавым каменi паўднёва-ўсходняга краю праезнай часткi вул. Багданаўскай; на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе па бартавым каменi паўднёва-ўсходняга краю праезнай часткi вул. Багданаўскай, ад вяршынi вугла павароту восi вул. Багданаўскай да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па бартавым каменi паўднёва-заходняга краю праезнай часткi вул. Смаргонскай. 13. На тэрыторыi ахоўнай зоны забараняецца: будаўнiцтва новых будынкаў i збудаванняў; рэканструкцыя i мадэрнiзацыя iснуючых будынкаў з прыбудовамi i павелiчэннем павярховасцi. 14. На тэрыторыi ахоўнай зоны дазваляецца: пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый; правядзенне работ па добраўпарадкаваннi тэрыторыi; выкарыстанне iснуючых будынкаў пад аб'екты iнфраструктуры. 15. На тэрыторыi ахоўнай зоны рэкамендуецца вынас забудовы па меры фiзiчнага зносу. ГЛАВА 4 ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ16. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена для рэгламентавання маштабу новага будаўнiцтва i рэканструкцыi iснуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Межы зоны рэгулявання забудовы праведзены з улiкам сучаснай горадабудаўнiчай сiтуацыi. Зона рэгулявання забудовы размяшчаецца уздоўж асноўных вулiц в. Крэва i складаецца з пяцi ўчасткаў аднаго рэжыму ўтрымання. 17. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы размяшчаецца з паўночнага, паўночна-ўсходняга, заходняга, паўднёва-заходняга бакоў ад тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 20,13 га. 18. Межамi першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца: на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе перпендыкулярна восi вул. Савецкай на адлегласцi ста пяцiдзесяцi метраў на поўнач ад кропкi скрыжавання яе з воссю вул. Ашмянскай, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой праезду да будынка сельскага савета да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў на ўсход ад восi вул. Савецкай; далей на ўсходзе, на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў на ўсход ад восi вул. Савецкай, на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў на ўсход ад восi вул. Ашмянскай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi пяцi метраў на захад ад правага берага ручая, якi ўпадае ў р. Краўлянку; далей лiнiя, якая iдзе на адлегласцi пяцi метраў на захад ад правага берага ручая, якi ўпадае ў р. Краўлянку, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па бартавым каменi паўночна-ўсходняга краю праезнай часткi вул. Ашмянскай; далей на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па бартавым каменi паўночна-ўсходняга краю праезнай часткi вул. Ашмянскай да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi пяцi метраў на паўднёвы ўсход ад левага берага ручая, якi ўпадае ў р. Краўлянку; далей на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi пяцi метраў на паўднёвы ўсход ад левага берага ручая да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-ўсходняй мяжы прысядзiбных участкаў ўздоўж паўночна-ўсходняга боку вул. Смаргонскай; далей на паўночным усходзе, на паўночным захадзе - паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя межы прысядзiбных участкаў, якiя iдуць на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў на поўнач ад восi вул. Смаргонскай, уключаючы касцельныя пабудовы, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-заходнiм краi дарогi да могiлак; далей на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходнiм краi дарогi да могiлак i ў створы з iм да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Смаргонскай; далей на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Смаргонскай i ў створы з iм да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-заходнiм краi праезнай часткi завулка, якi iдзе ад вул. Смаргонскай да вул. Зарэчнай; далей на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходнiм краi праезнай часткi завулка, якi iдзе ад вул. Смаргонскай да вул. Зарэчнай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў на паўднёвы ўсход ад восi вул. Смаргонскай; на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў на паўднёвы ўсход ад восi вул. Смаргонскай, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-заходнiм краi праезнай часткi завулка, якi iдзе ад вул. Смаргонскай да вул. Зарэчнай, да кропкi скрыжавання з усходняй мяжой ахоўнай зоны; на захадзе - усходняя мяжа ахоўнай зоны да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў на паўднёвы ўсход ад восi вул. Смаргонскай, да кропкi скрыжавання з паўночнай мяжой ахоўнай зоны; на поўднi, на паўднёвым захадзе, на паўднёвым усходзе, на поўначы, на ўсходзе, на паўночным усходзе - паўночная, паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя, паўднёвая, заходняя, паўднёва-заходняя межы ахоўнай зоны; на паўночным усходзе, на паўднёвым усходзе, на паўднёвым захадзе, на поўднi, на ўсходзе, на поўднi - паўночна-ўсходняя, паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя, паўднёвая, ўсходняя, паўднёвая межы прысядзiбных участкаў ўздоўж правага берага р. Краўлянкi ад кропкi скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Багданаўскай; на ўсходзе, на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па ўсходнiм, паўднёва-ўсходнiм краях праезнай часткi вул. Багданаўскай, ад кропкi скрыжавання з паўднёвай мяжой прысядзiбных участкаў ўздоўж правага берага р. Краўлянкi да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi дзевяноста метраў на захад ад восi паўднёвай часткi вул. Багданаўскай; на захадзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi дзевяноста метраў на захад ад восi паўднёвай часткi вул. Багданаўскай i ў створы з ёй ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Багданаўскай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезду да будынка сельскага савета; на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезду да будынка сельскага савета i ў створы з iм, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi дзевяноста метраў на захад ад восi паўднёвай часткi вул. Багданаўскай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе перпендыкулярна восi вул. Савецкай на адлегласцi ста пяцiдзесяцi метраў ад кропкi скрыжавання з воссю вул. Ашмянскай. 19. Другi ўчастак зоны рэгулявання забудовы размяшчаецца з паўночнага боку ад тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўздоўж вул. Ашмянскай памiж двума ручаямi, якiя ўпадаюць у р. Краўлянку. Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,43 га. 20. Межамi другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца: на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў на паўночны ўсход ад восi вул. Ашмянскай, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi пяцi метраў на ўсход ад левага берага першага ручая, якi ўпадае ў р. Краўлянку, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi пяцi метраў на паўночны захад ад правага берага другога ручая, якi ўпадае ў р. Краўлянку; на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi пяцi метраў на паўночны захад ад правага берага другога ручая, якi ўпадае ў р. Краўлянку, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў на паўночны ўсход ад восi вул. Ашмянскай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi пяцi метраў на паўночны ўсход ад левага берага першага ручая, якi ўпадае ў р. Краўлянку; на паўднёвым захадзе, на захадзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi пяцi метраў на паўночны ўсход, усход ад левага берага першага ручая, якi ўпадае ў р. Краўлянку, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi пяцi метраў на паўночны захад ад правага берага другога ручая, якi ўпадае ў р. Краўлянку, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў на паўночны ўсход ад восi вул. Ашмянскай. 21. Трэцi ўчастак зоны рэгулявання забудовы размяшчаецца з паўночна-ўсходняга i ўсходняга бакоў ад тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўздоўж вул. Зарэчнай. Плошча трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,78 га. 22. Межамi трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца: на ўсходзе, на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па заходнiм, паўднёва-заходнiм краi праезнай часткi вул. Зарэчнай, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi пяцi метраў на паўднёвы ўсход ад левага берага р. Краўлянкi, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходняй мяжы апошняга па гэтым баку вул. Зарэчнай прысядзiбнага ўчастка; на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходняй мяжы апошняга па гэтым баку вул. Зарэчнай прысядзiбнага ўчастка, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-заходнiм краi праезнай часткi вул. Зарэчнай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняга краю праезнай часткi вул. Зарэчнай; на паўднёвым захадзе, на захадзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў на паўднёвы захад, захад ад паўднёва-заходняга, заходняга краю праезнай часткi вул. Зарэчнай, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходняй мяжы апошняга па гэтым баку вул. Зарэчнай прысядзiбнага ўчастка, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi пяцi метраў на паўднёвы ўсход ад левага берага р. Краўлянкi; на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi пяцi метраў на паўднёвы ўсход ад левага берага р. Краўлянкi, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў на захад ад заходняга краю праезнай часткi вул. Зарэчнай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па заходнiм краi праезнай часткi вул. Зарэчнай. 23. Чацвёрты ўчастак зоны рэгулявання забудовы размяшчаецца з усходняга, паўднёва-ўсходняга бакоў ад тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да ўсходняга боку вул. Дзяржынскага i акружаны з усiх бакоў зонай аховы ландшафту. Плошча чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 1,08 га. 24. Межамi чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца: на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Замкавай, ад кропкi скрыжавання з усходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў на паўночны ўсход ад восi вул. Дзяржынскага; на паўночным усходзе, на ўсходзе, на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў на паўночны усход, усход, паўднёвы ўсход ад восi вул. Дзяржынскага, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Замкавай, да кропкi скрыжавання з воссю дарожкi на Юр'еву гару; на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе па восi дарожкi на Юр'еву гару, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi шасцiдзесяцi метраў на паўднёвы ўсход ад восi вул. Дзяржынскага, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-заходнiм краi вул. Дзяржынскага; на паўночным захадзе, на захадзе, на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-заходнiм, заходнiм, паўднёва-заходнiм краях вул. Дзяржынскага, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па восi дарожкi на Юр'еву гару, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Замкавай. 25. Пяты ўчастак зоны рэгулявання забудовы размяшчаецца з паўднёвага боку ад тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па абодва бакi вул. Дзяржынскага. Плошча пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,9 га. 26. Межамi пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з'яўляюцца: на паўночным усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўночна-ўсходняй мяжы першага па гэтым баку вул. Дзяржынскага прысядзiбнага ўчастка, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi трыццацi пяцi метраў на паўночны захад ад восi вул. Дзяржынскага, да кропкi скрыжавання з паўднёва-ўсходнiм краем праезнай часткi вул. Дзяржынскага; далей на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Дзяржынскага, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночным краi дарожкi, абгiнаючай з поўдня Юр'еву гару; далей на поўначы - лiнiя, якая iдзе па паўночным краi дарожкi, абгiнаючай з поўдня Юр'еву гару, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi трыццацi пяцi метраў на паўднёвы ўсход ад восi вул. Дзяржынскага; на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi трыццацi пяцi метраў на паўднёвы ўсход ад восi вул. Дзяржынскага, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночным краi дарожкi, абгiнаючай з поўдня Юр'еву гару, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з участкам дарогi на Маладзечна, якая мае накiрунак захад-усход; на поўднi - лiнiя, якая iдзе ў створы з участкам дарогi на Маладзечна, якая мае накiрунак захад-усход, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе на адлегласцi трыццацi пяцi метраў на паўднёвы ўсход ад восi вул. Дзяржынскага да кропкi скрыжавання з воссю вул. Дзяржынскага; на паўднёвым захадзе - лiнiя, якая iдзе перпендыкулярна восi вул. Дзяржынскага праз кропку яе скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з участкам дарогi на Маладзечна, якая мае накiрунак захад-усход; на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе на адлегласцi трыццацi пяцi метраў на паўночны захад ад восi вул. Дзяржынскага, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе перпендыкулярна восi вул. Дзяржынскага, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўночна-ўсходняй мяжы першага па гэтым баку вул. Дзяржынскага прысядзiбнага ўчастка. 27. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы дазваляецца: будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў не вышэй за шэсць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вiльчыка даху; пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый; правядзенне добраўпарадкавання тэрыторыi; рэканструкцыя i мадэрнiзацыя iснуючых будынкаў без павелiчэння павярховасцi. 28. На тэрыторыi зоны рэгулявання забудовы прапануецца весцi новае будаўнiцтва з выкарыстаннем традыцыйных архiтэктурных формаў сядзiбнай забудовы i традыцыйных будаўнiчых матэрыялаў. ГЛАВА 5 ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ29. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання найбольш важных элементаў гiстарычнага ландшафту, вiзуальна звязаных з гiсторыка-культурнай каштоўнасцю. Зона аховы ландшафту размяшчаецца з паўночнага, паўночна-ўсходняга, усходняга, паўднёва-ўсходняга, паўднёвага, паўднёва-заходняга бакоў ад тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i складаецца з двух участкаў. 30. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту займае тэрыторыю з паўночнага боку ад тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 7,92 га. 31. Межамi першага ўчастка зоны аховы ландшафту з'яўляюцца: на паўночным усходзе, на поўначы, на захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходняй, паўднёвай, усходняй агароджам каталiцкiх могiлак ад вяршынi заходняга вугла агароджы да вяршынi ўсходняга вугла; на паўночным усходзе - лiнiя, якая злучае вяршыню ўсходняга вугла агароджы каталiцкiх могiлак i вяршыню заходняга вугла праваслаўных могiлак; далей лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходняй, паўднёва-ўсходняй агароджы праваслаўных могiлак да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-заходнiм краi дарогi, якая вядзе да могiлак; далей лiнiя, якая iдзе па паўднёва-заходнiм краi дарогi, якая вядзе да могiлак, да кропкi скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы: на паўднёвым усходзе, на паўднёвым захадзе, на захадзе - паўночна-заходняя, паўночна-ўсходняя, усходняя межы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы, паўночна-ўсходняя мяжа другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-заходнiм краi дарогi, якая вядзе да могiлак, да кропкi скрыжавання з лiнiяй даўжынёй шэсцьдзясят метраў ад восi вул. Савецкай, якая iдзе на адлегласцi ста пяцiдзесяцi метраў на поўнач ад кропкi скрыжавання гэтай восi з воссю вул. Ашмянскай, уключаючы тэрыторыю па пяць метраў з боку кожнага берага ўздоўж ручаёў, якiя ўпадаюць у р. Краўлянку; на паўночным захадзе - лiнiя, якая злучае кропку скрыжавання лiнii даўжынёй шэсцьдзясят метраў ад восi вул. Савецкай, якая iдзе на адлегласцi ста пяцiдзесяцi метраў на поўнач ад кропкi скрыжавання гэтай восi з воссю вул. Ашмянскай, з вяршыняй заходняга вугла тэрыторыi каталiцкiх могiлак. 32. Другi ўчастак зоны аховы ландшафту займае тэрыторыю з усходняга, паўднёва-ўсходняга, паўднёвага, паўднёва-заходняга бакоў ад тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 23,57 га. 33. Межамi другога ўчастка зоны аховы ландшафту з'яўляюцца: на ўсходзе - лiнiя, якая iдзе па заходнiм краi праезнай часткi вул. Зарэчнай, ад кропкi скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкi скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы; далей паўночна-заходняя, заходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя межы трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-заходнiм краi праезнай часткi вул. Зарэчнай, да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з участкам дарогi на Маладзечна, якая мае накiрунак захад-усход; на поўднi - лiнiя, якая iдзе ў створы з участкам дарогi на Маладзечна, у якую пераходзiць вул. Зарэчная, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па заходнiм краi дарогi на Маладзечна, да кропкi скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы; далей паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя межы пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Дзяржынскага; на паўднёвым усходзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Дзяржынскага, ад кропкi скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Багданаўскай; на паўночным захадзе - лiнiя, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Багданаўскай, ад кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па паўднёва-ўсходнiм краi праезнай часткi вул. Дзяржынскага, да кропкi скрыжавання з левым берагам р. Краўлянкi; далей на поўднi - левы бераг р. Краўлянкi да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе ў створы з усходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы; на захадзе - лiнiя, якая iдзе ў створы з усходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы, ад кропкi скрыжавання з левым берагам р. Краўлянкi да кропкi скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы; далей на паўночным захадзе - паўднёва-ўсходняя мяжа першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкi скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны; на паўночным усходзе, на паўночным захадзе, на захадзе - паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя, усходняя межы ахоўнай зоны ад кропкi скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкi скрыжавання з паўднёвай мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы; на поўначы, на паўночным захадзе - паўднёвая, паўднёва-ўсходняя межы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы ад кропкi скрыжавання з усходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкi скрыжавання з лiнiяй, якая iдзе па заходнiм краi праезнай часткi вул. Зарэчнай. 34. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту забараняецца: будаўнiцтва будынкаў i збудаванняў; пракладка магiстральных дарог; змяненне характару ландшафту. 35. На тэрыторыi зоны аховы ландшафту дазваляецца: правядзенне сельскагаспадарчых работ; выкананне работ па добраўпарадкаваннi; пракладка неабходных iнжынерных камунiкацый; санiтарная высечка зялёных насаджэнняў. ГЛАВА 6 ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА36. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, ахоўнай зоны, зоны аховы ландшафту, якая ахоплiвае Юр'еву гару. 37. Пры выкананнi земляных работ на тэрыторыi зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць правядзенне археалагiчных даследаванняў i рэалiзацыю мер па ахове археалагiчных аб'ектаў у адпаведнасцi з Палажэннем аб ахове археалагiчных аб'ектаў пры правядзеннi земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 мая 2002 г. N 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 59, 5/10482; Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005). Дадатак СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГIСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦI - ФРАГМЕНТАЎ ЗАМКА XIV СТ. У В. КРЭВА СМАРГОНСКАГА РАЁНА |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|