Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 16.07.2013 № 43 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня 2007 г. № 52"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 7 августа 2013 г. N 8/27775



На падставе пункта 9 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў Iнструкцыю аб парадку правядзення рэспублiканскага конкурсу "Бiблiятэка - асяродак нацыянальнай культуры", зацверджаную пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня 2007 г. N 52 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 41, 8/17917), змяненнi i дапаўненнi, выклаўшы яе ў новай рэдакцыi (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Мiнiстр Б.У.Святлоў



УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк             Старшыня
Мiнiстра фiнансаў          Брэсцкага абласнога
Рэспублiкi Беларусь        выканаўчага камiтэта
        У.В.Амарын                 К.А.Сумар
12.07.2013                 05.07.2013

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Выконваючы абавязкi старшынi,
Вiцебскага абласнога       першы намеснiк старшынi
выканаўчага камiтэта       Гомельскага абласнога
        А.М.Косiнец        выканаўчага камiтэта
05.07.2013                         В.Л.Банчук
                           08.07.2013

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк старшынi    Старшыня
Гродзенскага абласнога     Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
        I.А.Жук                    Б.В.Батура
08.07.2013                 02.07.2013

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Старшыня
Магiлёўскага абласнога     Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
        П.М.Руднiк                 М.А.Ладуцька
15.07.2013                 05.07.2013

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      26.12.2007 N 52
                                                      (у рэдакцыi пастановы
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      16.07.2013 N 43)


IНСТРУКЦЫЯ АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ РЭСПУБЛIКАНСКАГА КОНКУРСУ "БIБЛIЯТЭКА - АСЯРОДАК НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ"

1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак арганiзацыi i правядзення рэспублiканскага конкурсу "Бiблiятэка - асяродак нацыянальнай культуры" (далей - конкурс).

2. Конкурс праводзiцца ў мэтах узмацнення ролi публiчных бiблiятэк у фармiраваннi нацыянальнай свядомасцi насельнiцтва, распаўсюджвання iдэi беларускасцi, прапаганды нацыянальнай спадчыны, гiсторыi, лiтаратуры, мовы, народнай культуры, падтрымкi i развiцця чытання.

3. Арганiзацыя i правядзенне конкурсу ажыццяўляюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры), структурнымi падраздзяленнямi абласных выканаўчых камiтэтаў, Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў галiне культуры (далей - аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам), дзяржаўнай установай "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi", абласнымi бiблiятэкамi, дзяржаўнай установай "Цэнтралiзаваная сiстэма дзяржаўных публiчных бiблiятэк г. Мiнска", дзяржаўнай установай "Цэнтралiзаваная сiстэма дзiцячых бiблiятэк г. Мiнска" (далей - арганiзатары конкурсу).

4. Конкурс з'яўляецца адкрытым, праводзiцца штогод.

5. Конкурс праводзiцца па наступных намiнацыях:

"За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем";

"За навацыi ў галiне бiблiятэчнай справы";

"За пошукавую i даследчую працу";

"За падтрымку i развiццё чытання".

6. Крытэрыямi ацэнкi конкурсных матэрыялаў з'яўляюцца:

тэарэтычная i практычная значнасць;

навiзна i арыгiнальнасць;

паўната i дакладнасць iнфармацыi аб рабоце ўдзельнiка па абраным напрамку дзейнасцi;

лагiчнасць, паслядоўнасць выкладання.

7. У конкурсе прымаюць удзел публiчныя бiблiятэкi, падпарадкаваныя мясцовым выканаўчым i распарадчым органам (далей - удзельнiкi).

8. Конкурс праводзiцца ў два этапы: абласны i рэспублiканскi.

9. Для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу ўдзельнiкi прадстаўляюць да 1 лютага года правядзення конкурсу ў абласныя бiблiятэкi, дзяржаўную ўстанову "Цэнтралiзаваная сiстэма дзяржаўных публiчных бiблiятэк г. Мiнска", дзяржаўную ўстанову "Цэнтралiзаваная сiстэма дзiцячых бiблiятэк г. Мiнска" наступныя конкурсныя матэрыялы:

заяўку на ўдзел у конкурсе з указаннем абранай намiнацыi;

iнфармацыйную даведку, у якой указваюцца пазабюджэтны разлiковы рахунак, код, адрас, тэлефон, прозвiшча, уласнае iмя i iмя па бацьку (пры яго наяўнасцi) кiраўнiка бiблiятэкi;

аналiтычную даведку, якая ўключае асноўныя паказчыкi дзейнасцi бiблiятэкi за апошнiя тры гады;

аналiтычную даведку аб дзейнасцi бiблiятэкi за апошнiя тры гады па адным з абраных накiрункаў:

папулярызацыя беларускай лiтаратуры, мовы, народных традыцый, свят, абрадаў;

работа па ўзбагачэнню фондаў нацыянальнымi лiтаратурнымi творамi;

збор i сiстэматызацыя этнаграфiчных, фальклорных, тапанiмiчных матэрыялаў рэгiёну, падрыхтоўка нарысаў аб земляках, помнiках архiтэктуры i прыроды краю;

напiсанне гiсторыi населенага пункта, бiблiятэкi (школы, арганiзацыi i гэтак далей);

ушанаванне iмёнаў знакамiтых землякоў i лепшых прадстаўнiкоў нацыянальнай культуры;

работа з дзецьмi i моладдзю па патрыятычным выхаваннi, распаўсюджваннi экалагiчных ведаў i фармiраваннi экалагiчнай культуры;

укараненне iнавацыйных тэхналогiй i форм абслугоўвання карыстальнiкаў;

падтрымка i развiццё чытання; захаванне традыцый сямейнага чытання;

стварэнне папячыцельскiх, чытацкiх саветаў i клубаў.

10. Дадаткова да конкурсных матэрыялаў, указаных у пункце 9 дадзенай Iнструкцыi, удзельнiкi могуць прадстаўляць:

матэрыялы па папулярызацыi нацыянальнай культуры (сцэнарыi, апiсаннi мерапрыемстваў, насценныя газеты, рукапiсныя часопiсы, фотаматэрыялы i iнш.);

фатаграфii бiблiятэкi;

водгукi карыстальнiкаў аб дзейнасцi бiблiятэкi;

публiкацыi аб бiблiятэцы, змешчаныя ў сродках масавай iнфармацыi.

11. Для забеспячэння правядзення рэспублiканскага этапу конкурсу ствараецца журы, у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў (па ўзгадненню з iх кiраўнiкамi), дзяржаўнай установы "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi", абласных бiблiятэк, грамадскiх аб'яднанняў i iншых зацiкаўленых арганiзацый.

Склад журы зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.

12. Абласныя бiблiятэкi сумесна са структурнымi падраздзяленнямi аблвыканкамаў да 1 сакавiка года правядзення конкурсу вызначаюць па два пераможцы ў кожнай намiнацыi сярод бiблiятэк, размешчаных у горадзе, i бiблiятэк, размешчаных у пасёлках гарадскога тыпу, сельскiх населеных пунктах.

Дзяржаўная ўстанова "Цэнтралiзаваная сiстэма дзяржаўных публiчных бiблiятэк г. Мiнска", дзяржаўная ўстанова "Цэнтралiзаваная сiстэма дзiцячых бiблiятэк г. Мiнска" сумесна са структурным падраздзяленнем Мiнскага гарвыканкама да 1 сакавiка года правядзення конкурсу вызначаюць па аднаму пераможцу ў кожнай намiнацыi.

13. Для ўдзелу ў рэспублiканскiм этапе конкурсу абласныя бiблiятэкi, дзяржаўная ўстанова "Цэнтралiзаваная сiстэма дзяржаўных публiчных бiблiятэк г. Мiнска", дзяржаўная ўстанова "Цэнтралiзаваная сiстэма дзiцячых бiблiятэк г. Мiнска" да 15 сакавiка года правядзення конкурсу дасылаюць конкурсныя матэрыялы пераможцаў абласнога этапу конкурсу на адрас дзяржаўнай установы "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi" з паметкай "На конкурс "Бiблiятэка - асяродак нацыянальнай культуры".

Да конкурсных матэрыялаў прыкладаюцца iх копii ў лiчбавай форме.

14. Вынiкi рэспублiканскага этапу конкурсу падводзяцца на пасяджэннi журы да 15 мая года правядзення конкурсу.

15. На пасяджэннi журы вызначае пераможцаў сярод бiблiятэк, размешчаных у горадзе, i бiблiятэк, размешчаных у пасёлках гарадскога тыпу, сельскiх населеных пунктах, якiя занялi першае, другое i трэцяе месцы ў кожнай з намiнацый.

16. Пераможцы рэспублiканскага этапу конкурсу ў кожнай з намiнацый узнагароджваюцца дыпломамi першай, другой, трэцяй ступенi i грашовымi прэмiямi:

за першае месца - 50 базавых велiчынь;

за другое месца - 40 базавых велiчынь;

за трэцяе месца - 30 базавых велiчынь.

Удзельнiкам рэспублiканскага этапу конкурсу могуць прысуджацца заахвочвальныя грашовыя прэмii ў памеры да 10 базавых велiчынь.

17. Выплата грашовых прэмiй пераможцам рэспублiканскага этапу конкурсу ажыццяўляецца да 1 верасня года правядзення конкурсу за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту ў межах сродкаў, прадугледжаных Мiнiстэрству культуры на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў.

18. Размеркаванне дыпломаў пераможцаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па намiнацыях i грашовых прэмiй пацвярджаецца пратаколам пасяджэння журы.

Па вынiках конкурсу выдаецца загад Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь.

19. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

20. Iнфармацыя аб правядзеннi конкурсу, а таксама яго вынiках друкуецца ў сродках масавай iнфармацыi, адлюстроўваецца на афiцыйным сайце Мiнiстэрства культуры i iнтэрнэт-партале дзяржаўнай установы "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi".






Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList