Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Указы Президента РБ

Указ Президента Республики Беларусь от 06.08.2013 № 345 "Аб Грамаце Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, якая выдаецца пры ўручэннi сцягоў"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 7 августа 2013 г. N 1/14434



У мэтах упарадкавання вырабу i выкарыстання Граматы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, якая выдаецца пры ўручэннi сцягоў, ПАСТАНАЎЛЯЮ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае апiсанне Граматы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, якая выдаецца пры ўручэннi сцягоў (далей - Грамата Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь).

2. Устанавiць, што:

2.1. выраб грамат Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца выключна ў адпаведнасцi з апiсаннем, зацверджаным дадзеным Указам, i толькi прадпрыемствамi, вызначанымi Кiраўнiцтвам справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Самастойны выраб грамат Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзяржаўнымi органамi не дапускаецца;

2.2. раней падпiсаныя Кiраўнiком дзяржавы граматы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь захоўваюць сваю сапраўднасць (без неабходнасцi iх пераафармлення).

3. Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь арганiзаваць выраб грамат Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i прыняць iншыя меры па рэалiзацыi дадзенага Указа.

4. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн:

сумесна з зацiкаўленымi забяспечыць падрыхтоўку мастацкага рашэння ўзораў iншых узнагародных дакументаў, што падпiсваюцца Кiраўнiком дзяржавы, якiя да цяперашняга часу нарматыўна не замацаваны;

унесцi ва ўстаноўленым парадку на разгляд Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь праект указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, якiм зацвярджаюцца апiсаннi ўзнагародных дакументаў.

5. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка



                                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                        Указ Прэзiдэнта
                                                        Рэспублiкi Беларусь
                                                        06.08.2013 N 345


Грамата Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, якая выдаецца пры ўручэннi сцягоў (далей - Грамата), уяўляе сабой глянцавы лiст белага колеру памерам 280 x 440 мм, складзены ўдвая.

Вонкавы бок левай палавiны лiста i адваротны бок правай палавiны лiста змяшчаюць фонавы нацыянальны арнамент залатога колеру памерам 10 x 250 мм.

На вонкавым баку левай палавiны лiста i на ўнутраным баку правай палавiны лiста на адлегласцi 20 мм ад верхняга краю адлюстраваны Дзяржаўны герб Рэспублiкi Беларусь памерам 35 x 35 мм. На вонкавым баку левай палавiны лiста на адлегласцi 30 мм ад нiжняй часткi вiдарыса Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь змешчана слова "ГРАМАТА", надрукаванае прапiснымi лiтарамi залатога колеру вышынёй 12 мм. На адлегласцi 20 мм ад слова "ГРАМАТА" ў два радкi змешчаны словы "Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь", надрукаваныя лiтарамi залатога колеру вышынёй 6 мм. Адлегласць памiж радкамi - 8 мм.

На ўнутраным баку левай палавiны лiста змешчаны вонкавы i адваротны бакi палотнiшча сцяга ў адпаведнасцi з выявай сцяга, зацверджанай Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

На ўнутраным баку правай палавiны лiста на адлегласцi 10 мм ад нiжняй часткi вiдарыса Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь у тры радкi змешчаны словы "У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад ________ N ___", надрукаваныя лiтарамi залатога колеру вышынёй 3 мм. Адлегласць памiж радкамi - 6 мм. На 15 мм нiжэй змешчана слова "уручыць", надрукаванае лiтарамi залатога колеру вышынёй 5 мм. На 15 мм нiжэй - слова "СЦЯГ", набранае разрэджаным шрыфтам прапiснымi лiтарамi залатога колеру вышынёй 15 мм. Яшчэ на 15 мм нiжэй змяшчаецца назва дзяржаўнага органа (або яго тэрытарыяльнага падраздзялення), якому ўручаецца дадзены сцяг, надрукаваная лiтарамi залатога колеру вышынёй 5 мм. Адлегласць памiж радкамi - 9 мм. На адлегласцi 20 мм нiжэй апошняга радка, адведзенага для назвы дзяржаўнага органа (або яго тэрытарыяльнага падраздзялення), змешчаны з левага боку ў два радкi словы "Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь", адлегласць памiж радкамi - 5 мм. Насупраць у правым баку змешчаны скарочанае iмя, прозвiшча i подпiс Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. На адлегласцi 12 мм нiжэй з левага боку - дата ўручэння Граматы, надрукаваная слоўна-лiчбавым спосабам вышынёй 3 мм.

На адваротным баку правай палавiны лiста на адлегласцi 10 мм ад фонавага нацыянальнага арнаменту змешчаны словы "Запiсы аб зменах назвы", надрукаваныя лiтарамi чорнага колеру вышынёй 3 мм. На 10 мм нiжэй золатам абазначаны дваццаць радкоў для тэксту аб зменах назвы. Адлегласць памiж радкамi - 9 мм.

Грамата змешчана ў папку вiшнёвага колеру.

Грамата мацуецца ў папцы пры дапамозе тасьмы, якая праходзiць па згiбу папкi.






Архів документів
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList