Зарегистрировано в НРПА РБ 12 декабря 2001 г. N 3/207
--------------------------------
<*> Вступило в силу 23 февраля 1992 года.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Лiтоўскай Рэспублiкi, якiя ў далейшым называюцца Бакамi,
адзначаючы важную ролю стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi прадукцыi ў лiквiдацыi тэхнiчных бар'ераў у эканамiчных, гандлёвых i iншых адносiнах,
прызнаючы iх неабходнасць дзеля забеспячэння сумяшчальнасцi, узаемазамяняльнасцi, яе бяспекi для жыцця i здароўя чалавека, аховы навакольнага асяроддзя,
улiчваючы ўзаемную эканамiчную зацiкаўленасць, дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Бакi, валодаючы поўнай самастойнасцю ў фармiраваннi i рэалiзацыi нацыянальных сiстэм стандартызацыi, метралогii, сертыфiкацыi i арганiзацыi работ ў гэтых галiнах дзейнасцi,
прызнаюць iснуючыя нацыянальныя эталоны адзiнак фiзiчных велiчынь i пры iх выкарыстаннi ўжываюць рэжым найбольшага спрыяння;
узаемна прадстаўляюць нарматыўна-тэхнiчную дакументацыю на ўзгодненых умовах i па асобных запытах;
узгадняюць працэдуры ўзаемнага прызнання органаў па сертыфiкацыi, выпрабавальных лабараторый (цэнтраў), вынiкаў выпрабаванняў i сертыфiкацыi, сертыфiкатаў i знакаў адпаведнасцi на ўзаемапастаўляемую прадукцыю на аснове нацыянальных сiстэм сертыфiкацыi;
узгадняюць працэдуры ўзаемнага прызнання вынiкаў дзяржаўных выпрабаванняў, зацвярджэння тыпаў сродкаў вымярэнняў, акрэдытацыi паверачных лабараторый;
узаемна прызнаюць вынiкi метралагiчнай атэстацыi, паверкi i калiброўкi сродкаў вымярэнняў.
Артыкул 2
Бакi садзейнiчаюць прыбораўладальнiкам у ажыццяўленнi паверкi сродкаў вымярэнняў у акрэдытаваных арганiзацыях другой краiны, забяспечваючы iх iнфармацыяй аб тэхнiчных магчымасцях i адрасах гэтых арганiзацый, правiлах i працэдуры афармлення дакументацыi i дазволаў на вываз (увоз) прыбораў паверачнага абсталявання i перасоўных лабараторый, на камандзiраванне спецыялiстаў, якiя праводзяць паверку.
Артыкул 3
Каардынацыя работ, прадугледжаных дадзеным Пагадненнем i адказнасць за iх выкананне ўскладаюцца:
у Рэспублiцы Беларусь - на Камiтэт па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
у Лiтоўскай Рэспублiцы - на Лiтоўскую дзяржаўную службу стандартызацыi.
Артыкул 4
Бакi забяспечваюць канфiдэнцыяльнасць атрыманай дакументацыi i iнфармацыi аб работах, якiя праводзяцца ў рамках дадзенага Пагаднення, аб дасягнутых навукова-тэхнiчных вынiках, калi перадаючым органам будзе агаворана, што яны маюць канфiдэнцыяльны характар.
Артыкул 5
Навукова-тэхнiчная iнфармацыя, якую атрымлiвае адзiн з Бакоў у ходзе супрацоўнiцтва, можа быць свабодна выкарыстана iм, калi другi Бок не папярэдзiў аб яе канфiдэнцыяльнасцi. Гэта iнфармацыя можа перадавацца трэцяй дзяржаве толькi па ўзаемнай згодзе Бакоў, якiя яе прадаставiлi.
Артыкул 6
Палажэннi дадзенага Пагаднення пры неабходнасцi канкрэтызуюцца дадатковымi пагадненнямi (пратаколамi), якiя заключаны памiж Камiтэтам па стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Лiтоўскай дзяржаўнай службай стандартызацыi.
Артыкул 7
Дадзенае Пагадненне не закранае дагавароў, якiя былi заключаны раней Бакамi i iх арганiзацыямi ў галiне стандартызацыi, метралогii i сертыфiкацыi.
Артыкул 8
Дадзенае Пагадненне з'яўляецца двухбаковым i не закранае iнтарэсаў трэцiх дзяржаў.
Артыкул 9
Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання i дзейнiчае да сканчэння 6 месяцаў з дня, калi адзiн з Бакоў накiруе другому Боку пiсьмовае паведамленне аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.
Заключаны ў г.Мiнску 23 лютага 1992 г. у дзвюх экземплярах, кожны на лiтоўскай i беларускай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Урад Рэспублiкi Беларусь _____________ подпiс
За Урад Лiтоўскай Рэспублiкi _____________ подпiс
|