Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1926
Згодна Пастанове Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 лiстапада 1992 г. N 720 "Аб мерапрыемствах у сувязi з мiжнародным днём iнвалiдаў" ЗАГАДВАЮ:
1. Кiраўнiкам тэатральна-вiдовiшчных прадпрыемстваў Рэспублiкi Беларусь:
- вызначыць у глядзельных залах тэатраў i канцэртных залах (як на стацыянары, так на гастролях i выяздах) па 5 месяцаў для бясплатнага карыстання iмi iнвалiдаў I групы з улiкам спецыфiчнасцi гэтай катэгорыi наведальнiкаў;
- устанавiць для iнвалiдаў усiх катэгорый парадак папярэднiх заказаў i права пазачарговага набыцця бiлетаў у вiдовiшчныя установы;
- завесцi ў касах тэатральна-канцэртных пляцовак журналы строгага ўлiку выдачы бясплатных запрашэнняў iнвалiдам I групы з вызначэннем рада i месца ў зале, а таксама рэгiстрацыяй прозвiшча i нумара пасведчання iнвалiда;
- у касах па продажу бiлетаў забяспечыць наглядную iнфармацыю аб iльготах iнвалiдаў усiх катэгорый;
- наладзiць для iнвалiдаў бясплатнае наведванне тэатраў i канцэртных залаў у мiжнародны дзень iнвалiдаў.
2. Кiраўнiкам устаноў клубнага тыпу забяспечыць реалiзацыю права iнвалiдаў усiх груп карыстацца платнымi паслугамi (акрамя канцэртаў, спектакляў прафесiйных калектываў i кiнасеансаў) са скiдкай 50% цаны.
3. Кiраўнiкам кiнатэатраў (у населеных пунктах, дзе адсутнiчаюць стацыянарныя кiнатэатры - кiнаўстановак) арганiзаваць iльготныя кiнасеансы для iнвалiдаў i ветэранаў з цэнамi на бiлеты панiжанымi на 50%.
4. Кiраўнiкам органаў i ўстаноў культуры i мастацтва прадугледжваць у планах работы сiстэматычныя мерапрыемствы для iнвалiдаў, арганiзацыi кружкоў i калектываў мастацкай творчасцi, аматарскiх аб'яднанняў, а таксама iнфармiраванне аб культурна-масавых i творчых мерапрыемствах усiх аддзяленняў таварыстваў iнвалiдаў, iнвалiдаў па зроку i глухiх.
5. Прыняць да ведама, што ў адпаведнасцi з пунктам 7 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 лiстапада 1992 г. N 720 "Аб мерапрыемствах у сувязi з Мiжнародным днём iнвалiдаў" устаноўлена з 1 студзеня 1993 г. бясплатнае наведванне музеяў усiх сiстэм i ведамстваў iнвалiдамi розных груп.
6. Адказнасць за выкананне дадзенага загада ўскласцi на намеснiкаў мiнiстра У.П.Рылатка, У.А.Гiлепа, Б.У.Святлова.
Мiнiстр Я.К.ВАЙТОВIЧ
|