Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2154
У адпаведнасцi з Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 мая 1993 г. N 304 "Аб зацвярджэнi прыкладных палажэнняў аб адукацыi i выхаваўчых установах i арганiзацыях сiстэмы адукацыi, узораў дакументаў аб адукацыi" ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць наступныя палажэннi аб адукацыi i выхаваўчых установах i арганiзацыях сiстэмы адукацыi:
Абзац утратил силу. - Постановление Минобразования от 09.11.2004 N 66.
Абзац утратил силу. - Постановление Минобразования от 09.11.2004 N 66.
- Аб дзiцячым доме змешанага тыпу;
(Положение о детском доме смешанного типа утратило силу. - Постановление Минобразования от 12.05.2006 N 48)
- Аб агульнаадукацыйнай школе;
(Положение об общеобразовательной школе утратило силу. - Постановление Минобразования от 31.03.2005 N 27)
- Аб агульнаадукацыйнай школе-iнтэрнаце;
(Положение об общеобразовательной школе-интернате утратило силу. - Постановление Минобразования от 06.12.2006 N 111)
- Аб агульнаадукацыйнай санаторнай школе-iнтэрнаце;
(Положение об общеобразовательной санаторной школе-интернате утратило силу. - Постановление Минобразования от 06.12.2006 N 111)
Абзац утратил силу. - Постановление Минобразования от 31.10.2002 N 46.
- Аб пазашкольнай установе;
(Положение о внешкольном учреждении утратило силу. - Приказ Минобразования от 31.12.1998 N 725)
Абзац утратил силу. - Постановление Минобразования от 07.08.2003 N 57.
Абзац утратил силу. - Постановление Минобразования от 30.09.2002 N 40.
- Аб вышэйшай навучальнай установе;
- Аб бесперапынным прафесiянальным навучаннi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў.
Абзац утратил силу. - Постановление Минобразования от 30.01.2003 N 3.
Абзац утратил силу. - Постановление Минобразования от 06.04.2004 N 26.
2. Увесцi ў дзеянне вышэйпералiчаныя палажэннi з 1 лiпеня 1993 г.
Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК
Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 17 ноября 1993 г. N 97/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2155
ЗАЦВЕРДЖАНА
Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
28 чэрвеня 1993 г. N 203
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстр С.П.Янчук
Дзяржкампрацы
Рэспублiкi Беларусь
Старшыня Г.П.Бадзей
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ ДЗIЦЯЧАЙ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЕ
Утратило силу. - Постановление Минобразования от 09.11.2004 N 66.
Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 17 ноября 1993 г. N 98/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2156
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ ДЗIЦЯЧАЙ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЕ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ З
НЕДАХОПАМI РАЗУМОВАГА I ФIЗIЧНАГА РАЗВIЦЦЯ
Утратило силу. - Постановление Минобразования от 09.11.2004 N 66.
Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 28 января 1994 г. N 194/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2157
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
28 чэрвеня 1993 г. N 203
УЗГОДНЕНА
з Мiнiстэрствам фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра Сверж А.I.
Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк старшынi
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ ДЗIЦЯЧЫМ ДОМЕ ЗМЕШАНАГА ТЫПУ
Утратило силу. - Постановление Минобразования от 12.05.2006 N 48.
Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 3 ноября 1993 г. N 80/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2158
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў Дзяржкамiтэт па працы
Рэспублiкi Беларусь i сацыяльнай абароне
Намеснiк мiнiстра насельнiцтва
Сверж А.I. Намеснiк старшынi
28.10.1993 г. Козел А.Г.
29.10.1993 г.
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЕ
Утратило силу. - Постановление Минобразования от 31.03.2005 N 27.
Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 28 января 1994 г. N 197/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2159
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203
УЗГОДНЕНА
з Мiнiстэрствам фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра
Сверж А.I.
Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь,
Намеснiк старшынi
Мiнiстэрствам аховы здароўя
Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстр
Казакоў В.С.
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЕ-IНТЭРНАЦЕ
Утратило силу. - Постановление Минобразования от 06.12.2006 N 111.
Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 28 января 1994 г. N 196/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2160
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203
УЗГОДНЕНА
з Мiнiстэрствам фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь,
Намеснiк мiнiстра
Сверж А.I.
Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь,
Намеснiк старшынi
Мiнiстэрствам аховы здароўя
Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстр
В.С.Казакоў
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ САНАТОРНАЙ ШКОЛЕ-IНТЭРНАЦЕ
Утратило силу. - Постановление Минобразования от 06.12.2006 N 111.
Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 28 января 1994 г. N 95/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2162
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203
УЗГОДНЕНА
з Мiнiстэрствам фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь,
Намеснiк мiнiстра
Сверж А.I.
Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь,
Намеснiк старшынi
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЙ ШКОЛЕ-IНТЕРНАЦЕ
(ШКОЛЕ) ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ З НЕДАХОПАМI РАЗУМОВАГА I ФIЗIЧНАГА
РАЗВIЦЦЯ
Утратило силу. - Постановление Минобразования от 31.10.2002 N 46.
Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 15 ноября 1993 г. N 92/12
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203
УЗГОДНЕНА
з Мiнiстэрствам фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра
А.I.Сверж
Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк старшынi
В.I.Паўлаў
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПАЗАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЕ
Утратило силу. - Приказ Минобразования от 31.12.1998 N 725.
Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 27 октября 1993 г. N 77/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2161
УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА
Старшыня Дзяржаўнага загадам Мiнiстра адукацыi
камiтэта Рэспублiкi 28 чэрвеня 1993 г. N 203
Беларусь па працы i
сацыяльнай абароне
насельнiцтва
Р.П.Бадзей
25 кастрычнiка 1993 г.
Намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж
25 кастрычнiка 1993 г.
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫМ ВУЧЫЛIШЧЫ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Утратило силу. - Постановление Минобразования от 07.08.2003 N 57.
Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 22 октября 1993 г. N 71/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2163
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203
УЗГОДНЕНА
з Мiнiстэрствам фiнансаў
Рэспублiкi Реларусь
Мiнiстр
С.П.Янчук
Дзяржкампрацы
Рэспублiкi Реларусь
Старшыня
Г.П.Бадзей
ПАЛАЖЭННЕ
АБ СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЕ
Утратило силу. - Постановление Минобразования от 30.09.2002 N 40.
Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 12 ноября 1993 г. N 90/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2164
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203
УЗГОДНЕНА
з Мiнiстэрствам фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстр
С.П.Янчук
Дзяржкампрацы
Рэспублiкi Беларусь
Старшыня
Г.П.Бадзей
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЕ
I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Вышэйшая адукацыя як частка сiстэмы бесперапыннай адукацыi служыць задавальненню патрэбнасцi грамадзян Рэспублiкi Беларусь у набыццi прафесiйных ведаў i ўменняў у выбранай сферы дзейнасцi.
Вышэйшую адукацыю можна набыць на базе сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай i сярэдняй прафесiйнай адукацыi ў дзяржаўных i недзяржаўных вышэйшых навучальных установах.
Вышэйшая адукацыя ў Рэспублiцы Беларусь з'яўляецца двухузроўневай <*>. Асобы, якiя паступiлi ў ВНУ, навучаюцца па вучэбных планах вышэйшай адукацыi i па жаданнi, дадаткова па планах бакалаўрскай падрыхтоўкi. Па заканчэннi навучання iм адпаведна выдаецца дыплом устаноўленага ўзору аб вышэйшай адукацыi з назвай квалiфiкацыi i можа прысвойвацца акадэмiчная ступень бакалаўра навукi цi бакалаўра адукацыi ў галiне адпаведнай навукi. Асобы, якiя набылi вышэйшую адукацыю, маюць права працягваць навучанне для атрымання спецыялiзаванай вышэйшай адукацыi i ступенi магiстра (апошняе пры наяўнасцi ступенi бакалаўра).
-------------------------------
<*> пераход ажыццяўляецца паступова да 1997 года.
II. ВЫШЭЙШЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ
Для арганiзацыi вучэбнага працэсу з мэтай атрымання вышэйшай адукацыi ствараюцца дзяржаўныя i недзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Асноўнымi тыпамi ВНУ ў Рэспублiцы Беларусь з'яўляюцца:
унiверсiтэт;
акадэмiя;
iнстытут;
вышэйшы каледж.
Вышэйшыя навучальныя ўстановы ствараюцца (лiквiдуюцца) па рашэнню Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
Недзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы ствараюцца як юрыдычнымi, так i асабiстымi прадпрымальнiкамi.
(часть четвертая раздела II в ред. постановления Минобразования от 16.02.2001 N 9)
Правы на падрыхтоўку бакалаўраў i магiстраў надаюцца вышэйшым навучальным установам рашэннем Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь па вынiках атэстацыi ВНУ.
Вышэйшая навучальная ўстанова дзейнiчае на аснове статута, якi распрацоўваецца ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Прыкладным палажэннем. Статут вышэйшай навучальнай установы зацвярджаецца заснавальнiкам. Дзяржаўная рэгiстрацыя ствараемай (рэарганiзуемай) вышэйшай навучальнай установы як юрыдычнай асобы, змяненняў i дапаўненняў у яе статут ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi.
(часть шестая раздела II в ред. постановления Минобразования от 16.02.2001 N 9)
Статус унiверсiтэта або акадэмii надаецца ВНУ пасля iх атэстацыi ва ўстаноўленым парадку.
(часть седьмая раздела II в ред. приказа Минобразования от 09.01.1997 N 5)
Кiраўнiцтва ўстановай адукацыi ажыццяўляе кiраўнiк, якi прызначаецца ў парадку, устаноўленым заканадаўчымi актамi.
(часть восьмая раздела II в ред. постановления Минобразования от 04.08.2006 N 77)
Асноўным вучэбным падраздзяленнем ВНУ з'яўляецца кафедра, дзейнасць якой рэгулюецца Палажэннем аб кафедрах ВНУ Рэспублiкi Беларусь. У склад ВНУ могуць уваходзiць навучальна-навуковыя, навукова-даследчыя, вытворчыя i iншыя падраздзяленнi, якiя маюць статус структурных адзiнак ВНУ.
(часть 9 раздела II в ред. постановления Минобразования от 16.02.2001 N 9)
Падрыхтоўка спецыялiстаў у ВНУ ажыццяўляецца па спецыяльнасцях i спецыялiзацыях пры ўмове выканання патрабаванняў, выкладзеных у дадзеным палажэннi ў дзяржаўных ВНУ - органамi iх кiравання па падпарадкаванасцi, у недзяржаўных ВНУ - на падставе лiцэнзii, выдадзенай Мiнiстэрствам адукацыi.
(часть 10 раздела II в ред. приказа Минобразования от 09.01.1997 N 5)
Дзяржаўныя ВНУ могуць збiраць плату за аказанне дадатковых паслуг студэнтам у наступных выпадках:
- лiквiдацыя акадэмiчнай рознiцы пры пераводах, аднаўленнях;
- праходжанне паўторнага курса навучання;
- вывучэнне дадатковых курсаў, не звязаных з адпаведнай спецыяльнасцю i не прадугледжаных вучэбным планам, па якому навучаецца студэнт;
- прыём звыш кантрольных лiчбаў плана тых, хто станоўча здаў уступныя экзамены, але не прайшоў па конкурсе;
- атрыманне другой вышэйшай адукацыi.
Абзац исключен. - Приказ Минобразования от 09.01.1997 N 5.
Экстэрнат ствараецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, як правiла, па гуманiтарных спецыяльнасцях толькi ў дзяржаўных ВНУ.
Недзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, якiя прайшлi атэстацыю i атрымалi статус, кiруюцца ў сваёй дзейнасцi вучэбна-метадычнай i нарматыўнай дакументацыяй, зацверджанай Мiнiстэрствам адукацыi. Пры паспяховым ажыццяўленнi вучэбнай дзейнасцi яны могуць атрымаць дзяржаўную датацыю.
III. ВЫКЛАДЧЫКI I НАВУКОВЫЯ СУПРАЦОЎНIКI ВЫШЭЙШЫХ
НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
Выкладчыкi i навуковыя супрацоўнiкi прымаюцца на работу i вызваляюцца ад работы ў дзяржаўных ВНУ паводле Палажэння аб парадку замяшчэння вакантных пасад прафесарска-выкладчыцкага складу.
Звальненне штатных працаўнiкоў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу ў сувязi са скарачэннем аб'ёму працы можа рабiцца толькi па заканчэннi навучальнага семестра.
Прадстаўнiкi прафесарска-выкладчыцкага i навукова-даследчага складу складаюць не менш за 75% членаў калегiяльных органаў, якiя вырашаюць вучэбныя, вучэбна-метадычныя i навуковыя пытаннi дзяржаўных ВНУ.
Вышэйшыя навучальныя ўстановы ствараюць умовы для плённай навуковай дзейнасцi выкладчыкаў.
Прыцягненне асоб прафесарска-выкладчыцкага складу i навуковых супрацоўнiкаў да выканання абавязкаў, не звязаных з iх вучэбнай i навуковай дзейнасцю, без iх згоды не дапускаецца.
Выкладчыкi i супрацоўнiкi ВНУ пры праходжаннi атэстацыi квалiфiкуюцца з улiкам валодання i ўдасканалення ведаў па беларускай мове ў адпаведнасцi з Законам "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь".
IV. СТУДЭНТЫ ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
У ВНУ прымаюцца асобы, якiя маюць агульную альбо спецыяльную цi прафесiйна-тэхнiчную сярэднюю адукацыю. Правiлы прыёму распрацоўваюцца ВНУ на падставе Парадку прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, зацверджанага Мiнiстэрствам адукацыi.
(часть 1 раздела IV в ред. приказа Минобразования от 09.01.1997 N 5)
Студэнтам ВНУ з'яўляецца фiзiчная асоба, залiчаная на навучанне загадам рэктара ВНУ. Студэнту выдаецца студэнцкi бiлет i залiковая кнiжка зацверджанага ўзору.
Правы i абавязкi студэнтаў рэгулююцца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, а таксама наступнымi нарматыўнымi дакументамi:
статутам ВНУ;
тыпавымi правiламi ўнутранага распарадку ВНУ;
палажэннямi аб атэстацыi студэнтаў i курсавых экзаменах i залiках;
пагадненнем аб падрыхтоўцы кадраў, заключаным ВНУ з зацiкаўленым бокам.
V. ВУЧЭБНЫ ПРАЦЭС
Навучанне студэнтаў ажыццяўляецца на падставе вучэбных планаў спецыяльнасцяў, распрацоўваемых ВНУ i на падставе патрабаванняў, устанаўлiваемых Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
(часть 1 раздела V в ред. приказа Минобразования от 09.01.1997 N 5)
Па закончаных цыклах навучання праводзiцца атэстацыя студэнтаў.
Мова навучання ўстанаўлiваецца ВНУ ў парадку, вызначаным Законам "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь".
(часть 3 раздела V в ред. приказа Минобразования от 09.01.1997 N 5)
Арганiзацыя навучальнага працэсу ажыццяўляецца ВНУ, зыходзячы з забяспячэння якаснай падрыхтоўкi кадраў, стварэння здаровых i бяспечных умоў вучобы, працы, быту.
Вышэйшая навучальная ўстанова дае студэнтам магчымасць выбiраць дысцыплiны спецыялiзацый у межах кожнай спецыяльнасцi, а таксама ўстанаўлiваць асобным студэнтам iндывiдуальныя планы навучання.
Вышэйшыя навучальныя ўстановы ўстанаўлiваюць парадак правядзення вучэбных заняткаў, здачы экзаменаў, залiкаў, вучэбных заданняў. Парадак правядзення атэстацыi студэнтаў, а таксама сiстэму ацэнкi iх ведаў вызначае Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
VI. АСПIРАНТУРА
Аспiрантура ствараецца пры вышэйшых навучальных установах у парадку, устаноўленым Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Правам паступлення ў аспiрантуру валодаюць асобы, якiя маюць вышэйшую адукацыю.
Аспiрантура вядзе падрыхтоўку спецыялiстаў для працы ў якасцi выкладчыка i (або) ў якасцi навуковага супрацоўнiка.
Да кiраўнiцтва аспiрантамi прыцягваюцца спецыялiсты ў адпаведнай галiне не залежна ад месца працы.
Навучанне ў аспiрантуры рэгулюецца Палажэннем аб парадку падрыхтоўкi навукова-педагагiчных кадраў, зацверджаным Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
VII. АРГАНIЗАЦЫЯ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЙ ПРАЦЫ
ВНУ праводзяць навуковыя даследаваннi ў адпаведнасцi з тэматычнымi планамi, якiя зацвярджаюцца вучоным саветам.
Навуковыя даследаваннi фiнансуюцца за кошт сродкаў:
- дзяржаўнага бюджэту на выкананне фундаментальных даследаванняў па самых важкiх напрамках навукi, тэхнiкi i культуры. Выдзяленне дзяржаўных сродкаў для гэтых мэт ажыццяўляецца, як правiла, па вынiках адкрытых конкурсаў;
- адпаведных мiнiстэрстваў, аб'яднанняў, прадпрыемстваў i iншых арганiзацый, у тым лiку i замежных, на дагаворных падставах;
- ВНУ у межах адпаведных фондаў у вызначаным парадку.
VIII. ФIНАНСАВАННЕ ДЗЕЙНАСЦI ВНУ
Крынiцамi фiнансавання з'яўляюцца:
- дзяржаўны бюджэт;
- сродкi мiнiстэрстваў, прадпрыемстваў, арганiзацый i юрыдычных асоб, якiя атрыманы ВНУ у якасцi частковай цi поўнай кампенсацыi затрат на мэтавую падрыхтоўку спецыялiстаў;
- сродкi, атрыманыя за выкананне дагаворных навуковых работ, ад дзейнасцi па аказанню платных паслуг насельнiцтву, платнага навучання студэнтаў, выканання сацыяльных i творчых заданняў, ад рэалiзацыi прадукцыi i iнш.;
- крэдыты банкаў;
- добраахвотныя ўзносы мiнiстэрстваў, прадпрыемстваў, арганiзацый (у тым лiку арганiзацый i юрыдычных асоб замежных краiн).
ВНУ выкарыстоўваюць фiнансавыя сродкi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
IX. ПАТРАБАВАННI ДА МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ БАЗЫ,
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАГА I КАДРАВАГА ЗАБЕСПЯЧЭННЯ ВУЧЭБНАГА
ПРАЦЭСА Ў ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ
(введен приказом Минобразования от 09.01.1997 N 5)
1. Матэрыяльна-тэхнiчная база.
Агульная плошча памяшканняў, выкарыстоўваемых для навучальнага працэса, уключаючы арэндуемую, павiнна адпавядаць нарматывам, прадугледжаным ВБН-51-86 для навучальных устаноў данага тыпу.
Павiнны быць у наяўнасцi ўсе неабходныя для выканання вучэбных планаў прадугледжаныя нарматывамi тыпы лабараторый, кабiнеты, iншыя памяшканнi, а таксама абсталяванне i сродкi тэхнiчнай аснашчанасцi.
Колькасць наяўных дзеючых сродкаў тэхнiчнага забеспячэння, камп'ютараў, рабочых месцаў павiнна поўнасцю адпавядаць патрабаванням праграм выкладання дысцыплiн з улiкам неабходнасцi правядзення самастойнай работы студэнтаў па-за сеткай асноўных заняткаў.
2. Вучэбна-метадычнае забеспячэнне.
У структурных падраздзяленнях ВНУ, на факультэтах, кафедрах, адказных за арганiзацыю вучэбнага працэса i якасць навучання, павiнны быць у наяўнасцi рабочыя вучэбныя планы i рабочыя праграмы дысцыплiн на бягучы навучальны год, распрацаваныя i зацверджаныя ва ўстаноўленым парадку.
Забяспечанасць студэнтаў вучэбна-метадычнай лiтаратурай па ўсiх агульнанавуковых i спецыяльных дысцыплiнах, што выносяцца на курсавыя i дзяржаўныя экзамены, павiнна складаць:
- для студэнтаў дзённай формы навучання - не менш 5 экземпляраў падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў, канспектаў лекцый, вучэбна-метадычных распрацовак на кожныя 25 студэнтаў, якiя вывучаюць гэтыя дысцыплiны;
- для студэнтаў завочнай формы навучання - па аднаму камплекту вучэбна-метадычных матэрыялаў i кантрольных заданняў, прадугледжаных праграмай кожнай дысцыплiны на студэнта;
- па лабараторных работах i самастойных занятках, уключаючы курсавыя i дыпломныя работы - па аднаму камплекту вучэбна-метадычных матэрыялаў па кожнай дысцыплiне на студэнта.
Да экземпляраў вучэбна-метадычнай лiтаратуры прыраўноўваюцца ксеракопii вучэбна-метадычных матэрыялаў i копii на гнуткiх магнiтных дысках, iншых машынных носьбiтах iнфармацыi, якiя выдаюцца студэнтам для iндывiдуальнага карыстання.
3. Кадравае забеспячэнне.
Выкладчыкi вышэйшай навучальнай установы, iншыя педагагiчныя работнiкi, якiя ўдзельнiчаюць у навучальным працэсе, павiнны мець адпаведную прафесiйна-педагагiчную падрыхтоўку.
Штатнымi выкладчыкамi павiнна выконвацца не менш 50% ад агульнага аб'ёму вучэбнай работы, прадугледжанай вучэбным планам на бягучы год.
Колькасць выкладчыкаў, якiя знаходзяцца ў штаце данай ВНУ, павiнна быць не менш 6-цi на кожныя 100 студэнтаў дзённай формы навучання i не менш 3-х на кожныя 100 студэнтаў завочнай формы навучання.
Колькасныя суадносiны штатных выкладчыкаў, якiя маюць вучоныя ступенi i званнi i якiя iх не маюць, устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi са статусам ВНУ з улiкам неабходнасцi забеспячэння лекцыйных курсаў высокаквалiфiкаванымi лектарамi, якiя, як правiла, маюць вопыт навуковай i практычнай работы ў адпаведнай галiне.
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2165
ЗАЦВЕРДЖАНА
загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства юстыцыi
Рэспублiкi Беларусь
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
УЗГОДНЕНА
Дзяржэканомплан Рэспублiкi Беларусь
УЗГОДНЕНА
Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь
ПАЛАЖЭННЕ
АБ БЕСПЕРАПЫННЫМ ПРАФЕСIЯНАЛЬНЫМ НАВУЧАННI КIРУЮЧЫХ
РАБОТНIКАЎ I СПЕЦЫЯЛIСТАЎ
Агульныя палажэннi
У рашэннi задач абнаўлення грамадства вядучая роля належыць адукацыi, якая павiнна забяспечыць пашыранае ўзнаўленне яго iнтэлектуальнага i духоўнага патэнцыялу.
У гэтых умовах узрастае роля сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, асноўнай мэтай якой з'яўляецца пастаяннае прывядзенне ўзроўню квалiфiкацыi работнiкаў у адпаведнасць са зменамi, што адбываюцца ў вытворчай i сацыяльнай сферах, фармiраванне ў работнiкаў высокага прафесiяналiзму, сучаснага эканамiчнага мыслення, умення працаваць ва ўмовах рыначных адносiн, развiцця дэмакратыi i самакiравання.
Павышэнне квалiфiкацыi кадраў мае бесперапынны характар i ажыццяўляецца на працягу ўсёй працоўнай дзейнасцi ў мэтах паслядоўнага пашырэння i паглыблення ведаў, удасканалення iх майстэрства ў адпаведнасцi з патрабаваннямi навукова-тэхнiчнага прагрэсу, сучаснага гаспадарчага механiзма, духоўных патрабаванняў грамадства. Навучанне ажыццяўляецца ў навучальных установах (падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, а таксама непасрэдна на прадпрыемствах (у аб'яднаннях), ва ўстановах, арганiзацыях (у далейшым - прадпрыемствах). Яго бесперапыннасць забяспечваецца шляхам рацыянальнага спалучэння сiстэматычнай самаадукацыi, кароткатэрмiновага i перыядычнага навучання на адпаведных курсах або ў навучальных установах (падраздзяленнях).
Пастаяннае павышэнне квалiфiкацыi з'яўляецца непасрэдным службовым абавязкам кожнага работнiка.
Кiраўнiкi мiнiстэрстваў i ведамстваў, прадпрыемстваў нясуць персанальную адказнасць за арганiзацыю бесперапыннага павышэння квалiфiкацыi работнiкаў, падтрымку iх высокага прафесiянальнага ўзроўню, своечасовую падрыхтоўку да новых працоўных функцый як у вытворчай, так i ў невытворчай сферах.
Службовыя перамяшчэннi кадраў, устанаўленне iм адпаведнага памеру заработнай платы павiнна быць звязана з вынiкамi навучання i практычнага выкарыстання атрыманых ведаў, уменняў i навыкаў.
У мэтах забеспячэння работнiкам умоў для бесперапыннага навучання ў кожнай галiне, а таксама на прадпрыемствах ствараецца гiбкая i мабiльная вучэбна-вытворчая сетка з неабходнай матэрыяльнай базай, навукова-метадычным i кадравым забеспячэннем.
Уся работа па арганiзацыi бесперапыннага павышэння квалiфiкацыi кадраў павiнна быць накiравана на забеспячэнне эфектыўнай дзейнасцi мiнiстэрстваў, ведамстваў, прадпрыемстваў, кожнага працоўнага калектыву.
1. Кiраванне бесперапынным навучаннем кадраў
Кiраванне бесперапынным навучаннем кадраў ажыццяўляецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь, мiнiстэрствамi i ведамствамi. Каардынацыя iх дзейнасцi ў гэтым напрамку ўскладзена на Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляе адзiную дэяржаўную палiтыку ў галiне бесперапыннага навучання, арганiзацыйна-метадычнае кiраўнiцтва сiстэмай павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, вызначае асноўныя напрамкi яе развiцця, праводзiць акрэдытацыю i дзяржаўнае iнспектаванне ўсiх вiдаў бесперапыннага навучання кадраў, каардынацыю работы навучальных устаноў (падраздзяленняў), кантроль за зместам i якасцю вучэбнага працэсу.
Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь устанаўлiвае адзiныя квалiфiкацыйныя патрабаваннi да кадраў.
Мiнiстэрствы i ведамствы, гаспадарчыя кiраўнiкi ажыццяўляюць кiраўнiцтва павышэннем квалiфiкацыi кадраў у адпаведных галiнах народнай гаспадаркi i на прадпрыемствах, выконваюць усю работу па планаванню i арганiзацыi навучання, павышэннi яе якасцi i рэзультатыўнасцi.
Мiнiстэрствы i ведамствы:
ствараюць галiновыя сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, фармiруюць сетку адпаведных навучальных устаноў (падраздзяленняў), а таксама равiваюць розныя формы бесперапыннага навучання непасрэдна на вытворчасцi;
ажыццяўляюць меры па навукова-матадычнаму, кадраваму забеспячэнню i ўмацаванню вучэбна-матэрыяльнай базы бесперапыннага навучання кадраў;
забяспечваюць адпаведнасць зместу навучання кадраў патрабаванням навукова-тэхнiчнага i сацыяльна-эканамiчнага развiцця галiн, дыферэнцыраваны падыход да арганiзацыi навучання з улiкам рэальных патрабаванняў i iнтарэсаў розных катэгорый работнiкаў;
распрацоўваюць i зацвярджаюць галiновыя нарматывы вучэбна-матэрыяльнай базы для навучання кадраў;
прадугледжваюць у планах навукова-тэхнiчных сувязей камандзiраванне работнiкаў на прадпрыемствы, у фiрмы, арганiзацыi i навучальныя ўстановы замежных краiн дзеля вывучэння вопыту ў прыярытэтных напрамках вытворчасцi, падрыхтоўкi кадраў у галiне кiравання, навукi i тэхнiкi;
абагульняюць i распаўсюджваюць перадавы вопыт арганiзацыi бесперапыннага навучання кадраў галiны.
У мэтах каардынацыi работы па бесперапыннаму навучанню ў мiнiстэрствах i ведамствах могуць стварацца на грамадскiх пачатках саветы па навучанню кадраў, работа якiх ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Палажэннем, зацверджаным Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Навукова-метадычнае кiраўнiцтва бесперапынным навучаннем у галiнах могуць ажыццяўляць галоўныя iнстытуты павышэння квалiфiкацыi, вучэбна-метадычныя кабiнеты i iншыя падраздзяленнi, якiя выконваюць аналагiчныя функцыi.
Кiраўнiкi прадпрыемстваў забяспечваюць:
адпаведнасць узроўню прафесiянальнай i эканамiчнай падрыхтоўкi кадраў патрабаванням рыначнай эканомiкi, навукова-тэхнiчнага прагрэсу, сацыяльнага развiцця калектываў;
патрэбу ў падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэннi квалiфiкацыi кадраў, распрацоўку i рэалiзацыю планаў бесперапыннага навучання, заключэнне дагавораў з навучальнымi ўстановамi(падраздзяленнямi) i арганiзацыю навучання непасрэдна на вытворчасцi;
стварэнне вучэбна-матэрыяльнай базы, выраб i набыццё тэхнiчных сродкаў навучання, наглядных дапаможнiкаў, арганiзацыю распрацоўкi метадычных матэрыялаў, работу з выкладчыцкiмi кадрамi.
Дзеля ажыццяўлення бесперапыннага навучання кадраў рэкамендуецца ствараць на прадпрыемствах адзiныя падраздзяленнi - аддзелы (бюро, сектары) падрыхтоўкi кадраў або выдзяляць работнiкаў, якiя будуць адказваць за арганiзацыю гэтай работы.
У вытворчых адзiнках, цэхах i iншых падраздзяленнях прадпрыемства, дзе ў штатным раскладзе не прадугледжаны вызваленыя работнiкi па навучаннi кадраў, гэта работа можа быць ускладзена на iншых спецыялiстаў з вышэйшай цi сярэдняй адукацыяй з iх згоды. Адмiнiстрацыяй прадпрыемства прадугледжваюцца ва ўстаноўленым парадку дадатковыя меры маральнага i матэрыяльнага стымулявання азначаных спецыялiстаў за паспяховае выкананне работы па арганiзацыi бесперапыннага навучання кадраў.
Дзеля каардынацыi ўсёй арганiзацыйнай i вучэбна-метадычнай работы на прадпрыемстве можа стварацца на грамадскiх пачатках савет па бесперапынным прафесiянальным навучаннi кадраў, дзейнасць якога ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Палажэннем, зацверджаным ва ўстаноўленым парадку.
2. Бесперапыннае прафесiянальнае навучанне кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў
Бесперапыннае прафесiянальнае навучанне кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў уключае павышэнне iх квалiфiкацыi i перападрыхтоўку.
Да павышэння квалiфiкацыi адносiцца любое навучанне, накiраванае на паглыбленне прафесiянальных ведаў i навыкаў работнiкаў у адпаведнасцi з патрабаваннямi навукова-тэхнiчнага прагрэсу, эканамiчнага i сацыяльнага развiцця, а таксама на задавальненне iндывiдуальных патрабаванняў грамадзян у павышэннi сваёй прафесiянальнай падрыхтоўкi.
Пад перападрыхтоўкай разумеецца набыццё новых прафесiянальных ведаў i навыкаў, прафесiй i спецыяльнасцей у сувязi з патрабаваннямi навукова-тэхнiчнага прагрэсу, структурнымi зменамi вытворчасцi i сацыяльнай сферы, на рынку працы, а таксама з улiкам iндывiдуальных патрабаванняў грамадзян.
Устанаўлiваюцца наступныя асноўныя вiды навучання кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, якiя павiнны забяспечыць яго бесперапыннасць:
- сiстэматычнае самастойнае навучанне работнiкаў (самаадукацыя);
- арганiзаванае навучанне на вытворчасцi (унiверсiтэты, школы, семiнары i iнш.);
- кароткатэрмiновае навучанне;
- працяглае перыядычнае навучанне;
- стажыроўка на лепшых прадпрыемствах, у вядучых навуковых арганiзацыях i вучэбных установах;
- навучанне ў мэтавай аспiрантуры i дактарантуры;
- перападрыхтоўка - набыццё новай спецыяльнасцi.
2.1. Сiстэматычнае самастойнае навучанне работнiкаў
(самаадукацыя)
Сiстэматычнае самастойнае навучанне работнiка (самаадукацыя) ажыццяўляецца па iндывiдуальнаму плану, зацверджанаму яго непасрэдным кiраўнiком.
У iндывiдуальных планах, зыходзячы з характару працы работнiка, павiнна прадугледжвацца вывучэнне пытанняў рыначнай эканомiкi, перадавога айчыннага i замежнага вопыту, навейшых дасягненняў навукi i тэхнiкi, кiравання, псiхалогii, сацыялогii i iнш.
Самаадукацыя ажыццяўляецца шляхам самастойнага вывучэння спецыяльнай навукова-тэхнiчнай, эканамiчнай i iншай лiтаратуры, азнакамлення з перадавым вопытам пры арганiзаванай кансультацыйнай i метадычнай дапамозе з боку вну i вучэбных устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў. Самаадукацыяй з'яўляецца таксама педагагiчная дзейнасць у формах арганiзаванага прафесiянальнага навучання на вытворчасцi.
У дапамогу тым, хто павышае сваю квалiфiкацыю самастойна, праводзяцца лекцыi, кансультацыi. Такiя работнiкi павiнны мець магчымасць карыстацца адпаведнай навуковай, тэхнiчнай i эканамiчнай iнфармацыяй.
Самаадукацыя праводзiцца ў цеснай узаемасувязi з iншымi вiдамi навучання, якiя таксама адлюстроўваюцца ў iндывiдуальных планах работнiка.
Дзеля задавальнення рознабаковых пазнавальных патрабаванняў грамадзян i аказання iм дапамогi ў самастойнай адукацыi ствараюцца унiверсiтэты, школы, лекторыi, нацыянальна-культурныя i iншыя цэнтры i курсы.
Самастойная адукацыя грамадзян ажыццяўляецца пры садзейнiчаннi з боку бiблiятэк цi iншых iнфармацыйных цэнтраў, грамадскiх аб'яднанняў, выдавецтваў i сродкаў масавай iнфармацыi.
Кантроль за выкананнем работнiкам плана самаадукацыi ажыццяўляецца яго непасрэдным кiраўнiком. Пры неабходнасцi пытанне аб выкананнi гэтага плана можа быць разгледжана на сходзе пярвiчнага працоўнага калектыву.
2.2. Навучанне ў вытворча-эканамiчных семiнарах i
унiверсiтэтах тэхнiка-эканамiчных ведаў
Вытворча-эканамiчныя семiнары i унiверсiтэты тэхнiка-эканамiчных ведаў з'яўляюцца асноўнымi формамi масавай прафесiйнай вучобы кiраўнiкоў i спецыялiстаў.
Вытворча-эканамiчныя семiнары ствараюцца прадпрыемствамi дзеля комплекснага вывучэння пытанняў рыначнай эканомiкi, кiравання працоўнымi калектывамi, прагрэсiўнай тэхнiкi i тэхналогii, гаспадарчага i працоўнага заканадаўства, перадавога вопыту i iншых пытанняў, якiя накiраваны на рашэнне канкрэтных прафесiйных задач, удасканаленне дзейнасцi падраздзяленняў, у якiх працуюць слухачы.
У аб'яднаннях i на буйных прадпрыемствах пры неабходнасцi з гэтай мэтай ствараюцца унiверсiтэты тэхнiка-эканамiчных ведаў.
Навучанне ў семiнарах i унiверсiтэтах праводзiцца па вучэбных планах i праграмах, якiя распрацоўваюцца прадпрыемствамi на падставе тыпавых вучэбных планаў i праграм, падрыхтаваных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Акадэмiяй кiравання пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, з улiкам дапаўненняў i рэкамендацый галiновых вучэбна-метадычных цэнтраў.
Камплектаванне груп семiнараў i унiверсiтэтаў ажыццяўляецца з лiку кiраўнiкоў, навуковых супрацоўнiкаў, iншых спецыялiстаў з улiкам характару iх працоўнай дзейнасцi. У семiнарах i унiверсiтэтах могуць прымаць удзел, акрамя работнiкаў дадзенага прадпрыемства, таксама кiраўнiкi i спецыялiсты iншых прадпрыемстваў.
Колькасць слухачоў у вучэбнай групе рэкамендуецца ўстанаўлiваць ад 10 да 30 чалавек. Заняткi праводзяцца з адрывам або без адрыву ад працы. Агульная працягласць навучання i рэжым правядзення заняткаў вызначаюцца адмiнiстрацыяй прадпрыемства па ўзгадненнi з саветам працоўнага калектыву ў залежнасцi ад канкрэтных умоў вытворчасцi.
Навучанне ў вытворча-эканамiчных семiнарах i унiверсiтэтах тэхнiка-эканамiчных ведаў заканчваецца здачай залiкаў, падрыхтоўкай i абаронай слухачамi рэфератаў, распрацоўкай рацыяналiзатарскiх прапаноў i г.д.
2.3. Кароткатэрмiновае навучанне
Кароткатэрмiновае навучанне кiраўнiкоў i спецыялiстаў праводзiцца па меры неабходнасцi, але не радзей чым адзiн раз у год па месцы працы або ў навучальных установах (падраздзяленнях) сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў з мэтай рашэння навукова-тэхнiчных, эканамiчных i iншых задач, якiя ўзнiкаюць у развiццi галiны, на прадпрыемстве.
Вучэбныя планы i праграмы распрацоўваюцца прадпрыемствамi, навучальнымi ўстановамi (падраздзяленнямi), якiя арганiзуюць навучанне.
Тэрмiны навучання ўстанаўлiваюцца да трох тыдняў. Навучанне праводзiцца з адрывам ад працы, колькасць слухачоў у групах рэкамендуецца ўстанаўлiваць ад 10 да 30 чалавек (у навучальных установах - 25 - 30 чалавек). Камплектаванне вучэбных груп можа ажыццяўляцца з лiку работнiкаў аднолькавых цi розных службовых катэгорый у залежнасцi ад мэт навучання.
Кароткатэрмiновае навучанне заканчваецца здачай залiку, экзамену цi падрыхтоўкай i абаронай рэферата.
2.4. Працяглае перыядычнае навучанне
Працяглае перыядычнае навучанне кiраўнiкоў i спецыялiстаў праводзiцца не радзей чым адзiн раз у пяць гадоў у навучальных установах (падраздзяленнях) сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi з мэтай паглыблення прафесiйных ведаў i навыкаў работнiкаў у адпаведнасцi з патрабаваннямi навукова-тэхнiчнага прагрэсу, эканамiчнага i сацыяльнага развiцця, задавальнення iндывiдуальных патрабаванняў работнiкаў у павышэннi сваёй прафесiйнай падрыхтоўкi.
Навучанне праводзiцца па вучэбных планах i праграмах, якiя распрацоўваюцца навучальнымi ўстановамi (падраздзяленнямi), узгадняюцца з прадпрыемствамi, установамi, арганiзацыямi, якiя накiроўваюць слухачоў на навучанне, i зацвярджаюцца кiраўнiком навучальнай установы.
Тэрмiн навучання ўстанаўлiваецца для кiраўнiкоў i супрацоўнiкаў апарату кiравання да двух месяцаў з адрывам ад працы, для спецыялiстаў з вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй - да трох месяцаў з адравам ад працы i да шасцi месяцаў без адрыву ад працы.
Па прыярытэтных накiрунках навукi i тэхнiкi, падрыхтоўцы аператыўных работнiкаў органаў дзяржаўнай бяспекi, мытнага кантролю i пагранiчных войск тэрмiны навучання спецыялiстаў могуць быць павялiчаны па ўзгадненню з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь да чатырох месяцаў з адрывам ад працы i да дзесяцi месяцаў без адрыву ад працы.
Навучанне кiраўнiкоў i спецыялiстаў можа праводзiцца з частковым адрывам ад працы працягласцю да шасцi месяцаў пры агульным тэрмiне адрыву ад работы да двух месяцаў.
Мiнiстэрствам i ведамствам дазваляецца пры неабходнасцi праводзiць стажыроўку кiраўнiкоў i спецыялiстаў у мэтах паглыбленага вывучэння вытворчага вопыту ў адпаведных падраздзяленнях мiнiстэрстваў, ведамстваў, прадпрыемстваў працягласцю да двух месяцаў звыш тэрмiнаў навучання, прадугледжаных гэтым пунктам.
У Акадэмii кiравання пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь падрыхтоўка кiруючых кадраў ажыццяўляецца з аднагадовым (вочная форма) i двухгадовым (вочна-завочная форма) тэрмiнамi навучання, перападрыхтоўка - тры месяцы з адрывам ад працы, павышэнне квалiфiкацыi - звыш трох месяцаў.
Парадак камплектавання вучэбных груп, арганiзацыя вучэбнага працэсу i падвядзенне вынiкаў працяглага навучання кiраўнiкоў i спецыялiстаў вызначаюцца Палажэннем аб навучальных установах (падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў у Рэспублiцы Беларусь.
2.5. Стажыроўка на прадпрыемствах, у вядучых навуковых
арганiзацыях i вышэйшых навучальных установах
Стажыроўка кiраўнiкоў i спецыялiстаў на прадпрыемствах, у вядучых навуковых арганiзацыях i вышэйшых навучальных установах, у тым лiку за мяжой, праводзiцца ў мэтах асваення перадавога вопыту, набыцця практычных i арганiзатарскiх навыкаў дзеля выканання абавязкаў на займаемай пасадзе або на пасадзе больш высокага ўзроўню (для рэзерву на вылучэнне).
Праходжанне стажыроўкi ажыццяўляецца па iндывiдуальных планах, якiя распрацоўваюцца спецыялiстамi сумесна з кiраўнiком стажыроўкi.
Працягласць стажыроўкi ўстанаўлiваецца прадпрыемствам, якое накiроўвае работнiка на навучанне зыходзячы з яе мэт, па ўзгадненнi з кiраўнiком прадпрыемства, арганiзацыi або навучальнай установы, дзе яна праводзiцца.
Па вынiках стажыроўкi работнiк робiць справаздачу непасрэдна кiраўнiку па месцы асноўнай работы.
2.6. Навучанне ў мэтавай аспiрантуры, дактарантуры
Навучанне у мэтавай аспiрантуры, дактарантуры па тэмах, якiя цiкавяць арганiзацыю або прадпрыемства, прызначана для рашэння навуковых праблем i павышэння ўзроўню навукова-тэарэтычнай квалiфiкацыi. Яно ажыццяўляецца ў парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам пры падрыхтоўцы кадраў вышэйшай квалiфiкацыi.
2.7. Перападрыхтоўка - атрыманне новай спецыяльнасцi
Перападрыхтоўка кiраўнiкоў i спецыялiстаў з мэтай набыцця iмi новых прафесiйных ведаў i навыкаў, прафесiй i спецыяльнасцей у сувязi з патрабаваннямi навукова-тэхнiчнага прагрэсу, структурнымi зменамi ў вытворчасцi i сацыяльнай сферы, на рынку працы ажыццяўляецца ў Акадэмii кiравання пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, у iнстытутах павышэння квалiфiкацыi, на спецыяльных факультэтах вышэйшых i аддзяленнях сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў у парадку, вызначаным Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Тэрмiны навучання пры перападрыхтоўцы для кiраўнiкоў i супрацоўнiкаў апарату кiравання - да пяцi месяцаў з адрывам ад працы, для спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй - да аднаго года з паловаю з адрывам ад працы i да двух гадоў без адрыву ад працы, для спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй - да сямi месяцаў з адрывам ад працы i да дзевяцi месяцаў без адрыву ад працы.
2.8. Асаблiвасцi арганiзацыi навучання кiруючых
работнiкаў у навучальных установах
Мiнiстэрствы i ведамствы праводзяць з улiкам галiновай спецыфiкi i характару рашаемых задач кiравання размеркаванне канкрэтных катэгорый кiруючых работнiкаў (iх рэзерву) па групах пасад. Для кожнай з выдзеленых груп пасад фармiруецца рэзерв кiруючых кадраў на падставе аб'ектыўнай ацэнкi iх дзелавых, прафесiйных i асобасных якасцей.
Навучанне кiруючых работнiкаў праводзiцца пры любых службовых перамяшчэннях; перападрыхтоўка - пры перамяшчэннi або залiчэннi ў рэзерв больш высокай групы пасад. Пры адсутнасцi службовых перамяшчэнняў павышэнне квалiфiкацыi ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку.
Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 16 ноября 1993 г. N 96/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2166
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
28 чэрвеня 1993 г., N 203
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк Мiнiстра
Сверж А.I.
15.11.93 г.
Дзяржаўны камiтэт
Рэспублiкi Беларусь па
працы i сацыяльнай абароне
насельнiцтва
Намеснiк старшынi
Козел А.Г.
16.11.93 г.
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ (ПАДРАЗДЗЯЛЕННЯХ) ПАВЫШЭННЯ
КВАЛIФIКАЦЫI I ПЕРАПАДРЫХТОЎКI КIРУЮЧЫХ РАБОТНIКАЎ I
СПЕЦЫЯЛIСТАЎ
Утратило силу. - Постановление Минобразования от 30.01.2003 N 3.
Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 16 ноября 1993 г. N 95/12
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
ад 28 чэрвеня 1993 г. N 203
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк Мiнiстра
А.I.Сверж
15.11.93 г.
Дзяржаўны камiтэт
Рэспублiкi Беларусь па
працы i сацыяльнай абароне
насельнiцтва
15.11.93 г.
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ IНСПЕКЦЫI НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ МIНIСТЭРСТВА
АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Утратило силу. - Постановление Минобразования от 06.04.2004 N 26.
|