Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi па пытанню аб пунктах пропуску" (Заключено 18.08.1993)

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июня 2002 г. N 3/400







--------------------------------

<*> Вступило в силу 18 августа 1993 года.



Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Латвiйскай Рэспублiкi, якiя называюцца далей "Бакамi",

улiчваючы неабходнасць удасканальвання арганiзацыi пропуску асоб, транспартных сродкаў, грузаў i iншай маёмасцi праз гранiцу,

у мэтах стварэння спрыяльных умоў для развiцця мiжнароднага руху памiж Рэспублiкай Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкай

пагадзiлiся аб наступным:



Артыкул 1



1. Перасячэнне гранiцы памiж Рэспублiкай Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкай будзе адбывацца праз наступныя пункты пропуску:

чыгуначныя (рух пасажырскi i грузавы)

Бiгосава - Iндра;

аўтадарожныя (рух пасажырскi i грузавы)

Грыгароўшчына - Патэрнiекi

Урбаны - Сiлене

абзац исключен. - Протокол от 19.01.2007

2. Названыя пункты пропуску будуць адчынены кругласутачна для руху асоб, транспартных сродкаў i перамяшчэння грузаў, незалежна ад iх грамадзянства альбо дзяржаўнай прыналежнасцi.

3. Перасячэння гранiцы праз аўтадарожныя пункты пропуску можа адбывацца з ужываннем транспартных сродкаў або пяшком.

4. Для перасячэння гранiцы жыхарамi прыгранiчных тэрыторый Рэспублiкi Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкi, якiя накiроўваюцца на прыгранiчныя тэрыторыi дзяржавы другога Боку пяшком альбо з ужываннем транспартных сродкаў, што знаходзяцца ў iх асабiстым карыстаннi, вагой не больш за 3,5 тоны, без тавара, якi належыць дэклараванню, будуць адкрыты наступныя пункты пропуску:

Лiпаўка - Ворзава;

Плюсы - Каплава;

Гаўрылiна - Мейкшаны;

Друя - Пiедруя.

Парадак вызначэння рэжыму работы i перасячэння гранiцы ў дадзеных пунктах пропуску ўстанаўлiваецца асобнымi пагадненнямi памiж Бакамi.

(п. 4 статьи 1 в ред. Протокола от 19.01.2007)



Артыкул 2



Пры распрацоўцы i рэалiзацыi праектаў упарадкавання пункта пропуску Бакi могуць прадугледжваць стварэнне ўмоў па ажыццяўленню сумеснага пагранiчнага, мытнага i iншага кантролю.



Артыкул 3



Бакi прымуць неабходныя рашэннi па наладжванню работы кантралюючых органаў у пунктах пропуску. Пры рэалiзацыi гэтых рашэнняў Бакi будуць прытрымлiвацца прынцыпаў, змешчаных у артыкуле 2 гэтага Пагаднення.



Артыкул 4



Адкрыцце, спыненне, закрыцце цi абмежаванне, або iншая змена руху праз пункты пропуску будуць ажыццяўляцца на падставе дамоўленасцi памiж Бакамi шляхам абмену дыпламатычнымi нотамi.



Артыкул 5



Спыненне або абмежаванне руху праз пункты пропуску можа ажыццяўляцца ў выпадку сур'ёзнага пагаршэння на iх санiтарнага становiшча або ўзнiкнення пагрозы грамадскай бяспецы. Бок, якi мае намер спынiць або абмежаваць рух, паведамляе аб гэтым другому Боку не меней, чым за 5 дзён перад запланаваным закрыццем пункту пропуску або абмежаваннем руху. У выпадках стыхiйных бедстваў або экалагiчных катастроф закрыцце пунктаў пропуску або абмежаванне руху праз iх ажыццяўляецца неадкладна з паведамленнем другому Боку.



Артыкул 6



Кiраўнiкi пагранiчных служб Рэспублiкi Беларусь i Латвiйскай Рэспублiкi па дамоўленасцi памiж сабой i ўзгадненню з мытнымi i iншымi органамi Бакоў могуць у асобных выпадках дазволiць перасячэнне гранiцы па-за межамi азначаных пунктаў пропуску.



Артыкул 7



Гэта Пагадненне ўваходзiць у сiлу з моманту яго падпiсання.

Яно падпiсана на неабмежаваны тэрмiн, можа быць дэнансавана шляхам абмену нотамi i па сканчэннi 90 сутак з дня яго дэнансацыi страцiць сiлу.



Заключана 18 жнiўня 1993 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай i латышскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Урад Рэспублiкi Беларусь                    ______________ подпiс


За Урад Латвiйскай Рэспублiкi                  ______________ подпiс








Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList