Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Положение Министерства культуры Республики Беларусь от 29.09.1993 "Аб арганiзацыi сукупнай сеткi бiблiятэк Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1930





УЗГОДНЕНА                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
Прэзiдэнт Беларускай                             Мiнiстр культуры
бiблiятэчнай асацыяцыi                           Рэспублiкi Беларусь
В.Е.Лявончыкаў                                   Я.К.Вайтовiч
27.09.1993                                       29.09.1993




1. Агульныя палажэннi



1.1. Гэта палажэнне вызначае агульныя прынцыпы арганiзацыi i размяшчэння бiблiятэк на тэрыторыi рэспублiкi, з'яўляецца нарматыўным дакументам для мясцовых органаў улады, мiнiстэрстваў, ведамстваў, арганiзацый, якiя маюць бiблiятэкi.

1.2. Асноўнай мэтай арганiзацыi сукупнай сеткi бiблiятэк з'яўляецца максiмальнае наблiжэнне кнiгi да месца жыхарства, работы, вучобы, адпачынку, лячэння насельнiцтва; рацыянальнае размяшчэнне бiблiятэк i бiблiятэчных рэсурсаў; забеспячэнне ўзаемадзеяння памiж iмi.

1.3. Арганiзацыя сеткi i размяшчэнне бiблiятэк павiнны адпавядаць наступным умовам:

- забяспечваць раўнацэннае абслугоўванне насельнiцтва незалежна ад месца пражывання, работы, вучобы;

- выключаць неабгрунтаванае дублiраванне ў фармiраваннi фондаў i бiблiятэчным абслугоўваннi;

- комплексна абслугоўваць насельнiцтва на базе канцэнтрацыi розных вiдаў культурна-асветных устаноў (у тым лiку i бiблiятэчных).

1.4. Сукупная сетка ўключае бiблiятэкi сiстэмы Мiнiстэрства культуры, а таксама спецыяльныя бiблiятэкi iншых сiстэм i ведамстваў, заснаваныя на дзяржаўнай уласнасцi.

1.5. Бiблiятэкi, незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi, могуць быць установамi унiверсальнага характару i абслугоўваць усе катэгорыi насельнiцтва або спецыялiзаванымi па прафесiйных iнтарэсах жыхароў, iх узросту цi iншых асаблiвасцях (тэхнiчныя, медыцынскiя, сельскагаспадарчыя, нотна-музычныя, дзiцячыя, школьныя, сярэднiх i вышэйшых навучальных устаноў, перыёдыкi, вiдэатэкi, для iнвалiдаў па зроку i iнш.).

1.6. Бiблiятэкi сiстэмы Мiнiстэрства культуры размяшчаюцца ў адпаведнасцi з адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнымi адзiнкамi рассялення, iншых ведамстваў - па галiноваму, вытворчаму, тэрытарыяльнаму i падобных прынцыпах, уласцiвых кожнай сiстэме.



2. Арганiзацыя сеткi i размяшчэнне бiблiятэк



2.1. Для абслугоўвання насельнiцтва па месцу жыхарства ствараецца сетка публiчных бiблiятэк сiстэмы Мiнiстэрства культуры.

2.2. Узначальвае i каардынуе iх дзейнасць Нацыянальная бiблiятэка Беларусi (НББ).

2.3. На абласным узроўнi такiя ж функцыi выконваюць абласныя навуковыя бiблiятэкi.

2.4. Публiчныя бiблiятэкi могуць быць як самастойнымi, так i аб'яднанымi ў цэнтралiзаваныя бiблiятэчныя сiстэмы (ЦБС).

2.4.1. Колькасць бiблiятэк у гарадах вызначаецца з улiкам шчыльнасцi насельнiцтва i паверхавасцi забудовы:

- у жылых раёнах гарадоў са шматпавярховай забудовай (8 i больш паверхаў) бiблiятэка адкрываецца на 35 - 40 тыс. жыхароў;

- у жылых раёнах гарадоў з сярэднепавярховай забудовай (4 - 6 паверхаў) - на 20 - 25 тыс. жыхароў;

- у жылых раёнах гарадоў з малапавярховай забудовай (1 - 3 паверхi) - на 5 - 10 тыс. жыхароў;

- ва ўсiх пасёлках гарадскога тыпу з насельнiцтвам да 3 тыс. жыхароў павiнна быць, як мiнiмум, адна публiчная бiблiятэка.

2.4.2. У гарадах з раённым дзяленнем у кожным раёне павiнна быць, як мiнiмум, адна бiблiятэка.

2.4.3. У гарадах, якiя маюць некалькi гарадскiх бiблiятэк, пры iх ствараюцца дзiцячыя аддзяленнi, а пры дастаткова развiтай сетцы адкрываюцца дзiцячыя бiблiятэкi на кожныя 5 - 7 тыс. дзяцей i падлеткаў ва ўзросце ад 3-х да 15 гадоў.

2.4.4. Пры наяўнасцi ў горадзе 1 - 3 гарадскiх бiблiятэк яны ўваходзяць у склад цэнтралiзаванай раённай сiстэмы, а раённая бiблiятэка выконвае адначасова i функцыi цэнтральнай гарадской.

2.4.5. У гарадах, якiя маюць 4 i болей бiблiятэк, найбольш буйная з iх можа выдзяляцца як цэнтральная, на базе якой ствараецца гарадская ЦБС.

2.4.6. Размяшчаюцца гарадскiя бiблiятэкi з такiм разлiкам, каб забяспечыць раўнацэннае абслугоўванне насельнiцтва ў межах адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай структуры горада. Адлегласць памiж iмi павiнна складаць больш за 2,5 - 3 км, а пры добра наладжаным транспартным абслугоўваннi - можа быць павялiчана.

2.4.7. У гарадах, дзе бiблiятэчная сетка пакуль што не адпавядае неабходным умовам, абслугоўванне забяспечваецца з дапамогай нестацыянарных форм.

2.4.8. У кожным раённым цэнтры, а таксама гарадах абласнога падпарадкавання, якiя адначасова з'яўляюцца адмiнiстрацыйнымi цэнтрамi сельскiх раёнаў, павiнны быць цэнтральная раённая i дзiцячая бiблiятэкi, або раённая з дзiцячым аддзяленнем, i размяшчацца на тэрыторыi цэнтра. На яе базе ствараецца цэнтралiзаваная сiстэма, у якую аб'ядноўваюцца сельскiя бiблiятэкi раёна.

2.4.9. Бiблiятэка ў сельскай мясцовасцi адкрываецца не менш чым на 750 жыхароў, што пражываюць у зоне абслугоўвання.

2.4.10. Пры наяўнасцi ў зоне абслугоўвання 300 дзяцей ад 3-х да 15 гадоў пры сельскай бiблiятэцы адкрываецца дзiцячае аддзяленне.

2.4.11. Зона абслугоўвання сельскай бiблiятэкi можа ўключаць асобны населены пункт або некалькi, якiя ўваходзяць у склад сельскага Савета, а ў асобных выпадках - населеныя пункты блiжэйшых сельсаветаў.

2.4.12. Пры наяўнасцi ў раёне вялiкай колькасцi маланаселеных пунктаў, размешчаных на значнай адлегласцi адзiн ад аднаго, дапускаецца адкрыццё бiблiятэкi пры меншай колькасцi насельнiцтва ў зоне абслугоўвання, магчыма, у аб'яднаннi з iншымi ўстановамi культуры.

2.4.13. Непасрэднае абслугоўванне жыхароў сельскай бiблiятэкi ажыццяўляецца ў радыусе 3 км. Населеныя пункты, аддаленыя ад яе больш чым на 3 км, абслугоўваюцца нестацыянарнымi формамi.

2.4.14. На тэрыторыi кожнага сельскага Савета можа выдзяляцца адна сельская бiблiятэка ў якасцi цэнтральнай з фондам, разлiчаным на выкарыстанне ўсiмi жыхарамi сельскага Савета, магчыма, з некалькiмi штатнымi адзiнкамi (згодна з iснуючым нарматывам) для абслугоўвання дробных населеных пунктаў на адлегласцi больш за 5 км.

2.5. Для задавальнення прафесiйных i iншых iнтарэсаў асобных груп насельнiцтва ствараюцца спецыяльныя бiблiятэкi розных узроўняў.

2.5.1. Узначальваюць адпаведныя сiстэмы спецыяльных бiблiятэк i з'яўляюцца iх каардынацыйнымi цэнтрамi Цэнтральная навуковая бiблiятэка Акадэмii навук (ЦНБ АН РБ), Беларуская рэспублiканская навуковая сельскагаспадарчая бiблiятэка (БелРСГБ), Рэспублiканская навукова-тэхнiчная бiблiятэка (РНТБ), Рэспублiканская навукова-медыцынская бiблiятэка (РНМБ), Рэспублiканская навукова-педагагiчная бiблiятэка (РНПБ), фундаментальная бiблiятэка Белдзяржунiверсiтэта (ФБ БДУ), Цэнтральная бiблiятэка Беларускага таварыства iнвалiдаў па зроку (ЦБ БелТIЗ).

2.5.2. У абласных цэнтрах асобныя ведамствы могуць ствараць спецыяльныя бiблiятэкi.

2.5.3. Сетка бiблiятэк у межах кожнага ведамства будуецца ў адпаведнасцi са структурай i профiлем дзейнасцi падведамасных устаноў, арганiзацый, прадпрыемстваў, пры якiх яны адкрываюцца, з разлiку 1 бiблiятэка:

- у кожнай навучальнай установе ўсiх узроўняў незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi (унiверсiтэце, акадэмii, iнстытуце, тэхнiкуме, вучылiшчы, лiцэi, гiмназii, школе i iнш.);

- на прамысловых прадпрыемствах з колькасцю працуючых звыш 500 чалавек;

- на прадпрыемствах таварыства iнвалiдаў па зроку звыш 250 працуючых iнвалiдаў;

- у лячэбна-прафiлактычных установах пры наяўнасцi 150 бальнiчных ложкаў.

2.5.4. У навукова-даследчых iнстытутах, праектна-канструктарскiх арганiзацыях, вучэбных цэнтрах i камбiнатах, на вопытных станцыях i iншых установах i арганiзацыях пры вытворчай неабходнасцi па рашэнню адмiнiстрацыi i працоўнага калектыву спецыяльныя бiблiятэкi могуць стварацца без улiку працуючых.

2.6. Для абслугоўвання працоўных калектываў буйных прамысловых прадпрыемстваў па рашэнню прафкама i працоўнага калектыву могуць стварацца прафсаюзныя бiблiятэкi унiверсальнага характару.

2.7. Пры адсутнасцi ў арганiзацыях, установах, на прадпрыемствах бiблiятэк iх калектывы могуць абслугоўвацца бiблiятэчнымi пунктамi, арганiзаванымi як спецыяльнымi, так i публiчнымi бiблiятэкамi.

2.8. Спецыяльныя бiблiятэкi могуць аб'ядноўвацца ў цэнтралiзаваныя бiблiятэчныя сiстэмы цi ўваходзiць у склад цэнтралiзаваных бiблiятэчных сiстэм iншых ведамстваў.

2.9. Спецыяльныя бiблiятэкi пры неабходнасцi абслугоўваюць насельнiцтва па месцу жыхарства.



3. Парадак адкрыцця бiблiятэк



3.1. Рашэнне аб адкрыццi бiблiятэк прымаюць мясцовыя органы ўлады, адпаведныя мiнiстэрствы, арганiзацыi, прадпрыемствы, установы.

3.2. Бiблiятэкi навучальных устаноў ствараюцца пры адкрыццi ўстановы.

3.3. Бiблiятэкi адкрываюцца пры наяўнасцi асобнага будынка цi памяшкання, якiя адпавядаюць будаўнiчым нормам на праектаванне бiблiятэк з разлiкам на плануемы аб'ём фонду i колькасць чытачоў.

У бiблiятэках павiнны быць прадугледжаны памяшканнi для абслугоўвання чытачоў, размяшчэння фондаў i службова-бытавых патрэб. (Нарматывы плошчы асноўных памяшканняў бiблiятэк гл. у дадатку).

3.4. Бiблiятэкi могуць быць адкрыты пры наяўнасцi не менш за 2 тыс.экз. фонду.

3.5. Усе бiблiятэкi рэгiструюцца ў мясцовых органах улады.











Дадатак



НАРМАТЫВЫ

ПЛОШЧЫ АСНОЎНЫХ ПАМЯШКАННЯЎ БIБЛIЯТЭК



-------------------------------------+------------+-----------------¬
¦    Памяшканнi абслугоўвання чытачоў¦Адзiнка     ¦Плошча ў кв.м на ¦
¦                                    ¦вымярэння   ¦адзiнку вымярэння¦
+------------------------------------+------------+-----------------+
¦                  1                 ¦     2      ¦        3        ¦
+---+--------------------------------+------------+-----------------+
¦ 1.¦Чытацкiя месцы                  ¦            ¦                 ¦
¦   ¦а) у агульных чытальных залах   ¦1 месца     ¦       2,4       ¦
¦   ¦для дарослых, вучняў 4 - 8      ¦            ¦                 ¦
¦   ¦класаў, новых паступленняў      ¦            ¦                 ¦
¦   +--------------------------------+------------+-----------------+
¦   ¦б) у чытальных залах галiновых i¦1 месца     ¦       2,7       ¦
¦   ¦спецыялiзаваных аддзелаў i      ¦            ¦                 ¦
¦   ¦сектараў                        ¦            ¦                 ¦
¦   +--------------------------------+------------+-----------------+
¦   ¦в) у чытальных залах перыядычных¦1 месца     ¦       3,0       ¦
¦   ¦выданняў, аддзелаў мастацтва,   ¦            ¦                 ¦
¦   ¦чытання мiкрафiльмаў i т.п.     ¦            ¦                 ¦
¦   +--------------------------------+------------+-----------------+
¦   ¦г) у чытальных залах для        ¦1 месца     ¦       1,9       ¦
¦   ¦дашкольнiкаў i вучняў 1 - 3 кл. ¦            ¦                 ¦
+---+--------------------------------+------------+-----------------+
¦ 2.¦Плошча фондаў адкрытага доступу ¦            ¦                 ¦
¦   ¦ў чытальных залах i абанементах ¦            ¦                 ¦
¦   +--------------------------------+------------+-----------------+
¦   ¦а) для дарослых                 ¦1000 экз.   ¦       4,5       ¦
¦   +--------------------------------+------------+-----------------+
¦   ¦б) для вучняў 4 - 9 кл.         ¦1000 экз.   ¦       8,0       ¦
¦   +--------------------------------+------------+-----------------+
¦   ¦в) для дашкольнiкаў i вучняў    ¦1000 экз.   ¦       8,5       ¦
¦   ¦1 - 3 кл.                       ¦            ¦                 ¦
+---+--------------------------------+------------+-----------------+
¦ 3.¦Плошча фондаў, раскрытых з      ¦1000 экз.   ¦       32        ¦
¦   ¦дапамогай выстаў i вiтрын       ¦            ¦                 ¦
+---+--------------------------------+------------+-----------------+
¦ 4.¦Зона наведвальнiкаў аванзалаў   ¦1           ¦       1,0       ¦
¦   ¦абанемента i чытальных залаў    ¦наведвальнiк¦                 ¦
¦   ¦                                ¦<1>         ¦                 ¦
+---+--------------------------------+------------+-----------------+
¦ 5.¦Месца для прагляду лiтаратуры ў ¦1 месца <2> ¦       1,5       ¦
¦   ¦фондах адкрытага доступу        ¦            ¦                 ¦
+---+--------------------------------+------------+-----------------+
¦ 6.¦Плошча для кафедры прыему i     ¦1 кафедра   ¦       5,0       ¦
¦   ¦выдачы лiтаратуры               ¦            ¦                 ¦
+---+--------------------------------+------------+-----------------+
¦ 7.¦Падсобны фонд пры кафедрах      ¦1000 экз.   ¦       2,5       ¦
+---+--------------------------------+------------+-----------------+
¦ 8.¦Плошча для чытацкiх каталогаў   ¦1 шафа      ¦       3,0       ¦
+---+--------------------------------+------------+-----------------+
¦ 9.¦Плошча рабочых месцаў           ¦1 месца     ¦       4         ¦
¦   ¦супрацоўнiкаў аддзела           ¦            ¦                 ¦
¦   ¦абслугоўвання                   ¦            ¦                 ¦
+---+--------------------------------+------------+-----------------+
¦10.¦Пакой для заняткаў клубаў i     ¦1 месца     ¦       2,2       ¦
¦   ¦гурткоў                         ¦            ¦                 ¦
+---+--------------------------------+------------+-----------------+
¦11.¦Кабiнет прайгравання            ¦1 кабiнет   ¦       9         ¦
+---+--------------------------------+------------+-----------------+
¦12.¦Лiнгафонны кабiнет              ¦1 месца     ¦       3         ¦
+---+--------------------------------+------------+-----------------+
¦13.¦Студыя гуказапiсу з пультам     ¦1 студыя    ¦       8         ¦
¦   ¦упраўлення                      ¦            ¦                 ¦
+---+--------------------------------+------------+-----------------+
¦14.¦Лекцыйная зала                  ¦1 месца     ¦       0,7       ¦
+---+--------------------------------+------------+-----------------+
¦15.¦Памяшканне для масавай работы з ¦1 памяшканне¦      25,0       ¦
¦   ¦дзецьмi ("пакой казак")         ¦            ¦                 ¦
+---+--------------------------------+------------+-----------------+
¦16.¦Вестыбюль                       ¦наведвальнiк¦       0,20      ¦
¦   ¦                                ¦<3>         ¦                 ¦
+---+--------------------------------+------------+-----------------+
¦17.¦Гардэроб з захаваннем сумак     ¦наведвальнiк¦       0,12      ¦
¦   ¦                                ¦<4>         ¦                 ¦
¦---+--------------------------------+------------+------------------


-------------------------------

<1> Колькасць наведвальнiкаў, якiя адначасова знаходзяцца ў аванзале абанемента, прымаецца з разлiку 1 наведвальнiк на кожныя 2 тыс.экз. фонду адкрытага доступу абанемента, у аванзале чытальных залаў - 1 наведвальнiк на кожныя 5 месцаў у чытальнай зале.

<2> Разлiковая колькасць месцаў для прагляду лiтаратуры ў фондах адкрытага доступу прымаецца з разлiку 1 месца на кожныя 4 тыс.экз. фонду адкрытага доступу.

<3> Разлiковая колькасць месцаў у вестыбюлi i гардэробе вызначаецца як сума наведвальнiкаў чытальных залаў, абанемента i лекцыйнай залы з каэфiцыентам запасу 1,1.

<4> Плошча гардэроба прымаецца з разлiку 0,08 кв.м на 1 кручок кансольнай вешалкi i 0,04 кв.м на 1 месца ў ячэiстай шафе для захавання сумак.



----+-------------------------------+-------------+-----------------¬
¦   ¦  Памяшканнi захавання фондаў  ¦  Адзiнка    ¦Плошча ў кв.м на ¦
¦   ¦                               ¦ вымярэння   ¦адзiнку вымярэння¦
+---+-------------------------------+-------------+-----------------+
¦ 1.¦Кнiгi i часопiсы <1>           ¦             ¦                 ¦
¦   +-------------------------------+-------------+-----------------+
¦   ¦а) на стацыянарных аднаярусных ¦1000 экз.    ¦       2,5       ¦
¦   ¦стэлажах                       ¦             ¦                 ¦
¦   +-------------------------------+-------------+-----------------+
¦   ¦б) на двух'ярусных стэлажах <2>¦1000 экз.    ¦       1,4       ¦
+---+-------------------------------+-------------+-----------------+
¦ 2.¦Газетныя падшыўкi (на газетных ¦             ¦                 ¦
¦   ¦стэлажах)                      ¦             ¦                 ¦
¦   +-------------------------------+-------------+-----------------+
¦   ¦а) вялiкафарматныя             ¦1000 падшывак¦      14,0       ¦
¦   +-------------------------------+-------------+-----------------+
¦   ¦б) малафарматныя               ¦1000 падшывак¦       7,0       ¦
+---+-------------------------------+-------------+-----------------+
¦ 3.¦Спецвiды тэхнiчнай лiтаратуры, ¦1000 выданняў¦       0,05      ¦
¦   ¦апiсаннi вынаходнiцтваў,       ¦             ¦                 ¦
¦   ¦патэнты                        ¦             ¦                 ¦
¦   +-------------------------------+-------------+-----------------+
¦   ¦Стандарты, ДАСТы               ¦1000 выданняў¦       0,25      ¦
+---+-------------------------------+-------------+-----------------+
¦ 4.¦Ноты                           ¦             ¦                 ¦
¦   +-------------------------------+-------------+-----------------+
¦   ¦а) у лiстах                    ¦1000 выданняў¦       0,25      ¦
¦   +-------------------------------+-------------+-----------------+
¦   ¦б) у сшытках                   ¦1000 выданняў¦       2,1       ¦
+---+-------------------------------+-------------+-----------------+
¦ 5.¦Грампласцiнкi                  ¦1000 дыскаў  ¦       1,1       ¦
+---+-------------------------------+-------------+-----------------+
¦ 6.¦Магнiтафонныя стужкi           ¦1000 касет   ¦       1,8       ¦
+---+-------------------------------+-------------+-----------------+
¦ 7.¦Мiкрафiльмы i дыяфiльмы        ¦1000 ролiкаў ¦       0,65      ¦
¦---+-------------------------------+-------------+------------------


------------------------------

<1> Прыведзеныя нарматывы плошчы на захаванне кнiг i часопiсаў адносяцца да сiстэматычнай расстаноўкi фонду. Пры фарматнай расстаноўцы нарматыў знiжаецца на 10%.

<2> Прымяненне двухярусных стэлажоў дапускаецца ў памяшканнях рэканструяваных бiблiятэк з вышынёй паверха (ад падлогi да нiзу канструкцыi) не менш 425 см з праверанай нясучай здольнасцю перакрыццяў i пры абавязковым абсталяваннi кожнага яруса аўтаматычнай устаноўкай пажаратушэння.



-------------------------------------+----------------+--------------¬
¦                  1                 ¦     2          ¦    3         ¦
+---+--------------------------------+----------------+--------------+
¦ 1.¦Кабiнет дырэктара (загадчыка)   ¦памяшканне      ¦    18        ¦
+---+--------------------------------+----------------+--------------+
¦ 2.¦Кабiнет намеснiка дырэктара     ¦    -"-         ¦    12        ¦
¦   ¦(загадчыка), загадчыка          ¦                ¦              ¦
¦   ¦бiблiятэкай-фiлiялам            ¦                ¦              ¦
+---+--------------------------------+----------------+--------------+
¦ 3.¦Аддзел камплектавання, апрацоўкi¦                ¦              ¦
¦   ¦i арганiзацыi каталогаў         ¦                ¦              ¦
¦   +--------------------------------+----------------+--------------+
¦   ¦а) рабочыя месцы супрацоўнiкаў  ¦1 месца         ¦     8        ¦
¦   +--------------------------------+----------------+--------------+
¦   ¦б) службовыя каталогi           ¦каталожная шафа ¦     2,5      ¦
+---+--------------------------------+----------------+--------------+
¦ 4.¦Канцэлярыя, бухгалтэрыя,        ¦1 месца         ¦     6,0      ¦
¦   ¦гаспадарчая частка, рабочыя     ¦                ¦              ¦
¦   ¦месцы супрацоўнiкаў             ¦                ¦              ¦
¦   +--------------------------------+----------------+--------------+
¦   ¦Iншыя ўнутраныя аддзелы:        ¦1 месца         ¦              ¦
¦   ¦рабочыя месцы супрацоўнiкаў     ¦                ¦              ¦
+---+--------------------------------+----------------+--------------+
¦ 5.¦Рэпрадукцыйна-размнажальная     ¦памяшканне      ¦    24,0      ¦
¦   ¦лабараторыя                     ¦                ¦              ¦
¦   +--------------------------------+----------------+--------------+
¦   ¦Кладоўка пры ёй                 ¦    -"-         ¦     6,0      ¦
+---+--------------------------------+----------------+--------------+
¦ 6.¦Лабараторыя                     ¦    -"-         ¦    24,0      ¦
¦   ¦мiкрафотакапiравання            ¦                ¦              ¦
¦   +--------------------------------+----------------+--------------+
¦   ¦Кладоўка пры ёй                 ¦    -"-         ¦     9,0      ¦
+---+--------------------------------+----------------+--------------+
¦ 7.¦Лабараторыя гiгiены i           ¦    -"-         ¦    24,0      ¦
¦   ¦рэстаўрацыi                     ¦                ¦              ¦
+---+--------------------------------+----------------+--------------+
¦ 8.¦Пераплётна-брашуровачная        ¦    -"-         ¦    24,0      ¦
¦   ¦майстэрня                       ¦                ¦              ¦
+---+--------------------------------+----------------+--------------+
¦ 9.¦Пакой мастака                   ¦    -"-         ¦    12,0      ¦
¦---+--------------------------------+----------------+---------------








Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList