Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Сацыялiстычнай Рэспублiкi В'етнам аб узаемных бязвiзавых паездках па службовых справах" (Заключено в г.Ханое 25.10.1993)

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июня 2002 г. N 3/402







--------------------------------

<*> Вступило в силу 25 ноября 1993 года.



Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Сацыялiстычнай Рэспублiкi В'етнам, якiя далей называюцца "Дагаворныя Бакi",

у мэтах далейшага развiцця дружалюбных адносiн памiж дзвюма дзяржавамi,

на аснове прынцыпаў раўнапраўнасцi i ўзаемнай выгады,

вырашылi заключыць гэта Пагадненне i пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:



Артыкул 1



1. Грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя маюць сапраўдныя дыпламатычныя i службовыя пашпарты i грамадзяне Сацыялiстычнай Рэспублiкi В'етнам, якiя маюць сапраўдныя дыпламатычныя i службовыя пашпарты, уязджаюць, выязджаюць цi праязджаюць транзiтам праз тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку без вiз.

2. Паездкi непаўналетнiх дзяцей ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з палажэннямi гэтага Пагаднення па iх сапраўдных нацыянальных пашпартах, а таксама па сапраўдных пашпартах бацькоў або асоб, якiя iх суправаджаюць, калi яны ўнесены ў гэтыя пашпарты. Наяўнасць фатакартак дзяцей да сямiгадовага ўзросту ў пашпартах бацькоў цi асоб, якiя iх суправаджаюць, не абавязкова.



Артыкул 2



Грамадзяне аднаго Дагаворнага Боку, на якiх распаўсюджваецца дзеянне артыкула 1 гэтага Пагаднення, павiнны ўязджаць, выязджаць або праязджаць транзiтам праз памежныя пункты другога Дагаворнага Боку, адкрытыя для мiжнародных пасажырскiх зносiн.



Артыкул 3



Грамадзяне дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку пры ўездзе, выездзе або праездзе транзiтам, а таксама падчас знаходжання на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку павiнны выконваць законы i правiлы дзяржавы гэтага Дагаворнага Боку.



Артыкул 4



Гэта Пагадненне не абмяжоўвае правы абодвух Дагаворных Бакоў адмовiць ва ўездзе, прыпынiць цi спынiць знаходжанне на сваёй тэрыторыi асоб непрымальных або прызнаных "persona non grata" без тлумачэння прычын.



Артыкул 5



Дагаворныя Бакi могуць часова прыпынiць цалкам або часткова дзеянне палажэнняў гэтага Пагаднення з прычын грамадскага парадку, дзяржаўнай бяспекi або грамадскага здароўя. Аб прыняццi або адмене такога рашэння кожны з Дагаворных Бакоў павiнен тэрмiнова iнфармаваць другi Дагаворны Бок па дыпламатычных каналах.



Артыкул 6



Палажэннi гэтага Пагаднення могуць змяняцца i дапаўняцца па ўзаемнай згодзе Дагаворных Бакоў.



Артыкул 7



1. Дагаворныя Бакi павiнны своечасова да ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення праз дыпламатычныя каналы правесцi абмен узорамi пашпартоў, прадугледжаных у артыкуле 1 гэтага Пагаднення.

2. У выпадку увядзення новых пашпартоў цi ўнясення змяненняў у iснуючыя пашпарты Дагаворныя Бакi не пазней чым за 30 дзён павiнны праiнфармiраваць аб гэтым адзiн другога i прадставiць узоры новых цi змененых пашпартоў.



Артыкул 8



Да увядзення дыпламатычных i службовых пашпартоў Рэспублiкi Беларусь грамадзяне Рэспублiкi Беларусь могуць выкарыстоўваць дыпламатычныя i службовыя пашпарты былога Саюза ССР замест пашпартоў Рэспублiкi Беларусь, указаных у артыкуле 1 гэтага Пагаднення, але з абявязковай адзнакай аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь.



Артыкул 9



Гэта Пагадненне заключана на неабмежаваны тэрмiн. У выпадку, калi адзiн з Дагаворных Бакоў мае намер спынiць дзеянне гэтага Пагаднення, то ён павiнен паведамiць у пiсьмовай форме па дыпламатычных каналах другi Дагаворны Бок. Пры гэтым дзеянне гэтага Пагаднення перапыняецца на дзевяносты дзень з даты атрымання другiм Дагаворным Бокам указанага пiсьмовага паведамлення.



Артыкул 10



Гэта Пагадненне ўступiць у сiлу на трыццаты дзень пасля яго падпiсання.



Гэта Пагадненне ўчынена ў горадзе Ханое 25 кастрычнiка 1993 года, у двух экземплярах, кожны на беларускай i в'етнамскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Урад Рэспублiкi Беларусь                   За Урад Сацыялiстычнай
                     Подпiс                       Рэспублiкi В'етнам
                                                              Подпiс








Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList