Зарегистрировано в НРПА РБ 29 августа 2001 г. N 3/175
--------------------------------
<*> Вступил в силу 14 декабря 1993 года.
Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства Замежных Спраў Рэспублiкi Турцыя, якiя далей называюцца Дагаворныя Бакi,
жадаючы далей развiваць ужо iснуючыя адносiны дружбы, добрасуседства i супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi на падставе ўзаемнай выгады,
грунтуючыся на прынцыпах роўнапраў'я, павагi да суверэнiтэту адзiн аднаго, незалежнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшання ва ўнутраныя справы,
пацвярджаючы сваю прыхiльнасць да мэтаў i прынцыпаў Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i асноўных дакументаў, прынятых у рамках Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе,
лiчачы, што рэгулярныя кансультацыi i абмен меркаваннямi па пытаннях, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс, будуць карыснымi для абедзвюх краiн,
дамовiлiся аб наступным:
Артыкул 1
Дагаворныя Бакi будуць праводзiць на рэгулярнай аснове кансультацыi па пытанню аб двухбаковых адносiнах памiж iмi, па рэгiянальных i мiжнародных пытаннях, якiя прадстаўляюць iнтарэс для дзвюх краiн.
Кансультацыi будуць праводзiцца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi на ўзроўнi мiнiстраў замежных спраў, намеснiкаў мiнiстраў, кiраўнiкоў дэпартаментаў i экспертаў, i пры неабходнасцi будуць стварацца рабочыя групы па асаблiвых пытаннях па ўзаемнай згодзе.
Артыкул 2
Узровень, месца, парадак i працягласць кансультацый будуць вызначацца загадзя па ўзаемнай згодзе.
Мiнiстры замежных спраў цi службовыя асобы iх мiнiстэрстваў, якiх яны прызначаць, будуць праводзiць кансультацыi не меней аднаго разу кожны год у Анкары i Мiнску адпаведна.
Дагаворныя Бакi будуць таксама праводзiць кансультацыi ў сувязi з працай Генеральнай Асамблеi ААН.
Артыкул 3
Прадстаўнiкi i дэлегацыi Дагаворных Бакоў у Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i iншых мiжнародных арганiзацыях будуць рэгулярна праводзiць кансультацыi па пытаннях, якiя прадстаўляюць iнтарэс для абедзвюх краiн, у канструктыўным духу супрацоўнiцтва.
Дагаворныя Бакi будуць таксама праводзiць кансультацыi перад мiжнароднымi нарадамi i падчас iх.
Артыкул 4
Дагаворныя Бакi будуць рэгулярна iнфармаваць адзiн аднаго аб выкананнi рашэнняў, дасягнутых у пагадненнях i пратаколах, заключаных памiж iх краiнамi.
Артыкул 5
Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць i заахвочваць развiццё адносiн памiж арганiзацыямi iх краiн.
Артыкул 6
Гэты Пратакол уступiць у сiлу пачынаючы з даты яго падпiсання i застанецца ў сiле, калi нi адзiн з Бакоў не паведамiць другому аб яго скасаваннi.
Аформлена ў Мiнску 14 снежня 1993 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i турэцкай мовах, усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Рэспублiку Беларусь За Рэспублiку Турцыю
Мiнiстр Замежных Спраў Мiнiстр Замежных Спраў
П.КРАЎЧАНКА Х.ЧЭЦIН
|