Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1931
ЗАЦВЕРДЖАНА
Першы намеснiк
Мiнiстра культуры
Рэспублiкi Беларусь
У.А.Гiлеп
28.12.1993
1. Агульныя палажэннi
1.1. Мэтай краязнаўчай дзейнасцi бiблiятэк з'яўляецца садзейнiчанне:
- адраджэнню i захаванню гiстарычнай i культурнай спадчыны;
- сацыяльнаму, эканамiчнаму, культурнаму развiццю краю <*>;
- ахове, рацыянальнаму выкарыстанню прыродных багаццяў;
- усебаковаму навуковаму даследаванню краю;
- патрыятычнаму выхаванню жыхароў краю;
- краязнаўчаму руху.
--------------------------------
<*> Паняццем "край" абазначаецца канкрэтная частка дзяржавы, якая звычайна супадае з адзiнкай сучаснага адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення (вобласць, раён, горад) i вызначаецца з улiкам змяненняў гiстарычных меж, а таксама фiзiка-геаграфiчных, прыродна-клiматычных, геалагiчных, эканамiчных i iншых крытэрыяў раянiравання.
1.2. Для дасягнення вышэйазначаных мэт бiблiятэкi праводзяць наступную работу:
- распаўсюджваюць веды аб пэўнай мясцовасцi (краi);
- выяўляюць краязнаўчыя i мясцовыя дакументы <*> (КМД) свайго краю;
- збiраюць iх i забяспечваюць пастаяннае захоўванне;
- адлюстроўваюць з найбольшай паўнатой звесткi аб КМД у даведачна-бiблiяграфiчным апараце (незалежна ад месца iх захоўвання);
- абслугоўваюць КМД карыстальнiкаў сваёй бiблiятэкi i iншых бiблiятэк (на МБА);
- iнфармуюць аб краязнаўчых дакументах у адпаведнасцi з патрэбамi спажыўцоў;
- аказваюць кансультацыйную дапамогу спажыўцам iнфармацыi у карыстаннi краязнаўчым даведачна-бiблiяграфiчным апаратам (КДБА) бiблiятэкi;
- распаўсюджваюць веды аб краязнаўчых дакументах сярод жыхароў краю сродкамi бiблiяграфiчнай i масавай бiблiятэчнай работы: арганiзацыяй выставак, масавых краязнаўчых мерапрыемстваў, з дапамогай друку, радыё, тэлебачання.
--------------------------------
<*> Паняццем "краязнаўчыя дакументы" аб'ядноўваюцца ўсе выданнi, неапублiкаваныя i аўдыёвiзуальныя матэрыялы, машыначытальныя носьбiты iнфармацыi, якiя прысвечаны краю, незалежна ад тыражу, мовы i месца выдання.
Паняццем "мясцовыя дакументы" аб'ядноўваюцца ўсе выданнi, неапублiкаваныя i аўдыёвiзуальныя матэрыялы, машыначытальныя носьбiты iнфармацыi, створаныя на тэрыторыi краю.
2. Арганiзацыя краязнаўчай дзейнасцi
2.1. З мэтай забеспячэння асноўных напрамкаў краязнаўчай дзейнасцi ажыццяўляецца ўзаемадзеянне бiблiятэк розных сiстэм i ведамстваў з iншымi ўстановамi i арганiзацыямi, у тым лiку грамадскiмi, якiя вядуць краязнаўчую работу (музеямi, школамi, клубамi, таварыствамi i г.д.).
2.2. Нацыянальная бiблiятэка Беларусi:
- фармiруе фонд нацыянальнага дакумента i беларусiкi;
- стварае ў аўтаматызаваным i традыцыйным рэжымах базы даных (БД), якiя могуць выкарыстоўвацца ў якасцi крынiц краязнаўчай iнфармацыi;
- ажыццяўляе аналiз стану, праводзiць даследаваннi, распрацоўвае праекты рэгламентуючых дакументаў па гэтых пытаннях краязнаўчай работы;
- метадычна забяспечвае комплекс праблем па бiблiятэчнаму краязнаўству.
2.3. Абласныя унiверсальныя навуковыя бiблiятэкi (АУНБ) з'яўляюцца цэнтрамi краязнаўчай дзейнасцi ў сваiх абласцях, ажыццяўляюць:
- увесь комплекс краязнаўчых работ;
- дэпазiтарнае захоўванне КМД;
- каардынацыю дзейнасцi бiблiятэк па краязнаўству, а таксама iх узаемадзеянне з iншымi арганiзацыямi.
2.4. Цэнтральная бiблiятэка ЦБС вядзе краязнаўчую дзейнасць у межах свайго рэгiёна, бiблiятэкi-фiлiялы збiраюць матэрыялы аб тэрыторыях, якiя яны абслугоўваюць (мiкрараёнах, сельскiх населеных пунктах).
2.5. Бiблiятэкi асобных арганiзацый, прадпрыемстваў i ўстаноў назапашваюць дакументы аб дзейнасцi адпаведных арганiзацый i раскрываюць iх змест; бiблiятэкi навучальных устаноў, апрача таго, - матэрыялы аб сваiх выпускнiках.
3. Фармiраванне i арганiзацыя фондаў краязнаўчых i
мясцовых дакументаў
3.1. Аснову краязнаўчай дзейнасцi бiблiятэк складае фонд КМД, якi выдзяляецца ў асобны падфонд з мэтай забеспячэння захаванасцi i рацыянальнага выкарыстання. Ён фармiруецца ў бiблiятэках па прынцыпу вычарпальнай паўнаты i захоўваецца пастаянна.
3.2. У краязнаўчы фонд уключаюцца дакументы, якiя прысвечаны краю <*>. Выключэннi складаюць для АУНБ неапублiкаваныя дакументы па культуры i мастацтву.
--------------------------------
<*> У краязнаўчыя фонды публiчных бiблiятэк адбiраюцца таксама беларусазнаўчыя дакументы пры наяўнасцi iх у 2-х i больш экземплярах, якiя змяшчаюць значны краязнаўчы матэрыял.
3.3. У фондзе краязнаўчых дакументаў збiраюцца таксама падборкi газетных выразак, краязнаўчыя альбомы, рукапiсныя матэрыялы, аўдыёвiзуальныя носьбiты (гуказапiсы, слайды, фотаматэрыялы i г.д.).
3.4. Бiблiятэкi вядуць сiстэматычную работу па выяўленню краязнаўчых матэрыялаў шляхам непасрэднага прагляду дакументаў, а таксама выкарыстоўваюць бiблiяграфiчныя дапаможнiкi, даведачна-бiблiяграфiчны апарат сваёй i iншых бiблiятэк, каталогi кнiжных збораў i калекцый iншых устаноў i прыватных асоб i г.д.
3.5. Функцыi дэпазiтарнага захоўвання краязнаўчых дакументаў i мясцовых выданняў на тэрыторыi свайго краю выконваюць абласныя бiблiятэкi.
Дэпазiтарны фонд краязнаўчых дакументаў АУНБ уключае ўсе дакументы незалежна ад крынiц паступлення, практычнай i навуковай каштоўнасцi, актыўнасцi карыстання чытачамi i месца захоўвання ў бiблiятэцы.
4. Абслугоўванне краязнаўчымi дакументамi
4.1. Выдача КМД ажыццяўляецца адпаведна з агульнымi правiламi карыстання бiблiятэкай.
4.2. КМД выдаюцца па МБА ў iншыя бiблiятэкi, акрамя адзiнага экземпляра.
5. Краязнаўчая бiблiяграфiчная дзейнасць бiблiятэкi
5.1. Краязнаўчая бiблiяграфiчная дзейнасць бiблiятэкi ўключае:
- арганiзацыю i вядзенне краязнаўчага даведачна-бiблiяграфiчнага апарату;
- фармiраванне сiстэмы бiблiяграфiчных дапаможнiкаў КМД;
- краязнаўчае бiблiяграфiчнае абслугоўванне;
- распаўсюджванне краязнаўчых ведаў.
5.2. Арганiзацыя i вядзенне КДБА.
5.2.1. КДБА ствараецца як спецыялiзаваная частка даведачна-бiблiяграфiчнага апарату бiблiятэкi, усе элементы якога складаюць цэласную сiстэму, арганiзуюцца i вядуцца па адзiнай методыцы i звязаны памiж сабой, а таксама з агульным ДБА бiблiятэкi, сiстэмай адсылак i спасылак.
5.2.2. Вядучым прынцыпам КДБА з'яўляецца вычарпальная паўната адлюстравання i глыбiня раскрыцця краязнаўчых дакументаў незалежна ад iх аб'ёму, каштоўнасцi i храналагiчных меж.
5.2.3. КДБА складаецца з:
- сiстэмы каталогаў i картатэк;
- фонду даведачных i бiблiяграфiчных дапаможнiкаў;
- фонду выкананых даведак.
5.2.4. Сiстэма каталогаў i картатэк бiблiятэкi вызначаецца з улiкам асаблiвасцей яе ўмоў, традыцый i магчымасцей. У якасцi асноўных элементаў у гэту сiстэму ўваходзяць:
- зводны краязнаўчы сiстэматычны каталог цi картатэка;
- каталог мясцовых дакументаў (для АУНБ);
а) храналагiчны каталог кнiг i выданняў з працягам;
б) алфавiтны каталог газет i часопiсаў;
- алфавiтны каталог на фонд аддзела (сектара) (для АУНБ).
5.2.5. Краязнаўчыя каталогi i картатэкi могуць быць як у традыцыйных формах (картачныя, друкаваныя), так i ў нетрадыцыйных (аўтаматызаваныя БД, на мiкраносьбiтах, магнiтных стужках, кампакт-касетах i г.д.).
5.2.6. Фонд даведачных i бiблiяграфiчных дапаможнiкаў уключае ўсе вiды даведачных i бiблiяграфiчных крынiц, прысвечаных краю:
- матэрыялы афiцыйнага характару;
- статыстычныя зборнiкi, памятныя кнiгi;
- даведнiкi, у тым лiку па адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнаму дзяленню;
- карты-схемы;
- бiблiяграфiчныя дапаможнiкi КМД.
5.2.7. Фонд даведачных i бiблiяграфiчных дапаможнiкаў фармiруецца ў структурным падраздзяленнi бiблiятэкi, якi ўзначальвае яе краязнаўчую дзейнасць (аддзеле, сектары, чытальнай зале).
5.3. Фармiраванне сiстэмы краязнаўчых бiблiяграфiчных дапаможнiкаў i паказальнiкаў мясцовых дакументаў.
5.3.1. Сiстэма ахоплiвае ўсе бакi жыцця краю, задавальняе патрэбы ў краязнаўчай iнфармацыi, будуецца з улiкам стану i напрамкаў развiцця iншых сiстэм бiблiятэчных дапаможнiкаў рэспублiкi i ўключае дзве падсiстэмы:
а) бiблiяграфiчных паказальнiкаў аб краi, у якую ўваходзяць:
- унiверсальныя бягучыя паказальнiкi краязнаўчых дакументаў (тыпу "Новая лiтаратура аб... вобласцi");
- бягучыя бiблiяграфiчныя дапаможнiкi тыпу "Каляндар знамянальных i памятных дат";
- унiверсальныя рэтраспектыўныя паказальнiкi тыпу "Што чытаць аб краi" (вобласцi, раёне), а таксама паказальнiкi аб асобных гарадах;
- галiновыя i тэматычныя (рэтраспектыўныя) краязнаўчыя паказальнiкi;
- персанальныя i бiблiяграфiчныя дапаможнiкi (паказальнiкi i слоўнiкi);
- паказальнiкi краязнаўчых бiблiяграфiчных дапаможнiкаў;
б) бiблiяграфiчных паказальнiкаў мясцовых дакументаў, якiя могуць быць прадстаўлены паказальнiкамi перыядычных выданняў, што выдавалiся ў краi, i паказальнiкамi зместу гэтых выданняў (у т.л. памятных кнiжак, губернскiх ведамасцей i iнш.).
Паказальнiкi могуць рыхтавацца як у традыцыйным, так i ў аўтаматызаваным рэжымах.
5.4. Бiблiяграфiчнае абслугоўванне.
5.4.1. Даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне па краязнаўчых запытах ажыццяўляецца з выкарыстаннем усяго ДБА бiблiятэкi i, у першую чаргу, яго краязнаўчай часткi.
5.4.2. Бiблiятэкi сiстэматычна вядуць бiблiяграфiчнае iнфармаванне аб краязнаўчых дакументах, якiя паступiлi ў iх фонды або фонды iншых бiблiятэк рэгiёна, у адпаведнасцi з канкрэтнымi краязнаўчымi бiблiяграфiчнымi запытамi асобных чытачоў цi калектываў у традыцыйных формах бiблiяграфiчнага iнфармавання.
5.4.3. Распаўсюджванне краязнаўчых ведаў праводзiцца сiстэматычна, ўваходзiць састаўной часткай у агульны план масавых мерапрыемстваў бiблiятэкi i ажыццяўляецца ў цеснай сувязi з усiмi грамадскiмi, навуковымi, дзяржаўнымi арганiзацыямi i ўстановамi, якiя займаюцца краязнаўчай работай.
|