Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 14.01.1994 N 10 "Аб зацвярджэннi Прыкладнага палажэння аб статуце адукацыйнай i выхаваўчай установы"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации

Республики Беларусь 28 января 1994 г. N 190/12





Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2180







У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 мая 1993 г. N 304 "Аб зацвярджэннi прыкладных палажэнняў аб адукацыйных i выхаваўчых установах i арганiзацыях сiстэмы адукацыi, узораў дакументаў аб адукацыi" ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць Прыкладнае палажэнне аб статуце адукацыйнай i выхаваўчай установы сiстэмы адукацыi Рэспублiкi Беларусь (дадаецца).

Увесцi ў дзеянне Прыкладнае палажэнне з 28 студзеня 1994 г.

2. Упраўленню па рабоце з кадрамi i прававому забеспячэнню (Пыжоў А.А.):

2.1. У месячны тэрмiн давесцi Прыкладнае палажэнне да ведама ўсiх мiнiстэрстваў i ведамстваў, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi адукацыйныя i выхаваўчыя ўстановы, органаў кiравання адукацыяй, адукацыйных i выхаваўчых устаноў;

2.2. Да 10 лютага 1994 г. распрацаваць i давесцi да ведама мiнiстэрстваў i ведамстваў, органаў кiравання адукацыяй рэкамендацыi аб прывядзеннi ў адпаведнасць з дадзеным Прыкладным палажэннем дзеючых статутаў адукацыйных i выхаваўчых устаноў.

3. Кантроль за выкананнем гэтага загада ўскласцi на Упраўленне па рабоце з кадрамi i прававому забеспячэнню (Пыжоў А.А.).



Мiнiстр В.А.ГАЙСЁНАК













УЗГОДНЕНА              УЗГОДНЕНА                 ЗАЦВЕРДЖАНА
Мiнiстэрства фiнансаў  Дзяржкамiтэт              загад
Рэспублiкi Беларусь    Рэспублiкi Беларусь       Мiнiстра адукацыi
Намеснiк мiнiстра      па працы i сацыяльнай     Рэспублiкi Беларусь
Сверж А.I.             абароне насельнiцтва      14.01.1994 N 10
13.01.1994             Намеснiк старшынi
                       Паўлаў В.I.
                       30.12.1993


ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ

АБ СТАТУЦЕ АДУКАЦЫЙНАЙ I ВЫХАВАЎЧАЙ УСТАНОВЫ

СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ



1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



1.1. У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" усе дзяржаўныя i недзяржаўныя адукацыйныя i выхаваўчыя ўстановы на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь належаць да нацыянальнай сiстэмы адукацыi, якая ўключае дашкольнае выхаванне, агульную сярэднюю адукацыю, пазашкольнае навучанне i выхаванне, прафесiянальна-тэхнiчную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, падрыхтоўку навуковых i навукова-педагагiчных кадраў, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўку кадраў, самастойную адукацыю грамадзян.

1.2. Кожная дзяржаўная i недзяржаўная адукацыйная i выхаваўчая ўстанова з улiкам мясцовых сацыяльна-эканамiчных, нацыянальных i рэгiянальных асаблiвасцей у адпаведнасцi з Прыкладным палажэннем аб гэтым тыпе навучальнай i выхаваўчай установы распрацоўвае, ва ўстаноўленым парадку зацвярджае i рэгiструе свой статут.

1.3. Статут адукацыйнай i выхаваўчай установы - гэта звод правiлаў i палажэнняў, якiя вызначаюць мэты, задачы, правы, арганiзацыю, структуру i парадак яе дзейнасцi ў сiстэме адукацыi.



2. ЗМЕСТ СТАТУТА



2.1. Прававой высновай для распрацоўкi статута з'яўляюцца Закон "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь", iншыя акты заканадаўства, Прыкладныя палажэннi аб адпаведных адукацыйных i выхаваўчых установах, якiя зацверджаны ва ўстаноўленым парадку, i гэтае палажэнне.

2.2. Тытульны лiст статута афармляецца ў адпаведнасцi з дадаткам N 1.

2.3. Раздзелы статута:

2.3.1. Агульныя палажэннi (у тым лiку):

- статус;

- арганiзацыйна-прававая форма адукацыйнай i выхаваўчай установы, указанне на тое, цi з'яўляецца яна юрыдычнай асобай;

- мэты i задачы дзейнасцi;

- тыпы i вiды рэалiзуемых адукацыйных праграм.

2.3.2. Удзельнiкi адукацыйна-выхаваўчага працэсу i адносiны памiж iмi (у тым лiку):

- парадак прыёму навучэнцаў i выхаванцаў;

- правы i абавязкi навучэнцаў i выхаванцаў;

- парадак i падставы адлiчэння;

- парадак камплектавання работнiкамi;

- правы i абавязкi работнiкаў;

- парадак рэгламентацыi i афармлення адносiн установы з навучэнцамi i выхаванцамi i iх бацькамi (асобамi, якiя iх замяняюць).

2.3.3. Арганiзацыя адукацыйнага i выхаваўчага працэсу (у тым лiку):

- мова, на якой вядзецца навучанне i выхаванне;

- працягласць навучання i выхавання на кожным яго этапе (узроўнi);

- сiстэма адзнак пры прамежкавай i вынiковай атэстацыi, яе формы, парадак;

- рэжым заняткаў.

2.3.4. Арганiзацыя метадычнай i навуковай работы.

2.3.5. Правы i адказнасць адукацыйнай i выхаваўчай установы.

2.3.6. Структурныя падраздзяленнi адукацыйнай i выхаваўчай установы i узаемаадносiны памiж iмi.

2.3.7. Сiстэма кiраўнiцтва адукацыйнай i выхаваўчай установай (структура, парадак фармiравання, кампетэнцыя, арганiзацыя дзейнасцi).

2.3.8. Фiнансаванне i гаспадарчая дзейнасць (у тым лiку ў частцы: фiнансавання i матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння дзейнасцi ўстановы, выкарыстання аб'ектаў уласнасцi, якiя замацаваны заснавальнiкам за ўстановай, крынiц i парадку фармiравання ўласнасцi, наяўнасцi гаспадарчай або прадпрымальнiцкай дзейнасцi, наяўнасцi платных адукацыйных паслуг i парадка iх прадстаўлення).

2.3.9. Рэквiзiты рахункаў ва ўстановах банка.

2.3.10. Дакумент, якiм рэгулююцца нормы i правiлы ўнутранага працоўнага распарадку навучэнцаў, выхаванцаў i работнiкаў установы.

2.3.11. Мiжнародныя сувязi.

2.3.12. Формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, якiя ўстаноўлены для адпаведных тыпаў адукацыйных i выхаваўчых устаноў, куды прадстаўляюцца.

2.3.13. Парадак рэарганiзацыi i лiквiдавання.

2.3.14. Акрамя гэтых звесткаў, у статут могуць уносiцца iншыя палажэннi, якiя не супярэчаць закону i адлюстроўваюць асаблiвасцi дзейнасцi ўстановы.



3. РАСПРАЦОЎКА, ЗАЦВЯРДЖЭННЕ I РЭГIСТРАЦЫЯ СТАТУТАЎ



3.1. Работа над праектам статута складаецца з некалькiх этапаў:

- падрыхтоўчы, у час якога ствараецца творчая група, вызначаюцца за кожным яе ўдзельнiкам канкрэтныя абавязкi па распрацоўцы зместу праекта статута, тэрмiны яе завяршэння i парадак абмеркавання праекта ў працоўным калектыве адукацыйнай i выхаваўчай установы;

- непасрэдная распрацоўка статута;

- абмеркаванне праекта статута ў працоўным калектыве;

- прыняцце, зацвярджэнне статута i прадстаўленне яго ў вызначаным парадку на рэгiстрацыю.

3.2. Парадак зацвярджэння статутаў адукацыйных i выхаваўчых устаноў вызначаецца адпаведнымi Прыкладнымi палажэннямi аб гэтых установах цi iншымi нарматыўнымi i заканадаўчымi дакументамi.

3.3. Вышэйшыя, сярэднiя спецыяльныя, вышэйшыя прафесiянальныя навучальныя ўстановы, лiцэi, гiмназii, рэспублiканскiя ўстановы i арганiзацыi сiстэмы адукацыi незалежна ад iх падпарадкаванасцi i формаў уласнасцi рэгiструюць свае статуты ў Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

3.4. Агульнаадукацыйныя школы, прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы, дашкольныя i iншыя ўстановы сiстэмы адукацыi ў залежнасцi ад iх падпарадкавання мясцовым Саветам народных дэпутатаў (раённым, гарадскiм, абласным) рэгiструюць статуты ў адпаведных органах адукацыi (раённых, гарадскiх, абласных).

Статуты дзiцячых iнтэрнатных устаноў i спецыяльных школ, якiя падпарадкоўваюцца мясцовым раённым (гарадскiм) Саветам народных дэпутатаў, могуць рэгiстравацца ў абласных (Мiнскiм гарадскiм) упраўленнях адукацыi па дамоўленасцi памiж iмi.

3.5. Для адукацыйных i выхаваўчых устаноў, якiя пералiчаны ў п. 3.3, устанаўлiваецца наступны парадак разгляду дакументаў для прыняцця рашэння аб рэгiстрацыi статута або адмовы ў ёй.

3.5.1. Зварот (заява) органа кiравання або кiраўнiка адукацыйнай (выхаваўчай) установы, да якой дадаюцца наступныя дакументы:

- статут;

- копiя рашэння аб разглядзе i зацвярджэннi статута;

- заключэнне органа кiравання па падпарадкаванасцi адукацыйнай /выхаваўчай/ установы аб змесце статута, -

рэгiструецца ў канцылярыi Мiнiстэрства i перадаецца ва Упраўленне па рабоце з кадрамi i прававому забеспячэнню.

Пры наяўнасцi дакументаў, якiх дастаткова для прыняцця рашэння аб пачатку рэгiстрацыi статута, заява (зварот) разам з дакументамi накiроўваецца намеснiку мiнiстра, якi курыруе адпаведную ступень адукацыi.

3.5.2. Намеснiк мiнiстра пасля разгляду заявы накiроўвае статут разам з дакументамi ўпраўленню, якое непасрэдна ажыццяўляе кiраўнiцтва дадзенай ступенню адукацыi.

Начальнiк упраўлення арганiзуе разгляд дакументаў для заключэння аб магчымасцi рэгiстрацыi статута. Абавязковы разгляд статут праходзiць у наступных упраўленнях:

- упраўленнi, якое адказвае за правядзенне разгляду;

- планава-эканамiчным;

- бухгалтарскага ўлiку, справаздачнасцi i кантролю;

- матэрыяльных рэсурсаў;

- замежных сувязей;

- арганiзацыi i каардынацыi выхаваўчай работы;

- па рабоце з кадрамi i прававому забеспячэнню.

Да разгляду статута могуць прыцягвацца iншыя падраздзяленнi мiнiстэрства, падведамасныя ўстановы.

Заключэннi па вынiках разгляду даюцца ў пiсьмовай форме за подпiсам кiраўнiка адпаведнага падраздзялення.

3.5.3. Упраўленне, адказнае за правядзенне разгляду, робiць заключэнне аб магчымасцi рэгiстрацыi статута, якое падпiсваецца начальнiкам упраўлення, вiзуецца намеснiкам мiнiстра, i рыхтуе праект загада Мiнiстра адукацыi.

3.5.4. На падставе загада Мiнiстра адукацыi робiцца адпаведны запiс на тытульным лiсце статута.

3.5.5. Пры рашэннi аб адмове ў рэгiстрацыi статута заяўнiку за подпiсам намеснiка мiнiстра дасылаецца пiсьмо, у якiм указваюцца прычыны адмовы. У гэтым выпадку статут накiроўваецца заяўнiку на дапрацоўку.

3.6. Рашэнне аб рэгiстрацыi статута прымаецца на працягу 30 дзён з моманту падачы заявы (зварота).

3.7. Парадак рэгiстрацыi статутаў адукацыйных i выхаваўчых устаноў, якiя пералiчаны ў п. 3.4, устанаўлiваецца адпаведнымi органамi адукацыi.

3.8. Рэгiстрацыя статутаў недзяржаўных адукацыйных i выхаваўчых устаноў ажыццяўляецца адначасова з выдачай суб'ектам гаспадарання спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на ажыццяўленне адукацыi любой ступенi i тыпу (гл. загад Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 16 снежня 1992 г. N 275).

3.9. Зацверджаны i зарэгiстраваны статут адукацыйнай i выхаваўчай установы павiнен быць пранумараваны, прашнураваны i змацаваны пячаткамi ўстановы i адпаведнага органа адукацыi, якi зарэгiстраваў статут.

3.10. Адзiн экземпляр статута застаецца ў органе адукацыi, якi зарэгiстраваў статут.

3.11. У выпадку змяненняў, якiя закранаюць арганiзацыю i змест работы адукацыйнай i выхаваўчай установы, у статуце павiнны быць зроблены адпаведныя запiсы.

Запiсы аб змяненнях i дапаўненнях у статут змяшчаюцца на адведзеных у канцы статута лiстах наступнага узору (дадатак N 2).

У выпадку рэарганiзацыi ўстановы або змены ўласнiка статут падлягае перарэгiстрацыi.

Парадак унясення змяненняў i дапаўненняў, а таксама перарэгiстрацыi адпавядае парадку рэгiстрацыi статутаў.











Дадатак 1

да Прыкладнага палажэння

аб статуце адукацыйнай

i выхаваўчай установы



                             ЗАЦВЕРДЖАНА
                             _______________________________________
                                 (поўная назва органа кiравання,
                             _______________________________________
                             якому дадзена права зацвярджаць статут)
                             _______________________________________
                                       (займаемая пасада)
                             _______________________________________
                               (подпiс кiраўнiка органа кiравання,
                             _______________________________________
                             якому дадзена права зацвярджаць статут)


                               ____________      ___________________
                                (Пячатка)          (назва дакумента,
                                                  дата зацвярджэння)
                             Зарэгiстраван _________________________
                                              (поўная назва органа
                             _______________________________________
                                  адукацыi, якому дадзена права
                             _______________________________________
                                      зарэгiстраваць статут)
                             _______________________________________
                               (назва дакумента, дата рэгiстрацыi)
                             _____________  ________________________
                               (Пячатка)    (подпiс кiраўнiка органа
                                                  адукацыi)


                             СТАТУТ


____________________________________________________________________
         (поўная назва адукацыйнай i выхаваўчай установы)
____________________________________________________________________
          (калi i кiм створана, нумар загада, пастановы)
____________________________________________________________________
         (у чыiм непасрэдным падпарадкаваннi знаходзiцца,
____________________________________________________________________
        поўная назва органа непасрэднага падпарадкавання)


    Адрас установы:
__________________________________
__________________________________










Дадатак 2

да Прыкладнага палажэння

аб статуце адукацыйнай

i выхаваўчай установы



     Дапаўненнi i змяненнi, якiя ўнесены ў статут __________________
                                                   (поўная назва
 ___________________________________ пасля яго зацвярджэння:
  адукацыйнай i выхаваўчай установы)


------------------------------+------------------------------------¬
¦Змест дапаўненняў i змяненняў¦Падставы для змяненняў i дапаўненняў¦
+-----------------------------+------------------------------------+
¦                             ¦                                    ¦
¦-----------------------------+-------------------------------------








Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList