Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя аб культурным супрацоўнiцтве" (Заключено в г.Бонне 03.03.1994)

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 2 февраля 2009 г. N 3/2207







Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя,

iмкнучыся да ўмацавання адносiн i паглыблення ўзаемаразумення памiж дзвюма краiнамi,

перакананыя ў тым, што культурны абмен садзейнiчае супрацоўнiцтву памiж народамi, разуменню культуры i духоўнага жыцця, а таксама ўкладу жыцця iншых народаў,

прызнаючы гiстарычны ўклад абодвух народаў у агульную культурную спадчыну Еўропы i ўсведамляючы, што клопат аб культурных каштоўнасцях i iх захаванне з'яўляюцца абавязковымi задачамi,

жадаючы пашыраць культурныя сувязi ва ўсiх сферах, уключаючы адукацыю i навуку, памiж насельнiцтвам абедзвюх краiн,

пагадзiлiся аб наступным:



Артыкул 1



Дагаворныя Бакi iмкнуцца да пашырэння i ўдасканалення ўзаемных ведаў аб культуры сваiх краiн, далейшага развiцця ўсеабдымнага культурнага супрацоўнiцтва на ўсiх узроўнях i садзейнiчання на гэтай аснове еўрапейскай культурнай самабытнасцi.



Артыкул 2



У мэтах забеспячэння больш добрага ведання мастацтва, лiтаратуры i iншых культурных галiн другой краiны Дагаворныя Бакi праводзяць адпаведныя мерапрыемствы i аказваюць пры гэтым у рамках сваiх магчымасцей адзiн аднаму дапамогу, у прыватнасцi, пры:

гастролях выканаўцаў i мастацкiх калектываў, арганiзацыi канцэртаў, спектакляў i iншых мастацкiх праграм;

правядзеннi выставак, а таксама арганiзацыi дакладаў i лекцый;

арганiзацыi ўзаемных паездак прадстаўнiкоў розных галiн культуры, у прыватнасцi, лiтаратуры, музыкi, вiдовiшчных i выяўленчых мастацтваў для развiцця супрацоўнiцтва, абмену вопытам, а таксама для ўдзелу ў канферэнцыях i iншых мерапрыемствах;

садзейнiчаннi кантактам у галiне выдавецкай, бiблiятэчнай справы, архiваў i музеяў, а таксама абмену спецыялiстамi i матэрыяламi;

перакладах твораў мастацкай, навуковай i спецыяльнай лiтаратуры.



Артыкул 3



1. Дагаворныя Бакi прыкладаюць намаганнi дзеля забеспячэння ўсiм зацiкаўленым асобам шырокага доступу да мовы, культуры, лiтаратуры i гiсторыi другой краiны. Яны падтрымлiваюць у гэтым адпаведныя дзяржаўныя i прыватныя iнiцыятывы i ўстановы. Яны забяспечваюць i палягчаюць у сваiх краiнах магчымасць правядзення адпаведных мер iншага Дагаворнага Боку, уключаючы падтрымку мясцовых iнiцыятыў i ўстаноў.

2. Гэта датычыцца пашырэння ведання мовы другой краiны ў школах, вышэйшых i iншых навучальных установах, уключаючы цэнтры адукацыi дарослых. Для садзейнiчання выкладанню i распаўсюджванню моў выкарыстоўваюцца, у прыватнасцi, наступныя меры:

накiраванне выкладчыкаў, лектараў i спецыялiстаў-кансультантаў;

забеспячэнне падручнiкамi i вучэбнымi дапаможнiкамi, а таксама супрацоўнiцтва пры распрацоўцы падручнiкаў;

удзел выкладчыкаў i студэнтаў у курсах падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi, якiя праводзяцца другiм Дагаворным Бокам, а таксама абмен вопытам па прымяненню сучасных методык выкладання замежных моў;

выкарыстанне магчымасцей радыё i тэлебачання для вывучэння i распаўсюджвання мовы другой краiны.

3. Дагаворныя Бакi супрацоўнiчаюць у мэтах такога асвятлення гiсторыi, геаграфii i культуры другой краiны ў падручнiках, якое спрыяла б лепшаму ўзаемапаразуменню памiж двума народамi.



Артыкул 4



Дагаворныя Бакi садзейнiчаюць усеабдымнаму двухбаковаму супрацоўнiцтву ў галiне навукi i адукацыi, у тым лiку памiж вышэйшымi навучальнымi ўстановамi, навуковымi арганiзацыямi, агульнаадукацыйнымi школамi i прафесiйна-тэхнiчнымi вучылiшчамi, арганiзацыямi i ўстановамi пазашкольнай прафесiйнай адукацыi i павышэння квалiфiкацыi дарослага насельнiцтва, памiж адмiнiстрацыямi школ i прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў, iншымi адукацыйнымi i навукова-даследчымi ўстановамi i iх адмiнiстрацыямi, памiж бiблiятэкамi i архiвамi, а таксама ў сферы аховы i зберажэння гiсторыка-культурнай спадчыны. Яны заахвочваюць дзейнасць гэтых устаноў у сваiх краiнах, скiраваную на:

супрацоўнiцтва ва ўсiх галiнах, якiя ўяўляюць узаемную цiкавасць;

падтрымку ўзаемных вiзiтаў дэлегацый i пэўных асоб з мэтай абмену iнфармацыяй i вопытам, уключаючы ўдзел у навуковых канферэнцыях, семiнарах i сiмпозiумах;

падтрымку абмену вучонымi, адмiнiстрацыйным персаналам вышэйшых навучальных устаноў, выкладчыкамi, майстрамi вытворчага навучання, аспiрантамi, студэнтамi, школьнiкамi i навучэнцамi з мэтай атрымання iнфармацыi, праходжання курсаў, навуковых стажыровак i практык;

усялякае палягчэнне доступу да архiваў, бiблiятэк i падобных устаноў у мэтах навуковага выкарыстання iх фондаў i падтрымку абмену ў сферы iнфармацыi, дакументацыi, а таксама пры вырабе копiй з архiўных матэрыялаў;

садзейнiчанне абмену навуковай, педагагiчнай i метадычнай лiтаратурай, вучэбнымi i нагляднымi дапаможнiкамi, iнфармацыйнымi матэрыяламi i вучэбнымi фiльмамi для навучальных i навукова-даследчых мэт, а таксама арганiзацыi адпаведных спецыялiзаваных выставак;

падтрымку сувязей памiж вышэйшымi навучальнымi, iншымi культурнымi i навуковымi ўстановамi абедзвюх краiн;

ажыццяўленне супрацоўнiцтва ў галiне захавання, рэстаўрацыi i аховы культурных каштоўнасцей i гiсторыка-культурнай спадчыны.



Артыкул 5



Дагаворныя Бакi iмкнуцца ў межах сваiх магчымасцей выдзяляць стыпендыi студэнтам i вучоным другой краiны для вучобы, павышэння квалiфiкацыi i правядзення навуковых даследаванняў i адпаведным чынам садзейнiчаць абмену ў галiне адукацыi i навукi пры дапамозе iншых мер, у прыватнасцi, шляхам палягчэння выдачы iм дазволаў на знаходжанне i паляпшэння ўмоў знаходжання ў прымаючай краiне.



Артыкул 6



1. Дагаворныя Бакi вывучаць умовы ўзаемнага прызнання сертыфiкатаў у сiстэме вышэйшай адукацыi, а таксама дыпломаў аб заканчэннi вышэйшай навучальнай установы другой краiны для навуковых i навучальных мэт.

2. Экспертныя групы абедзвюх краiн збяруць неабходную iнфармацыю i вывучаць магчымасць заключэння асобнай дамоўленасцi па пытаннях эквiвалентнасцi.



Артыкул 7



Дагаворныя Бакi надаюць вялiкае значэнне развiццю супрацоўнiцтва ў галiне прафесiйнай падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi спецыялiстаў i кiруючых кадраў эканомiкi. Яны будуць усiмi сiламi садзейнiчаць такому супрацоўнiцтву i дасягаць дзеля гэтага, па меры неабходнасцi, адпаведных дамоўленасцей.



Артыкул 8



Дагаворныя Бакi лiчаць супрацоўнiцтва ў галiне адукацыi дарослага насельнiцтва важным укладам у справу паглыблення сваiх сувязей i заяўляюць аб сваёй гатоўнасцi ўсяляк садзейнiчаць гэтаму супрацоўнiцтву.



Артыкул 9



1. Дагаворныя Бакi надаюць вялiкае значэнне развiццю супрацоўнiцтва ў галiне сродкаў iнфармацыi. Яны будуць спрыяць устанаўленню прамога супрацоўнiцтва ў гэтай сферы памiж адпаведнымi ўстановамi i аб'яднаннямi ў сваiх краiнах.

2. Дагаворныя Бакi будуць падтрымлiваць у межах сваiх магчымасцей супрацоўнiцтва адпаведных устаноў у сваiх краiнах у галiне кiнематаграфii, тэлебачання i радыёвяшчання, а таксама вытворчасць фiльмаў i iншых аўдыёвiзуальных сродкаў, якiя служаць мэтам гэтага Пагаднення.

3. Для забеспячэння больш поўнай узаемнай iнфармаванасцi аб кнiгавыдавецкай дзейнасцi Дагаворныя Бакi будуць у межах сваiх магчымасцей падтрымлiваць правядзенне выставак, стымуляваць кантакты ў выдавецкай дзейнасцi, бiблiятэчнай справе, абменьвацца матэрыяламi, перакладамi адпаведнай лiтаратуры, у тым лiку i спецыяльнай.

4. Дагаворныя Бакi будуць заахвочваць дзейнасць адпаведных устаноў у сваiх краiнах, накiраваную на абмен iнфармацыяй i дакументацыяй, навуковай, педагагiчнай i дыдактычнай лiтаратурай, навучальнымi i нагляднымi матэрыяламi, фiльмамi для навучальных i даследчых мэт, а таксама на правядзенне адпаведных спецыялiзаваных выставак.



Артыкул 10



Дагаворныя Бакi вiтаюць прамыя кантакты памiж грамадскiмi групамi i аб'яднаннямi, уключаючы прафсаюзы, цэрквы, рэлiгiйныя суполкi, творчыя саюзы, палiтычныя, культурныя i iншыя фонды, i будуць заахвочваць iх да супрацоўнiцтва i правядзення мерапрыемстваў, якiя служаць мэтам гэтага Пагаднення.



Артыкул 11



Дагаворныя Бакi iмкнуцца спрыяць маладзёжным абменам, а таксама супрацоўнiцтву памiж спецыялiстамi па рабоце з моладдзю i ўстановамi па сацыяльнай падтрымцы моладзi.



Артыкул 12



Дагаворныя Бакi заахвочваюць прамыя сувязi памiж спартсменамi, трэнерамi, спартыўнымi кiраўнiкамi i камандамi адзiн аднаго, а таксама ў межах сваiх магчымасцей садзейнiчаюць супрацоўнiцтву ў галiне спорту, уключаючы школы i вышэйшыя навучальныя ўстановы.



Артыкул 13



Дагаворныя Бакi забяспечваюць пастаянна пражываючым на сваiх тэрыторыях грамадзянам адпаведна беларускага i нямецкага паходжання магчымасць захоўваць мову, культуру i нацыянальныя традыцыi паводле iх свабоднага выбару, а таксама свабодна выконваць рэлiгiйныя культы. У межах дзеючага заканадаўства яны забяспечваюць i палягчаюць другому Дагаворнаму Боку магчымасць правядзення мерапрыемстваў на карысць названых асоб i iх арганiзацый. Незалежна ад гэтата Дагаворныя Бакi будуць адпаведным чынам улiчваць iнтарэсы гэтых грамадзян у рамках уласных агульнанацыянальных праграм.



Артыкул 14



Дагаворныя Бакi палягчаюць i заахвочваюць партнёрскае супрацоўнiцтва на рэгiянальным i мясцовым узроўнях.



Артыкул 15



1. У межах дзеючага нацыянальнага заканадаўства i на ўзгодненых памiж iмi ўмовах Дагаворныя Бакi палягчаюць стварэнне i дзейнасць на сваёй тэрыторыi культурных устаноў другога Дагаворнага Боку.

2. Да культурных устаноў паводле пункта 1 гэтага Артыкула адносяцца iнстытуты культуры, культурныя цэнтры, навуковыя арганiзацыi i навукова-даследчыя ўстановы, агульнаадукацыйныя школы, прафесiйна-тэхнiчныя вучылiшчы, установы па падрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi выкладчыкаў, цэнтры па навучанню дарослых, установы прафесiйнай падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi, бiблiятэкi i чытальныя залы, якiя цалкам або пераважна фiнансуюцца з дзяржаўнага бюджэту. Да камандзiраваных для работы ў гэтых установах спецыялiстаў прыраўноўваюцца спецыялiсты, якiя працуюць у рамках афiцыйнага даручэння ў культурнай, навуковай або педагагiчнай сферах i накiроўваюцца з асобнымi афiцыйнымi даручэннямi.

3. Дагаворныя Бакi гарантуюць культурным установам другой краiны магчымасць свабоднага ажыццяўлення функцый, уласцiвых такога роду ўстановам, уключаючы магчымасць свабоднага перамяшчэння, а таксама свабоднага доступу да гэтых устаноў грамадзян.

4. Статус названых у пунктах 1 i 2 гэтага Артыкула культурных устаноў i камандзiраваных для работы ў iх спецыялiстаў, а таксама iншых спецыялiстаў, якiя афiцыйна накiроўваюцца Дагаворнымi Бакамi ў межах культурнага супрацоўнiцтва, вызначаецца ў Дадатку да гэтага Пагаднення. Дадатак уступае ў сiлу адначасова з гэтым Пагадненнем.



Артыкул 16



Дагаворныя Бакi згодны з тым, што культурныя каштоўнасцi, якiя знiклi або былi незаконна вывезены i знаходзяцца на iх тэрыторыi, павiнны вяртацца ўласнiкам або iх правапераемцам. Перагаворы аб гэтым будуць пачаты як мага хутчэй.



Артыкул 17



Прадстаўнiкi Дагаворных Бакоў пры неабходнасцi або паводле просьбы аднаго з Дагаворных Бакоў збiраюцца па чарзе ў Рэспублiцы Беларусь i Федэратыўнай Рэспублiцы Германiя на пасяджэннi Змяшанай Камiсii для падвядзення вынiкаў праведзенай у рамках гэтага Пагаднення работы i распрацоўкi рэкамендацый i праграм для далейшага культурнага супрацоўнiцтва. Звязаныя з гэтым пытаннi будуць узгадняцца па дыпламатычных каналах.



Артыкул 18



1. Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу пасля таго, як Дагаворныя Бакi паведамяць адзiн аднаму аб выкананнi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу. Дзень паступлення апошняга паведамлення будзе разглядацца як дата ўступлення Пагаднення ў сiлу.

2. Гэта Пагадненне часова прымяняецца са дня яго падпiсання ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам.

3. З даты падпiсання гэтага Пагаднення Пагадненне ад 19 мая 1973 года памiж Урадам Саюза Савецкiх Сацыялiстычных Рэспублiк i Урадам Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя аб культурным супрацоўнiцтве больш не прымяняецца ў адносiнах памiж Рэспублiкай Беларусь i Федэратыўнай Рэспублiкай Германiя. З уступленнем у сiлу гэтага Пагаднення Пагадненне ад 19 мая 1973 года трацiць сiлу ў адносiнах памiж Рэспублiкай Беларусь i Федэратыўнай Рэспублiкай Германiя.



Артыкул 19



Гэта Пагадненне заключана тэрмiнам на пяць гадоў. Пасля гэтага яго дзеянне аўтаматычна працягваецца на кожныя наступныя пяць гадоў, калi нi адзiн з Дагаворных Бакоў у пiсьмовай форме не заявiць аб яго дэнансацыi не пазней чым за шэсць месяцаў да сканчэння тэрмiну яго дзеяння.



Аформлена ў Боне 3 сакавiка 1994 года ў двух зкзэмплярах, кожны на беларускай i нямецкай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.



За Урад                                    За Урад
Рэспублiкi Беларусь                        Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя
        Подпiс                                     Подпiс










ДАДАТАК

ДА ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ

ФЕДЭРАТЫЎНАЙ РЭСПУБЛIКI ГЕРМАНIЯ АБ

КУЛЬТУРНЫМ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ



1. Палажэннi гэтага Дадатку прымяняюцца ў адносiнах да культурных устаноў, названых у артыкуле 15 Пагаднення, iх спецыялiстаў i iншых спецыялiстаў, камандзiраваных Дагаворнымi Бакамi з асобнымi афiцыйнымi даручэннямi ў межах супрацоўнiцтва абедзвюх краiн у культурнай, педагагiчнай, навуковай i спартыўнай сферах.

2. Колькасць камандзiраваных спецыялiстаў павiнна суадносiцца з мэтай, ажыццяўленню якой служыць адпаведная ўстанова.

3. (1) Асобы, названыя ў пункце 1, якiя з'яўляюцца грамадзянамi накiроўваючай краiны i не маюць грамадзянства прымаючай краiны, а таксама члены iх сем'яў, што пражываюць разам з iмi, атрымлiваюць паводле заявы дазвол на знаходжанне ад кампетэнтных органаў прымаючай краiны без спагнання збораў. Дазвол на знаходжанне выдаецца ў прыярытэтным парадку i дае права яго ўладальнiку на шматразовы ўезд i выезд на працягу тэрмiну дзеяння гэтага дазволу. Для работы ў названых у артыкуле 15 Пагаднення культурных установах камандзiраваным спецыялiстам, а таксама iх жонкам (мужам) дазвол на займанне працоўнай дзейнасцю не патрэбен.

(2) Дазволы на знаходжанне згодна з падпунктам 1 пункта 3 павiнны атрымоўвацца ў дыпламатычным або консульскiм прадстаўнiцтве прымаючай краiны да выезду. Заяву аб пралангацыi дазволу на знаходжанне можна падаваць у прымаючай краiне.

4. Дагаворныя Бакi забяспечваюць асобам, названым у пункце 1 гэтага Дадатку, якiя з'яўляюцца грамадзянамi накiроўваючай краiны i не маюць грамадзянства прымаючай краiны, а таксама членам iх сем'яў, што пражываюць разам з iмi, з улiкам перадумоў пункта 3, неабмежаваную свабоду перамяшчэння на сваёй тэрыторыi.

5. Членамi сем'яў, паводле падпункта 1 пункта 3 i пункта 4, з'яўляюцца жонкi (мужы) i непаўналетнiя дзецi, што пражываюць разам з iмi i не знаходзяцца ў шлюбе.

6. (1) Дагаворныя Бакi на аснове ўзаемнасцi i ў адпаведнасцi з дзеючымi ў прымаючай краiне законамi i iншымi прававымi нормамi вызваляюць ад мытных плацяжоў i iншых збораў на ўвоз i адваротны вываз наступныя прадметы:

а) абсталяванне, экспанаты, аўтамабiлi i iншыя прадметы, якiя ўвозяцца для забеспячэння дзейнасцi названых у пункце 1 культурных устаноў;

б) асабiстыя рэчы, уключаючы аўтамабiлi асоб, названых у пункце 1 гэтага Дадатку, i членаў iх сем'яў, якiя выкарыстоўвалiся па меншай меры за шэсць месяцаў да перасялення i былi ўвезены ў прымаючую краiну на працягу 12 месяцаў з дня перасялення;

в) медыкаменты, прызначаныя для асабiстага спажывання названых у пункце 1 асоб i членаў iх сем'яў, а таксама падарункi, якiя паступаюць па пошце.

(2) Прадметы, увезеныя i вызваленыя ад выплаты збораў, можна прадаваць або адчужаць у прымаючай краiне ў адпаведнасцi з яе дзеючым заканадаўствам i iншымi прававымi нормамi толькi пасля выплаты неаплачаных мытных плацяжоў i iншых збораў, або пасля таго, як адпаведныя прадметы былi ў карыстаннi ў прымаючай краiне не менш трох гадоў.

7. Дагаворныя Бакi будуць аказваць садзейнiчанне асобам, названым у пункце 1 гэтага Дадатку, а таксама iх сем'ям пры рэгiстрацыi ўвезеных аўтамабiляў.

8. Падаткаабкладанне заработнай платы i iншых узнагароджанняў асоб, названых у пункце 1 гэтага Дадатку, ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючымi на момант прымянення гэтага Пагаднення дамоўленасцямi памiж Рэспублiкай Беларусь i Федэратыўнай Рэспублiкай Германiя аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання даходаў i маёмасцi, а таксама з законамi i iншымi прававымi нормамi Дагаворных Бакоў.

9. (1) У мерапрыемствах, якiя праводзяцца культурнымi ўстановамi, названымi ў пункце 2 артыкула 15 гэтага Пагаднення, могуць таксама прымаць удзел i выступаць на iх асобы, што не з'яўляюцца грамадзянамi Дагаворных Бакоў.

(2) Культурныя ўстановы, названыя ў пункце 2 артыкула 15 гэтага Пагаднення, апрача камандзiраванага персаналу могуць наймаць на працу i мясцовых работнiкаў. Парадак прыёму на працу i ўмовы працоўных адносiн мясцовых работнiкаў рэгулююцца законамi i iншымi прававымi нормамi, якiя дзейнiчаюць у прымаючай краiне.

(3) Культурныя ўстановы, названыя ў пункце 2 артыкула 15 гэтага Пагаднення, могуць ажыццяўляць непасрэдныя адносiны з мiнiстэрствамi, iншымi дзяржаўнымi ўстановамi, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнымi адзiнкамi, таварыствамi, аб'яднаннямi i прыватнымi асобамi.

(4) Абсталяванне культурных устаноў, названых у пункце 2 артыкула 15 гэтага Пагаднення, уключаючы тэхнiчную апаратуру i матэрыялы, а таксама iх маёмасць, з'яўляецца ўласнасцю накiроўваючага Дагаворнага Боку.

10. (1) Дагаворныя Бакi забяспечваюць культурным установам адпаведнага другога Дагаворнага Боку за выкананыя iмi паслугi, звязаныя з iх дзейнасцю, iльготы адносна абкладання падаткам з абароту або iншым ускосным падаткам, якi з'яўляецца па свайму характару агульным падаткам на спажыванне, у адпаведнасцi з дзеючымi законамi i iншымi прававымi нормамi Дагаворных Бакоў.

(2) Iншыя пытаннi, звязаныя з падаткаабкладаннем культурных устаноў i iх супрацоўнiкаў, у выпадку патрэбы, будуць рэгулявацца шляхам абмену нотамi.

11. Палёгкi ў вырашэннi пытанняў адмiнiстрацыйна-тэхнiчнага характару могуць ажыццяўляцца ў выпадку неабходнасцi з улiкам адпаведных умоў у абедзвюх краiнах паводле заявы аднаго з Дагаворных Бакоў у форме дадатковай дамоўленасцi шляхам абмену нотамi.

12. Дагаворныя Бакi забяспечваюць названым у пункце 1 асобам i iх сем'ям падчас знаходжання на тэрыторыi прымаючай краiны:

у выпадку ўзнiкнення ўнутраных або мiжнародных крызiсаў такiя ж iльготныя ўмовы рэпатрыяцыi, якiя абодва Урады гарантуюць замежным спецыялiстам у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам i iншымi прававымi нормамi;

у выпадку пашкоджання або страты ўласнасцi ў вынiку грамадскiх беспарадкаў правы ў адпаведнасцi з агульнапрызнанымi нормамi мiжнароднага права.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList