Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 20 апреля 1994 г. N 329/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2194
У сувязi са стварэннем новай нарматыўнай базы па дзейнасцi навучальных устаноў ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць Iнструкцыю аб прадстаўленнi акадэмiчных адпачынкаў студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам сярэднiх спецыяльных i прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў па медыцынскiх паказаннях.
2. Лiчыць страцiўшым сiлу iнструкцыйныя лiсты Мiнiстэрства аховы здароўя СССР ад 17 жнiўня 1964 г. i Мiнiстэрства вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi СССР ад 9 верасня 1964 г.; Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь ад 11.10.93 г. N 02-3-10/4885 i Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 11.10.93 г. N 08-12/88.
Мiнiстр аховы здароўя В.С.КАЗАКОЎ
Мiнiстр адукацыi В.А.ГАЙСЁНАК
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загадам Мiнiстра аховы здароўя i
Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь
ад 15 красавiка 1994 г. N 84/108
IНСТРУКЦЫЯ
АБ ПРАДСТАЎЛЕННI АКАДЭМIЧНЫХ АДПАЧЫНКАЎ СТУДЭНТАМ
ВЫШЭЙШЫХ (ВНУ), НАВУЧЭНЦАМ СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ (ССНУ) I
ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНЫХ (ПТНУ) НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ ПА
МЕДЫЦЫНСКIХ ПАКАЗАННЯХ
Студэнты ВНУ i навучэнцы ССНУ, ПТНУ маюць права на акадэмiчны адпачынак па медыцынскiх паказаннях, падставай для прадстаўлення якога з'яўляецца панiжэнне працаздольнасцi ў вынiку парушэнняў функцый арганiзма, абумоўленых абвастрэннем хранiчных хвароб, працяглымi цi частымi вострымi захворваннямi, траўмамi, а таксама нармальна працякаючая цяжарнасць з 24 тыдняў (па жаданню цяжарнай) i паталагiчна працякаючая цяжарнасць любога тэрмiну.
Пытанне аб прадстаўленнi акадэмiчнага адпачынка студэнтам, навучэнцам па медыцынскiх паказаннях вырашаецца рэктарам ВНУ, дырэктарамi ССНУ цi ПТНУ на падставе заключэння ўрачэбна-кансультатыўнай камiсii (УКК), а там дзе яе няма, галоўнага ўрача лячэбна-прафiлактычнай установы, якая займаецца медыцынскiм абслугоўваннем студэнтаў, навучэнцаў навучальных устаноў.
1. Для вынясення экспертнага рашэння УКК аб магчымасцi прадстаўлення акадэмiчнага адпачынку па медыцынскiх паказаннях студэнт, навучэнец прад'яўляе ў лячэбна-прафiлактычную ўстанову, якая абслугоўвае ВНУ, ССНУ, ПТНУ, сваю падрабязную выпiску з медыцынскай карты лячэбна-прафiлактычнай установы, пад назiраннем якой ен знаходзiцца, а таксама запыт навучальнай установы.
2. Урачэбна-кансультатыўная камiсiя, у тым выпадку, калi яе няма, галоўны ўрач, выносiць заключэнне аб неабходнасцi прадастаўлення хвораму (цяжарнай) акадэмiчнага адпачынку або рэкамендацыi аб пераводзе па стану здароўя на вучобу на iншы факультэт (аддзяленне) або другую навучальную ўстанову.
3. Заключэнне ўрачоў ведамасных i тэрытарыяльных лячэбна-прафiлактычных устаноў без рашэння УКК або заключэння галоўнага ўрача (загадчыка) лячэбна-прафiлактычнай установы (у тым выпадку, калi няма УКК) аб неабходнасцi прадстаўлення студэнтам, навучэнцам акадэмiчнага адпачынку па медыцынскiх паказаннях, вызваленнi ад фiзiчнай работы, або пераводу на iншы факультэт (аддзяленне) цi ў другую навучальную ўстанову, лiчацца несапраўднымi.
4. Пытаннi аб прадстаўленнi акадэмiчных адпачынкаў па медыцынскiх паказаннях студэнтам I-га курса вырашаецца адмiнiстрацыяй навучальнай установы ў строга iндывiдуальным парадку.
5. Ва ўсiх выпадках абвастрэння хранiчных або вострых, псiхiчных захворванняў, асаблiва на малодшых курсах, рэктарат, дырэкцыя на падставе заключэння УКК псiханеўралагiчнага дыспансера павiнны разгледзець i вырашыць пытанне аб адлiчэннi студэнта, навучэнца з навучальнай установы або аб прадастаўленнi акадэмiчнага адпачынку па медыцынскiх паказаннях цi аб пераводзе на другi факультэт (аддзяленне) цi ў другую навучальную ўстанову.
6. Студэнтам, навучэнцам хворым на туберкулез, прадастаўляецца акадэмiчны адпачынак тэрмiнам на 1 год. У выпадку прагрэсiравання туберкулезнага працэсу пасля працяглага лячэння пытанне аб працягу навучання або пераводзе ў iншую навучальную ўстанову вырашаецца ў iндывiдуальным парадку.
7. Пры аднаўленнi на вучобу студэнты, навучэнцы, якiя вярнулiся з акадэмiчных адпачынкаў, павiнны праходзiць медыцынскае абследаванне па захворванню, якое з'явiлася прычынай прадастаўлення адпачынку i прадстаўляюць даведку ў навучальную ўстанову аб стане здароўя ад лячэбнай установы, якая назiрала хворага.
8. Пры пераводзе студэнтаў, навучэнцаў вячэрнiх i завочных факультэтаў на дзенныя неабходна прадстаўляць у лячэбна-прафiлактычную ўстанову, якая абслугоўвае студэнтаў, навучэнцаў, медыцынскую даведку аб стане здароўя па ўстаноўленай форме.
|