Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Дагавор памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Польшча аб аператыўным апавяшчэннi аб ядзерных аварыях i супрацоўнiцтве ў галiне радыяцыйнай бяспекi" (Подписан в г.Минске 26.10.1994)

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июня 2002 г. N 3/441







--------------------------------

<*> Вступил в силу 18 апреля 1997 года.



Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Польшча, надалей - "Дагаворныя Бакi",

спасылаючыся на Канвенцыю аб аператыўным апавяшчэннi аб ядзернай аварыi ад 26 верасня 1986 года, надалей - "Канвенцыя МАГАТЭ",

прымаючы пад увагу палажэннi Заключнага акта Нарады па бяспецы i супрацоўнiцтву ў Еўропе ад 1 жнiўня 1975 года,

кiруючыся палажэннямi Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Польшча аб добрасуседстве i дружалюбным супрацоўнiцтве ад 23 чэрвеня 1992 года,

iмкнучыся да далейшага ўмацавання мiжнароднага супрацоўнiцтва ў галiне ядзернай i радыяцыйнай бяспекi,

перакананыя ў тым, што ўсебаковае супрацоўнiцтва памiж дзвюма дзяржавамi будзе садзейнiчаць дасягненню вышэйшага ўзроўню iх радыяцыйнай бяспекi,

дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:



ГАЛIНА ПРЫМЯНЕННЯ



Артыкул 1



Гэты Дагавор прадугледжвае ўсебаковае ўзаемнае супрацоўнiцтва ў выпадку ўзнiкнення любой аварыi, звязанай з устаноўкамi i дзейнасцю, надалей адпаведна - "ядзерныя ўстаноўкi" i "ядзерная дзейнасць", як гэта вызначана ў артыкулах 1 i 3 Канвенцыi МАГАТЭ, а таксама ў галiне забеспячэння высокага ўзроўню радыяцыйнай бяспекi пры ажыццяўленнi ядзернай дзейнасцi.



АПЕРАТЫЎНАЕ АПАВЯШЧЭННЕ



Артыкул 2



1. Калi на тэрыторыi аднаго з Дагаворных Бакоў на ядзернай устаноўцы або пры ажыццяўленнi ядзернай дзейнасцi адбудзецца аварыя, якая прывяла цi можа прывесцi да радыяцыйнага забруджвання тэрыторыi гэтага Дагаворнага Бока, якое можа паўплываць на радыяцыйную бяспеку другога Дагаворнага Бока, то Дагаворны Бок, на тэрыторыi якога адбудзецца аварыя, неадкладна i непасрэдна апавясцiць аб гэтым другi Дагаворны Бок. Ен таксама неадкладна прадставiць маючую аператыўную iнфармацыю, неабходную для мiнiмiзацыi радыяцыйных вынiкаў у адпаведнасцi з артыкулам 5.1 Канвенцыi МАГАТЭ.

2. Першапачатковая iнфармацыя, названая ў пункце 1 гэтага артыкула, будзе дапаўняцца адпаведнымi аператыўнымi данымi па меры развiцця сiтуацыi i да таго часу, пакуль кампетэнтныя органы Дагаворных Бакоў будуць лiчыць гэта неабходным.

3. Дагаворны Бок аператыўна адкажа на просьбу другога Дагаворнага Бока аб прадстаўленнi iнфармацыi ў выпадку ўзнiкнення надзвычайнай сiтуацыi або атрымання любой iншай iнфармацыi ў частцы, што датычыцца прадмета гэтага Дагавора.

4. Калi сiстэмы радыяцыйнага манiторынга аднаго з Дагаворных Бакоў зарэгiструюць факт пагаршэння радыяцыйнага становiшча адносна ўзгодненых параметраў i гэта не звязана з ядзернымi ўстаноўкамi або ядзернай дзейнасцю на яго ўласнай тэрыторыi, гэты Бок неадкладна апавяшчае аб гэтым другi Дагаворны Бок i працягвае iнфармаваць яго аб далейшым развiццi сiтуацыi.

5. Аператыўную iнфармацыю, перадаваемую на рускай цi англiйскай мовах, Дагаворныя Бакi будуць атрымлiваць непасрэдна праз iх пункты сувязi, якiя функцыянуюць кругласутачна:

у Рэспублiцы Беларусь               - у Штабе грамадзянскай абароны
                                    Рэспублiкi Беларусь, МIНСК,
                                    тэлекс: 252490 РАФIД
                                    тэлефон: (07-0172)27-65-33


у Рэспублiцы Польшча                - у Цэнтральнай лабараторыi
                                    па радыяцыйнай абароне, ВАРШАВА,
                                    тэлекс: 817885 CELOR PL
                                    тэлефон: (48-22)11-15-15


АБМЕН IНФАРМАЦЫЯЙ



Артыкул 3



1. Дагаворныя Бакi абменьваюцца iнфармацыяй, што мае iстотнае дачыненне да радыяцыйнай бяспекi ядзерных установак, якiя эксплуатуюцца або праектуюцца, будуюцца, уводзяцца цi выводзяцца або ўжо выведзены з эксплуатацыi на iх тэрыторыях, а таксама адпаведнай iнфармацыяй аб ядзернай дзейнасцi, звязанай з рызыкай радыяцыйнага забруджвання навакольнага асяроддзя. Такая iнфармацыя штогод абнаўляецца i дапаўняецца з улiкам таго, аб чым дагаворацца кампетэнтныя органы, дзеючыя згодна з артыкулам 5 гэтага Дагавора.

2. Дагаворныя Бакi аператыўна апавяшчаюць адзiн аднаго аб iстотных з пункту погляду бяспекi змяненнях у тым, што датычыцца ядзерных установак i ядзернай дзейнасцi адпаведна на сваiх тэрыторыях.

3. Дагаворныя Бакi неадкладна апавяшчаюць адзiн аднаго аб усялякiм выпадку процiзаконных дзеянняў з ядзернымi матэрыяламi, радыеактыўнымi адходамi, iншымi крынiцамi iанiзуючага выпраменьвання, выяўленымi адпаведна на iх тэрыторыях, калi есць падстава меркаваць, што дадзены выпадак мае таксама дачыненне да другога Дагаворнага Бока.

4. Галiна прымянення пунктаў 1, 2 i 3 гэтага артыкула i ўмовы iх выканання вызначаюцца па ўзгадненню памiж кампетэнтнымi органамi Дагаворных Бакоў.

5. Дагаворны Бок, якi атрымлiвае iнфармацыю, прадастаўляемую згодна з гэтым артыкулам, мае права запытваць у другога Дагаворнага Бока неабходную дадатковую iнфармацыю па ядзернай i радыяцыйнай бяспецы.



НАВУКОВА-ТЭХНIЧНАЕ СУПРАЦОЎНIЦТВА



Артыкул 4



Дагаворныя Бакi ствараюць умовы i стымулююць развiцце навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва памiж адпаведнымi ведамствамi, навуковымi i грамадскiмi арганiзацыямi Дагаворных Бакоў у галiне ядзернай i радыяцыйнай бяспекi, уключаючы радыяцыйны манiторынг навакольнага асяроддзя.



КАМПЕТЭНТНЫЯ ОРГАНЫ



Артыкул 5



1. Выкананне гэтага Дагавора забяспечваецца кампетэнтнымi органамi ў адпаведнасцi з iх дамоўленасцю адносна рэалiзацыi абавязацельстваў, якiя вынiкаюць з яго.

2. Прадстаўнiкi кампетэнтных органаў будуць сустракацца па меры неабходнасцi, але не менш чым адзiн раз у год, для ўзгаднення пытанняў рэалiзацыi гэтага Дагавора i выпрацоўкi сумесных праграм забеспячэння высокага ўзроўню радыяцыйнай бяспекi. Час, месца i парадак дня такiх нарад будуць узгадняцца загадзя.

3. Кампетэнтнымi органамi, якiя забяспечваюць рэалiзацыю гэтага Дагавора, з'яўляюцца:

у Рэспублiцы Беларусь:

Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях i абароне насельнiцтва ад вынiкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

у Рэспублiцы Польшча:

Дзяржаўнае агенцтва па атамнай энергii.

4. У выпадку любых змяненняў, што датычацца кампетэнтных органаў або iх пунктаў сувязi, кожны Дагаворны Бок неадкладна апавяшчае аб гэтым па дыпламатычных каналах другi Дагаворны Бок.



IНШЫЯ ПАЛАЖЭННI



Артыкул 6



Нiякае ўзаемнае пакрыцце расходаў, звязаных з абменам iнфармацыяй згодна з гэтым Дагаворам, не можа быць аб'ектам звароту аднаго Дагаворнага Бока да другога.



Артыкул 7



Прадстаўляемая iнфармацыя дзелiцца на дзве катэгорыi: канфiдэнцыяльную i неканфiдэнцыяльную.

Калi Дагаворны Бок, якi перадае iнфармацыю, лiчыць яе канфiдэнцыяльнай, ен указвае другому Дагаворнаму Боку на канфiдэнцыяльны характар гэтай iнфармацыi.

Iнфармацыя, абазначаная як канфiдэнцыяльная, выкарыстоўваецца толькi ў рамках адпаведных кампетэнтных органаў i iншых урадавых устаноў кожнага Дагаворнага Бока ў частцы, што iх датычыцца.

Без пiсьмовай дамоўленасцi памiж Дагаворнымi Бакамi такая канфiдэнцыяльная iнфармацыя не можа перадавацца трэцяму боку.



Артыкул 8



Гэты Дагавор не закранае абавязацельстваў па iншых мiжнародных пагадненнях, удзельнiкамi якiх з'яўляюцца Дагаворныя Бакi.



Артыкул 9



Па ўзгадненню памiж Дагаворнымi Бакамi ў змест гэтага Дагавора могуць уносiцца змяненнi i дапаўненнi, якiя афармляюцца ў выглядзе пратакола да гэтага Дагавора.



Артыкул 10



1. У выпадку ўзнiкнення спрэчкi памiж Дагаворнымi Бакамi адносна тлумачэння або прымянення палажэнняў гэтага Дагавора Дагаворныя Бакi праводзяць узаемныя кансультацыi ў мэтах урэгулявання спрэчкi шляхам перагавораў памiж кампетэнтнымi органамi Дагаворных Бакоў.

2. Калi такая спрэчка памiж Дагаворнымi Бакамi не можа быць урэгулявана на працягу шасцi месяцаў пасля запыту аб перагаворах у адпаведнасцi з пунктам 1 гэтага артыкула, то пытанне па просьбе любога з Дагаворных Бакоў перадаецца ў арбiтраж цi накiроўваецца ў Мiжнародны Суд для прыняцця рашэння. У выпадку перадачы спрэчкi ў арбiтраж, калi на працягу шасцi месяцаў з моманту паступлення просьбы Дагаворныя Бакi не могуць прыйсцi да згоды адносна арганiзацыi арбiтражнага разбору, любы з Дагаворных Бакоў можа прасiць Старшыню Мiжнароднага Суда або Генеральнага сакратара Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый назначыць аднаго арбiтра цi больш. У выпадку супярэчных просьбаў Дагаворных Бакоў зварот да Генеральнага сакратара Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый мае прыярытэт.



Артыкул 11



1. Гэты Дагавор заключаецца на нявызначаны тэрмiн.

2. Кожны Дагаворны Бок паведамляе другому Боку аб выкананнi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу гэтага Дагавора. Дагавор уступае ў сiлу на наступны дзень пасля атрымання паведамлення, якое паступiла апошнiм.

3. Кожны Дагаворны Бок можа спынiць дзеянне гэтага Дагавора шляхам пiсьмовага паведамлення другому Дагаворнаму Боку, але не менш чым за адзiн год да прадугледжваемай даты спынення дзеяння Дагавора.



Артыкул 12



Дагаворныя Бакi пагаджаюцца да ўступлення ў сiлу гэтага Дагавора часова прымяняць яго палажэннi з дня яго падпiсання.



Заключана ў г.Мiнску 26 кастрычнiка 1994 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай, польскай i рускай мовах, пры гэтым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку рознай iнтэрпрэтацыi перавага аддаецца тэксту на рускай мове.



За Урад Рэспублiкi Беларусь               За Урад Рэспублiкi Польшча
                     Подпiс                                   Подпiс








Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList