Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства труда Республики Беларусь от 02.02.1995 N 13 "Аб Спiсе работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница

Стр. 1


Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 | Стр.11 | Стр.12 | Стр.13 | Стр.14 | Стр.15 |





Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации

Республики Беларусь 1 марта 1995 г. N 771/12





Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1787







У адпаведнасцi з артыкулам 175 Кодэкса Законаў аб працы Рэспублiкi Беларусь i ў мэтах выканання распараджэння Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 1995 г. N 16р Мiнiстэрства працы ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя, Мiнiстэрствам юстыцыi, Мiнiстэрствам адукацыi i навукi, Мiнiстэрствам прамысловасцi i iншымi зацiкаўленымi з удзелам аб'яднанняў прафесiянальных саюзаў Беларусi Спiс работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў (прыкладаецца).

2. Устанавiць, што:

прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў на работах, якiя прадугледжаны ў Спiсе, забараняецца ўсiм наймальнiкам незалежна ад форм уласнасцi i вiдаў дзейнасцi;

мiнiстэрствам, дзяржаўным камiтэтам i iншым цэнтральным органам кiравання, якiя маюць вучэбныя ўстановы, спынiць набор навучэнцаў з 1996-1997 навучальнага года па вiдах работ, пералiчаных у Спiсу, калi iм на момент заканчэння вучобы не споўнiцца васемнаццаць гадоў;

пры праходжаннi вытворчай практыкi (вытворчага навучання) асобы маладзей васемнаццацi гадоў, якiя навучаюцца у агульнаадукацыйных, прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных установах, могуць знаходзiцца на работах, якiя ўключаны ў Спiс, не больш 4 гадзiн у дзень;

выпускнiкi прафесiйна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, якiя закончылi прафесiйную падрыхтоўку з тэрмiнам навучання не менш 3 гадоў па прафесiях, якiя ўключаны ў Спiс, i не дасягнулi васемнаццацi гадоў, дапускаюцца да работы па гэтых прафесiях пад кiраўнiцтвам вопытных работнiкаў;

мiнiстэрствы, дзяржаўныя камiтэты i iншыя цэнтральныя органы кiравання, наймальнiкi ў выпадках лiквiдавання шкоднасцей на работах, якiя ўключаны ў Спiс, могуць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь, з улiкам заключэння органаў аховы здароўя, прымаць на гэтыя работы асоб маладзей васемнаццацi гадоў.

3. Даручыць Упраўленню аховы працы па ўзгадненню з Мiнiстэрствам аховы здароўя даваць пры неабходнасцi тлумачэннi аб парадку прымянення Спiса.

4. Увесцi ў дзеянне Спiс работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў з 1 студзеня 1996 г.



Мiнiстр

А.САСНОЎ











Дадатак

да пастановы

Мiнiстэрства працы

Рэспублiкi Беларусь

ад 2 лютага 1995 г. N 13



СПIС

РАБОТ, НА ЯКIХ ЗАБАРАНЯЕЦЦА ПРЫМЯНЕННЕ

ПРАЦЫ АСОБ МАЛАДЗЕЙ ВАСЕМНАЦЦАЦI ГАДОЎ



---------------------------------------+-------------------+--------¬
¦                                      ¦                   ¦Код     ¦
¦                                      ¦                   ¦прафесii¦
¦           Вiды работ                 ¦  Назва прафесiй   ¦па      ¦
¦                                      ¦                   ¦АК i КС ¦
+--------------------------------------+-------------------+--------+
¦                    1                 ¦       2           ¦   3    ¦
+--------------------------------------+-------------------+--------+
¦           I. Горныя работы, будаўнцтва метрапалiтэнаў,            ¦
¦            тунэляў i другiх падзямельных збудаванняў              ¦
+--------------------------------------+-------------------+--------+
¦    1. Адкрытыя горныя работы:        ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦бурэнне шпураў ручнымi i калонкавымi  ¦Бурыльшчык         ¦        ¦
¦перфаратарамi, электрасвердламi,      ¦шпураў             ¦11295   ¦
¦пойнтамi, ручнымi бурамi;             ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦напаўненне i адкочванне ваганетак.    ¦Ваганетчык         ¦        ¦
¦Прычэпка i адчэпка гружаных i         ¦паветрана-         ¦        ¦
¦парожнiх ваганетак з падкочваннем     ¦канатнай дарогi    ¦11307   ¦
¦iх да паветрана-канатнай дарогi;      ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦выкананне  узрыўных работ пры         ¦Падрыўнiк          ¦11429   ¦
¦вядзеннi адкрытых i геафiзiчных       ¦                   ¦        ¦
¦работ;                                ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦уборка штучных сценавых камянёў за    ¦Выбаршчык          ¦1151З   ¦
¦каменярэзнай машынай;                 ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦прыём гружаных аўтасамасвалаў,        ¦Выгрузчык на       ¦        ¦
¦чыгуначных саставаў на адвалах,       ¦адвалах            ¦11543   ¦
¦рэгуляванне iх руху. Выгрузка         ¦                   ¦        ¦
¦пароды, шлаку i iншых адходаў         ¦                   ¦        ¦
¦вытворчасцi з транспартных сродкаў;   ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне гiдраманiторам i патокам    ¦Горнарабочы па     ¦        ¦
¦пульпы пры тушэннi пажару;            ¦папярэджваннi i    ¦        ¦
¦                                      ¦тушэннi пажараў    ¦11719   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦пагрузка ў вагоны, ваганеткi          ¦Дастаўшчык         ¦        ¦
¦i другiя транспартныя сродкi          ¦крапёжных          ¦        ¦
¦крапёжных, будаўнiчых, змазачных      ¦матэрыялаў         ¦        ¦
¦матэрыялаў, дастаўка iх да ствалоў    ¦у шахту            ¦11891   ¦
¦шахт, вусця штольнi або да iншых      ¦                   ¦        ¦
¦аб'ектаў; пагрузка i выгрузка         ¦                   ¦        ¦
¦матэрыялаў уручную, з дапамогай       ¦                   ¦        ¦
¦блокаў, лябёдак;                      ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦умацаванне i рамонт горных            ¦Крапiльшчык        ¦13193   ¦
¦вырабатак усiмi вiдамi мацавання;     ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦выраб, армiраванне, устаўлянне        ¦Каваль-            ¦        ¦
¦тэрмаапрацоўка (гартаванне) бураў;    ¦буразапраўшчык     ¦13221   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦пагрузка з люкаў горнай масы          ¦Люкавы             ¦13432   ¦
¦ў ваганеткi, на транспарцёрную        ¦                   ¦        ¦
¦стужку i аўтамашыны на пагрузачным    ¦                   ¦        ¦
¦пункце. Падкатка i адкатка гружаных   ¦                   ¦        ¦
¦i парожнiх ваганетак;                 ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне лябёдкай паветрана-канатнай ¦Машынiст           ¦        ¦
¦дарогi пры транспартаваннi гружаных   ¦паветрана-         ¦        ¦
¦i парожнiх ваганетак;                 ¦канатнай дарогi    ¦13633   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦абслугоўванне землясосных станцый,    ¦Машынiст           ¦        ¦
¦установак (агрэгатаў) пры прымяненнi  ¦землясоснай        ¦        ¦
¦iх у гiдрамеханiзацыi на адкрытых     ¦устаноўкi          ¦13737   ¦
¦горных работах;                       ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне пагрузачнай машынай;        ¦Машынiст           ¦        ¦
¦                                      ¦пагрузачнай        ¦        ¦
¦                                      ¦машыны             ¦14002   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне канвеерамi, элеватарамi,    ¦Машынiст           ¦        ¦
¦шнэкамi, перагрузачнымi цялежкамi,    ¦канвеера           ¦13777   ¦
¦прывадной станцыяй канвеера;          ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне адвалаўтваральнiкам;        ¦Машынiст           ¦        ¦
¦                                      ¦адвала-            ¦        ¦
¦                                      ¦ўтваральнiка       ¦13941   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦вядзенне працэсу экскавацыi горнай    ¦Машынiст           ¦        ¦
¦масы на адвальным мосце. Кiраванне    ¦адвальнага моста   ¦13943   ¦
¦механiзмамi адвальнага моста;         ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне механiзмамi прычапнога      ¦Машынiст           ¦        ¦
¦адвальнага плуга (струга, скрэпера);  ¦адвальнага         ¦        ¦
¦                                      ¦плуга              ¦13944   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне  пад'ёмнымi машынамi        ¦Машынiст           ¦        ¦
¦з электрычным або пнеўматычным        ¦пад'ёмнай          ¦        ¦
¦прывадам;                             ¦машыны             ¦14021   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне  механiзмамi                ¦Машынiст           ¦        ¦
¦пуцеперамяшчальнiка пры перамяшчэннi  ¦пуцеперамяшчальнiка¦14089   ¦
¦i перасоўваннi чыгуначнага шляху;     ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне скрэпернымi лябёдкамi;      ¦Машынiст скрэпернай¦        ¦
¦                                      ¦лябёдкi            ¦14187   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне буравой устаноўкай;         ¦Машынiст устаноўкi ¦        ¦
¦                                      ¦па бурэнню ствалоў ¦        ¦
¦                                      ¦шахт поўным        ¦        ¦
¦                                      ¦сячэннем           ¦14295   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦ручная падкатка i адкатка ваганетак;  ¦Перакульвальшчык   ¦16249   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦праходка горных выпрацовак з          ¦Праходчык          ¦17491   ¦
¦прымяненнем адбойных малаткоў,        ¦                   ¦        ¦
¦пнеўмаломаў; узрыўным i гiдраўлiчным  ¦                   ¦        ¦
¦спосабамi i ўручную;                  ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦выкананне праходчых работ пры         ¦Праходчык на       ¦        ¦
¦будаўнiцтве адкрытым спосабам тунэляў ¦паверхневых        ¦        ¦
¦станцый метрапалiтэнаў i будынкаў     ¦работах            ¦17495   ¦
¦спецыяльнага назначэння;              ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦атрыманне выбуховых матэрыялаў i      ¦Раздатчык выбуховых¦        ¦
¦сродкаў падрывання, пагрузка iх i     ¦матэрыялаў         ¦17608   ¦
¦суправаджэнне да месца назначэння.    ¦                   ¦        ¦
+--------------------------------------+-------------------+--------+
¦    2. Абагачэнне, агламерацыя,       ¦                   ¦        ¦
¦       брыкетаванне:                  ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦падрыхтоўка брыкетнай сумесi;         ¦Апаратчык па       ¦        ¦
¦                                      ¦падрыхтаванню      ¦        ¦
¦                                      ¦сумесяў i раствораў¦10373   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне працэсам асвятлення,        ¦Апаратчык          ¦        ¦
¦згушчэння i прамыўкi пульпы, шламу    ¦згушчальнiкаў      ¦10931   ¦
¦ў згушчальнiках, гiдрацыклонах;       ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦ачыстка цыклонаў, жолабаў, труб,      ¦Выгрузчык пылу     ¦11545   ¦
¦пылевых камер, рукаўных фiльтраў      ¦                   ¦        ¦
¦ад пылу;                              ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦мокрае i сухое грохачэнне (рассеў)    ¦Грохатаўшчык       ¦11765   ¦
¦матэрыялу на грохатах (сiтах);        ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦грохачэнне на грохатах. Завалка       ¦Грохатчык-         ¦        ¦
¦руды  на  грохаты рудаабпальных пячэй ¦шуроўшчык          ¦11766   ¦
¦уручную;                              ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне дазiровачнымi ўстройствамi; ¦Даводчык           ¦11847   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦абслугоўванне сiлкавальнiкаў          ¦Дазiроўшчык        ¦        ¦
¦рэагентаправадоў;                     ¦рэагентаў          ¦11876   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦драбленне буйнай, сярэдняй, дробнай   ¦Драбiльшчык        ¦11908   ¦
¦сыравiны, матэрыялаў;                 ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦загрузка матэрыялаў уручную ў         ¦Загрузчык          ¦12080   ¦
¦прыёмныя варонкi;                     ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кантроль за выкананнем устаноўленай   ¦Кантралёр          ¦        ¦
¦тэхналогii пры здабычы i перапрацоўцы ¦прадукцыi          ¦        ¦
¦гатовых прадуктаў абагачэння;         ¦абагачэння         ¦13040   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦уборка сыпучых матэрыялаў на          ¦Стужкавы           ¦        ¦
¦пляцоўках галерэй i пад стужкамi      ¦ўборшчык           ¦13368   ¦
¦транспарцёраў;                        ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦прэсаванне матэрыялаў i  сыравiны     ¦Машынiст           ¦        ¦
¦для брыкетавання на прэсах;           ¦брыкетнага прэса   ¦13579   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦драбленне, класiфiкацыя, сепарацыя    ¦Машынiст млыноў    ¦13872   ¦
¦i прасеў руды;                        ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦змешванне шыхты ў змяшальных          ¦Машынiст           ¦        ¦
¦барабанах;                            ¦змяшальных         ¦        ¦
¦                                      ¦барабанаў          ¦14198   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне механiзмамi, устаноўкамi    ¦Машынiст           ¦        ¦
¦пры сартаваннi сыравiны i матэрыялаў; ¦сарцiроўкi         ¦14208   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне працэсам сушкi на сушыльных ¦Машынiст           ¦        ¦
¦устаноўках;                           ¦сушыльнай устаноўкi¦14224   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦рамонт i абслугоўванне пылагазаўлоўных¦Аператар па        ¦        ¦
¦установак;                            ¦абслугоўванню      ¦        ¦
¦                                      ¦пылагазаўлоўных    ¦        ¦
¦                                      ¦установак          ¦15860   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦падрыхтоўка раствораў рэагентаў для   ¦Растваральшчык     ¦        ¦
¦флатацыi:                             ¦рэагентаў          ¦17796   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне сепарацыяй на               ¦Сепаратаршчык      ¦18386   ¦
¦электрамагнiтных, электрастатычных,   ¦                   ¦        ¦
¦вiнтавых сепаратарах;                 ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦загрузка матэрыялу, вырабаў           ¦Сушыльшчык         ¦18916   ¦
¦паўфабрыкатаў у сушыльныя печы.       ¦                   ¦        ¦
¦Кiраванне працэсам сушкi;             ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне i абслугоўванне             ¦Фiльтравальшчык    ¦19356   ¦
¦фiльтравальных апаратаў у працэсе     ¦                   ¦        ¦
¦абагачэння вуглю;                     ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦загрузка транспартных сродкаў шламам; ¦Шламаўшчык         ¦19625   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦абслугоўванне i праверка стану        ¦Шламаўшчык басейнаў¦19627   ¦
¦шламабасейнаў.                        ¦                   ¦        ¦
+--------------------------------------+-------------------+--------+
¦    3. Здабыча, абагачэнне будаўнiчых ¦                   ¦        ¦
¦       матэрыялаў:                    ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦выманне карыснага выкапня з дапамогай ¦Забойшчык          ¦11961   ¦
¦адбойных малаткоў, перфаратараў i     ¦                   ¦        ¦
¦iншага абсталявання i iнструмента;    ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦выколванне плiт або блокаў па         ¦Кольшчык плiт i    ¦        ¦
¦зададзеных памерах з дапамогай        ¦блокаў             ¦12831   ¦
¦молата, пракладак i пунчэтаў;         ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне глiнарэзнымi машынамi       ¦Машынiст           ¦        ¦
¦розных тыпаў, што прымяняюцца         ¦глiнарэзнай машыны ¦13671   ¦
¦пры здабычы глiны;                    ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне каменярэзнымi               ¦Машынiст           ¦        ¦
¦аперацыйнымi (распаласовачнымi)       ¦каменярэзнай машыны¦13749   ¦
¦машынамi;                             ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦адбойка пустой пароды i драбленне     ¦Навалаадбойшчык    ¦14829   ¦
¦руды ўручную адбойным малатком,       ¦                   ¦        ¦
¦кувалдай, ломам або кайлом для        ¦                   ¦        ¦
¦аддзялення руды ад пароды;            ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦падрыхтоўка рэактыўнай вады ў         ¦Падрыхтоўшчык      ¦        ¦
¦вытворнасцi каалiну. Запраўка         ¦рэактыўнай вады    ¦17215   ¦
¦вады каўстычнай содай, вадкiм шклом,  ¦                   ¦        ¦
¦выпнавым малаком i iншымi дабаўкамi;  ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦сарцiроўка матэрыялаў;                ¦Рассявальшчык      ¦17794   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦абслугоўванне рэактарных установак;   ¦Рэактаршчык        ¦17830   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦апрацоўка камянёў;                    ¦Рэзчык па камнi    ¦17940   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦выкананне папярэчных i падоўжных      ¦Рэзчык траншэй     ¦17966   ¦
¦прапiлаў у горным масiве электрапiлой ¦                   ¦        ¦
¦або ўручную.                          ¦                   ¦        ¦
+--------------------------------------+-------------------+--------+
¦    4. Вытворчасць горнага воску      ¦                   ¦        ¦
¦       (азакерыту):                   ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦ачыстка рэчываў ад прымясей;          ¦Апаратчык перагонкi¦10501   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦вядзенне тэхналагiчнага працэсу       ¦Апаратчык          ¦        ¦
¦вытворчасцi вуглешчалачных            ¦вытворчасцi        ¦        ¦
¦рэагентаў i iх мадыфiкацый;           ¦рэагентаў          ¦10836   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦экстрагаванне буравугальнай сушонкi.  ¦Апаратчык          ¦        ¦
¦                                      ¦экстрагавання      ¦11102   ¦
+--------------------------------------+-------------------+--------+
¦    5. Вытворчасць вугальнай i        ¦                   ¦        ¦
¦       графiтаванай прадукцыi:        ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне дазiровачнымi ўстройствамi  ¦Дазiроўшчык        ¦11858   ¦
¦(устаноўкамi). Дазiроўка кампанентаў  ¦                   ¦        ¦
¦шыхты, масы;                          ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦вядзенне працэсу драблення,           ¦Машынiст млыноў    ¦13872   ¦
¦класiфiкацыi, сепарацыi i прасявання  ¦                   ¦        ¦
¦матэрыялаў;                           ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦вядзенне працэсу абпальвання руды,    ¦Абпальшчык         ¦15157   ¦
¦сыравiны, канцэнтратаў i iншых        ¦                   ¦        ¦
¦матэрыялаў;                           ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦гартаванне, кальцынацыя розных        ¦Загартоўшчык       ¦17359   ¦
¦матэрыялаў;                           ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦насычэнне вырабаў i матэрыялаў        ¦Насычальшчык       ¦17424   ¦
¦серай, маслам, парафiнам;             ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦змешванне шыхты i звязваючых          ¦Змешвальшчык       ¦18604   ¦
¦матэрыялаў.                           ¦                   ¦        ¦
+--------------------------------------+-------------------+--------+
¦      II. Геолагаразведачныя i тапографа-геафiзiчныя работы:       ¦
+--------------------------------------+-------------------+--------+
¦выкананне работ па каратажу свiдравiн.¦Каратажнiк         ¦12714   ¦
¦Спуск у свiдравiну, пад'ём i          ¦                   ¦        ¦
¦перазлучэнне свiдравiнных апаратаў пры¦                   ¦        ¦
¦каратыраваннi свiдравiн;              ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне пад'ёмнiкам каратажнай i    ¦Машынiст           ¦        ¦
¦перфаратарнай станцый;                ¦пад'ёмнiка         ¦14016   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне шурфапраходчым агрэгатам    ¦Машынiст           ¦        ¦
¦пры праходцы шурфа свiдравiн;         ¦шурфапраходчага    ¦        ¦
¦                                      ¦агрэгата           ¦14382   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦прамыўка i даводка масавых шлiхавых   ¦Прамывальшчык      ¦        ¦
¦проб у латках, каўшах, на прамывачных ¦геалагiчных проб   ¦17391   ¦
¦i даводачных прыборах.                ¦                   ¦        ¦
+--------------------------------------+-------------------+--------+
¦                  III. Металургiчныя вытворчасцi                   ¦
+--------------------------------------+-------------------+--------+
¦    1. Агульныя прафесii чорнай       ¦                   ¦        ¦
¦       металургii:                    ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦загрузка i выгрузка тэрмiчных печаў   ¦Загрузчык          ¦        ¦
¦ручным спосабам;                      ¦тэрмiчных печаў    ¦12132   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦работа з гарачым металам;             ¦Кантаўшчык-укладчык¦12698   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦клеймаванне i маркiроўка гарачых      ¦Клеймавальшчык     ¦        ¦
¦злiткаў i загатовак;                  ¦гарачага металу    ¦12780   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦падрыхтоўка сталеразлiвачных каўшоў   ¦Каўшавы            ¦12815   ¦
¦i прамежкавых каўшоў да прыняцця      ¦                   ¦        ¦
¦плавак;                               ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кантроль проб вадкага чыгуну i сталi, ¦Кантралёр у        ¦        ¦
¦вуглю, шыхты i iншай сыравiны i       ¦вытворчасцi        ¦        ¦
¦паўфабрыкатаў;                        ¦чорных металаў     ¦12942   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦пайка з прымяненнем свiнцовых прыпояў;¦Меднiк             ¦14420   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦абслугоўванне ўсiх машын i механiзмаў,¦Машынiсты  па      ¦        ¦
¦якiя працуюць у гарачых пралётах, на  ¦ўсiх прафесiях     ¦        ¦
¦гарачых участках, на транспацiроўцы   ¦                   ¦        ¦
¦металу, труб, агламерату i коксу ў    ¦                   ¦        ¦
¦гарачым стане;                        ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦удзел у працэсе нагрэву металу;       ¦Награвальшчык      ¦        ¦
¦                                      ¦металу             ¦14852   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦выдаленне заганаў металу;             ¦Наждачнiк          ¦14862   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦абмазванне паверхнi лiстоў маслам     ¦Абмазчык лiстоў i  ¦        ¦
¦уручную;                              ¦труб               ¦15230   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне з пульта штурхачамi металу  ¦Аператар паста     ¦        ¦
¦з награвальных установак;             ¦кiравання          ¦15880   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦цэнтроўка тарцоў злiткаў i загатовак  ¦Аператар           ¦        ¦
¦на абдзiральных станках пры выдаленнi ¦абдзiральных       ¦        ¦
¦паверхневых заганаў на злiтках,       ¦станкоў            ¦15760   ¦
¦трубным i сартавым вырабах;           ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦аб'ёмная загартоўка рэек;             ¦Аператар паста     ¦        ¦
¦                                      ¦кiравання          ¦        ¦
¦                                      ¦агрэгатамi         ¦        ¦
¦                                      ¦аб'ёмнай загартоўкi¦        ¦
¦                                      ¦рэек               ¦15884   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦адпал прэцызiйнай сталi i сплаваў     ¦Адпальшчык         ¦16356   ¦
¦(катанкi, стужкi, дроту) у            ¦                   ¦        ¦
¦каўпаковых, шахтных i працяжных       ¦                   ¦        ¦
¦многанiтачных пячах;                  ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦падача i пасадка металу у             ¦Пасадчык металу    ¦1691З   ¦
¦награвальныя ўстройствы, пракатных i  ¦                   ¦        ¦
¦трубапракатных станаў i               ¦                   ¦        ¦
¦трубапрофiльных прэсаў пры дапамозе   ¦                   ¦        ¦
¦кранаў, штурхачоў, ральгангаў,        ¦                   ¦        ¦
¦шлеппераў, загрузачных механiзмаў     ¦                   ¦        ¦
¦i ўручную;                            ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦выпраўленне рэйкавых накладак на      ¦Правiльшчык пракату¦        ¦
¦прэсе ў гарачым стане пасля iх        ¦i труб             ¦16938   ¦
¦прамывання;                           ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦падрыхтоўка вогнетрывалай масы        ¦Падрыхтоўшчык      ¦        ¦
¦рознай кансiстэнцыi па зададзенай     ¦заправачных,       ¦        ¦
¦рэцэптуры;                            ¦вогнетрывалых      ¦        ¦
¦                                      ¦матэрыялаў i       ¦        ¦
¦                                      ¦тэрмiчных сумесяў  ¦17170   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦уключэнне i выключэнне з пульта       ¦Пультаўшчык        ¦        ¦
¦электрасiлкавання пячнога             ¦электраплавiльнай  ¦        ¦
¦трансфарматара, генератара,           ¦печы               ¦17511   ¦
¦рэдуктара на печах;                   ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦рэзка гарачага металу пры адсутнасцi  ¦Рэзчык гарачага    ¦        ¦
¦дыстанцыйнага кiравання з пульта;     ¦металу             ¦17889   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦вядзенне працэсаў тэрмiчнай           ¦Тэрмiст пракату    ¦        ¦
¦апрацоўкi;                            ¦i труб             ¦19110   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦прыбiранне, укладка, кантоўка i       ¦Прыбiральшчык      ¦        ¦
¦перамяшчэнне гарачага пракатанага     ¦гарачага металу    ¦19254   ¦
¦металу ад пракатных станаў;           ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦прыбiранне ўручную акалiны            ¦Прыбiралышчык шлака¦        ¦
¦грузапад'ёмнымi механiзмамi пры       ¦i абаротных        ¦        ¦
¦ачыстцы прыямкаў;                     ¦матэрыялаў         ¦19263   ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦драбленне ўручную чыгуна, флюсаў,     ¦Шыхтоўшчык         ¦19614   ¦
¦металiчнага лому на кускi;            ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦уборка i вываз шлаку, смецця i        ¦Шлакоўшчык         ¦19622   ¦
¦выкiданне металу ў плавiльных         ¦                   ¦        ¦
¦цэхах.                                ¦                   ¦        ¦
+--------------------------------------+-------------------+--------+
¦    2. Сталеплавiльная вытворчасць:   ¦                   ¦        ¦
¦                                      ¦                   ¦        ¦
¦кiраванне механiзмамi гiдраўлiчнай    ¦Машынiст           ¦        ¦
¦устаноўкi i механiзмам змазкi         ¦гiдраачысткi i     ¦        ¦
¦зложнiц;                              ¦змазкi зложнiц     ¦13664   ¦


Страницы: Стр.1 | Стр.2 | Стр.3 | Стр.4 | Стр.5 | Стр.6 | Стр.7 | Стр.8 | Стр.9 | Стр.10 | Стр.11 | Стр.12 | Стр.13 | Стр.14 | Стр.15 |




< Главная страница

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList