На падставе матэрыялаў праверкi сумеснага прадпрыемства "Родэн-Мiнск", прадстаўленных Кантрольнай палатай, i ў мэтах прадухiлення неабгрунтаванай прыватызацыi ПАСТАНАЎЛЯЮ:
Адмянiць пункт 2 рашэння N 129, пункты 4, 5 рашэння N 134, прынятых Мiнскiм гарвыканкамам 25 сакавiка 1993 г., i даручыць яму да 1 сакавiка 1995 г. прывесцi ў адпаведнасць з заканадаўствам рашэннi, якiя датычацца перадачы суб'ектам гаспадарання недзяржаўнай формы ўласнасцi аб'ектаў гандлю па вул. Нямiзе, 8, i блока бытавога абслугоўвання па вул. Слабадской, 11, у г.Мiнску.
Камiтэт па барацьбе з карупцыяй у органах дзяржаўнай улады i кiравання Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь накiраваць Генеральнаму пракурору Рэспублiкi Беларусь матэрыялы праверкi для выкаранення парушэнняў заканадаўства i прыцягнення да адказнасцi асоб, якiя iх дапусцiлi.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
|