У мэтах выканання Праграмы неадкладных мер па выхаду эканомiкi Рэспублiкi Беларусь з крызiсу, адобранай пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 30 верасня 1994 г., ПАСТАНАЎЛЯЮ:
1. Рэкамендаваць мясцовым Саветам дэпутатаў вырашыць да 1 лiпеня 1995 г. ва ўстаноўленым парадку пытанне аб пераўтварэннi льнозаводаў, якiя знаходзяцца ў камунальнай уласнасцi, у адкрытыя акцыянерныя таварыствы з удзелам iльносеючых гаспадарак i арганiзаваць работу па стварэнню ў галiне вытворчысцi i перапрацоўкi льну холдынгу.
Мiнiстэрству па кiраванню дзяржаўнай маёмасцю i прыватызацыi, Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання прыняць удзел у рабоце па стварэнню ўказаных таварыстваў.
2. Мiнiстэрству па кiраванню дзяржаўнай маёмасцю i прыватызацыi:
забяспечыць у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, пераўтварэнне арэнднага вытворча-гандлёвага прадпрыемства "Аршанскi льнокамбiнат" у адкрытае акцыянернае таварыства з захаваннем за Рэспублiкай Беларусь кантрольнага пакета яго акцый;
прыняць удзел у холдынгу, прадугледжаным у частцы першай пункта 1 гэтага Указа, шляхам набыцця акцый названага холдынгу за кошт акцый акцыянернага таварыства, створанага ў вынiку пераўтварэння арэнднага вытворча-гандлёвага прадпрыемства "Аршанскi льнокамбiнат", уласнiкам якiх будзе з'яўляцца Рэспублiка Беларусь.
3. Гэты Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
|