Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 17 марта 1995 г. N 787/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2226
З мэтай удасканалення сiстэмы вышэйшай адукацыi Рэспублiкi Беларусь ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць змяненнi у пункце 2.5, падпункце 2.5.4 Палажэння аб шматузроўневай сiстэме вышэйшай адукацыi Рэспублiкi Беларусь (дадаюцца). (Рег. N 517/12 ад 10.08.94 г.).
2. Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Даманеўскi Д.С.) у месячны тэрмiн накiраваць дадзеныя змяненнi ва ўсе дзяржаўныя i недзяржаўныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, навукова-даследчыя iнстытуты Рэспублiкi Беларусь, а таксама мiнiстэрствы i ведамствы, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi вышэйшыя навучальныя ўстановы i навукова-даследчыя iнстытуты.
3. Кантроль за выкананнем гэтага загада ўскласцi на намеснiка мiнiстра Т.Я.Галко.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам Мiнiстра
адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь
20.02.95 г. N 68
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства эканомiкi Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
20.02.95 г. 15.02.95 г.
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
20.02.95 г.
ЗМЯНЕННI Ў ПАЛАЖЭННЕ
АБ ШМАТУЗРОЎНЕВАЙ СIСТЭМЕ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI Ў
РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ (РЭГ.N 517/12 АД 10.08.94 Г.)
Пункт 2.5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
Другi ўзровень прадугледжвае:
- спецыялiзаваную (паглыбленую) падрыхтоўку спецыялiстаў у канкрэтным кiрунку прафесiйнай дзейнасцi;
- падрыхтоўку магiстраў.
Падрыхтоўка на другiм узроўнi ажыццяўляецца па iндывiдуальных вучэбных планах у вышэйшых навучальных установах унiверсiтэцкага тыпу i навукова-даследчых iнстытутах.
Падпункт 2.5.4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
Парадак адкрыцця падрыхтоўкi, прыёму, атэстацыi, выдачы дыпломаў i патрабаваннi да спецыялiста з паглыбленай падрыхтоўкай i магiстра вызначаюцца адпаведнымi Палажэннямi Мiнiстэрства адукацыi i навукi.
|