Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 24 марта 1995 г. N 802/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2228
У мэтах далейшага ўдасканалення работы па арганiзацыi i правядзеннi прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб правядзеннi субяседавання замест уступных экзаменаў пры прыёме ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь (дадаецца).
2. Рэктарам вышэйшых навучальных устаноў рэспублiкi незалежна ад ведамаснай прыналежнасцi i форм уласнасцi кiравацца дадзеным Палажэннем пры правядзеннi прыёму.
3. Указанае Палажэнне ўвесцi ў дзеянне з моманту ўнясення яго ў Рэестр дзяржаўнай рэгiстрацыi Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь i яго афiцыйнага апублiкавання.
4. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на намеснiка Мiнiстра Т.Я.Галко.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
Дадатак
да загада Мiнiстра
адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь
23.03.1995 N 100
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПРАВЯДЗЕННI СУБЯСЕДАВАННЯ ЗАМЕСТ УСТУПНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ ПРЫ
ПРЫЁМЕ Ў ВЫШЭЙШЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1. Агульныя палажэннi
1.1. У мэтах выяўлення ўзроўню ведаў абiтурыентаў, а таксама схiльнасцяў да навучання па адпаведнай спецыяльнасцi ВНУ маюць права ў асобных выпадках замест уступных экзаменаў праводзiць субяседаванне.
1.2. Права на субяседаванне замест уступных экзаменаў маюць катэгорыi абiтурыентаў, якiя вызначаюцца вышэйшымi навучальнымi ўстановамi.
1.3. Спецыяльнасцi i формы навучання, па якiх можа ажыццяўляцца прыём па вынiках субяседавання, вызначаюць ВНУ i адлюстроўваюць у правiлах прыёму.
2. Парадак правядзення субяседавання
2.1. Субяседаванне праводзiцца ў адзiн дзень па прадметах уступных экзаменаў цi спецыяльных дысцыплiнах, якiя вызначаюцца вышэйшай навучальнай установай у адпаведнасцi з абранай спецыяльнасцю.
2.2. Пытаннi i заданнi для правядзення субяседавання складаюцца экзаменацыйнымi камiсiямi ў адпаведнасцi з праграмамi ўступных экзаменаў (па агульнаадукацыйных дысцыплiнах) i вучэбнымi праграмамi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў (па спецыяльных дысцыплiнах) i па сваiм характары не павiнны патрабаваць часу на падрыхтоўку.
2.3. Субяседаванне праводзiцца камiсiяй, у якую ўваходзяць па два экзаменатары па кожнай дысцыплiне i якую ўзначальвае член прыёмнай камiсii ВНУ.
2.4. Абiтурыенту прапануецца 5 пытанняў па кожнай дысцыплiне, якiя ацэньваюцца баламi ад 0 да 5.
2.5. Асобы, якiя атрымалi 0 балаў па адным з прадметаў, да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.
2.6. Пытаннi абiтурыентам i адказы на iх фiксуюцца ў лiстах вуснага адказу (форма N 12).
2.7. Вынiкi субяседавання па дысцыплiнах адлюстроўваюцца ў лiстах вуснага адказу i экзаменацыйных лiстах, падпiсваюцца членамi камiсii, якая праводзiла субяседаванне.
2.8. Субяседаванне праводзiцца не пазней чым за два днi да пачатку ўступных экзаменаў у ВНУ.
2.9. Апеляцыя падаецца абiтурыентам у дзень правядзення субяседавання i разглядаецца ва ўстаноўленым парадку.
3. Парадак залiчэння па вынiках субяседавання
3.1. Залiчэнне ў склад студэнтаў па вынiках субяседавання ажыццяўляецца да пачатку ўступных экзаменаў.
3.2. Залiчэнне праводзiцца на конкурснай аснове ў адпаведнасцi з сумай балаў, атрыманых на субяседаваннi па ўсiх дысцыплiнах, i колькасцю месц.
3.3. Пры роўнай колькасцi балаў залiчэнне праводзiцца ў адпаведнасцi з прыярытэтамi, вызначанымi прыёмнай камiсiяй ВНУ.
3.4. Асобы, якiя не залiчаны па вынiках субяседавання, маюць права здаваць уступныя экзамены i ўдзельнiчаць у конкурсе на агульных падставах.
3.5. Лiсты вуснага адказу захоўваюцца ў асабовых справах абiтурыентаў.
|