Зарегистрировано в НРПА РБ 28 августа 2001 г. N 5/7749
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Лiчыць заснавальнiкам газет "Рэспублiка, "Белорусская нива" i "Звязда" (сумесна з Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь) Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
(п. 1 в ред. постановления Совмина от 18.06.1997 N 732)
2. Рэдакцыям газет i часопiсаў, заснавальнiкам якiх з'яўляецца Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, у месячны тэрмiн падрыхтаваць i ўнесцi на зацверджэнне ў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь iх статуты.
3. Мiнiстэрству культуры i друку выспупiць у якасцi сузаснавальнiка часопiса "Чалавек i эканомiка" ў маёмаснай долi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
4. Прызнаць страцiўшымi сiлу пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1992 г. N 94 "Аб заснавальнiку часопiса "Беларуская думка" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 6, арт. 90) i распараджэннi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 лiстапада 1991 г. N 621р, ад 10 красавiка 1992 г. N 371р i ад 9 лiпеня 1992 г. N 703р.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.ЧЫГIР
|