Зарегистрировано в НРПА РБ 28 августа 2001 г. N 5/7757
У мэтах выканання артыкула 19 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 31 студзеня 1995 г. "Аб донарстве крывi i яе кампанентаў" Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць Палажэнне аб знаку пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" i апiсанне гэтага знака (прыкладаюцца).
2. Мiнiстэрству аховы здароў'я ў месячны тэрмiн:
2.1. па ўзгадненню з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi кiравання распрацаваць i сумесна з Беларускiм Таварыствам Чырвонага Крыжа зацвердзiць iнструкцыю аб парадку ўзнагароджання знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" i форму адпаведнага пасведчання;
2.2. вырашыць пытанне аб вырабе знака пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь", пасведчання аб iм, а па пытаннях, якiя патрабуюць рашэння Урада, унесцi ва ўстаноўленым парадку прапановы ў Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.ЧЫГIР
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастановай
Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
25.04.1995 N 224
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ЗНАКУ ПАШАНЫ "ГАНАРОВЫ ДОНАР РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ"
1. Знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" узнагароджваюцца:
1.1. грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя здалi 40 i больш разоў кроў або 60 i больш разоў плазму дзеля выратавання жыцця хворых, параненых i пацярпеўшых пры абароне Радзiмы, ахове Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь i грамадскага парадку, стыхiйных бедствах, няшчасных выпадках;
1.2. донары, якiя раней мелi права на ўзнагароджанне нагрудным знакам "Ганаровы донар СССР" i не атрымалi яго.
2. Узнагароджанне знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" ажыццяўляецца Мiнiстэрствам аховы здароўя па прадстаўленню мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў кiравання, якiя маюць прадпрыемствы i ўстановы па нарыхтоўцы, перапрацоўцы, захоўванню донарскай крывi i яе кампанентаў, па ўзгадненню з Беларускiм Таварыствам Чырвонага Крыжа.
Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" зацвярджаецца Мiнiстэрствам аховы здароўя i Беларускiм Таварыствам Чырвонага Крыжа па ўзгадненню з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi кiравання.
3. Знак пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" носiцца на грудзях з правага боку нiжэй дзяржаўных узнагарод.
Разам са знакам пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" узнагароджаным выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастановай
Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
25.04.1995 N 224
АПIСАННЕ ЗНАКА ПАШАНЫ "ГАНАРОВЫ ДОНАР РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ"
Знак пашаны "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь" вырабляецца з каляровага металу i мае форму круга дыяметрам 30 мм, на паверхнi якога ў верхняй частцы змяшчаецца круг дыяметрам 10 мм, пакрыты эмаллю белага колеру, з рэльефнай выявай пакрытага эмаллю чырвонага колеру крыжа ў выглядзе дзвюх роўнавялiкiх перпендыкулярных планак памерам 10 х 3 мм. Нiжэй яго змяшчаецца рэльефная выява каплi крывi памерам 10 х 4 мм, пакрытая эмаллю чырвонага колеру.
Выявы крыжа i каплi крывi акантаваныя знiзу i з бакоў рэльефнай выявай лаўровай галiнкi, пад якой нанесены надпiс: "Ганаровы донар Рэспублiкi Беларусь".
Знак пашаны пры дапамозе вушка i прамежкавага звяна злучаецца з калодкай памерам 30 х 20 мм, на якую нанесена рэльефная насечка. Калодка мае на адваротным баку шпiльку для прымацавання знака да адзення.
|