У мэтах стварэння спецыялiзаванай галiны па вытворчасцi абароненых ад падробкi бланкаў каштоўных папер i дакументаў з пэўнай ступенню абароны, па распрацоўцы i вырабу сродкаў iх абароны, у тым лiку паперы з вадзянымi знакамi, ПАСТАНАЎЛЯЮ:
1. Утварыць Камiтэт дзяржаўных знакаў пры Мiнiстэрстве фiнансаў.
2. Перадаваць у веданне Камiтэта дзяржаўных знакаў пры Мiнiстэрстве фiнансаў папяровую фабрыку ў г.Барысаве, Мiнскую картаграфiчную фабрыку Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва i Навукова-тэхнiчны цэнтр былога Галоўнага ўпраўлення па вытворчасцi дзяржаўных знакаў пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
3. Устанавiць, што асноўнымi задачамi Камiтэта дзяржаўных знакаў пры Мiнiстэрстве фiнансаў з'яўляюцца:
фармiраванне i рэалiзацыя адзiнай тэхнiчнай палiтыкi ў галiне вытворчасцi дзяржаўных знакаў, бланкаў каштоўных папер i дакументаў з пэўнай ступенню абароны (надалей - каштоўныя паперы);
распрацоўка сумесна з мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi кiравання арганiзацыйна-метадычнай, навукова-тэхнiчнай i нарматыўна-прававой дакументацыi, што ўстанаўлiвае патрабаваннi да бланкаў каштоўных папер i арганiзацыi iх вытворчасцi;
стварэнне неабходнай навуковай i вытворчай базы для вырабу каштоўных папер i спецыяльных матэрыялаў, а таксама ўкараненне перспектыўных распрацовак для iх вытворчасцi;
каардынацыя дзейнасцi прадпрыемстваў, што атрымалi ва ўстаноўленым парадку лiцэнзii на вытворчасць каштоўных папер;
арганiзацыя вытворчасцi i абарачэння акцызных марак i iншых знакаў аплаты падаткаў;
забеспячэнне захоўвання ўзораў каштоўных папер i спецыяльных матэрыялаў для iх вырабу.
4. Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прыняць неабходныя для рэалiзацыi гэтага Указа рашэннi, у тым лiку аб унясеннi змяненняў у адпаведныя рашэннi Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА
|