Зарегистрировано в НРПА РБ 28 августа 2001 г. N 5/7772
У мэтах упарадкавання сiстэмы прадастаўлення льгот грамадзянам Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прызнаць страцiўшымi сiлу рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь згодна з прыкладзеным пералiкам.
2. Дадзеную пастанову ўвесцi ў дзеянне праз 15 дзен пасля апублiкавання.
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.ЧЫГIР
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
Пастанова
Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
05.06.1995 N 286
ПЕРАЛIК СТРАЦIЎШЫХ СIЛУ РАШЭННЯЎ УРАДА
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1. Пастанова ЦВК i Саўнаркома БССР ад 15 чэрвеня 1933 г. "Аб паляпшэннi жыллевых умоў навуковых работнiкаў" (ЗЗ БССР, 1933 г., N 24, арт. 176; 1935 г., N 19, арт. 108).
2. Пастанова ЦВК i Саўнаркома БССР ад 20 жнiўня 1933 г. "Аб паляпшэннi жыллевых умоў пiсьменнiкаў" (ЗЗ БССР, 1933 г., N 35, арт. 236).
3. Пастанова ЦВК i Саўнаркома БССР ад 1 лютага 1934 г. N 111 "Аб паляпшэннi жыллевых умоў савецкiх кампазiтараў" (ЗЗ БССР, 1934 г., N 4, арт. 17).
4. Пастанова Саўнаркома БССР ад 13 красавiка 1935 г. N 527 "Аб паляпшэннi жыллевых умоў савецкiх мастакоў i скульптараў" (ЗЗ БССР, 1935 г., N 18, арт. 98).
5. Пастанова ЦВК i Саўнаркома БССР ад 29 верасня 1935 г. "Аб жыллевых iльготах вынаходнiкам" (ЗЗ БССР, 1935 г., N 32, арт. 171).
6. Пастанова Савета Мiнiстраў БССР ад 28 мая 1975 г. N 168 "Аб прадастаўленнi работнiкам кiнематаграфii права карыстання дадатковай жылой плошчай" (ЗЗ БССР, 1975 г., N 16, арт. 260).
7. Пастанова Савета Мiнiстраў БССР ад 26 чэрвеня 1975 г. N 202 "Аб прадстаўленнi генералам, адмiралам, палкоўнiкам i капiтанам I рангу, звольненым у запас або ў адстаўку, права карыстання дадатковай жылой плошчай" (ЗЗ БССР, 1975 г., N 19, арт. 302).
8. Пастанова Савета Мiнiстраў БССР ад 29 снежня 1977 г. N 410 "Аб прадастаўленнi членам Саюза журналiстаў БССР права карыстання дадатковай жылой плошчай" (ЗЗ БССР, 1978 г., N 1, арт. 22).
9. Пункт 1.1 пастановы Савета Мiнiстраў БССР ад 29 снежня 1990 г. N 349 "Аб прадастаўленнi льгот асобам, неабгрунтавана рэпрэсiраваным у перыяд 20-80-х гадоў i пазней рэабiлiтаваным" у рэдакцыi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 24 снежня 1992 г. N 775 (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., N 36, арт. 658).
10. Абзац трэцi пункта 6 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 21 чэрвеня 1994 г. N 468 "Аб фiнансавым i матэрыяльна-тэхнiчным забеспячэннi Канстытуцыйнага Суда".
|