Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 09.06.1995 N 222 "АБ зацвярджэннi палажэння АБ вышэйшым каледжы"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации

Республики Беларусь 19 июня 1995 г. N 956/12





Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2235







У сувязi са стварэннем шматузроўневай сiстэмы вышэйшай адукацыi ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць палажэнне аб вышэйшым каледжы.

2. Упраўленням ВНУ i педадукацыi (Даманеўскi Д.С.), сярэдняй спецыяльнай адукацыi (Кiрылюк Л.Я.) у месячны тэрмiн давесцi палажэнне да ведама вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, зацiкаўленых мiнiстэрстваў i ведамстваў.



Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ



Намеснiк мiнiстра Т.Я.ГАЛКО

Начальнiк упраўлення ВНУ i педадукацыi Д.С.ДАМАНЕЎСКI



Начальнiк упраўлення сярэдняй

спецыяльнай адукацыi Л.Я.КIРЫЛЮК











                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                        загадам Мiнiстра адукацыi
                                        i навукi Рэспублiкi Беларусь
                                        9 чэрвеня 1995 г. N 222


УЗГОДНЕНА                               УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства эканомiкi                  Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь                     Рэспублiкi Беларусь


УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь


ПАЛАЖЭННЕ

АБ ВЫШЭЙШЫМ КАЛЕДЖЫ



I. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



1. Вышэйшы каледж з'яўляецца навучальнай установай Рэспублiкi Беларусь, звяном сiстэмы бесперапыннай, шматузроўневай адукацыi, якая забяспечвае роўнае для ўсiх грамадзян Рэспублiкi Беларусь (уключаючы замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi рэспублiкi) права на адукацыю, рэалiзацыю патрэб асобы, грамадства i дзяржавы ў сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ў адпаведнасцi з iнтарэсамi i здольнасцямi кожнага, i належыць нацыянальнай сiстэме адукацыi рэспублiкi.

2. Галоўнымi задачамi вышэйшага каледжа з'яўляюцца:

2.1. Задавальненне патрэб асобы ў набыццi спецыяльнай адукацыi i квалiфiкацыi.

2.2. Садзейнiчанне гарманiчнаму развiццю асобы, поўнай рэалiзацыi яе здольнасцей.

2.3. Фармiраванне нацыянальнай свядомасцi грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь, а таксама пачуцця павагi да iншых дзяржаў i народаў свету.

2.4. Падрыхтоўка спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй па складаных спецыяльнасцях i прафесiях, а таксама з вышэйшай адукацыяй.

2.5. Павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка спецыялiстаў па новых напрамках навукi, тэхнiкi i тэхналогii.

2.6. Павышэнне агульнаадукацыйнага i культурнага ўзроўню навучэнцаў i студэнтаў.

2.7. Выхаванне глыбокай павагi да дэмакратыi як формы кiраўнiцтва i iснавання.

3. Падрыхтоўка спецыялiстаў у вышэйшым каледжы ажыццяўляецца па некалькiх узроўнях:

3.1. Першы - падрыхтоўка спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.

3.2. Другi - падрыхтоўка спецыялiстаў з паглыбленай сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якая ўключае прадметы па вучэбных планах i праграмах вышэйшай навучальнай установы.

3.3. Трэцi - падрыхтоўка спецыялiстаў па адной або некалькiх спецыяльнасцях па першым узроўнi вышэйшай адукацыi.

Усе ўзроўнi падрыхтоўкi маюць прафесiйную завершанасць, якая дазваляе выпускнiкам вышэйшага каледжа працаваць па выбранай спецыяльнасцi.

4. Падрыхтоўка спецыялiстаў у вышэйшым каледжы ажыццяўляецца з лiку асоб, якiя маюць адукацыю ў аб'еме базавай або сярэдняй школы. Асобы, якiя маюць адукацыю ў аб'еме базавай школы, атрымлiваюць у каледжы агульную сярэднюю адукацыю, дыферэнцыраваную ў залежнасцi ад характару спецыяльнасцi.

5. Прыем на першы ўзровень вышэйшага каледжа ажыццяўляецца на конкурснай аснове ў адпаведнасцi з Тыпавымi правiламi прыему ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь, якiя зацверджаны Мiнiстэрствам адукацыi i навукi. Пераход на другi i трэцi ўзроўнi ажыццяўляецца ў парадку, якi вызначаецца самiм вышэйшым каледжам.

6. Асобы, якiя вучацца ў вышэйшым каледжы па трэцяму ўзроўню называюцца студэнтамi, астатнiя - навучэнцамi.

7. Вышэйшы каледж можа таксама рэалiзоўваць iншыя вiды дзейнасцi: вытворчую, навукова-даследчую, эксперыментальна-канструктарскую, гаспадарчую i другiя.

8. Вышэйшы каледж з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i назвай, бюджэтны i пазабюджэтны i iншыя рахункi ў банках, якiя адкрываюцца ва ўстаноуленным парадку.

Вышэйшы каледж ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" ад 29 кастрычнiка 1991 г. (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., N 33, ст. 598) i другiмi нарматыўнымi актамi.



II. АСНОВЫ ДЗЕЙНАСЦI



9. Падрыхтоўка спецыялiстаў у вышэйшым каледжы можа ажыццяўляцца па дзеннай, вячэрняй i завочнай формах навучання, а таксама шляхам iх спалучэння, па спецыяльнасцях i ў тэрмiны, вызначаныя вучэбнымi планамi. Адкрыцце i лiквiдацыя спецыяльнасцей праводзiцца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

Патрабаваннi да ведаў, уменняў i навыкаў, якiмi павiнен валодаць спецыялiст па кожнай спецыяльнасцi, вызначаюцца квалiфiкацыйнай характарыстыкай.

Змест падрыхтоўкi спецыялiстаў адлюстроўваецца ў вучэбных планах i праграмах.

Вышэйшы каледж ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялiстаў на аснове вучэбных планаў, якiя распрацаваны i зацверджаны ў вызначаным парадку.

10. Вышэйшы каледж мае права распрацоўваць i выдаваць канспекты лекцый, вучэбныя i метадычныя дапаможнiкi па прадметах спецыяльнасцей, а таксама вучэбна-метадычную дакументацыю для навучэнцаў-завочнiкаў.

11. Навучэнцам i студэнтам вышэйшага каледжа выдаюцца бiлеты навучэнца i студэнта, кнiжкi паспяховасцi i залiковая адпаведна. Навучэнцы i студэнты дзеннай формы навучання, якiя паспяхова вучацца, маюць права на стыпендыяльнае забеспячэнне ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Навучэнцы i студэнты, якiя вучацца без адрыву ад вытворчасцi, маюць права на льготы, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Навучэнцы вышэйшага каледжа маюць права ў вызначаным парадку заключаць дагаворы з прадпрыемствамi i арганiзацыямi ў адпаведнасцi Палажэннем аб парадку заключэння дагавароў на падрыхтоўку спецыялiстаў i рабочых кадраў у навучальных установах Рэспублiкi Беларусь.

12. Асобы, якiя навучаюцца ў каледжы, маюць права:

12.1. Бясплатнага карыстання падручнiкамi i вучэбнымi дапаможнiкамi, iншай лiтаратурай, неабходнай для навучання.

12.2. Бясплатнага карыстання ў працэсе навучання вучэбна-вытворчай, навуковай i культурна-спартыўнай базай.

12.3. На бяспечныя ўмовы i ахову здароўя ў працэсе навучання.

12.4. На ўдзел у органах самакiравання вышэйшага каледжа i ў рашэннi пытанняў яго дзейнасцi.

12.5. На заахвочванне i ўзнагароду за поспехi ў вучобе, навукова-вытворчай дзейнасцi.

12.6. На атрыманне работы па спецыяльнасцi пасля заканчэння вышэйшага каледжа ў адпаведнасцi з заключаным дагаворам i накiраваннем каледжа.

13. Асобы, якiя навучаюцца ў вышэйшым каледжы, абавязаны:

13.1. Глыбока авалодваць тэарэтычнымi ведамi i практычнымi навыкамi па спецыяльнасцi ў адпаведнасцi з устаноўленымi патрабаваннямi.

13.2. Наведваць усе абавязковыя заняткi i выконваць ва ўстаноўленыя тэрмiны ўсе вiды заданняў, прадугледжаных вучэбнымi планамi i праграмамi.

13.3. Пастаянна iмкнуцца да духоўнай i фiзiчнай дасканаласцi.

13.4. Паважаць асабiстую годнасць выкладчыкаў.

13.5. Выконваць правiлы ўнутранага распарадку i iншыя патрабаваннi, прадугледжаныя статутам вышэйшага каледжа.

14. За высокую паспяховасць i актыўны ўдзел у грамадскай рабоце для асоб, якiя навучаюцца ў вышэйшым каледжы, устанаўлiваюцца розныя формы маральнага i матэрыяльнага заахвочвання. Выбар форм заахвочвання ажыццяўляецца адмiнiстрацыяй вышэйшага каледжа па рэкамендацыi калектыву.

15. За сiстэматычную непаспяховасць, парушэнне патрабаванняў статута навучальнай установы i правiл унутранага распарадку да асоб, якiя навучаюцца ў вышэйшым каледжы, могуць быць прыменены меры дысцыплiнарнага ўздзеяння, аж да выключэння з навучальнай установы.

16. Асобы, якiя выканалi ўсе патрабаваннi вучэбных планаў i праграм, рашэннямi Дзяржаўнай квалiфiкацыйнай або экзаменацыйнай камiсiямi, якiя ствараюцца ў вышэйшым каледжы ў мэтах ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў выпускаемых спецыялiстаў, прысвойваецца квалiфiкацыя ў адпаведнасцi з атрыманай спецыяльнасцю, выдаецца дыплом аб заканчэннi вышэйшага каледжа i нагрудны знак устаноўленага ўзору.

Асобы, якiя абаранiлi дыпломны праект i здалi дзяржаўныя экзамены на "выдатна", а таксама атрымалi адзнаку "выдатна" не менш як па 75% дысцыплiн i адзнаку "добра" па астатнiх дысцыплiнах, якiя прадугледжаны вучэбным планам, выдаецца дыплом з адзнакай.

17. Асобы, якiя закончылi вышэйшы каледж, накiроўваюцца на работу на прадпрыемствы i ў арганiзацыi, з якiмi былi заключаны дагаворы, або па iх запатрабаванню, цi працаўладкоўваюцца самастойна.

18. Камплектаванне вышэйшага каледжа выкладчыкамi i штатнымi навуковымi супрацоўнiкамi на вакантныя пасады ажыццяўляецца на аснове дзеючага заканадаўства.

Парадак атэстацыi педагагiчных кадраў вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

19. Выкладчыкi вышэйшага каледжа маюць права на:

19.1. Забеспячэнне ўмоў сваей прафесiянальнай дзейнасцi.

19.2. Творчую iнiцыятыву.

19.3. Абарону гонару i прафесiйнай прыгоднасцi.

19.4. Удзел у выбраннi i рабоце органаў самакiравання вышэйшага каледжа.

19.5. Самастойнае вызначэнне форм i метадаў навучання i выхавання навучэнцаў.

19.6. Педагагiчныя работнiкi маюць права на матэрыяльнае i маральнае заахвочванне за поспехi ў педагагiчнай, навуковай, вучэбна-метадычнай дзейнасцi, на ўзнагароду ардэнамi i медалямi, на прысваенне ганаровых званняў.

20. Выкладчыкi вышэйшага каледжа абавязаны:

20.1. Пастаянна ўдасканальваць свае прафесiянальныя веды i педагагiчнае майстэрства.

20.2. Спрыяць уключэнню студэнтаў i навучэнцаў у навукова-даследчую, эксперыментальна-канструктарскую i iншыя вiды работ, якiя садзейнiчаюць развiццю творчых здольнасцей будучых спецыялiстаў.

20.3. Паважаць гонар i годнасць навучэнцаў, выхоўваць iх у духу гуманiзму, грамадзянскасцi i павагi да працы i закону.

20.4. Валодаць высокiмi маральнымi якасцямi.

20.5. Стрымлiвацца ад выкарыстання вучэбнага працэсу, свайго становiшча ў адносiнах да навучэнцаў у палiтычных мэтах або для пабуджэння да дзеянняў, якiя супярэчаць Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь.

20.6. Выконваць статут навучальнай установы

21. У вышэйшым каледжы праводзяцца навуковыя i метадычныя даследаваннi ў адпаведнасцi з тэматычнымi планамi, якiя могуць iнтэгравацца з пэўным унiверсiтэтам або акадэмiяй.



III. СТРУКТУРА ВЫШЭЙШАГА КАЛЕДЖА



22. Вышэйшы каледж мае ў сваей структуры: факультэты, кафедры i аддзяленнi.

Дзейнасць факультэта i кафедры рэгулюецца палажэннямi аб факультэце i кафедры ВНУ Рэспублiкi Беларусь.

Дзейнасць аддзяленняў - палажэннямi аб аддзяленнi i ССНУ Рэспублiкi Беларусь.

У састаў вышэйшага каледжа могуць уваходзiць навукова-даследчыя, вытворчыя i iншыя падраздзяленнi, якiя маюць статус структурных адзiнак вышэйшага каледжа.

23. Вышэйшы каледж самастойна фармiруе сваю структуру. Структурныя падраздзяленнi ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове адпаведных палажэнняў, распрацаваных у пэўным парадку.

24. У мэтах стварэння найбольш спрыяльных умоў для iнтэграцыi навучання з вытворчасцю i навукай вышэйшы каледж можа ствараць аб'яднаннi з другiмi вышэйшымi i сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi, прафесiйна-тэхнiчнымi вучылiшчамi i прадпрыемствамi.



IV. АРГАНIЗАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНА-ВЫХАВАЎЧАГА ПРАЦЭСУ



25. Навучальна-выхаваўчы працэс у вышэйшым каледжы будуецца на педагагiчна абаснаваным выбары сродкаў i метадаў навучання i выхавання. Асноўныя вiды вучэбных заняткаў вызначаюцца вучэбнымi планамi i праграмамi: лекцыi (урокi), лабараторныя работы, практычныя, семiнарскiя заняткi, вытворчае навучанне (практыка), курсавое i дыпломнае праектаванне, кансультацыi, i таксама кантрольныя формы i экзамены, залiкi, кантрольныя работы i iншыя. Факультатыўныя заняткi, накiраваныя на развiцце iнтарэсаў i здольнасцей навучэнцаў, уводзяцца па iх жаданню.

26. Навучанне ў вышэйшым каледжы вядзецца на беларускай i рускай мовах у парадку, вызначаным законам "Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь" ад 26 студзеня 1990 г. (Збор законаў БССР, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета БССР, пастаноў Савета Мiнiстраў БССР, 1990 г., N 4)

27. Пачатак навучальнага года па дзеннай форме навучання устанаўлiваецца з 1 верасня, канец навучальнага года - адпаведна з вучэбным планам.

Тэрмiны правядзення экзаменацыйных сесiй, час i працягласць канiкул, вiды практычнага навучання вызначаюцца вучэбнымi планамi.

Асаблiвасцi арганiзацыi вучэбнага працэсу пры навучаннi без адрыву ад вытворчасцi вызначаюцца вучэбнымi планамi.

28. Колькасць навучэнцаў у вучэбнай групе пры дзеннай форме навучання па першаму i другому ўзроўню - 25 - 30 чалавек, па трэцяму - 20 - 25 чалавек, пры навучаннi без адрыву ад вытворчасцi - 15 - 20 чалавек.

Пры правядзеннi лабараторных работ, практычных i семiнарскiх заняткаў, заняткаў па фiзiчнаму выхаванню, замежнай мове, iнфарматыцы i вучэбных заняткаў па асобных прадметах, пералiк якiх вызначаецца каледжам, а таксама пры курсавым праектаваннi i вытворчым навучаннi ў майстэрнях вучэбная група дзелiцца на падгрупы не менш, як па 8 чалавек.

29. Выхаваўчыя задачы ў вышэйшым каледжы ажыццяўляюцца на аснове культурных традыцый i каштоўнасцей беларускага народа, iншых нацыянальных меншасцей рэспублiкi, дасягненняў сусветнай культуры. Выхаваўчая работа праводзiцца па прынцыпах добраахвотнасцi i супрацоўнiцтва адзiнага калектыву навучэнцаў i выкладчыкаў, аб'яднаных агульнай мэтай, якая мае асабiстую i грамадскую значымасць. Выбар метадаў, сродкаў i форм выхаваўчай работы праводзiцца з улiкам iнтарэсаў i схiльнасцей навучэнцаў, iх вопыту i ведаў. Штодзеннае кiраўнiцтва навучальна-выхаваўчай работай у вучэбных групах ажыццяўляецца класнымi кiраўнiкамi (куратарамi).

Пры актыўным удзеле органаў самакiравання ў вышэйшым каледжы арганiзуецца работа гурткоў, клубаў па iнтарэсах, студый, калектываў i самадзейных аб'яднанняў навучэнцаў i работнiкаў каледжа. У вышэйшым каледжы ажыццяўляецца культурна-эстэтычная адукацыя i выхаванне, фармiруюцца высокiя маральныя якасцi грамадзян рэспублiкi.



V. КIРАВАННЕ ДЗЕЙНАСЦЮ ВЫШЭЙШАГА КАЛЕДЖА



30. Кiраўнiцтва дзейнасцю вышэйшага каледжа ажыццяўляе рэктар, якi назначаецца Мiнiстэрствам, якому падначалена вучэбная ўстанова, з лiку асоб, якiя маюць вучоныя званнi цi ступенi па профiлю падрыхтоўкi ў вышэйшым каледжы.

Рэктар вышэйшага каледжа ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ад iмя каледжа прадстаўляе яго ва ўсiх арганiзацыях, распараджаецца яго маемасцю i сродкамi, заключае дагаворы, выдае даручэннi, размяркоўвае крэдыты, складае штатны расклад, выдае ў межах кампетэнцыi вышэйшага каледжа загады i дае ўказаннi, абавязковыя для ўсiх работнiкаў i навучэнцаў.

Рэктар вышэйшага каледжа ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь назначае i вызваляе з пасады прарэктараў, дэканаў факультэтаў, загадчыкаўу аддзяленнямi, выкладчыкаў i iншых работнiкаў вышэйшага каледжа, i вызначае iх службовыя абавязкi.

31. Кiраванне вышэйшым каледжам ажыццяўляецца на аснове спалучэння цэнтралiзаванага кiраўнiцтва i самакiравання калектыву вышэйшага каледжа.

Калектыў вышэйшага каледжа, якi аб'ядноўвае навучэнцаў i работнiкаў, ажыццяўляе свае задачы ў цесным узаемадзеяннi з прадпрыемствамi (установамi, арганiзацыямi) - заказчыкамi кадраў.

Самакiраванне ў вышэйшым каледжы рэалiзуецца ва ўмовах шырокай галоснасцi i дэмакратыi шляхам удзелу ўсяго калектыву ў прыняццi рашэнняў па асноўных пытаннях дзейнасцi вышэйшага каледжа i кантролю за iх выкананнем.

32. Вышэйшым органам самакiравання вышэйшага каледжа з'яўляецца Савет вышэйшага каледжа. Ен ствараецца з мэтай развiцця калегiяльных, дэмакратычных форм у кiраваннi вышэйшага каледжа, аб'яднання намаганняў калектываў выкладчыкаў, супрацоўнiкаў, навучэнцаў i студэнтаў, прадпрыемстваў для дасягнення канчатковых вынiкаў па падрыхтоўцы i выхаванню высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў. Старшыней Савета з'яўляецца рэктар вышэйшага каледжа.

33. Асноўныя напрамкi дзейнасцi Савета вышэйшага каледжа:

33.1. Намячае меры па выкананню рашэнняў дзяржаўных органаў па падрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi спецыялiстаў з сярэдняй i вышэйшай адукацыяй i арганiзуе iх рэалiзацыю.

33.2. Рашае пытаннi развiцця вышэйшага каледжа i ўдасканалення яго вучэбна-матэрыяльнай i навукова-даследчай базы. Удзельнiчае ў распрацоўцы мер па эфектыўнай рабоце ўсяго калектыву, асобых структурных падраздзяленняў, захаванню прынцыпу сацыяльнай справядлiвасцi.

33.3. Прымае статут вышэйшага каледжа i ўносiць у яго неабходныя змены.

33.4. Устанаўлiвае рэжым работы вышэйшага каледжа.

33.5. Вызначае на падставе Правiл прыему ў навучальныя ўстановы рэспублiкi дадатковыя патрабаваннi па прыему з улiкам профiлю падрыхтоўкi.

33.6. Разглядае пытаннi замяшчэння пасад прафесарска-выкладчыцкага складу i навуковых супрацоўнiкаў.

33.7. Разглядае i ўносiць прапановы ў адпаведныя органы аб прысваеннi ганаровых i вучоных званняў, прадстаўляе педагагiчных i iншых работнiкаў вышэйшага каледжа да ўрадавых узнагарод i iншых вiдаў заахвочвання.

33.8. Заслухоўвае справаздачы аб рабоце членаў калектыву, адмiнiстрацыi аб ходзе выканання планаў развiцця вышэйшага каледжа i вынiках навучальна-выхаваўчай, навукова-даследчай i фiнансавай дзейнасцi i прымае па iх рашэннi.

33.9. Прымае удзел у рашэннi пытанняу умацавання сувязi з вытворчасцю i другiмi навучальнымi ўстановамi i рыхтуе адпаведныя прапановы па гэтых пытаннях.

33.10. Разглядае адрасаваныя савету заявы навучэнцаў, студэнтаў i выкладчыкаў, iншых асоб, якiя датычаць дзейнасцi навучальнай установы, i прымае неабходныя рашэннi.

34. Колькасць i склад Савета вызначаецца на сходзе працоўнага калектыву каледжа.

Савет выбiраецца на тры гады, аб'яўляецца загадам рэктара. На месцы выбыўшых членаў Савета праводзяцца дадатковыя выбары.

Пасяджэннi Савета праводзяцца ў адпаведнасцi з планам работы цi па меры неабходнасцi.

35. У мэтах удасканалення якасцi выкладання i выхавання навучэнцаў i студэнтаў, павышэння педагагiчнага майстэрства, разгляду вучэбна-метадычных распрацовак у вышэйшым каледжы ствараецца метадычны савет.

Склад, функцыi i парадак работы метадычнага савета вызначаецца загадам рэктара вышэйшага каледжа.



VI. ФIНАНСАВАННЕ I МАТЭРЫЯЛЬНАЯ БАЗА ВЫШЭЙШАГА КАЛЕДЖА



36. Фiнансаванне вышэйшага каледжа праводзiцца за кошт дзяржаўных цi iншых сродкаў. Асноўнай крынiцай фiнансавання вышэйшага каледжа з'яўляюцца сродкi, якiя выдзяляюцца з дзяржаўнага бюджэту ў адпаведнасцi з Законам аб дзяржаўным бюджэце, прадугледжаным спецыяльнымi актамi ўрада Рэспублiкi Беларусь. Iншымi сродкамi вышэйшага каледжа з'яўляюцца даходы ад платных паслуг, вытворчай i навуковай дзейнасцi, дагаворныя або кантрактныя сумы за падрыхтоўку кадраў, узносы прадпрыемстваў, спонсараў i грамадзян.

Мiнiстэрствы, прадпрыемствы, арганiзацыi i мясцовыя органы ўлады, для якiх накiроўваюцца на работу маладыя спецыялiсты, могуць перадаваць у вызначаным парадку навучальнай установе абсталяванне, прыборы, матэрыялы i выдзяляць з асабiстых сродкаў дадатковыя асiгнаваннi навучальнай установе i для аказання сацыяльнай дапамогi, прадстаўлення дадатковых iльгот i даплат студэнтам i навучэнцам.

37. Матэрыяльную базу вышэйшага каледжа складаюць будынкi вучэбных карпусоў i iнтэрнатаў, машыны i абсталяванне, транспартныя сродкi i iншая маемасць, якая выкарыстоўваецца для навучання i быта.

Работнiкi i навучэнцы вышэйшага каледжа абавязаны беражлiва адносiцца да маемасцi, ажыццяўляць правiльную эксплуатацыю будынкаў i абсталявання, прытрымлiвацца строгай эканомii матэрыяльных i грашовых сродкаў вышэйшага каледжа. У выпадках наўмыснага нанясення матэрыяльнага ўрону яго кошт спаганяецца з вiнаватага ва ўстаноуленным парадку.

38. Навуковыя даследаваннi фiнансуюцца за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэта на выкананне фундаментальных даследванняў па самым важкiм напрамкам навукi, тэхнiкi i культуры, адпаведных мiнiстэрстваў i iншых арганiзацый на дагаварных падставах, вышэйшага каледжа ў межах адпаведных фондаў у вызначаным парадку.

39. Пасадныя аклады i аплата працы работнiкаў вышэйшага каледжа вызначаецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

40. Матэрыяльнае забеспячэнне навучэнцаў ажыццяуляецца ў адпаведнасцi з нормамi, якiя зацверджаны для навучэнцаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, студэнтаў - як для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў.

41. Вышэйшы каледж мае права самастойна ўдзельнiчаць у рэспублiканскiх, мiжрэспублiканскiх, мiжнародных мерапрыемствах, заключаць адпаведныя дагаворы i пагадненнi.

42. На падставе дадзенага Палажэння вышэйшы каледж распрацоўвае Статут, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList