Зарегистрировано в НРПА РБ 6 мая 2005 г. N 3/1771
--------------------------------
<*> Вступило в силу 12 августа 1997 года.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Iтальянскай Рэспублiкi, якiя ў далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",
жадаючы стварыць спрыяльныя ўмовы для ўдасканалення эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж дзвюма краiнамi i асабiста ў адносiнах да iнвесцiравання капiтала iнвестарамi аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку; i
прызнаючы, што аказанне садзейнiчання i ўзаемная ахова такiх iнвестыцый на аснове мiжнародных Пагадненняў будзе спрыяць стымуляванню дзелавых iнiцыятыў, якiя спрыяюць росквiту абедзвюх Дзяржаў;
гэтым дамаўляюцца аб наступным:
Артыкул 1
Азначэннi
Для мэт гэтага Пагаднення:
1. Тэрмiн "iнвестыцыi" азначае любы вiд маёмасцi, iнвесцiраванай да або пасля ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення фiзiчнай або юрыдычнай асобай аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку пры ўмове, што гэтыя iнвестыцыi былi ажыццёўлены ў адпаведнасцi з законамi i правiламi апошняга Дагаворнага Боку незалежна як ад абранай юрыдычнай формы, так i ад прававых рамак.
Без абмежавання агульнага характару вышэйзазначанага тэрмiн "iнвестыцыi" прадугледжвае, у прыватнасцi, але не выключна:
а) рухомую i нерухомую маёмасць i любыя рэчавыя правы, якiя ўключаюць рэальную гарантыю правоў на ўласнасць трэцяга боку у той меры, у якой яна можа быць iнвесцiравана;
б) акцыi, аблiгацыi, уклады ў выглядзе долi ў капiтале прадпрыемства або любыя iншыя абавязацельствы па крэдытам, а таксама дзяржаўныя каштоўныя паперы i каштоўныя паперы грамадска-прававых арганiзацый;
в) правы патрабавання ў адносiнах да грашовых сродкаў або любога выканання абавязацельстваў па дагаворы, якi мае фiнансавую каштоўнасць, звязаныя з iнвестыцыямi, а таксама прыбыткi, якiя былi iнвесцiраваны паўторна, i прыросты капiтала;
г) аўтарскiя правы, камерцыйныя таварныя знакi, патэнты, прамысловыя ўзоры i iншыя правы iнтэлектуальнай або прамысловай уласнасцi, "ноў-хаў", камерцыйныя сакрэты, гандлёвыя найменнi i "гудвiл";
д) любыя эканамiчныя правы, атрыманыя по закону або па кантракту i любой лiцэнзii i прывiлеi, якiя прадстаўляюцца ў адпаведнасцi з дзеючымi палажэннямi аб эканамiчнай дзейнасцi, уключаючы правы на разведку, здабычу або эксплуатацыю прыродных рэсурсаў;
е) любыя павелiчэннi каштоўнасцi першапачатковых iнвестыцый.
Любая змена формы iнвестыцый не азначае змены iх характару самiх па сабе.
2. Тэрмiн "iнвестар" азначае любую фiзiчную або юрыдычную асобу аднаго Дагаворнага Боку, якая ажыццяўляе iнвестыцыi на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку, а таксама такiх, як замежныя даччыныя кампанii, якiя маюць органы свайго кiравання на тэрыторыi аднаго з Дагаворных Бакоў.
3. Тэрмiн "фiзiчная асоба" у адносiнах да любога з Дагаворных Бакоў азначае любую фiзiчную асобу, якая мае грамадзянства гэтай Дзяржавы ў адпаведнасцi з яе законамi.
4. Тэрмiн "юрыдычная асоба" у адносiнах да любога з Дагаворных Бакоў азначае любы суб'ект гаспадарання, якi заснаваны або iншым адпаведным чынам створаны ў адпаведнасцi з заканадаўствам аднаго з Дагаворных Бакоў, орган кiравання якога знаходзiцца на тэрыторыi аднаго з Дагаворных Бакоў i прызнаны гэтым Дагаворным Бокам: такiя як дзяржаўныя прадпрыемствы, карпарацыi, таварыствы, фонды i асацыяцыi незалежна ад таго, з'яўляецца iх адказнасць абмежаванай або не.
5. Тэрмiн "даходы" азначае сумы, атрыманыя ад якiх-небудзь iнвестыцый i, у прыватнасцi, але не выключна, уключае прыбытак, працэнты, даходы ад прыросту капiтальнай вартасцi, дывiдэнты, плацяжы ў лiк раялцi, узнагароджаннi i любыя iншыя формы плацяжоў як у грашовай, так i ў натуральнай форме.
Артыкул 2
Садзейнiчанне ажыццяўленню i ахова iнвестыцый
1. Дагаворныя Бакi будуць заахвочваць iнвестараў iншага Дагаворнага Боку для iнвесцiравання капiталу на iх тэрыторыях згодна з iх законамi i правiламi.
2. Iнвестары аднаго з Дагаворных Бакоў будуць мець права доступу да iнвестыцыйнай дзейнасцi на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку не менш спрыяльнае за тое, якое прадастаўляецца ў адпаведнасцi з Артыкулам 3 (1).
3. Абодва Дагаворныя Бакi будуць заўсёды гарантаваць справядлiвы i раўнапраўны рэжым iнвестыцыям iнвестараў iншага Дагаворнага Боку. Абодва Дагаворныя Бакi забяспечваюць, каб кiраванне, падтрымка, выкарыстанне, пераўтварэнне, валоданне або перадача правоў на iнвестыцыi, якiя былi ажыццёўлены на яго тэрыторыi iнвестарамi iншага Дагаворнага Боку, а таксама юрыдычныя асобы, такiя, як, у праватнасцi, але не выключна, кампанii i прадпрыемствы, у якiя гэтыя iнвестыцыi ўкладзены, нi ў якiм разе не падвяргалiся неапраўданым або дыскрымiнацыйным мерам.
4. Кожны з Дагаворных Бакоў на сваёй тэрыторыi будзе ствараць i падтрымлiваць адпаведныя прававыя рамкi з мэтай забеспячэння гарантый iнвестарам нязменнасцi прававога рэжыма, уключаючы згоду выконваць належным чынам усе прынятыя на сябе абавязацельствы ў адносiнах да кожнага пэўнага iнвестара.
Артыкул 3
Нацыянальны рэжым i палажэннi аб рэжыме
найбольшага спрыяння
1. Кожны з Дагаворных Бакоў у межах сваёй уласнай тэрыторыi будзе прадастаўляць iнвестыцыям, якiя былi ажыццёўлены iнвестарамi iншага Дагаворнага Боку, i даходам, звязаных з гэтымi iнвестыцыямi, рэжым, не менш спрыяльны за той, якi ў аналагiчных умовах прадастаўляецца iнвестыцыям, якiя былi ажыццёўлены яго ўласнымi iнвестарамi або iнвестарамi Трэцiх Дзяржаў.
2. Калi палажэннi ўнутранага заканадаўства кожнага з Дагаворных Бакоў або мiжнародныя абавязацельствы, або, якiя iснуюць цi могуць уступiць у сiлу ў будучым для аднаго з Дагаворных Бакоў, змяшчаюць агульныя або спецыяльныя правiлы, згодна з якiмi iнвестыцыi iнвестараў iншага Дагаворнага Боку карыстаюцца рэжымам больш спрыяльным за той, якi ўстанаўлiваецца гэтым Пагадненнем, гэтыя правiлы маюць перавагу ў адносiнах да гэтага Пагаднення ў той частцы i пастолькi, у якой i паколькi яны больш спрыяльныя.
3. Палажэннi пунктаў 1 i 2 гэтага Артыкула не адносяцца да пераваг i прывiлей, якiя адзiн Дагаворны Бок можа распаўсюджваць на iнвестараў Трэцiх Дзяржаў на падставе iх удзела ў мытным або эканамiчным саюзе, агульным рынку, зоне вольнага гандлю, якiм-небудзь рэгiянальным або субрэгiянальным пагадненнi, любым мiжнародным шматбаковым эканамiчным пагадненнi або ў адпаведнасцi з дагаворам, падпiсаным у мэтах пазбягання двайнога падаткаабкладання або палягчэння прыгранiчнага гандлю.
Артыкул 4
Пакрыццё страт
У тым выпадку, калi iнвестары аднаго Дагаворнага Боку панеслi страты сваiх iнвестыцый на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку ў вынiку вайны, iншых формаў узброенага канфлiкту, дзяржаўнага надзвычайнага становiшча, грамадзянскага бязладдзя або iншых аналагiчных падзей, Дагаворны Бок, на тэрыторыi якога такiя iнвестыцыi былi ажыццёўлены, прадаставiць адэкватную кампенсацыю ў адпаведнасцi з такiмi стратамi незалежна ад таго, былi гэтыя страты панесены ў вынiку дзеянняў урадавых сiл або iншых дзеянняў. Неабходныя ў гэтай сувязi плацяжы будуць пераводзiцца без абмежаванняў i без неабгрунтаванай затрымкi.
Гэтым iнвестарам будзе прадастаўлены такi ж самы рэжым, як i грамадзянам iншага Дагаворнага Боку i, у любым выпадку, не менш спрыяльны, чым iнвестарам Трэцiх Дзяржаў.
Артыкул 5
Нацыяналiзацыя або iншыя эквiвалентныя меры
1. Iнвестыцыi, якiя з'яўляюцца прадметам дадзенага Пагаднення, не падлягаюць нiякiм мерам, пастаянным або часовым, якiя абмяжоўваюць правы ўласнасцi, валодання, кiравання або выкарыстання ў адносiнах да iнвестыцый, за выключэннем тых выпадкаў, калi гэта спецыяльна прадугледжана дзеючым нацыянальным або мясцовым заканадаўствам i / або нарматыўнымi актамi, якiя выкарыстоўваюцца судамi згодна з iх юрысдыкцыяй.
2. Iнвестыцыi iнвестараў аднаго Дагаворнага Боку не будуць, "дэ-юрэ" або "дэ-факта", прама або ўскосна нацыяналiзаваны, экспрапрыiраваны, рэквiзаваны або падвергнуты якiм-небудзь iншым мерам, маючым аналагiчны эфект, на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку, за выключэннем грамадскiх або нацыянальных iнтарэсаў i пры забеспячэннi сваечасовай, адэкватнай i эфектыўнай кампенсацыi, i пры ўмовах, што гэтыя меры ажыццяўляюцца на недэскрымiнацыйнай аснове i згодна з усiмi прававымi палажэннямi i працэдурамi.
3. Справядлiвая кампенсацыя будзе вызначацца на аснове рэальных рынкавых вартасцей на момант, якi непасрэдна папярэднiчаў аб'яўленню цi абнародаванню рашэння аб прымяненнi адной з зазначаных у пункце 2 гэтага Артыкула мер.
Абменны курс, якi выкарыстоўваецца пры любой такой кампенсацыi, будзе такiм, якi прэвалiруе на дзень, якi непасрэдна папярэднiчаў моманту аб'яўлення або абнародавання адной з зазначаных у пункце 2 гэтага Артыкула мер.
Пры адсутнасцi разумення памiж прымаючым Дагаворным Бокам i канкрэтным iнвестарам ў адносiнах вызначэння сумы кампенсацыi, апошняя будзе грунтавацца на тых жа самых выходных параметрах i абменных курсах, якiя прадугледжаны ў устаноўчых дакументах па ажыццяўленню iнвестыцый.
4. Без абмежаванняў для вышэйзгаданага пункта, у выпадку, калi аб'ектам адной з зазначаных у пункце 2 гэтага Артыкула мер з'яўляецца юрыдычная асоба, створаная сумесна беларускiмi i iтальянскiмi iнвестарамi, ацэнка долi iнвестара будзе выканана ў валюце iнвестыцый не нiжэй за першапачатковую вартасць, прапарцыянальна павялiчаную на велiчыню прыроста i пераацэнку капiталу, неразмеркаваны прыбытак i рэзервовыя фонды, i прапарцыянальна паменшаную на велiчыню страт.
5. Кампенсацыя будзе лiчыцца фактычнай, калi яна ажыццёўлена ў той валюце, у якой былi ажыццёўлены iнвестыцыi замежным iнвестарам у тым памеры, у якiм гэта валюта з'яўляецца або застаецца канверсуемай, або, у адваротным выпадку, у любой iншай валюце са згоды iнвестара. Кампенсацыя будзе пераводзiцца без абмежаванняў.
6. Кампенсацыя будзе лiчыцца сваечасовай, калi яна ажыццяўляецца без неабгрунтаванай затрымкi i, у любым выпадку, на працягу трох месяцаў.
7. Кампенсацыя будзе ўключаць працэнты, разлiчаныя на шасцiмесячнай LIBOR аснове, калi лiчыць з даты ажыццяўлення адной з зазначаных у пункце 2 гэтага Артыкула мер i да даты плацяжу.
8. Любы iнвестар кожнага з Дагаворных Бакоў, якi заяўляе, што ўсе або частка яго iнвестыцый падверглiся адной з зазначаных у пункце 2 гэтага Артыкула мер, будзе мець права на зварот i хуткi разгляд яго справы адпаведнымi судовымi або адмiнiстратыўнымi органамi iншага Дагаворнага Боку для таго, каб устанавiць цi мела месца такая мера i, калi яна мела месца, то адпавядае такая мера або кампенсацыя палажэнням гэтага Пагаднення i прынцыпам мiжнароднага права, а таксама з мэтай вырашэння ўсiх iншых звязаных з гэтым пытанняў.
9. Палажэннi пункта 2 гэтага Артыкула будуць таксама прымяняцца да даходаў ад iнвестыцый i, у выпадку лiквiдацыi iнвестыцый - да сум паступленняў ад iх лiквiдацыi як гэтакiх.
10. Калi пасля пазбаўлення права валодання ў вынiку прыняцця адной з зазначаных у пункце 2 гэтага Артыкула мер адпаведная маёмасць не была поўнасцю або часткова выкарыстана ў мэтах такой меры, то ў гэтым выпадку уладальнiк або яго ўпаўнаважаная асоба мае права выкупiць гэтую маёмасць па рынкаваму кошту.
Артыкул 6
Рэпатрыяцыя капiтала, прыбыткаў i даходаў
1. Кожны Дагаворны Бок будзе гарантаваць iнвестарам iншага Дагаворнага Боку перавод за мяжу ўсяго нiжэйпералiчанага без неабгрунтаванай затрымкi ў любой канверсуемай валюце:
а) капiтал i прыбавачны капiтал, уключаючы рэiнвесцiруемы даход, якi выкарыстоўваецца для падтрымкi i павелiчэння iнвестыцый;
б) чысты прыбытак, дывiдэнды, раялцi, аплату за дапамогу i тэхнiчныя паслугi, працэнты i iншыя даходы;
в) даход, якi быў атрыманы ад поўнай або частковай лiквiдацыi iнвестыцый;
г) узнагарожданнi i грашовыя выплаты, якiя выплочваюцца грамадзянам iншага Дагаворнага Боку за працу i аказанне паслуг, выкананыя ў сувязi з iнвестыцыямi, ажыццёўленымi на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку у памеры i парадку, прадугледжаным дзеючым нацыянальным заканадаўствам i нарматыўнымi актамi.
2. Кожны з Дагаворных Бакоў будзе ствараць для iнвестараў iншага Дагаворнага Боку ўмовы для перавода за мяжу без неабгрунтаванай затрымкi ў любой канверсуемай валюце сродкаў на пагашэнне пазык i адпаведных працэнтаў, звязаных з iнвестыцыямi.
3. Без абмежавання сферы дзеяння Артыкула 3 гэтага Пагаднення Дагаворныя Бакi ў адносiнах да ажыццяўлення пераводаў, пералiчаных у пункце 1 гэтага Артыкула, прадастаўляюць рэжым не менш спрыяльны за той, якi прадастаўляецца ў адносiнах да iнвестыцый, ажыццёўленых iнвестарамi Трэцiх Дзяржаў у выпадку, калi гэтакi больш спрыяльны.
Артыкул 7
Субрагацыя
У выпадку, калi адзiн Дагаворны Бок або яго ўпаўнаважаная Арганiзацыя аддала гарантыю супраць некамерцыйных рызык для iнвестыцый, ажыццёўленых адным з яго iнвестараў на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку, i выканала плацёж па гарантыi зазначанаму iнвестару, iншы Дагаворны Бок будзе прызнаваць перадачу правоў iнвестара першаму са згаданых Дагаворных Бакоў або яго ўпаўнаважанай Арганiзацыi. У адносiнах да перавода такiх плацяжоў Дагаворнаму Боку або яго ўпаўнаважанай Арганiзацыi ў смысле гэтага Пагаднення будуць прымяняцца палажэннi Артыкулаў 4, 5 i 6 гэтага Пагаднення.
Артыкул 8
Працэдуры перавода
1. Пераводы, зазначаныя ў Артыкулах 4, 5, 6 i 7, будуць выкананы без неабгрунтаванай затрымкi i ва ўсiх выпадках на працягу шасцi месяцаў пасля выканання ўсiх фiнансавых абавязацельстваў i будуць праводзiцца ў канверсуемай валюце. Усе пераводы будуць здзяйсняцца з улiкам прэвалiруючага абменнага курсу, дзеючага на дзень, калi iнвестар здзяйсняе такi перавод, за выключэннем палажэнняў пункта 3 Артыкула 5 у адносiнах да абменных курсаў, якiя выкарыстоўваюцца ў выпадку выканання адной з зазначаных у пункце 2 Артыкула 5 мер.
2. Фiнансавыя абавязацельствы, згаданыя ў папярэднiм пункце, лiчацца выкананымi, калi iнвестар выканаў адпаведныя працэдуры, прадугледжаныя заканадаўствам Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога былi ажыццёўлены iнвестыцыi.
Артыкул 9
Урэгуляванне спрэчак памiж iнвестарамi i Дагаворнымi Бакамi
1. Любыя спрэчкi, якiя могуць узнiкнуць памiж адным з Дагаворных Бакоў i iнвестарамi iншага Дагаворнага Боку ў адносiнах да iнвестыцый, уключаючы спрэчкi, звязаныя з сумай кампенсацыi, будуць рэгулявацца дружалюбным спосабам.
2. У выпадку, калi iнвестар i адзiн з Дагаворных Бакоў абумовiлi працэдуру рэгулявання спрэчак у iнвестыцыйным пагадненнi памiж сабой, то будзе прымяняцца парадак, прадугледжаны гэтым пагадненнем.
3. У выпадку, калi гэта спрэчка не можа быць урэгулявана на працягу шасцi месяцаў з даты пiсьмовага паведамлення аб вырашэннi спрэчкi, тады гэты iнвестар па свайму выбару можа перадаць спрэчку на разгляд у:
а) суд Дагаворнага Боку, якi мае тэрытарыяльную юрысдыкцыю;
б) арбiтражны суд "ad hoc", створаны ў адпаведнасцi з нормамi арбiтражнага рэгламента Камiсii Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па мiжнароднаму гандлёваму праву (UNCITRAL); i прымаючы Дагаворны Бок прымае гэтым спасылку на зазначаны арбiтраж;
в) Мiжнародны цэнтр па ўрэгуляванню iнвестыцыйных спрэчак (ICSID), створаны Канвенцыяй аб урэгуляваннi iнвестыцыйных спрэчак памiж дзяржавамi i грамадзянамi iншых дзяржаў, якая адкрыта для падпiсання 18 сакавiка 1965 года ў Вашынгтоне, калi або як толькi абодва Дагаворныя Бакi далучылiся да яе.
4. Абодва Дагаворныя Бакi будуць устрымлiвацца ад правядзення перамоў па дыпламатычным каналам у выпадку ўзнiкнення любых пытанняў, якiя датычацца да праходзячых арбiтражных або судовых працэдур да таго моманту, пакуль гэтыя працэдуры не будуць завершаны або да таго моманту, пакуль адзiн з Дагаворных Бакоў не парушыць правiлаў Арбiтражнага Суда або суда на працягу перыяду, прадугледжанага правiламi, або перыяду, якi можа быць азначаны на аснаваннi палажэнняў мiжнародных або ўнутраных законаў, якiя могуць быць выкарыстаны ў дадзеным выпадку.
Артыкул 10
Урэгуляванне спрэчак памiж Дагаворнымi Бакамi
1. Любыя спрэчкi, якiя могуць узнiкнуць памiж Дагаворнымi Бакамi на падставе тлумачэння або прымянення гэтага Пагаднення па магчымасцi будуць рэгулявацца дружалюбным спосабам па дапламатычных каналах.
2. У выпадку, калi вырашэнне якой-небудзь спрэчкi зазначаным вышэй чынам немагчыма на працягу шасцi месяцаў з даты атрымання адным з Дагаворных Бакоў пiсьмовага хадайнiцтва ад iншага Дагаворнага Боку, спрэчка выносiцца на разгляд арбiтражнага суда "ad hoc", як зазначана ў гэтым Артыкуле.
3. Такi арбiтражны суд будзе заснаваны наступным чынам. На працягу двух месяцаў з моманту атрымання арбiтражнага хадайнiцтва на разгляд спрэчкi кожны з двух Дагаворных Бакоў павiнен прызначыць па адным члене суда. Гэтыя два члены вызначаць затым грамадзянiна Трэцяй Дзяржавы, якi i будзе прызнаны Старшынёй суда. Старшыня павiнен быць вызначаны на працягу трох месяцаў з даты прызначэння астатнiх двух членаў.
4. Калi неабходныя прызначэннi не былi праведзены ў зазначаныя ў пункце 3 гэтага Артыкула тэрмiны, тады кожны з Дагаворных Бакоў можа, калi Дагаворныя Бакi не дамовiлiся аб iншым, звярнуцца з просьбай аб правядзеннi неабходных прызначэнняў да Старшынi Мiжнароднага Суда. Калi Старшыня Мiжнароднага Суда з'яўляецца грамадзянiнам аднаго з Дагаворных Бакоў або ён не мае магчымасцi ажыццявiць зазначаныя вышэй дзеяннi па iншых прычынах, просьба аб правядзеннi неабходных прызначэнняў накiроўваецца да Вiцэ-Старшынi Мiжнароднага Суда. Калi Вiцэ-Старшыня Мiжнароднага Суда, у сваю чаргу, з'яўляецца грамадзянiнам аднаго з Дагаворных Бакоў або ён не мае магчымасцi ажыццявiць зазначаныя вышэй дзеяннi, просьба аб правядзеннi неабходных прызначэнняў будзе адрасавана наступнаму па ўзросту члену Мiжнароднага Суда, якi не з'яўляецца грамадзянiнам нi аднаго з Дагаворных Бакоў.
5. Арбiтражны суд прымае рашэннi большасцю галасоў. Гэтыя рашэннi абавязковыя для абодвух Дагаварных Бакоў. Абодва Дагаварныя Бакi нясуць выдаткi па свайму ўласнаму члену суда i сваiх прадстаўнiкоў на слуханнi. Выдаткi Старшынi i любыя iншыя выдаткi будуць падзелены пароўну памiж Дагаварнымi Бакамi.
Арбiтражны суд сам вызначае рэгламент сваёй работы.
Артыкул 11
Адносiны памiж Урадамi
Палажэннi гэтага Пагаднення будуць прымяняцца незалежна ад iснавання памiж Дагаворнымi Бакамi дапламатычных або консульскiх адносiн.
Артыкул 12
Прымяненне iншых палажэнняў
1. У выпадку, калi iншы мiжнародны дагавор, бакамi якога з'яўляюцца абодва Дагаворныя Бакi, або нормы агульнага мiжнароднага права змяшчаюць палажэннi больш спрыяльныя за тыя, што прадугледжваюцца гэтым Пагадненнем, тады да Дагаворных Бакоў i iх iнвестараў будуць прымяняцца гэтыя найбольш спрыяльныя палажэннi.
2. У выпадку, калi адзiн з Дагаворных Бакоў згодна з яго заканадаўствам цi iншымi нарматыўнымi актамi, або па спецыяльнаму пагадненню, цi па прадастаўленню спецыяльных паўнамоцтваў, або па дагавору згадзiўся прадаставiць iнвестарам iншага Дагаворнага Боку рэжым больш спрыяльны за той, што прадугледжваецца гэтым Пагадненнем, будзе прымяняцца больш спрыяльны рэжым.
3. У выпадку, калi пасля даты ажыццяўлення iнвестыцый у заканадаўстве Дзяржавы Дагаворнага Боку, на чыёй тэрыторыi iнвестыцыi былi ажыццёўлены, адбылiся якiя-небудзь змены, па жаданню iнвестара, на працягу пяцi гадоў з моманту рэгiстрацыi iнвестыцый будзе прымяняцца той рэжым, якi iснаваў на момант ажыццяўлення iнвестыцый. У любым выпадку атрыманыя згодна папярэдняга заканадаўства правы iнвестара не будуць закранацца.
Артыкул 13
Уступленне ў сiлу
Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з даты, калi абодва Дагаворныя Бакi паведамяць адзiн аднаму аб выкананнi iмi працэдур, якiя патрабуюцца на тэрыторыях iх адпаведных Дзяржаў для ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.
Артыкул 14
Тэрмiн дзеяння i спыненне дзеяння
1. Гэта Пагадненне будзе заставацца ў сiле на працягу дзесяцi гадоў з даты паведамлення адпаведна з Артыкулам 13 i пасля гэтага перыяду будзе заставацца ў сiле на працягу пяцiгадовага тэрмiну, калi адзiн з Дагаворных Бакоў не паведамiць у пiсьмовай форме iншаму аб спыненнi дзеяння гэтага Пагаднення не пазней аднаго года да даты сканчэння гэтага тэрмiну.
2. У выпадку, калi iнвестыцыi былi ажыццёўлены да даты сканчэння тэрмiну у адпаведнасцi з пунктам 1 гэтага Артыкула, палажэннi Артыкулаў з 1 па 12 будуць заставацца ў сiле яшчэ пяць гадоў пасля вышэйзгаданых дат.
У сведчанне чаго прадстаўнiкi, належным чынам упаўнаважаныя для гэтага сваiмi Урадамi, падпiсалi гэта Пагадненне.
Здзейснена ў двух экземплярах у г. Мiнску 25 лiпеня 1995 года на беларускай, iтальянскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжанняў перавага будзе надавацца тэксту на англiйскай мове.
За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Iтальянскай Рэспублiкi
Подпiс Подпiс
ПРАТАКОЛ
Пры падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Iтальянскай Рэспублiкi аб садзейнiчаннi ажыццяўленню i ахове iнвестыцый, Дагаворныя Бакi таксама дасягнулi згоды ў адносiнах да наступных палажэнняў, якiя лiчацца неад'емнай часткай дадзенага Пагаднення.
Агульныя палажэннi
Гэта Пагадненне i ўсе яго палажэннi, якiя адносяцца да "Iнвестыцый" пры ўмове, што яны ажыццёўлены ў адпаведнасцi з заканадаўствам Дагаворнага Боку, на чыёй тэрыторыi гэтыя iнвестыцыi былi ажыццёўлены, будуць ужывацца таксама да наступных звязаных з iнвестыцыямi вiдаў дзейнасцi:
Арганiзацыя, кантроль, функцыянаванне, падтрымка i распараджэнне кампанiямi, фiлiяламi, агентствамi, канторамi, заводамi i iншымi сродкамi для ажыццяўлення дзелавой актыўнасцi i заключэння i выканання кантрактаў; набыццё, выкарыстанне, ахова i распараджэнне ўсiмi вiдамi маёмасцi, уключаючы iнтэлектуальную маёмасць; заём сродкаў, купля, выпуск i продаж звычайных акцый i iншых каштоўных папер; набыццё валюты для iмпарту.
"Звязаная з iнвестыцыямi дзейнасць" таксама ўключае без абмежаванняў:
(i) прадастаўленне прывiлей або правоў па лiцэнзiям;
(ii) атрыманне рэгiстрацыйных дакументаў, лiцэнзiй, дазваленняў i iншых зацверджанняў, неабходных для правядзення камерцыйнай дзейнасцi, якiя, у любым выпадку, павiнны быць выдадзены ў тэрмiн, прадугледжаны заканадаўствам Дагаворных Бакоў;
(iii) доступ да фiнансавых устаноў у любой валюце, роўна як i да крэдытаў i валютных рынкаў;
(iv) доступ да сродкаў, якiя змешчаны ў фiнансавых установах;
(v) iмпарт i мантаж абсталявання, неабходнага для нармальнага правядзення дзелавых аперацый, уключаючы абсталяванне для офiсаў i аўтамабiлi, але не абмяжоўваючыся iмi i экспарт любога абсталявання i аўтамабiляў, якiя iмпартаваны такiм чынам;
(vi) распаўсюджванне камерцыйнай iнфармацыi;
(vii) правядзенне кан'юнктурных даследванняў;
(viii) прызначэнне камерцыйных прадстаўнiкоў, уключаючы агентаў, кансультантаў i дыстрыб'ютэраў, i iх удзел у гандлёвых кiрмашах i iншых мерапрыемствах, якiя садзейнiчаюць гандлю;
(ix) маркетынг тавараў i паслуг, у тым лiку праз сiстэмы ўнутранага размеркавання i маркетынгу, а таксама шляхам рэкламы i прамога кантакту з фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi прымаючага Дагаворнага Боку;
(x) аплату тавараў i паслуг у мясцовай валюце; i
(xi) арэндныя паслугi.
2. У адносiнах да Артыкула 2
а) Дагаворны Бок (або яго агентства цi органы садзейнiчання) можа абумоўлiваць з iнвестарамi iншага Дагаворнага Боку, якiя ажыццяўляюць iнвестыцыi, адпавядаючыя дзяржаўным iнтарэсам на яго тэрыторыi, iнвестыцыйнае пагадненне, якое будзе прадугледжваць асобыя прававыя адносiны, якiя датычацца да згаданых iнвестыцый.
б) Нiводны Дагаворны Бок не будзе выстаўляць нiякiх умоў для стварэння, пашырэння або працягу iнвестыцый, якiя могуць азначаць прыняцце або налажэнне любых абавязацельстваў экспартаваць прадукцыю i якiя вызначаюць, што тавары павiнны быць набыты на мясцовым - унутраным рынку або iншыя аналагiчныя ўмовы.
в) Кожны Дагаворны Бок будзе забяспечваць эфектыўныя шляхi для прад'яўлення прытэнзiй i ажыццяўлення правоў у адносiнах да iнвестыцый i iнвестыцыйных пагадненняў.
г) Грамадзяне любога з Дагаворных Бакоў, якiя атрымалi дазвол працаваць на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку ў сувязi з iнвестыцыямi ў адпаведнасцi з гэтым Пагадненнем, будуць мець правы на адэкватныя ўмовы працы для ажыццяўлення сваёй прафесiйнай дзейнасцi згодна з заканадаўствам прымаючага Дагаворнага Боку.
д) У адпаведнасцi са сваiмi законамi i нарматыўнымi актамi кожны Дагаворны Бок ажыццяўляе вырашэнне пытанняў, звязаных з уездам, знаходжаннем, працай i перамяшчэннем на яго тэрыторыi грамадзян iншага Дагаворнага Боку i членаў iх сямей, якiя заняты дзейнасцю, звязанай з якiмi-небудзь iнвестыцыямi ў смысле гэтага Пагаднення, па меры магчымасцi, у спрыяльным рэжыме.
ж) Юрыдычным асобам, якiя створаны ў адпаведнасцi з дзеючымi законамi i нарматыўнымi актамi аднаго Дагаворнага Боку i якiя знаходзяцца ў маёмасцi або пад кантролем iнвестараў iншага Дагаворнага Боку, дазваляецца наймаць вышэйшы кiраўнiчы персанал па свайму выбару, незалежна ад грамадзянства, згодна з заканадаўствам прымаючага Дагаворнага Боку.
3. У адносiнах да Артыкула 3
Усiм вiдам дзейнасцi, якiя датычацца набыцця, продажу, транспартыроўкi сыравiны i неперапрацаваных матэрыялаў, энергii, палiва, сродкаў вытворчасцi, а таксама любога iншага вiду аперацый, якiя адносяцца да iх або якiм-небудзь чынам звязаны з прадпрымальнiцкай дзейнасцю адпаведна гэтаму Пагадненню, на тэрыторыi кожнага Дагаворнага Боку прадастаўляецца рэжым не менш спрыяльны за той, якi прадастаўляецца падобнай дзейнасцi i iнiцыятывам, якiя ажыццяўляюцца iнвестарамi прымаючага Дагаворнага Боку або iнвестарамi Трэцiх Дзяржаў.
4. У адносiнах да Артыкула 5
Любая мера, прынятая ў адносiнах да iнвестыцый, ажыццёўленых iнвестарам аднаго з Дагаворных Бакоў, якая мае вынiкам адабранне з фiнансавых рэсурсаў цi iншых актываў iнвестыцый, або стварае перашкоду для дзейнасцi, або нясе iншыя падобныя iстотныя страты, таксама, як i iншыя меры, маючыя эквiвалентны характар, будзе разумецца як адна з мер, зазначаных у пункце 2 Артыкула 5.
5. У адносiнах да Артыкула 9
Адпаведна пункту 3 (б) Артыкула 9 арбiтраж праводзiцца згодна з арбiтражнымi нормамi Камiсii Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па мiжнароднаму гандлёваму праву (UNCITRAL), як адлюстравана ў Рэзалюцыi Генеральнай Асамблеi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый 31/98 ад 15 снежня 1976 года, а таксама ў адпаведнасцi з наступнымi палажэннямi:
а) арбiтражны суд будзе складацца з трох арбiтраў; калi яны не з'яўляюцца грамадзянамi любога з Дагаворных Бакоў, яны павiнны быць грамадзянамi дзяржаў, маючых дыпламатычныя адносiны з абодвума Дагаворнымi Бакамi.
Прызначэнне арбiтраў, калi гэта неабходна ў адпаведнасцi з Правiламi UNCITRAL, будзе праводзiцца Старшынёй Арбiтражнага Iнстытута Стакгольмскай Палаты ў якасцi Упаўнаважанай Асобы. Арбiтраж будзе праводзiцца ў Стакгольме, калi два бакi ў спрэчцы не дамовяцца аб iншым.
б) Пры вынясеннi свайго рашэння арбiтражны суд будзе ў любым выпадку карыстацца палажэннямi гэтага Пагаднення, а таксама прынцыпамi мiжнароднага права, якiя прызнаюцца абодвума Дагаворнымi Бакамi.
Прызнанне i выкананне рашэнняў арбiтражнага суда на тэрыторыi Дагаворных Бакоў рэгулююцца iх адпаведным нацыянальным заканадаўствам з прытрымлiваннем адпаведных мiжнародных канвенцый, удзельнiкамi якiх яны з'яўляюцца.
Здзейснена ў двух экземплярах у г. Мiнску 25 лiпеня 1995 года на беларускай, iтальянскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку разыходжанняў перавага будзе надавацца тэксту на англiйскай мове.
За Урад Рэспублiкi Беларусь За Урад Iтальянскай Рэспублiкi
Подпiс Подпiс
|