Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации
Республики Беларусь 7 августа 1995 г. N 1028/12
Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2240
З мэтай эфектыунага выкарыстання сродкаў фонду матэрыяльнай дапамогi навучэнцам прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў, якi ствараецца на падставе пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1993 г. N 89 "Аб матэрыяльным забеспячэннi навучэнцаў прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў i iндустрыяльна-педагагiчных тэхнiкумаў", ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць узгодненае з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь Палажэнне аб парадку стварэння i расходавання сродкаў фонду матэрыяльнай дапамогi навучэнцам прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў.
2. Планава-эканамичнаму ўпраўленню (Астроўская Н.А.) давесцi дадзенае палажэнне ўпраўленням адукацыi аблвыканкомаў, Мiнскага гарвыканкома i зацiкаўленым мiнiстэрствам i ведамствам да ведама i карыстання ў практычнай дзейнасцi.
3. Кантроль за выкананнем гэтага загада ўскласцi на намеснiка мiнiстра Казулiна А.У.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра
А.I.Сверж
14.07.1995
ЗАЦВЕРДЖАНА
загад Мiнiстра адукацыi
i навукi Рэспублiкi Беларусь
26.07.1995 N 299
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПАРАДКУ СТВАРЭННЯ I РАСХОДАВАННЯ СРОДКАЎ ФОНДУ
МАТЭРЫЯЛЬНАЙ ДАПАМОГI НАВУЧЭНЦАМ ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНЫХ
НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
I. Агульныя палажэннi
1.1. Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1993 года N 89 "Аб матэрыяльным забеспячэннi навучэнцаў прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў i iндустрыяльна-педагагiчных тэхнiкумаў" (п.12).
1.2. Фонд матэрыяльнай дапамогi ствараецца з мэтай сацыяльнай абароны навучэнцаў прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў, а таксама навучэнцаў вышэйшых прафесiйных i вышэйшых тэхнiчных вучылiшчаў, якiя навучаюцца па праграмах прафтэхвучылiшчаў (першая ступень навучання), маючых вострую патрэбу ў такой дапамозе.
II. Фармiраванне i парадак стварэння фонду
матэрыяльнай дапамогi
2.1. Асноўнай крынiцай фармiравання фонду матэрыяльнай дапамогi навучэнцам адзначаных тыпаў прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў з'яўляюцца сродкi дзяржаўнага бюджэта.
2.2. Сродкi фонда матэрыяльнай дапамогi навучэнцам плануюцца кожны каляндарны год i прадугледжваюцца ў каштарысе расходаў на ўтрыманне прафесiйна-тэхнiчнага вучылiшча ў памеры да аднаго працэнта ад планавых бягучых расходаў па бюджэту вучылiшча.
2.3. Для папаўнення фонду матэрыяльнай дапамогi могуць быць выкарыстаны таксама сродкi прадпрыемстваў, калгасаў, саўгасаў, грамадскiх i iншых арганiзацый; адлiчэннi ад даходаў, якiя атрыманы ў вынiку рэалiзацыi сельгаспрадукцыi вучэбных гаспадарак, вырабаў i паслуг вучэбна-вытворчых майстэрань, вытворчых участкаў i iншых крынiц.
2.4. Матэрыяльная дапамога навучэнцу аказваецца на аснове яго заявы, цi заявы бацькоў навучэнца або асоб iх замяняючых, на iмя кiраўнiка навучальнай установы i заключэння камiсii па сацыяльнай падтрымцы i абароне навучэнцаў.
2.5. Камiсiя па сацыяльнай падтрымцы i абароне навучэнцаў ствараецца ў навучальнай установе, як пастаянна дзеючая. У склад камiсii ўваходзяць педагагiчныя работнiкi навучальнай установы i прадстаўнiкi прафсаюзнага камiтэта навучэнцаў. Колькасны склад членаў гэтай камiсii вызначаецца навучальнай установай самастойна.
2.6. Заключэнне камiсii, аформленае пратаколам, з'яўляецца падставай для аказання матэрыяльнай дапамогi навучэнцам або адказу ў ей.
Матэрыяльная дапамога можа аказвацца навучэнцу ў грашовай форме або набыццём адзення, абутку.
Тэрмiн захавання пратакола пасяджэння камiсii i фiнансавых дакументаў па атрыманнi матэрыяльнай дапамогi вызначаецца ў адпаведнасцi з дзеючымi нарматывамi.
III. Парадак разлiку i выкарыстання сродкаў
фонду матэрыяльнай дапамогi
3.1. Расходы на матэрыяльную дапамогу ў натуральнай форме, пры набыццi навучэнцу адзення, абутку плануюцца i ўлiчваюцца па артыкулу 14 "Набыцце мяккага iнвентару i абмундзiравання", а ў грашовай форме - па артыкулу 18 "Iншыя расходы". Памер сродкаў фонду матэрыяльнай дапамогi паказваецца ў разлiку да каштарыса выдаткаў прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы.
3.2. Па меры неабходнасцi разлiкi ўдакладняюцца ў сувязi са зменамi цэн, тарыфаў, узроўня iнфляцыi i адпаведным павелiчэннем памера бягучых расходаў на ўтрыманне вучылiшча.
|