Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Примерное положение Министерства культуры Республики Беларусь от 25.09.1995 "Аб дзяржаўнай бiблiятэцы-клубе"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1935





УЗГОДНЕНА                                  ЗАЦВЕРДЖАНА
Прэзiдэнт беларускай                       Першы намеснiк
бiблiятэчнай асацыяцыi                     Мiнiстра культуры i друку
Г.М.Алейнiк                                Рэспублiкi Беларусь
21.09.1995                                 У.А.Гiлеп
                                           25.09.1995




1. Агульныя палажэннi



1.1. Бiблiятэка-клуб ствараецца на аснове дзяржаўных бiблiятэкi i клуба па iнiцыятыве аддзела культуры праз рашэнне выканкама раённага Савета дэпутатаў з зацвярджэннем Палажэння аб канкрэтнай установе i пасля аб'яднання размяшчаецца ў адным населеным пункце.

1.1.1. Стварэнне бiблiятэкi-клуба вызначаецца на падставе асаблiвасцей населенага пункта, складу насельнiцтва, аб'ёму работы.

1.2. Бiблiятэка-клуб з'яўляецца дзяржаўнай установай комплекснага характару, спалучае ў сабе функцыi бiблiятэкi i клуба, выступае арганiзатарам культурнага жыцця населенага пункта, спрыяе выхаванню лiтаратурна-мастацкага i эстэтычнага густу насельнiцтва.

1.3. Абслугоўванне жыхароў населенага пункта арганiзуецца з улiкам iх узроставых, прафесiйных, агульнаадукацыйных, дэмаграфiчных i iншых асаблiвасцей, мясцовых традыцый, звычаяў i заняткаў.

1.4. Кантроль за дзейнасцю бiблiятэкi-клуба, аказанне ёй дапамогi ў арганiзацыi работы, стварэннi i ўмацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы, забеспячэннi кадрамi ажыццяўляюць: па тэрытарыяльнаму прынцыпу - мясцовы Савет дэпутатаў, па ведамаснаму - органы культуры.



2. Задачы i змест работы



2.1. Задачы бiблiятэкi-клуба вызначаюцца тымi непасрэднымi абавязкамi, што стаяць перад самастойнымi дзяржаўнымi бiблiятэкамi i клубамi, якiя ва ўмовах аб'яднання выконваюцца ў спалучэннi.

2.2. Бiблiятэка-клуб выконвае наступную работу:

- вядзе бiблiятэчнае абслугоўванне насельнiцтва, вывучае чытацкiя iнтарэсы i патрэбнасцi, прымае аператыўныя меры для iх задавальнення i развiцця, выкарыстоўвае для гэтага разнастайныя формы i метады iндывiдуальнай, групавой i масавай работы;

- займаецца арганiзацыяй вольнага часу насельнiцтва з улiкам яго патрэб, забяспечвае неабходныя ўмовы для развiцця мастацкай творчасцi, стварае аматарскiя аб'яднаннi, заснаваныя на агульнасцi iнтарэсаў асобных груп жыхароў;

- арганiзоўвае адпачынак насельнiцтва з улiкам яго асаблiвасцей, патрэб i магчымасцей;

- вывучае, зберагае i выкарыстоўвае ў сваёй дзейнасцi мясцовыя традыцыi, звычаi, абрады, народную творчасць зоны абслугоўвання бiблiятэкi-клуба.



3. Арганiзацыя работы, фiнансава-гаспадарчая дзейнасць



3.1. Бiблiятэка-клуб уваходзiць у склад раённай цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы (ЦБС).

3.2. Бiблiятэка-клуб мае фонд кнiг i iншых матэрыялаў, якi з'яўляецца састаўной часткай адзiнага фонду ЦБС i разлiчаны на задавальненне агульнаадукацыйных, культурных i прафесiйных запытаў чытачоў зоны абслугоўвання. Фонд бiблiятэкi-клуба фармiруе i папаўняе цэнтральная раённая бiблiятэка на агульных з iншымi фiлiяламi падставах з улiкам чытацкага профiлю.

3.3. Бiблiятэку-клуб узначальвае загадчык, якi прызначаецца i вызваляецца ад займаемай пасады дырэктарам ЦБС.

3.4. Арганiзацыйна-метадычнае кiраўнiцтва бiблiятэкай-клубам ажыццяўляе цэнтральная раённая бiблiятэка.

3.5. Фiнансы бiблiятэкi-клуба складаюцца з бюджэтных асiгнаванняў, спецыяльных (уласных) i прыцягнутых (спонсарскiх) сродкаў.

3.6. Заработная плата загадчыка бiблiятэкi-клуба вызначаецца ў адпаведнасцi з групай па аплаце працы работнiкаў ЦБС.

3.7. У штаце бiблiятэкi-клуба пры наяўнасцi фiнансавых сродкаў могуць быць акампанiятар, кiраўнiкi клубных аб'яднанняў i гурткоў, iншыя работнiкi.

3.8. Бiблiятэка-клуб па вынiках работы за год прадстаўляе справаздачу па форме 6-НК у цэнтральную раённую бiблiятэку i па форме 7-НК у аддзел культуры райвыканкама.

3.9. Загадчык бiблiятэкi-клуба нясе матэрыяльную адказнасць за захаванасць бiблiятэчнага фонду i iншых каштоўнасцей, якiя належаць гэтай установе.

3.10. Рабочы тыдзень кожнага супрацоўнiка павiнен складаць 40 гадзiн.

3.11. Улiк клубнай i бiблiятэчнай работы вядзецца штодзённа па адпаведных формах (дзённiк работы бiблiятэкi, журнал улiку клубнай работы, гуртка i г.д.).

3.12. Бiблiятэка-клуб робiць штогод справаздачу аб сваёй дзейнасцi перад насельнiцтвам.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList