Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 04.11.1995 N 430 "Аб зацвярджэннi тыпавых нарматыўных дакументаў" (вместе с "Iнструкцыяй аб парадку стажыроўкi на прадпрыемствах, у арганiзацыях i навуковых установах выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў", "Iнструкцыяй аб парадку стажыроўкi выкладчыкаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў на перадавых прадпрыемствах i ў арганiзацыях")

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2249







У сувязi з неабходнасцю стварэння нацыянальнай нарматыўнай базы для сiстэмы павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў i ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 мая 1993 г. N 304 "Аб зацвярджэннi прыкладных палажэнняў аб агульнаадукацыйных i выхаваўчых установах i арганiзацыях сiстэмы адукацыi, узораў дакументаў аб адукацыi ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць узгодненыя з Мiнiстэрствам фiнансаў i Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь, iншымi зацiкаўленымi нiжэйадзначаныя Тыпавыя палаженнi аб навучальных установах (падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў i iнструкцыi:

абзацы второй - шестой утратили силу. - Постановление Минобразования от 30.01.2003 N 3;

- Iнструкцыю аб парадку стажыроўкi на прадпрыемствах, у арганiзацыях i навуковых установах выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў;

- Iнструкцыю аб парадку стажыроўкi выкладчыкаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў на перадавых прадпрыемствах i ў арганiзацыях.

абзац утратил силу. - Постановление Минобразования от 14.12.2005 N 116.

2. Упраўленню павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў (Абрамаў А.I.):

2.1. у месячны тэрмiн давесцi адзначаныя Тыпавыя палажэннi i iнструкцыi да ведама ўсiх мiнiстэрстваў i ведамстваў, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi навучальныя ўстановы (падраздзяленнi) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, падначаленых навучальных устаноў (падраздзяленняў);

2.2. на працягу 1995 г. забяспечыць прывядзенне ў адпаведнасць з дадзенымi Тыпавымi палажэннямi дзеючых статутаў (палажэнняў) навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў сiстэмы Мiнадукацыi, аказаць арганiзацыйна-метадычную дапамогу ў рабоце ў гэтым накiрунку адпаведным галiновым навучальным установам.

3. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на ўпраўленне павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi спецыялiстаў (Абрамаў А.I.).



Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ













Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации

Республики Беларусь 20 декабря 1995 г. N 1194/12





Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2250





УЗГОДНЕНА               УЗГОДНЕНА                ЗАЦВЕРДЖАНА
Мiнiстэрства фiнансаў   Мiнiстэрства працы       Загадам мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь     Рэспублiкi Беларусь      адукацыi i навукi
Намеснiк мiнiстра       Намеснiк мiнiстра        Рэспублiкi Беларусь
I.I.Заяш                В.I.Паўлаў               04.11.1995 N 430
14 лiпеня 1995 г.       24 лiпеня 1995 г.


ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ

АБ IНСТЫТУЦЕ ПАВЫШЭННЯ КВАЛIФIКАЦЫI I ПЕРАПАДРЫХТОЎКI

КIРУЮЧЫХ РАБОТНIКАЎ I СПЕЦЫЯЛIСТАЎ



Утратило силу. - Постановление Минобразования от 30.01.2003 N 3.











Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации

Республики Беларусь 20 декабря 1995 г. N 1195/12





Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2251





УЗГОДНЕНА               УЗГОДНЕНА                ЗАЦВЕРДЖАНА
Мiнiстэрства фiнансаў   Мiнiстэрства працы       Загадам мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь     Рэспублiкi Беларусь      адукацыi i навукi
Намеснiк мiнiстра       Намеснiк мiнiстра        Рэспублiкi Беларусь
I.I.Заяш                В.I.Паўлаў               04.11.1995 N 430
7 лiпеня 1995 г.        20 лiпеня 1995 г.


ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ

АБ ФАКУЛЬТЭЦЕ ПАВЫШЭННЯ КВАЛIФIКАЦЫI КIРУЮЧЫХ

РАБОТНIКАЎ I СПЕЦЫЯЛIСТАЎ



Утратило силу. - Постановление Минобразования от 30.01.2003 N 3.











Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации

Республики Беларусь 20 декабря 1995 г. N 1196/12





Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2252





УЗГОДНЕНА               УЗГОДНЕНА                ЗАЦВЕРДЖАНА
Мiнiстэрства фiнансаў   Мiнiстэрства працы       Загадам мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь     Рэспублiкi Беларусь      адукацыi i навукi
Намеснiк мiнiстра       Намеснiк мiнiстра        Рэспублiкi Беларусь
I.I.Заяш                В.I.Паўлаў               04.11.1995 N 430
7 лiпеня 1995 г.        24 лiпеня 1995 г.


ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ

АБ СПЕЦЫЯЛЬНЫМ ФАКУЛЬТЭЦЕ ПА ПЕРАПАДРЫХТОЎЦЫ КАДРАЎ



Утратило силу. - Постановление Минобразования от 30.01.2003 N 3.











Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации

Республики Беларусь 20 декабря 1995 г. N 1197/12





Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2253





УЗГОДНЕНА               УЗГОДНЕНА                ЗАЦВЕРДЖАНА
Мiнiстэрства фiнансаў   Мiнiстэрства працы       Загадам мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь     Рэспублiкi Беларусь      адукацыi i навукi
Намеснiк мiнiстра       Намеснiк мiнiстра        Рэспублiкi Беларусь
I.I.Заяш                В.I.Паўлаў               04.11.1995 N 430
7 лiпеня 1995 г.        20 лiпеня 1995 г.


ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ

АБ КУРСАХ ПАВЫШЭННЯ КВАЛIФIКАЦЫI КIРУЮЧЫХ

РАБОТНIКАЎ I СПЕЦЫЯЛIСТАЎ



Утратило силу. - Постановление Минобразования от 30.01.2003 N 3.











Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации

Республики Беларусь 20 декабря 1995 г. N 1198/12





Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2254





УЗГОДНЕНА               УЗГОДНЕНА                ЗАЦВЕРДЖАНА
Мiнiстэрства фiнансаў   Мiнiстэрства працы       Загадам мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь     Рэспублiкi Беларусь      адукацыi i навукi
Намеснiк мiнiстра       Намеснiк мiнiстра        Рэспублiкi Беларусь
I.I.Заяш                В.I.Паўлаў               04.11.1995 N 430
7 лiпеня 1995 г.        24 лiпеня 1995 г.


ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ

АБ ВУЧЭБНА-КУРСАВЫМ КАМБIНАЦЕ ПА ПРАФЕСIЙНАМУ

НАВУЧАННЮ РАБОЧЫХ



Утратило силу. - Постановление Минобразования от 30.01.2003 N 3.











Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации

Республики Беларусь 20 декабря 1995 г. N 1199/12





Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2255





УЗГОДНЕНА               УЗГОДНЕНА                ЗАЦВЕРДЖАНА
Мiнiстэрства фiнансаў   Мiнiстэрства працы       Загадам мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь     Рэспублiкi Беларусь      адукацыi i навукi
Намеснiк мiнiстра       Намеснiк мiнiстра        Рэспублiкi Беларусь
I.I.Заяш                В.I.Паўлаў               04.11.1995 N 430
7 лiпеня 1995 г.        20 лiпеня 1995 г.


IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПАРАДКУ СТАЖЫРОЎКI НА ПРАДПРЫЕМСТВАХ,

У АРГАНIЗАЦЫЯХ I НАВУКОВЫХ УСТАНОВАХ ВЫКЛАДЧЫКАЎ

ВЫШЭЙШЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ



1. Стажыроўка з'яўляецца адной з асноўных форм павышэння квалiфiкацыi выкладчыкаў.

Асноўная мэта стажыроўкi - прафесiйная падрыхтоўка выкладчыкаў, у першую чаргу па прафiлiруючым дысцыплiнам, азнаямленне iх з навейшай тэхналогiяй, перспектывамi развiцця i арганiзацыi вытворчасцi, яе эканомiкай, сучасным абсталяваннем ва ўмовах фармiравання рыначных адносiн, а таксама выпрацоўка канкрэтных прапаноў па ўдасканаленню вучэбнага працэсу, укараненню ў практыку навучання перадавых дасягненняў навукi, тэхнiкi i вытворчасцi, аказанне практычнай дапамогi прадпрыемствам, арганiзацыям, навуковым установам. Галоўная ўвага ў працэсе праходжання стажыроўкi павiнна ўдзяляцца навукова-даследчай працы.

2. Стажыроўка выкладчыкаў праводзiцца па iндывiдуальнаму плану з адрывам ад работы тэрмiнам да пяцi месяцаў i да васьмi месяцаў без адрыву ад работы. Канкрэтныя тэрмiны стажыроўкi вызначаюцца рэктаратамi ВНУ ў iндывiдуальным парадку па прадстаўленню адпаведных кафедраў. Iндывiдуальны план стажыроўкi выкладчыка распрацоўваецца i зацвярджаецца кафедрай па ўзгадненню з прадпрыемствам, арганiзацыяй, навуковай установай, дзе плануецца правядзенне стажыроўкi, i прадугледжвае з улiкам iх спецыяльнасцi выкананне канкрэтнай iнжынернай, эканамiчнай цi другой прафесiйнай задачы, а таксама распрацоўку прапаноў, якiя накiраваны на паляпшэнне работы прадпрыемства, арганiзацыi, навуковай установы.

3. Вышэйшыя навучальныя ўстановы накiроўваюць на стажыроўку выкладчыкаў на аснове дагавораў з вытворчымi прадпрыемствамi, арганiзацыямi, навуковымi ўстановамi. Прапановы да планаў праходжання стажыроўкi выкладчыкамi рыхтуюцца кафедрамi i зацвярджаюцца рэктарам у канцы бягучага вучэбнага года на наступны вучэбны год.

Накiраванне на стажыроўку выкладчыкаў афармляецца загадам па вышэйшай навучальнай установе.

4. Загадам па прадпрыемству, арганiзацыi або навуковай установе па ўзгадненню з вышэйшай навучальнай установай, якая накiравала выкладчыка на стажыроўку, кожнаму стажору прызначаецца кiраўнiк-кансультант з лiку вядучых iнжынерна-тэхнiчных або навуковых работнiкаў.

5. Кiраўнiцтва вышэйшай навучальнай установы ажыццяўляе кантроль за праходжаннем стажыроўкi выкладчыкаў.

6. У выпадку невыканання выкладчыкам-стажорам ускладзеных на яго абавязкаў кiраўнiк прадпрыемства, арганiзацыi, навуковай установы можа вызвалiць яго ад далейшага праходжання стажыроўкi i паведамiць аб гэтым у вышэйшую навучальную установу.

Кiраўнiцтва вышэйшай навучальнай установы можа вынесцi на рашэнне Вучонага савету ВНУ (факультэта) пытанне аб датэрмiновых перавыбарах адзначанага выкладчыка ва ўстаноўленым парадку.

7. Па вынiках стажыроўкi выкладчык прадстаўляе па месцы асноўнай працы справаздачу, зацверджаную кiраўнiком прадпрыемства, арганiзацыi, навуковай установы з падцвярджэннем выканання дагаворных умоў i водгукам аб працы стажора.

Абарона вынiкаў стажыроўкi праводзiцца на пасяджэннi кафедры перш за ўсе з улiкам яе практычнай значнасцi для паляпшэння вучэбна-выхаваўчага працэсу i развiцця вытворчасцi. Кафедра прымае рашэнне аб зацвярджэннi або адхiленнi справаздачы (пры неабходнасцi - аб яе дапрацоўцы), а таксама дае рэкамендацыi па выкарыстаннi вынiкаў стажыроўкi.

Адзначанае рашэнне кафедры ўлiчваецца пры атэстацыi выкладчыкаў i праходжаннi iмi конкурса на замяшчэнне пасад прафесарска-выкладчыцкага саставу.

8. Вучэбна-метадычныя распрацоўкi i дапаможнiкi, выкананыя ў адпаведнасцi з iндывiдуальным планам стажыроўкi i адобраныя кафедрай (факультэтам), перадаюцца ў распараджэнне вышэйшай навучальнай установы. Iнжынерныя i другiя распрацоўкi, выкананыя стажорам па заказах прадпрыемстваў, арганiзацый, навуковых устаноў перадаюцца ў iх распараджэнне для экспертызы i ўкаранення ў вытворчасць.

9. Матэрыяльнае забеспячэнне выкладчыкаў ВНУ на перыяд стажыроўкi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

10. Накiраванне выкладчыкаў на стажыроўку праводзiцца ў межах устаноўленай колькасцi прафесарска-выкладчыцкага саставу вышэйшых навучальных устаноў.

Пасады выкладчыкаў ВНУ, накiроўваемых на стажыроўку, могуць замяшчацца другiмi асобамi без конкурсу на ўмовах тэрмiновага працоўнага дагавору ў межах колькасцi i фонду заработнай платы, вядзяляемых вышэйшым навучальным установам.











Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации

Республики Беларусь 20 декабря 1995 г. N 1200/12





Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2256





УЗГОДНЕНА               УЗГОДНЕНА                ЗАЦВЕРДЖАНА
Мiнiстэрства фiнансаў   Мiнiстэрства працы       Загадам мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь     Рэспублiкi Беларусь      адукацыi i навукi
Намеснiк мiнiстра       Намеснiк мiнiстра        Рэспублiкi Беларусь
I.I.Заяш                В.I.Паўлаў               04.11.1995 N 430
7 лiпеня 1995 г.        24 лiпеня 1995 г.


IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПАРАДКУ СТАЖЫРОЎКI ВЫКЛАДЧЫКАЎ СЯРЭДНIХ

СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ НА ПРАДПРЫЕМСТВАХ,

У АРГАНIЗАЦЫЯХ I НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОВАХ



У адпаведнасцi з Прыкладным палажэннем аб бесперапынным прафесiйным навучаннi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў стажыроўка з'яўляецца адной з форм прафесiйнага навучання, якая садзейнiчае яго бесперапыннасцi.

Стажыроўка выкладчыкаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў праводзiцца тэрмiнам да трох месяцаў з адрывам ад працы i да пяцi месяцаў без адрыву ад працы на прадпрыемствах, у вядучых навуковых арганiзацыях адпаведнай галiны i ў навучальных установах. Яна павiнна забяспечваць азнаямленне выкладчыкаў з дасягненнямi навукi, тэхнiкi i культуры, iх укараненнем у практычную дзейнасць перадавых прадпрыемстваў i арганiзацый ва ўмовах фармiравання i станаўлення рыначных адносiн i садзейнiчаць адлюстраванню гэтых пытанняў у вучэбным працэсе сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў.

Стажыроўка выкладчыкаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў праводзiцца ў адпаведнасцi з Палажэннем аб бесперапынным прафесiйным навучаннi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў, метадычнымi рэкамендацыямi па планаванню павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi педкадраў.

Накiраванне выкладчыкаў на стажыроўку ажыццяўляецца дырэктарам сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы на падставе зацверджаных планаў павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi педкадраў.

Стажыроўка выкладчыкаў на прадпрыемствах, ў вядучых навуковых арганiзацыях i навучальных установах ажыццяўляецца па iндывiдуальных планах, распрацаваных навучальнай установай, якая накiравала выкладчыка на стажыроўку. Планы стажыроўкi пасля ўзгаднення з кiраўнiкамi адпаведных прадпрыемстваў, вядучых навуковых арганiзацый i навучальных устаноў разглядаюцца прадметнымi (цыклавымi) камiсiямi i зацвярджаюцца дырэктарам сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы.

У час праходжання стажыроўкi выкладчыкi падпарадкоўваюцца правiлам унутранага распарадку прадпрыемства (арганiзацыi), навучальнай установы i садзейнiчаюць вырашэнню задач, якiя стаяць перад яго калектывам. Кожнаму стажору прызначаецца кiраўнiк-кансультант з лiку iнжынерна-тэхнiчных або навукова-педагагiчных работнiкаў.

Стажыроўка завяршаецца складаннем пiсьмовых справаздач аб выкананнi запланаванай праграмы з абавязковым уключэннем у iх рэкамендацый па выкарыстанню ў вучэбным працэсе атрыманых стажорам тэарэтычных i практычных ведаў.

Справаздачы разам з водгукамi кiраўнiкоў прадпрыемстваў цi арганiзацый аб рабоце стажораў прадстаўляюцца выкладчыкамi ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, якiя накiравалi iх на стажыроўку.

Вынiкi стажыроўкi, а таксама мерапрыемствы па адлюстраванню iх у тэарэтычным, практычным навучаннi, дыпломным праектаваннi абмяркоўваюцца на пасяджэннях прадметных (цыклавых) камiсiй або педагагiчных саветаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў на працягу месяца пасля заканчэння стажыроўкi. Вынiкi стажыроўкi ўлiчваюцца пры атэстацыi выкладчыкаў.

Даведка аб вынiках стажыроўкi знаходзiцца ў асабовай справе выкладчыка. Мiнiстэрствам, iншым цэнтральным органам кiравання, якiя маюць у сваiм падпарадкаваннi сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, рэкамендуецца вызначаць пералiк перадавых прадпрыемстваў, вядучых навуковых арганiзацый сваёй сiстэмы, а таксама адпаведных навучальных устаноў, пры якiх яна мэтазгодна, устанавiць умовы правядзення стажыроўкi выкладчыкаў з улiкам спецыфiкi галiны i ажыццяўляць кантроль за яе арганiзацыяй у падведамасных сярэднiх спецыяльных навучальных установах, у тым лiку ў каледжах i вышэйшых прафесiянальна-тэхнiчных вучылiшчах, а таксама на прадпрыемствах i ў арганiзацыях.

Матэрыяльнае забеспячэнне выкладчыкаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў на перыяд стажыроўкi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.











Зарегистрировано в Реестре государственной регистрации

Республики Беларусь 20 декабря 1995 г. N 1201/12





Зарегистрировано в НРПА РБ 23 декабря 1999 г. N 8/2257





УЗГОДНЕНА               УЗГОДНЕНА                ЗАЦВЕРДЖАНА
Мiнiстэрства фiнансаў   Мiнiстэрства працы       Загадам мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь     Рэспублiкi Беларусь      адукацыi i навукi
Намеснiк мiнiстра       Намеснiк мiнiстра        Рэспублiкi Беларусь
I.I.Заяш                В.I.Паўлаў               04.11.1995 N 430
7 лiпеня 1995 г.        20 лiпеня 1995 г.


IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПАРАДКУ ВЫРАБУ, ЗАПАЎНЕННЯ I ВЫДАЧЫ ПАСВЕДЧАННЯ АСОБАМ,

ЯКIЯ ПРАЙШЛI НАВУЧАННЕ Ў IНСТЫТУТАХ, НА ФАКУЛЬТЭТАХ, КУРСАХ

I Ў ВУЧЭБНЫХ ЦЭНТРАХ ПА ПАДРЫХТОЎЦЫ, ПЕРАПАДРЫХТОЎЦЫ

I ПАВЫШЭННЮ КВАЛIФIКАЦЫI КАДРАЎ



Утратила силу. - Постановление Минобразования от 14.12.2005 N 116.









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList