Зарегистрировано в НРПА РБ 6 декабря 1999 г. N 8/1661
1. Зацвердзiць Палажэнне аб абласным (Мiнскiм гарадскiм) Цэнтры па налiчэнню i выплаце пенсiй i дапамог.
2. Прызнаць страцiўшым сiлу загад Мiнiстра сацыяльнага забеспячэння ад 11 кастрычнiка 1984 г. N 364 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб абласным Цэнтры па налiчэнню i выплаце пенсiй i дапамог".
Мiнiстр В.Б.ДАРГЕЛЬ
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
АБ АБЛАСНЫМ (ГАРАДСКIМ) ЦЭНТРЫ ПА НАЛIЧЭННЮ I ВЫПЛАЦЕ
ПЕНСIЙ I ДАПАМОГ
1. Цэнтр па налiчэнню пенсiй i дапамог з'яўляецца органам дзяржаўнага кiравання, у сваёй дзейнасцi падпарадкоўваецца абласному (Мiнскаму гарадскому) ўпраўленню сацыяльнай абароны.
2. Асноўнымi задачамi Цэнтра з'яўляюцца:
2.1. арганiзацыя своечасовай i правiльнай выплаты пенсiй i дапамог у цэнтралiзаваным парадку ў масштабе вобласцi i горада Мiнска;
2.2. ажыццяўленне аўтаматызаванага пералiку пенсiй i дапамог у адпаведнасцi са змяненнем пенсiённага заканадаўства;
2.3. удасканаленне парадку выплаты пенсiй i дапамог на аснове шырокага прымянення сучасных тэхнiчных сродкаў;
2.4. укараненне, тыражыраванне i суправаджэнне ва ўпраўленнях сацыяльнай абароны праграмных сродкаў аўтаматызацыi апрацоўкi пенсiённай iнфармацыi.
Арганiзацыя тэхнiчнага абслугоўвання i рамонту тэхнiчных сродкаў, забеспячэнне камплектуючымi дэталямi для персанальных камп'ютэраў аддзелаў сацыяльнай абароны;
2.5. метадычная дапамога аддзелам сацыяльнай абароны па пытаннях выплаты пенсiй i дапамог, апрацоўкi iнфармацыi.
3. У Цэнтры па налiчэнню пенсiй i дапамог у залежнасцi ад аб'ёму работы могуць стварацца структурныя падраздзяленнi - аддзелы, сектары i г.д.
4. Цэнтр па налiчэнню пенсiй i дапамог з'яўляецца структурным падраздзяленнем абласнога (Мiнскага гарадскога) ўпраўлення сацыяльнай абароны, на падставе самастойнай дзяржаўнай установы мае сваю пячатку i адпаведны штэмпель са сваiм найменнем, разлiковы рахунак у банку.
5. Цэнтр па налiчэнню i выплаце пенсiй i дапамог у сваёй дзейнасцi кiруецца законамi Рэспублiкi Беларусь, указамi i пастановамi Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, пастановамi i распараджэннямi Урада Рэспублiкi Беларусь, загадамi i iнструкцыямi Мiнiстэрства сацыяльнай абароны, другiмi нарматыўнымi актамi.
6. Цэнтр па налiчэнню пенсiй i дапамог у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi:
6.1. своечасова i правiльна афармляе дакументы на выплату пенсiй i дапамог па пенсiённых справах, iншых дакументах, якiя паступаюць ад раённых (гарадскiх) аддзелаў сацыяльнай абароны, арганiзацый, устаноў, грамадзян;
6.2. своечасова ажыццяўляе пераразлiк пенсiй i дапамог у адпаведнасцi са змяненнем пенсiённага заканадаўства i на падставе дакументаў, прадстаўляемых аддзеламi сацыяльнай абароны;
6.3. якасна i своечасова правярае справаздачы прадпрыемстваў, якiя ажыццяўляюць выплату пенсiй i дапамог;
6.4. укараняе, тыражыруе i падтрымлiвае для аддзелаў сацыяльнай абароны праграмныя сродкi аўтаматызацыi апрацоўкi пенсiённай iнфармацыi;
6.5. ажыццяўляе тэхнiчнае абслугоўванне i рамонт вылiчальных сродкаў, забеспячэнне камплектуючымi дэталямi для персанальных камп'ютэраў у сiстэме сацыяльнай абароны вобласцi i г.Мiнска;
6.6. своечасова вызначае патрэбнаць, размяркоўвае i пералiчвае грашовыя сродкi прадпрыемствам, якiя ажыццяўляюць выплату пенсiй i дапамог;
6.7. своечасова i правiльна вядзе дакументацыю па выплаце пенсiй i дапамог;
6.8. у адпаведнасцi з устаноўленымi iнструкцыямi ажыццяўляе пастаноўку бухгалтарскага ўлiку, справаздачнасцi па выплаце пенсiй i дапамог, плануе расходы на ўтрыманне апарата Цэнтра;
6.9. своечасова прадстаўляе ўстаноўленую бухгалтарскую, статыстычную i аператыўную справаздачу;
6.10. укараняе i паляпшае аўтаматызаваную апрацоўку аперацый па налiчэнню пенсiй i дапамог шляхам эфектыўнага прымянення сродкаў вылiчальнай i арганiзацыйнай тэхнiкi.
7. Цэнтр па налiчэнню i выплаце пенсiй праводзiць усе грашовыя i банкаўскiя аперацыi па выплаце пенсiй i дапамог з адпаведных крынiц сродкаў, адкрывае бюджэтныя i бягучыя рахункi ў банку, праводзiць разлiкi з прадпрыемствамi Мiнiстэрства сувязi i iнфарматыкi, ашчаднымi банкамi i iншымi прадпрыемствамi за выплачаныя iмi пенсii i дапамогi, распараджаецца сродкамi, якiя выдзелены на гэтыя мэты i для ўтрымання апарата Цэнтра. Цэнтр непасрэдна вядзе перапiску з раённымi i гарадскiмi аддзеламi сацыяльнай абароны, другiмi арганiзацыямi i асобамi па пытаннях, што ўваходзяць у яго кампетэнцыю, атрымлiвае ад iх неабходныя даведкi i дакументы.
8. Раённыя i гарадскiя аддзелы сацыяльнай абароны абавязаны забяспечыць своечасовае i поўнае прадстаўленне ў Цэнтр па налiчэнню i выплаце пенсiй i дапамог дакументы, даведкi i распараджэннi загадчыкаў аддзелаў, неабходныя для афармлення змяненняў у выплаце i прадаўжэння выплаты пенсiй i дапамог, прымаюць рашэннi па пытаннях утрымання пенсiй i дапамог.
Рознагалоссi памiж Цэнтрам i рай(гар)сабесамi па пытаннях выплаты пенсiй i дапамог вырашаюцца абласнымi i Мiнскiм гарадскiм упраўленнямi сацыяльнай абароны.
9. Цэнтр у адпаведнасцi з iснуючымi iнструкцыямi i палажэннямi ажыццяўляе планаванне расходаў, бухгалтарскi улiк аперацый па выплаце пенсiй i дапамог, прадстаўляе ўстаноўленую бухгалтарскую i статыстычную справаздачнаць абласным, Мiнскаму гарадскому ўпраўленням сацыяльнай абароны i другiм арганiзацыям.
10. Цэнтр па налiчэнню i выплаце пенсiй i дапамог узначальвае начальнiк. Начальнiк Цэнтра з'яўляецца намеснiкам загадчыка абласнога (Мiнскага гарадскога) ўпраўленя сацыяльнага забеспячэння. Ён назначаецца i вызваляецца ад пасады выканкамам абласнога (Мiнскага гарадскога) Савета па прадстаўленню загадчыка абласнога (Мiнскага гарадскога) ўпраўлення сацыяльнай абароны.
Начальнiк Цэнтра арганiзуе ўсю работу Цэнтра i нясе асабiстую адказнасць за яго дзейнасць. Ён без даверанасцi дзейнiчае ад iмя Цэнтра, прадстаўляе яго ва ўсiх установах i арганiзацыях, распараджаецца грашовымi сродкамi i маёмасцю Цэнтра, заключае дагаворы, выдае даверанасцi.
У межах сваёй кампетэнцыi начальнiк Цэнтра выдае загады па Цэнтру, у адпаведнасцi з працоўным заканадаўствам назначае i вызваляе работнiкаў, прымае меры па заахвочванню i накладвае дысцыплiнарныя спагнаннi.
|