Зарегистрировано в НРПА РБ 8 апреля 2004 г. N 3/1272
--------------------------------
<*> Вступило в силу 25 января 1997 года.
Урад Рэспублiкi Беларусь i Саюзны Урад Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя, якiя ў далейшым называюцца "Дагаворныя Бакi",
жадаючы стварыць спрыяльныя ўмовы для павелiчэння iнвестыцый грамадзян i кампанiй адной дзяржавы на тэрыторыi iншай дзяржавы,
усведамляючы, што заахвочванне i ўзаемная ахова гэтых iнвестыцый у адпаведнасцi з мiжнародным дагаворам будзе спрыяць развiццю асабiстай дзелавой iнiцыятывы i росквiту абедзвюх дзяржаў,
дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1. Азначэннi
Для мэт гэтага Пагаднення:
1. Тэрмiн "iнвестыцыi" азначае ўсе вiды маёмасцi, якая была iнвесцiравана iнвестарам аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку ў адпаведнасцi з законамi i нарматыўнымi актамi апошняга i, у прыватнасцi, але не выключна, будзе ўключаць:
(1) рухомую i нерухомую маёмасць i любыя iншыя рэчавыя правы, такiя, як iпатэкi, правы залогавага ўтрымання, а таксама залогi;
(2) долi, акцыi, аблiгацыi i любыя iншыя формы ўдзелу ў кампанiях;
(3) правы патрабавання ў адносiнах да грашовых сродкаў або любога выканання абавязацельстваў па дагавору, якi мае якую-небудзь эканамiчную каштоўнасць;
(4) правы на iнтэлектуальную ўласнасць, такiя, як аўтарскiя i сумежныя правы, патэнты, лiцэнзii, прамысловыя ўзоры i мадэлi, гандлёвыя найменнi, а таксама "гудвiл", тэхнiчныя працэсы i "ноў-хаў";
(5) канцэсii, якiя прадастаўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам або па дагавору згодна з заканадаўствам, уключаючы канцэсii на разведку, развiццё, здабычу або эксплуатацыю прыродных рэсурсаў.
Любая змена формы, у якой iнвесцiруецца маёмасць, не закранае характару яе як iнвестыцый.
2. Тэрмiн "даходы" азначае сумы, атрыманыя ад якiх-небудзь iнвестыцый, i, у прыватнасцi, але не выключна, уключае прыбытак, працэнты, даходы ад прыросту капiтальнай вартасцi, дывiдэнды, плацяжы ў лiк роялцi i ўзнагароджаннi.
3. Тэрмiн "iнвестар" азначае:
(1) любую фiзiчную асобу, якая з'яўляецца грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь або Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя адпаведна згодна з заканадаўствам, дзеючым на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або на тэрыторыi Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя адпаведна, i якая ажыццяўляе iнвестыцыi на гэтых адпаведных тэрыторыях;
(2) любую юрыдычную асобу, якая зарэгiстравана ў якасцi юрыдычнай асобы, адпаведным чынам створана або заснавана згодна з заканадаўствам, дзеючым на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь або на тэрыторыi Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя адпаведна, i якая ажыццяўляе iнвестыцыi на гэтых адпаведных тэрыторыях.
4. Тэрмiн "тэрыторыя" азначае:
(1) у адносiнах да Рэспублiкi Беларусь: тэрыторыю, якая знаходзiцца пад суверэнiтэтам Рэспублiкi Беларусь, калi пад гэтым разумець тэрыторыю, што ўключае сушу, унутраныя i тэрытарыяльныя воды, а таксама мора, марское дно i яго нетры, над якiмi Рэспублiка Беларусь у адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам i мiжнародным правам ажыццяўляе суверэнныя правы або якiя ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам i мiжнародным правам знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Рэспублiкi Беларусь;
(2) у адносiнах да Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя: тэрыторыю, якая знаходзiцца пад суверэнiтэтам Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя, калi пад гэтым разумець тэрыторыю, што ўключае сушу, унутраныя i тэрытарыяльныя воды, а таксама мора, марское дно i яго нетры, над якiмi Саюзная Рэспублiка Югаславiя ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам i мiжнародным правам ажыццяўляе суверэнныя правы або якiя ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам i мiжнародным правам знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Саюзнай Рэспублiкi Югаславiя.
Артыкул 2. Садзейнiчанне ажыццяўленню i ахова iнвестыцый
1. Кожны Дагаворны Бок будзе заахвочваць i ствараць iнвестарам iншага Дагаворнага Боку спрыяльныя ўмовы для ажыццяўлення iнвестыцый на яго тэрыторыi i будзе дапускаць такiя iнвестыцыi ў адпаведнасцi з прадастаўленым яму правам ажыццяўлення ўлады згодна з яго заканадаўствам.
2. Iнвестыцыям iнвестараў кожнага з Дагаворных Бакоў будзе заўсёды прадастаўляцца справядлiвы i раўнапраўны рэжым, а таксама поўныя ахова i бяспека на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку. Кожны з Дагаворных Бакоў абавязуецца не перашкаджаць шляхам прыняцця неабгрунтаваных або дыскрымiнацыйных мер кiраванню, падтрыманню, выкарыстанню або распараджэнню iнвестыцыямi на сваёй тэрыторыi iнвестарам iншага Дагаворнага Боку. Кожны з Дагаворных Бакоў абавязуецца прытрымлiвацца любога абавязацельства, якое ён узяў на сябе ў адносiнах да iнвестыцый iнвестараў iншага Дагаворнага Боку.
Артыкул 3. Нацыянальны рэжым i палажэннi аб рэжыме найбольшага спрыяння
1. Кожны з Дагаворных Бакоў прадаставiць на сваёй тэрыторыi ў адносiнах да iнвестыцый i даходаў iнвестараў iншага Дагаворнага Боку рэжым не менш спрыяльны за той, якi ён прадастаўляе ў адносiнах да iнвестыцый i даходаў уласных iнвестараў або iнвестыцый i даходаў iнвестараў любой трэцяй дзяржавы.
2. Кожны з Дагаворных Бакоў абавязуецца прадаставiць на сваёй тэрыторыi iнвестарам iншага Дагаворнага Боку ў тым, што датычыцца кiравання, падтрымання, выкарыстання або распараджэння iх iнвестыцыямi, рэжым не менш спрыяльны за той, якi ён прадастаўляе сваiм уласным iнвестарам або iнвестарам любой трэцяй дзяржавы.
3. Каб пазбегнуць сумненняў, гэтым пацвярджаецца, што рэжым, прадугледжаны зазначанымi вышэй пунктамi 1 i 2, будзе прымяняцца да палажэнняў Артыкулаў 1 - 12 гэтага Пагаднення.
4. Палажэннi пунктаў 1, 2 i 3 гэтага Артыкула не павiнны быць вытлумачаны такiм чынам, каб абавязаць адзiн з Дагаворных Бакоў распаўсюджваць на iнвестараў iншага Дагаворнага Боку перавагi любога рэжыму, прэферэнцый або прывiлей, што вынiкаюць з:
(1) любога iснуючага або магчымага ў будучым мытнага саюза цi iншага падобнага мiжнароднага дагавора, бокам якога з'яўляецца або можа стаць у будучым адзiн з Дагаворных Бакоў, або
(2) любога мiжнароднага дагавора або дамоўленасцi, якiя адносяцца цалкам цi галоўным чынам да падаткаабкладання, або любых унутраных заканадаўчых актаў па гэтых пытаннях.
Артыкул 4. Пакрыццё страт
1. Iнвестарам аднаго Дагаворнага Боку, iнвестыцыi якiх панеслi страты на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку ў вынiку вайны або iншага ўзброенага канфлiкту, рэвалюцыi, дзяржаўнага надзвычайнага становiшча, паўстання, бунту цi хваляванняў, што мелi месца на тэрыторыi апошняга Дагаворнага Боку, апошнi Дагаворны Бок прадастаўляе рэжым не менш спрыяльны за той, якi ён прадастаўляе сваiм уласным iнвестарам або iнвестарам любой трэцяй дзяржавы ў тым, што датычыцца аднаўлення, пакрыцця страт, кампенсацыi або iншага ўрэгулявання. Неабходныя ў гэтай сiтуацыi плацяжы могуць пераводзiцца без абмежаванняў i без неабгрунтаванай затрымкi.
2. Без урону для пункта 1 гэтага Артыкула iнвестарам аднаго з Дагаворных Бакоў, якiя ў любой з сiтуацый, зазначаных у гэтым пункце, нясуць на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку страты ў вынiку:
(1) рэквiзiцыi iх уласнасцi сiламi або ўладамi апошняга, цi
(2) знiшчэння iх уласнасцi сiламi або ўладамi апошняга, прытым што гэта не было выклiкана баявымi дзеяннямi або не было выклiкана неабходнасцю становiшча, прадастаўляюцца пакрыццё страт або адпаведная кампенсацыя. Неабходныя ў гэтай сiтуацыi плацяжы могуць пераводзiцца без абмежаванняў i без неабгрунтаванай затрымкi.
Артыкул 5. Экспрапрыяцыя
Iнвестыцыi iнвестараў любога з Дагаворных Бакоў на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку не падлягаюць нацыяналiзацыi, экспрапрыяцыi або iншым мерам, дзеянне якiх эквiвалентнае нацыяналiзацыi або экспрапрыяцыi (называюцца ў далейшым "экспрапрыяцыя"), iнакш як у грамадскiх iнтарэсах. Такая экспрапрыяцыя будзе праводзiцца ў адпаведнасцi з парадкам, прадугледжаным законам, на недыскрымiнацыйнай аснове i пры забеспячэннi своечасовай, адэкватнай i эфектыўнай кампенсацыi. Гэта кампенсацыя складае фактычную вартасць экспрапрыiраваных iнвестыцый на момант, якi непасрэдна папярэднiчаў ажыццяўленню экспрапрыяцыi цi яе абнародаванню, у залежнасцi ад таго, што адбылося раней, уключае працэнт, разлiчаны на LIBOR аснове на перыяд да даты плацяжу, выплачваецца без затрымкi, павiнна быць эфектыўна ажыццявiмай i можа пераводзiцца без абмежаванняў. Iнвестар, якi панёс страты, мае права ў адпаведнасцi з заканадаўствам Дагаворнага Боку, што праводзiць экспрапрыяцыю, на аператыўны разгляд справы i аналiз ацэнкi адпаведных iнвестыцый згодна з прынцыпамi, выкладзенымi ў гэтым пункце, судовай або iншай незалежнай паўнамоцнай iнстанцыяй гэтага Дагаворнага Боку.
Артыкул 6. Рэпатрыяцыя iнвестыцый i даходаў
1. Кожны з Дагаворных Бакоў гарантуе iнвестарам iншага Дагаворнага Боку пасля выканання iмi ўсiх фiскальных i iншых фiнансавых абавязацельстваў бесперашкодны перавод плацяжоў, звязаных з iнвестыцыямi i даходамi. Такi перавод будзе ўключаць, у прыватнасцi, але не выключна:
(1) даходы;
(2) сумы для падтрымання або павелiчэння iнвестыцый;
(3) сумы па выплаце пазык;
(4) сумы, атрыманыя ў вынiку поўнай або частковай лiквiдацыi iнвестыцый;
(5) кампенсацыю, якая выплачваецца згодна з Артыкуламi 4 i 5 гэтага Пагаднення.
2. Пераводы плацяжоў, зазначаных у пункце 1 гэтага Артыкула, будуць ажыццяўляцца без неабгрунтаванай затрымкi, у той канверсуемай валюце, у якой iнвестыцыi былi першапачаткова ажыццёўлены, або ў iншай канверсуемай валюце ў адпаведнасцi з дзеючымi законамi i нарматыўнымi актамi адпаведнага Дагаворнага Боку па дзеючаму на дзень пераводу афiцыйнаму валютнаму курсу таго Дагаворнага Боку, на тэрыторыi якога iнвестыцыi былi ажыццёўлены.
Артыкул 7. Урэгуляванне спрэчак памiж Дагаворным Бокам i iнвестарам iншага Дагаворнага Боку
1. Спрэчкi памiж iнвестарам аднаго з Дагаворных Бакоў i iншым Дагаворным Бокам, якiя ўзнiкаюць у сувязi з абавязацельствамi апошняга згодна з гэтым Пагадненнем у адносiнах да iнвестыцый, ажыццёўленых iнвестарам першага Дагаворнага Боку, вырашаюцца па магчымасцi шляхам перамоў.
2. Калi спрэчка, зазначаная ў пункце 1 гэтага Артыкула, не будзе вырашана на працягу трох месяцаў з моманту, калi адзiн з бакоў у спрэчцы накiраваў запыт аб вырашэннi спрэчкi шляхам перамоў, закрануты iнвестар можа накiраваць спрэчку для вырашэння ў кампетэнтны суд Дагаворнага Боку, якi з'яўляецца бокам у спрэчцы.
3. Замест вызначанага ў пункце 2 гэтага Артыкула шляху вырашэння спрэчкi закрануты iнвестар можа звярнуцца за вырашэннем спрэчкi шляхам арбiтражу ў:
трацейскi суд "ad hoс", створаны ў адпаведнасцi з Арбiтражным рэгламентам Камiсii Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый па мiжнародным гандлёвым праве (UNCITRAL);
Мiжнародны цэнтр па ўрэгуляванню iнвестыцыйных спрэчак (ICSID) для вырашэння спрэчак, якiя адносяцца да iнвестыцый, памiж дзяржавамi i грамадзянамi iншых дзяржаў, заснаваны Канвенцыяй па ўрэгуляванню iнвестыцыйных спрэчак памiж дзяржавамi i грамадзянамi iншых дзяржаў, якая адкрыта для падпiсання 18 сакавiка 1965 года ў Вашынгтоне (Канвенцыя ICSID);
любую iншую мiжнародную арбiтражную ўстанову.
4. Рашэнне трацейскага суда з'яўляецца канчатковым i абавязковым для абодвух бакоў у спрэчцы i выконваецца ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам Дагаворнага Боку, якi з'яўляецца бокам у спрэчцы, на тэрыторыi якога iнвестыцыi былi ажыццёўлены.
Артыкул 8. Спрэчкi памiж Дагаворнымi Бакамi
1. Спрэчкi памiж Дагаворнымi Бакамi на падставе тлумачэння або прымянення гэтага Пагаднення павiнны, па магчымасцi, вырашацца па дыпламатычных каналах.
2. Калi вырашэнне якой-небудзь спрэчкi зазначаным вышэй чынам немагчыма, гэта спрэчка па хадайнiцтву любога з Дагаворных Бакоў будзе перададзена ў арбiтражны суд.
3. Такi арбiтражны суд будзе заснаваны для кожнага канкрэтнага выпадку наступным чынам. На працягу двух месяцаў з дня атрымання арбiтражнага хадайнiцтва кожны з Дагаворных Бакоў прызначыць па адным члене суда. Гэтыя два члены вызначаць затым грамадзянiна трэцяй дзяржавы, якi i будзе прызначаны Старшынёй суда з узаемнай згоды Дагаворных Бакоў. Прызначэнне Старшынi павiнна адбыцца не пазней за два месяцы з дня прызначэння астатнiх двух членаў.
4. Калi неабходныя прызначэннi не былi праведзены ў зазначаныя ў пункце 3 гэтага Артыкула тэрмiны i калi Дагаворныя Бакi не дамовiлiся аб iншым, любы з Дагаворных Бакоў можа звярнуцца з просьбай аб правядзеннi неабходных прызначэнняў да Старшынi Мiжнароднага Суда. Калi Старшыня Мiжнароднага Суда з'яўляецца грамадзянiнам аднаго з Дагаворных Бакоў або ён не мае магчымасцi ажыццявiць зазначаныя вышэй дзеяннi па iншых прычынах, права ажыццяўлення неабходных прызначэнняў будзе прадастаўлена Вiцэ-Старшынi Мiжнароднага Суда. Калi Вiцэ-Старшыня Мiжнароднага Суда ў сваю чаргу з'яўляецца грамадзянiнам аднаго з Дагаворных Бакоў або i ён не мае магчымасцi ажыццявiць зазначаныя вышэй дзеяннi, просьба аб правядзеннi неабходных прызначэнняў будзе адрасавана наступнаму па ўзросту Члену Мiжнароднага Суда, якi не з'яўляецца грамадзянiнам нi аднаго з Дагаворных Бакоў.
5. Арбiтражны суд, якi ствараецца згодна з гэтым Артыкулам, прымае рашэннi большасцю галасоў. Гэтыя рашэннi абавязковыя для абодвух Дагаворных Бакоў. Кожны з Дагаворных Бакоў нясе выдаткi прызначанага iм члена суда i выдаткi, звязаныя з яго ўдзелам у арбiтражным судаводстве; выдаткi Старшынi i няўлiчаныя выдаткi будуць падзелены пароўну памiж Дагаворнымi Бакамi. Суд сам вызначае рэгламент сваёй работы.
Артыкул 9. Субрагацыя
1. Калi адзiн з Дагаворных Бакоў або яго ўпаўнаважаная арганiзацыя ("першы Дагаворны Бок") выконвае плацёж па гарантыi ў адносiнах да якiх-небудзь iнвестыцый на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку ("iншы Дагаворны Бок"), iншы Дагаворны Бок будзе прызнаваць:
(1) перадачу першаму Дагаворнаму Боку па заканадаўству або згодна з законнай здзелкай усiх правоў i правоў патрабавання гарантаванага iнвестара, а таксама
(2) той факт, што ў сiлу прынцыпу субрагацыi першы Дагаворны Бок мае права ажыццяўляць гэтыя правы i правы патрабавання ў той жа меры, што i гарантаваны iнвестар.
2. Першы Дагаворны Бок будзе мець права карыстацца пры любых абставiнах, як i гарантаваны iнвестар, у адносiнах да:
(1) правоў i правоў патрабавання, якiя ён атрымаў у вынiку зазначанай вышэй перадачы, а таксама
(2) любых плацяжоў, якiя атрыманы ў вынiку ажыццяўлення гэтых правоў,
рэжымам, аналагiчным рэжыму, якiм, згодна з гэтым Пагадненнем, гарантаваны iнвестар меў права карыстацца ў адносiнах да тых iнвестыцый i маючых да iх дачыненне даходаў. Такiя плацяжы пераводзяцца без абмежаванняў.
Артыкул 10. Прымяненне iншых правiлаў
Калi ўнутранае заканадаўства аднаго з Дагаворных Бакоў або iснуючыя цi ўзгодненыя ў будучым у дапаўненне да гэтага Пагаднення памiж Дагаворнымi Бакамi абавязацельствы ў адпаведнасцi з мiжнародным правам змяшчаюць агульныя цi спецыяльныя правiлы, згодна з якiмi iнвестыцыi iнвестараў iншага Дагаворнага Боку карыстаюцца рэжымам больш спрыяльным за той, што ўстанаўлiваецца гэтым Пагадненнем, гэтыя правiлы маюць перавагу ў адносiнах да гэтага Пагаднення ў той частцы i пастолькi, у якой i паколькi яны больш спрыяльныя.
Артыкул 11. Кансультацыi
Прадстаўнiкi Дагаворных Бакоў, калi гэта неабходна, будуць праводзiць кансультацыi ў адносiнах да тлумачэння або прымянення гэтага Пагаднення. Такiя кансультацыi будуць праводзiцца па прапанове аднаго з Дагаворных Бакоў у тэрмiны i месцы, якiя будуць узгадняцца па дыпламатычных каналах.
Артыкул 12. Прымяненне гэтага Пагаднення
Палажэннi гэтага Пагаднення будуць прымяняцца да iнвестыцый iнвестараў аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыi iншага Дагаворнага Боку:
якiя былi ажыццёўлены пасля даты ўступлення ў сiлу дадзенага Пагаднення, i
якiя былi ажыццёўлены да даты ўступлення ў сiлу дадзенага Пагаднення з моманту ўступлення ў сiлу гэтага Пагаднення.
Артыкул 13. Уступленне ў сiлу, тэрмiн дзеяння i спыненне дзеяння
1. Гэта Пагадненне падлягае ратыфiкацыi i ўступiць у сiлу пасля трыццацi дзён з даты абмену ратыфiкацыйнымi граматамi.
2. Гэта Пагадненне заключаецца на дзесяцiгадовы перыяд i будзе пасля заканчэння гэтага перыяду аўтаматычна прадаўжацца на чарговыя пяцiгадовыя тэрмiны да моманту, калi любы з Дагаворных Бакоў не паведамiць у пiсьмовай форме iншаму Дагаворнаму Боку не менш чым за дванаццаць месяцаў да заканчэння тэрмiну дзеяння гэтага Пагаднення аб сваiм намеры спынiць дзеянне гэтага Пагаднення.
3. У адносiнах да iнвестыцый, ажыццёўленых да даты спынення дзеяння гэтага Пагаднення, палажэннi Артыкулаў 1 - 12 гэтага Пагаднення будуць заставацца ў сiле на працягу далейшых дзесяцi гадоў пасля даты спынення дзеяння гэтага Пагаднення.
У сведчанне чаго прадстаўнiкi, належным чынам упаўнаважаныя для гэтага сваiмi Урадамi, падпiсалi гэта Пагадненне.
Здзейснена ў двух экземплярах у г. Мiнску 6 сакавiка 1996 года на беларускай, сербскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты з'яўляюцца аднолькава аўтэнтычнымi. У выпадку разыходжанняў перавага будзе надавацца тэксту на англiйскай мове.
За Урад Рэспублiкi Беларусь Л.СIНIЦЫН
|